Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
Ill
Цела Антона зусім закалела ад холаду. Ён паспрабаваў устаць, але не змог. Так і сядзеў на калодзіне, прыхінуўшыся да выкапанага яшчэ дзедам калодзежа, на дне якога наліваліся чырванаватым святлом адбіткі далёкіх і таямнічых зорак.
Антон на імгненне адкрыў і тут жа закрыў вочы. Ён не мог больш нічога бачыць, але, дзіўная справа, бачыў Прама, зусім блізка былі нейкія агеньчыкі. Яны то з’яўляліся, то знікалі, пакуль не зліліся разам у невялікі, але яркі агонь. Гэты агонь доўга стаяў у вачах Антона, потым пачаў павольна аддаляцца і, калі амаль знік, раптам зноў успыхнуў зусім блізка, каб асляпіць і знікнуць ужо назаўсёды. I ён знік. I на вочы быццам хтосьці накінуў прасціну.
Менавіта гэтая прывідная прасціна на імгненне разбудзіла памяць Антона, і ён убачыў, што ляжыць на ложку. Убачыў сябе амаль яшчэ дзіцем, трохці чатырохгадовым малым, падстрыжаным нагала, з вялікімі блакітнымі і дапытлівымі вачыма. Маленькі Антон ляжаў і слухаў казку, якую расказвала яму маці — Кацярына Пятроўна, яшчэ маладая, круглатварая, са звісаючай уздоўж рукі тоўстай русай касою.
— Жылі-былі стары са старой, -— распавядала маці і падобраму ўсміхалася. — Вось стары і просіць: «Спячы мне, старая, калабок». — «А з чаго спячы? — пытаецца старая. — Мукі няма». — «Эх, старая, — не сунімаецца стары, — па свіране памяці, па засеках паскрабі — вось і набярэцца». Старая так і зрабіла. Памяла, паскрэбла і набрала жмені дзве мукі. Замясіла цеста, скруціла калабок, запякла яго на алеі і паклала на акно, каб астыў.
Антон усміхнуўся. Маці пагладзіла яго маленькую галоўку рукой і працягвала расказваць казку.
— Надакучыла калабку ляжаць. Пакаціўся ён з акна на лаву, з лавы на падлогу, з падлогі за дзверы. А там — за вароты і далей...
Дзіўная штука — жыццё. Яно падобнае на казку, а казка падобная на быль, якая і ёсць жыццё.
Нарадзіўся Антон у палескай вёсцы. Рос, гадаваўся ў вялікай сям’і, у якой усе былі сялянамі. I бацькі, і дзяды, і прадзеды. Жыць бы і яму ў сваёй роднай вёсцы, хлеб вырошчваць ды дзяцей на ногі ставіць. Але не захацеў, за лепшай доляй пагнаўся. Усё кінуў і паехаў у горад. Працаваў на будоўлі, служыў у арміі, потым на заводзе рабіў. Неяк незаўважна для сябе ажаніўся, атрымаў кватэру. Нарадзіўся ў яго сын. Спачатку ўсё вельмі добра складвалася. Ды, відаць, перабегла дарогу Антону чорная кошка. Ці то тады, калі з вёскі ад’язджаў, ці то ўжо пазней, калі ў горад перабраўся. He заладзілася неўзабаве ў сям’і Антона, а потым і на працы справы пайшлі так, што горш няма куды. Асабліва пасля развалу Савецкага Саюза. Антон, як гэта часта бывае, стаў выпіваць. 3 гадамі ўсё часцей і часцей. 3 працы яго за гэта выгналі, і жонка знайшла сабе другога. Антон, да таго часу ўжо зусім спіты, з падарваным здароўем, новаму мужу сваёй былой жонкі, з якой незадоўга да гэтага развёўся, не здзівіўся. Моўчкі сабраў у чамадан свае пажыткі, пацалаваў сына і з’ехаў жыць у бацькоўскі дом, які ўжо некалькі гадоў пасля смерці бацькі і маці стаяў без нагляду. Браты і сёстры Антона раз’ехаліся па свеце, і ён у старой хаце стаў і за гаспадара, і за вартаўніка. Піў яшчэ больш. Піў з усімі і адзін, гробячы сваё здароўе. Піў з нагоды і без нагоды. Піў, каб напіцца і, прападзі яно ўсё пропадам, памерці.
Бліжэй да раніцы прывідная прасціна на мутных, пачырванелых вачах Антона стала быццам чарнець. Ён паспрабаваў яшчэ раз адкрыць вочы, але павекі, нібы налітыя свінцом, нават не прыўзняліся.
Антон замярзаў. Калі яго свядомасць на нейкі час вярнулася, ён пачуў размову двух незнаёмцаў, якія праходзілі міма.
— Глядзі, п’яны, ці што?
— Так і замерзнуць можна.
— He замерзне.
— Давай на ўсялякі выпадак паглядзім, можа, ён ужо таго... — Ды ну яго, звязвацца.
I яны пайшлі.
Антону было ўсё роўна. Ён быў адзін, зусім адзін. I ад гэтай адзіноты, якая так падштурхоўвала яго сысці з жыцця і больш ні пра што не думаць, а галоўнае — не клапаціцца аб сваім хваравітым, непаслухмяным целе, Антон павольна, вельмі павольна, але мэтанакіравана стаў паварочвацца да калодзежа. I калі ўпёрся грудзьмі ў бетоннае кальцо, то ўзрадаваўся — значыць, жывы яшчэ. Ён нават забыўся, для чаго паварочваўся, але потым успомніў, і жаданне ўтапіцца захапіла яго яшчэ больш, мацней. Яшчэ гадзіну таму непаваротлівая і цяжкая думка ажыла. Антон ужо ні пра што не думаў. Ён зрабіў вялізнае намаганне над сабой, прыўзняўся, пераваліўся цераз застылае бетоннае кальцо і спачатку павольна, а потым усё хутчэй і хутчэй паляцеў уніз, да патанулых зорак, а дакладней, да іх слабых водбліскаў.
Зваліўшыся ў ваду, Антон яшчэ жыў. Задыхаючыся, ён адчуў раптам страх і ўсвядоміў сваё вар’яцтва. Але гэты пробліск яго свядомасці доўжыўся толькі адно імгненне, аб’яднаўшае ў сабе мінулае, сучаснае і будучае.
Імгненне вечнасці.
ЗВЫЧАЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Нечакана для сябе яна задрамала. I ёй на імгненне здалося, што падае яна з велізарнай вышыні, задыхаючыся ад сустрэчнага халоднага паветра і скаваўшага ўсё яе цела страху. Да зямлі заставалася самая драбніца... Яшчэ трохі, і...
Яна прыйшла да памяці. Але не зусім. Спачатку не зразумела: сон гэта ці праўда. 3 хвіліну сядзела раздумваючы, нарэшце сцяміла: сон... Проста сёння яна выпіла больш, чым звычайна. Такое, праўда, здаралася рэдка, але ўсё ж здаралася. Цяпер вось зноў...
У бары ўжо амаль нікога не было. Тоўсты чырванатвары бармен збіраў са столікаў шклянкі, талеркі, замасленыя сурвэткі, паперкі ад цукерак.
— Пара ўжо, — заўважыў ён.
«Ды ну цябе», — падумала яна, але нічога не сказала. Яна недалюблівала барменаў і афіцыянтаў. Можа таму, што часта бачыла іх.
Бармен паглядзеў на яе і, нічога не сказаўшы, ухмыльнуўся.
Насупраць, праз два столікі, сядзеў мужчына ў акулярах. Ён абыякава перамешваў саломінкай кактэйль і глядзеў у стол. Адчуўшы яе погляд, падняў галаву. «I вочы іх сустрэліся», — змрочна пажартавала яна пра сябе, знаходзячы, аднак, што мужчына даволі прыгожы з твару.
— Усё! —гучна сказаў бармен. — Выключаю святло. Прашу пакінуць памяшканне.
Яна неахвотна паднялася і, нядбайна кіўнуўшы мужчыну, нібы старому знаёмаму, выйшла з бара.
На вуліцы было ціха. Горад засынаў, і толькі зрэдку сустракаліся закаханыя пары. У душы яна зайздросціла ім і горка крыўдавала на свой лёс. Ёй, незамужняй жанчыне, ужо каля трыццаці...
«Як хутка ляціць час, — думала яна. — Здаецца, нядаўна я была жыццярадасным дзіцем».
У дзяцінстве яна хацела стаць актрысай. Аднойчы нават знялася ў тэлевізійным маламетражным фільме. Але так ужо атрымалася, што стала цырульніцай. Добрай цырульніцай. Яна і валасы сама сабе падстрыгала. Яны ў яе русыя, доўгія, прыгожа акрэсліваюць маленькі кірпаносы твар. Яна ўвогуле ўся маленькая, зграбная, нібы вытачаная. Асабліва прыгожыя ў яе вочы. Трохі вільготныя, сумныя, з аксамітнымі чорнымі вейкамі, яны свецяцца жаноцкасцю і дабрынёй. Праўда, калі яна бывае ў бары, вочы становяцца абыякавымі і не такімі прывабнымі... Успомніўшы пра бар, яна раптам падумала пра таго мужчыну ў акулярах, і ёй захацелася зноў убачыць яго.
