Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
— Так.
— Павячэраем? — прапанавала госця.
Сяргей успомніў, што ў яго ў халадзільніку акрамя сырога мяса і некалькіх яек нічога няма. Жанчына заўважыла, што ён разгубіўся і, зычліва ўсміхнуўшыся, сказала:
— Я ўсё прынесла.
Яна дастала сыр, парэзаную на тонкія кавалкі, загорнутую ў цэлафан вяндліну, масла, белы хлеб, два лімоны і бутэльку брэндзі.
— Кілішкі, нож ёсць?
— Так, — Сяргей спешна кіўнуў, — на кухні.
Чаго-чаго, а што госця заявіцца да яго з вячэрай, ён не чакаў. Як, між іншым, не думаў, што яна наогул прыйдзе да яго, інваліда.
Калі жанчына, акуратна парэзаўшы хлеб і сыр, зрабіла бутэрброды, Сяргей спытаў:
— Вы адна жывяце?
Вядома, ён разумеў, што ў жанчыны па выкліку не можа быць мужа, але...
— Вам гэта цікава?
Сяргей не ведаў, што адказаць. Ён не хацеў лезці ёй у душу, але разам з тым яму хацелася ведаць пра гэтую жанчыну як мага больш. I яна, не дачакаўшыся яго адказу, расказала многае са сваёй біяграфіі.
— У мяне некалі быў муж. Італьянец. Па прафесіі — мадэльер. Ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Цяпер я жыву адна. Але не заўсёды. Вы таксама не зусім адзінокі. Праўда?
Сяргей прамаўчаў: усё так. Але толькі з адной папраўкай: блізкіх адносін з жанчынамі ў яго не было ніколі па адной прычыне — яго інваліднасці.
Сяргей уздыхнуў, узяў бутэльку, адкаркаваў, асцярожна наліў у кілішкі брэндзі і прапанаваў:
— Давайце, Іра, вып’ем за нашу сустрэчу.
Ён глядзеў у яе глыбокія, як яму здавалася, вочы, жадаючы ў гэтую хвіліну толькі аднаго: спадабацца ёй. Хоць крышачку...
— Давайце, — жанчына падняла кілішак. — А мы з вамі ў нечым падобныя. Так?
— Напэўна...
Выпілі, крыху памаўчалі.
— Можа, яшчэ? — прапанаваў Сяргей.
— Можна і без гэтага, — задуменна прамовіла жанчына.
Яна ўстала, абышла каляску, у якой сядзеў Сяргей, раптам абняла яго ззаду, прыціснулася шчакой да яго шчакі, затым пацалавала ў шыю, у грудзі...
Ён напружыўся, куксы яго таргануліся, шрам уздуўся і пабялеў.
— У нас, напэўна, мала часу, — прашаптала жанчына.
Сяргей сціснуў зубы, закрыў вочы. На нейкае імгненне яму здалося, што падлога ў кватэры стала падымацца адным канцом і ён, разганяючыся ў сваёй інваліднай калясцы, панёсся ўніз, у бясконцую бездань, што пылала недзе наперадзе барвова-чырвоным колерам.
X
— Мы сталі бліжэйшымі, — сказала пад раніцу Іра, збіраючыся дадому.
— Але, — стомлена згадзіўся Сяргей. Ён быў шчаслівы. A праз хвіліну, калі Ірына пачала апранацца, занепакоена спытаў: — Ты яшчэ прыйдзеш?
— Калі пазавеш, — крыху гулліва і загадкава адказала яна. У рэшце рэшт мы яшчэ маладыя і наперадзе ў нас цэлае жыццё. Ці не так?
— Напэўна. — Сяргей прыўзняўся. — Дзякуй табе.
— Пакуль.
— Да сустрэчы.
Ён упершыню за некалькі апошніх дзён адпачываў не ў інваліднай калясцы, а ў сваім ложку. Гэта было так добра, што больш нічога не хацелася. Ды і ці магло быць нешта лепшае, чым гэтая ноч, якая падаравала яму яшчэ ўчора незнаёмую і недасяжную жанчыну, здаровую і маладую. I каму? Яму, калеку...
Успамінаючы той час, калі яны былі разам, Сяргей думаў: «За што мне дадзена такое шчасце?..» Думаючы пра Іру, ён незаўважна для сябе заснуў і прачнуўся толькі апоўдні. Але не адразу: напаўрасплюшчыўшы вочы, звычна павярнуў галаву да акна. Промень сонечнага святла, што ўрываўся ў пакой між фіранкамі, адразу ж ударыў у вочы. Гэта было так нечакана, што, спалохаўшыся, Сяргей інстынктыўна адхіліўся, замёр: на імгненне здалося, што убачыў бліскучы прыцэл снайперскай вінтоўкі, напраўлены яму ў галаву.
Мінула хвіліна, другая, трэцяя. Нарэшце Сяргей ачомкаўся: «Што за насланне? Навошта?..»
Сунуўшы рукі пад коўдру, сціскаючы пальцы, правёў імі па голых куксах — балюча... «Вайна, хай будзе яна праклятая...»
Боль вярнуў Сяргея да рэальнасці. Трэба было ўставаць, гатаваць сняданак: варыць кашу, яйка, чай — самае простае. Ён падняўся, сяк-так апрануўся і, асядлаўшы сваю каляску, без усялякага жадання рассунуў фіранкі. Пакой заліло яркае святло. У яго празрыстай, насычанай ранішняй свежасцю плыні пераліваліся чырванаватыя адценні сонца, што ўставала з-за шматпавярхоўкі насупраць акна Сяргеевай кватэры, як ніколі вабілі да сябе... «А ўсё ж добра жыць, — узрушана падумаў Сяргей, — нават калі ты калека...»
XI
— Прывітанне! — раптам пачуў Сяргей праз акно.
Ён працёр вочы, паглядзеў праз нямытае шкло: перад акном
стаялі хлопец у акулярах і яго сяброўка Насця. Абое ў тых жа пацёртых джынсах і куртках, сарочках навыпуск.
— За-айсці мо-ожна? — спытаў хлопец.
— У мяне няма нічога выпіць, — папярэдзіў Сяргей.
— А мы-ы з раніцы не п’ём, — сказаў хлопец і ўважліва паглядзеў на сяброўку. — Во-ось вечарам — гэта іншая справа.
— Добра, заходзьце.
— Ды-ык я адзін зайду.
Хлопец накіраваўся да дзвярэй. He заходзячы ў кватэру, праз дзверы, якія расчыніў Сяргей, сунуў яму лісток з агульнага сшытка.
— Ту-ут тэлефоны... Мой і На-асці. Звані, калі што.
— Ды мне нічога не трэба.
Сяргей паспрабаваў вярнуць лісток хлопцу, але той не ўзяў.
— Бяры. Ты-ы мужык добры. Мы-ы заўсёды табе да-апаможам. Бясплатна.
-— Ну-у... — Сяргей даўно адвык ад увагі малазнаёмых яму людзей, таму не ведаў, як быць. — Дзякуй.
— Звані, — яшчэ раз сказаў хлопец, павярнуўся і пабег да сяброўкі, якая чакала яго ўнізе.
Сяргей зноў застаўся адзін у пустой кватэры. 3 аднаго боку, у яго з’явіліся новыя добрыя знаёмыя, нават сябры, з другога — іх быццам і не было. He было таму, што не ён быў ім патрэбен, а яны былі патрэбны яму, і не яны запрашалі яго ў госці, а ён прасіў іх зайсці да яго, не яны былі адзінокімі, а ён, ён...
У нейкі момант нервы напружыліся, і Сяргею захацелася закрычаць ад сваёй абяздоленасці і абдзеленасці, але ён стрымаўся... Гэтыя пачуцці жылі ў ім даўно, з таго самага часу, калі ён, ачнуўшыся ў вайсковым шпіталі, не ўбачыў сваіх ног. Сяргей тады яшчэ не зразумеў усяго таго няшчасця, якое здарылася з ім, а ўжо ўбачыў слёзы маладзенькай медсястры і цяжкі, жорсткі погляд старога падпалкоўніка — ваеннага хірурга.
«Пракляцце!»
Колькі разоў Сяргей паўтараў сам сабе гэтае слова і амаль заўсёды пачынаў думаць аб самым страшным, грахоўным: на-
класці на сябе рукі. Але цяпер ён пра гэта не думаў: апошнія дні і асабліва апошняя ноч змянілі яго жыццё.
«Можа, мне ажаніцца? — нечакана падумалася Сяргею. — На Іры. Яна ж сказала: «Уперадзе ў нас цэлае жыццё». Так, цэлае жыццё... Ён ухапіўся за гэтую думку. «Іры патрэбны грошы, а мне патрэбна яна. Я дастану грошы, Рыгор дасць, дасць...»
Сяргей пад’ехаў да акна і з надзеяй стаў глядзець на шматпавярховы дом насупраць. Там, у сваёй кватэры, была жанчына, без якой ён ужо не ўяўляў свайго далейшага жыцця.
XII
Прайшоў яшчэ адзін дзень, праляцела яшчэ адна ноч. Сяргею здавалася, што мінула вечнасць. Ён амаль не спаў і не еў, а думаў пра адно і тое ж: «Я жанюся, маю права. Я ж жывы, жывы...» I разам з тым ён сумняваўся: у яго ж не было працы, грошай, а самае страшнае — ён быў калекам.