Назаўтра яна зноў была ў тым бары. Мужчына сядзеў за тым жа столікам, што і ўчора, і рассеяна памешваў саломінкай кактэйль. «Напэўна, у яго гэта звычка», — адзначыла яна сама сабе. Яна цяпер крадком разглядала гэтага чалавека: сіваватыя віскі, высокі лоб, прамы нос, тонкія вусны...
«Шкада, цёмна, не відаць вачэй. Якія яны ў яго? Карыя, блакітныя... Можа быць, я закахаюся ў яго?.. Хоць навошта гэта?..»
Яна ўсё ніяк не магла забыць свайго мужа, з якім развялася. Дакладней, ён кінуў яе, кінуў, як непатрэбную рэч. Успамі-
наючы пра гэта, яна плакала ад неўладкаванасці і пустэчы свайго жыцця і ўсё часцей прыходзіла сюды...
«Як няўтульна быць нешчаслівай...»
Яна сцялася, быццам сядзела на скразняку і шукала таго, хто абагрэе яе, паглядзела на мужчыну ў акулярах. «I вочы...» Яна спатыкнулася на гэтай сентыментальнай фразе, хоць у душы ў яе не было ніякага пэўнага пачуцця.
Кактэйль яна ў гэты вечар амаль не піла. Зрэшты, ёй і раней не хацелася яго піць. Проста вечарам у сваёй пустой кватэры страшна самотна, халодна, і кожны ўдар насценнага гадзінніка болем адгукаецца ў сэрцы. Але ты нічога не можаш зрабіць: час не спыніш, лёс не пераробіш. Колькі ўжо прайшло такіх дзён і начэй, а яна пасля разводу так нікога і не сустрэла.
«Нічога», — падумала яна і міжволі зноў паглядзела на мужчыну ў акулярах.
Сціскаючы саломінку ў сваіх доўгіх тонкіх пальцах, ён задуменна і, здавалася, невідушча глядзеў скрозь яе. Ад яго абыякавасці ёй раптам захацелася заплакаць. Заплакаць гучна, наўзрыд, каб хоць хто-небудзь пашкадаваў яе, падышоў і, як калісьці ў дзяцінстве, супакойваючы, пагладзіў па галаве. Вочы яе ўзмакрэлі, да горла падкаціў ком. Каб і напраўду не расплакацца, яна ўзняла галаву і, гледзячы на мужчыну ў акулярах, вінавата ўсміхнулася. Мужчына таксама ёй усміхнуўся. I яна зразумела, што глядзіць ён на яе зусім неабыякава, а ўважліва і, мабыць, думае пра яе. Шчокі яе запунсавелі, у роце стала суха...
Яна паднялася і пайшла да стойкі. Бармен лісліва ашчэрыўся:
— Кактэйль, шампанскае?
— Вады, калі ласка...
Яна ўзяла бутэльку мінеральнай і пайшла да свайго століка. Бармен, правёўшы яе змрочным позіркам, пстрыкнуў выключальнікам магнітафона. 3 дынаміка палілася прыемная меладычная музыка.
Яна паглядзела на мужчыну ў акулярах. Ён адсунуў свой кактэйль, падняўся і з сур’ёзным выглядам накіраваўся ў яе бок.
«Да мяне...»
Ёй зрабілася горача.
— Можна вас? — ён запрашаў яе на танец.
Шклянка ў яе руцэ ледзь прыкметна задрыжала. Яна нетаропка адпіла глыток, паставіла мінералку на столік і, яшчэ не верачы таму, ціха вымавіла:
— Можна...
Яны танцавалі адны на маленькім пятачку, вольным ад столікаў. Ён асцярожна прыціскаў яе да сябе, і яна не пярэчыла: ёй было прыемна. Калі музыка скончылася, ён, падзякаваўшы, нясмела спытаў:
— А можна, я правяду вас дадому?
Яна дапытліва і ў той жа час спалохана паглядзела ў яго ледзь раскосыя, прыкрытыя тоўстымі шкельцамі акуляраў вочы, імкнучыся зразумець яго намеры.
— Я толькі правяду, правяду дадому, — паспешліва сказаў мужчына, палохаючыся, што яго не так зразумеюць.
— Толькі дадому, — падкрэсліла яна з палёгкай і, пазней, ужо з некаторай доляй какецтва, дадала: — Я жыву не блізка...