Пасля пакутлівага і доўгага роздуму, які раздзіраў мозг, душу і сэрца, Сяргей вырашыў выпрабаваць лёс.
«Што будзе, тое і будзе. Хіба ж упершыню...»
Ён доўга сядзеў каля тэлефона, пакуль набраў знаёмы нумар.
— Рыгор, гэта я. — Сяргею было цяжка гаварыць, ён хваляваўся. — Прыязджай да мяне. Толькі прашу цябе, зараз.
Хвілін праз дваццаць да «хрушчоўкі», у апошнім пад’ездзе якой жыў Сяргей, пад’ехаў раскошны новы джып «Вольва». Хлопец, які сядзеў на пярэднім сядзенні побач з вадзіцелем, выскачыў з машыны і адкрыў заднія дзверцы. 3 салона джыпа выкаціўся даволі грузны мужчына. Яго сіні касцюм блішчэў на сонцы.
— Здарова! — памахаў яму з акна Сяргей. — Дзверы адчынены, заходзь.
Мужчына ўважліва паглядзеў па баках, зайшоў у пад’езд, затым у кватэру Сяргея. Павітаўшыся з гаспадаром за руку, спытаў:
— Што здарылася?
Сяргей не ведаў, з чаго пачаць размову. Маўчаў. Мужчына дастаў цыгарэты, закурыў.
— Грошы, Рыгор, патрэбны, — апускаючы вочы, глуха прагаварыў Сяргей.
-— Колькі і навошта? — пацікавіўся мужчына.
— He ведаю. — Сяргей узяў цыгарэту, некалькі разоў цыркнуў, пакуль запаліў яе, прыкурыў. — Жаніцца хачу.
— Н-да... — Рыгор дапытліва паглядзеў на Сяргея. — Гэта сур’ёзна?
Сяргею гэта пытанне не спадабалася, ён зазлаваў:
— Ты думаеш, што я не магу жаніцца, што я нікому не патрэбны?
— Супакойся і не наступай на мяне, — таксама раззлаваўся мужчына. — Мяне гэтым не возьмеш. А ўвогуле, я ж павінен ведаць, куды і на што пойдуць мае грошы.
Твар Сяргея наліўся чырванню, яго куксы быццам працяў ток.
— А я, Рыгор, нічога не пытаў, калі там, у гарах, закрыў цябе сваім целам ад душманскай гранаты. — Сяргееў голас задрыжаў. — I пра ўзнагароды, а тым больш пра твае грошы, якія ты там зарабляў, гандлюючы марыхуанай ды опіумам, не думаў.
— He трэба, — выдыхнуў мужчына. — Я проста прывык лічыць грошы. Даруй.
Сяргей, насупіўшыся, маўчаў.
— Колькі трэба? — сказаў Рыгор і, не чакаючы адказу, дастаў з кішэні партманет, адлічыў дзесяць стодоларавых купюр, паклаў на стол. — Гэта на вясельны касцюм, пярсцёнкі і іншую дробязь. Астатняе — калі распішацеся. Вяселле зладзім, кватэру тваю давядзём да ладу.
Сяргей стаў адтаваць.
— Дзякуй, мне толькі на вяселле, больш не трэба.
— He перажывай, — Рыгор спагадліва і вінавата ўсміхнуўся. — ] не думай пра мяне так кепска. Яшчэ невядома, дзе лепш: тут, аднаму ў тваёй кватэры, або там, за тваім акном,
сярод розных, вельмі розных людзей. I такіх, як ты, і такіх, як я, і такіх, як усе мы разам.
Ён абняў Сяргея, паляпаў па плячы:
— Трымайся.
— Трымаюся.
Сяргей заплюшчыў вочы: на душы раптам стала так цяжка і пуста, што ўжо нічога не хацелася. Толькі — спаць.
XIII
Выспаўшыся, Сяргей супакоіўся. I дзіўна: яшчэ вастрэй, чым раней, адчуў сваю адзіноту. Захацелася звязаць сваё жыццё з жанчынай, якая не проста падаравала яму ноч кахання, але і дала зразумець, што ў іх роднасныя душы. А значыць, яна пацвердзіла ягоную роднасць з навакольным светам, у якім ён, як і іншыя, меў права на шчасце. Тое самае права, якое з’явілася ў яго некалі ў дзяцінстве, а потым так недарэчна і жорстка знікла на вайне, чужой і непатрэбнай яму...
Сяргей асцярожна ўзяў трубку, паволі, баючыся памыліцца, набраў Ірынін нумар. Пачуліся гудкі. Яны былі доўгімі, вельмі доўгімі. Нарэшце трубку паднялі і прагучаў ветлівы знаёмы голас: