Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
Андрэй хацеў быў зірнуць на Марту, але не змог. Яна стаяла нерухома і скрушна, як чыгунная статуя ля ракі Брда, скрыжаваўшы на грудзях рукі з нявыпітай чаркай каньяку. 3 напаўрасшпіленага халата выглядвала радзімка, якая месцілася над ейным сэрцам. Радзімка была падобная ці то да маленькага, толькі-толькі з пупышкі, вясновага лісточка, ці то на засохлую кроў ад шалёнай кулі.
Калі пачуліся крокі піяніста, Андрэй павярнуўся да дзвярэй. — Вось, гэта вам. He забудзьце. — Пан Тадэвуш уручыў Андрэю медную статуэтку жанчыны-лучніцы і маленькага слоніка. На шчасце... А цяпер хадземце...
Развітваючыся, пан Тадэвуш нервова вымавіў:
— Я разводжуся са сваёй жонкай. Памятаеце, я вам гаварыў, што самы вялікі грэх, гэта калі ты спрабуеш узяць тое, што табе не дадзена, што не для цябе. А я спрабаваў гэта зрабіць. Досыць... Да таго ж у мяне засталося дужа мала часу. Трэба ду-
маць ужо не пра зямное, а пра вечнае, маліць Бога дараваць за ўсё. Яшчэ разводжуся, таму што не хачу, каб Марта засталася ўдавой. Дом і ўсю сваю маёмасць я перапісаў на яе... Бывайце...
Андрэй, быццам невідушчы, прыкметна накульгваючы, ішоў ад дома піяніста, сціскаючы ў адной руцэ медную статуэтку, а ў другой — меднага слоніка. У нейкі міг яму падалося, што Марта ідзе следам. Андрэй узрадаваўся: яна павінна была ісці за ім. Абавязкова...
Але яна не ішла, а была дома — з панам Тадэвушам.
XVII
Увесь астатні дзень, вечар і ўсю ноч Андрэй, не выходзячы з нумара, прасядзеў у адзіноце перад тэлевізарам. Па ўсіх каналах, гюльскіх і еўрапейскіх, ішлі сюжэты аб краінах, што ўступалі ў Еўрасаюз. Вядучыя тэленавін пастаянна падкрэслівалі, што гэта вельмі магутнае аб’яднанне. Палітычна і эканамічна. Задаволеныя дыктары радасна паведамлялі, што да пашырэння Еўрасаюза засталося вось столькі гадзін і столькі хвілін. «Не выключайце тэлевізар, — папярэджвалі яны. — Нашы спецыяльныя выпускі ў пастаянным эфіры...»
Андрэй і не выключаў: іншай справы ён не меў, а застацца сам-насам са сваімі думкамі было страшна. Можа быць, нават больш страшна, чым калісьці ў шпіталі...
Сядзеў нерухома ў крэсле і халоднымі сухімі вачыма глядзеў на экран.
— Вітамы! — трыумфавалі палякі ў чарговым сюжэце.
3 экрана, ва ўсю ягоную шырыню, свяціліся палотнішчы транспарантаў: «Еўропа без межаў!», «Не войнам!», «Мы — разам!..», «Свабода!..»
У прыадчыненае акно гатэля сягалі гучныя галасы людзей, якія ішлі на галоўны пляц горада, дзе праходзіў урачысты мітынг, а пасля яго павінен быў пачацца святочны канцэрт.
— Вітамы! Вітамы! — чуліся крыкі.
Андрэй разумеў: вялікае свята надыходзіць у Польшчы. Дый ва ўсёй Еўропе. Яно нясе людзям мір. А ён патрэбны ўсім: беларусам і палякам, бацькам Андрэя і пажылому піяністу, яму,
Андрэю, і Марце... Закрычаць бы: «Вітамы!» Разам з усімі. Але яму не хацелася крычаць. He было нават голасу. Быццам знямеў, перастаў разумець тое, што адбываецца.
«Усё, усё...», — час ад часу білася ў галаве. «Усё», — паўтараў Андрэй, сам сябе не чуючы.
У акно нешта грукнула. Шкло працягла зазвінела. Андрэй быццам апрытомнеў пасля цяжкога пахмелля. «Марта!» — апякло яго. Ён тут жа падняўся, падышоў да акна, расхінуў шторы. Насупраць, метрах у трыццаці, стаяў худы невысокі падлетак. Перакідваючы каменьчык з адной рукі ў другую, ён усміхаўся.
Андрэй моўчкі і панура захінуў штору. Сеў у крэсла і ў адчаі апусціў галаву. Яму прыгадаліся словы песні, якую ён пачуў у выкананні Марты ў першы раз:
Ніц, напраўду, не паможаш.
Ніц, напраўду.
Ніц, напраўду, не паможаш...
«Няўжо ўсё мінула, знікла і ўжо больш нічога добрага ў мяне не будзе? — скрушна і пакутліва думаў Андрэй. — Ніц, напраўду... Ніц, ніц, ніц...»
Андрэй, нарэшце, выключыў тэлевізар, паглядзеў на акно. Праз штору сіратліва прабіваўся светлы клубок, падобны да дзіцячага шарыка. Гэта гарэў ліхтар...
Андрэй зірнуў на стол. На ім паблісквала жоўтай меддзю лучніца. Андрэю здалося, што гэта Марта. I страляе яна ў яго. А маленькі слонік, падораны піяністам на шчасце, не хоча яго, Андрэя, абараніць.
Ад бяссілля захацелася закрычаць і... памерці. Магчыма, ён бы й памёр. Але ў душы, недзе ў самым таемным яе куточку, тлела мізэрная часцінка надзеі, што Марта хаця б патэлефануе... I яна патэлефанавала. Якраз перад раніцай.
— Гэта я... — ціха прамовіла Марта. — Мой муж спіць. Ён згодны, каб мы былі разам. Я толькі ўчора ўсё яму расказала. Усё... Да сустрэчы. Цалую...
Андрэй паклаў слухаўку і бяссільна праваліўся ў небыццё, скрозь якое да яго слыху аднекуль данесліся аглушальныя гукі
музыкі. Але гэтакімі яны былі толькі некалькі секунд, пасля чаго станавіліся цішэйшымі, яшчэ цішэйшымі, пакуль не зніклі зусім.
Прачнуўшыся, Андрэй падумаў не пра Марту, не: яна ўжо была ягоная. Андрэй падумаў аб пажылым і паміраючым піянісце, яго аповедзе пра каханне савецкага салдата і палячкі, жорсткім расстрэле за гэтае каханне... Жаль, горыч, надзея — усе гэтыя пачуцці разам балюча заварушыліся ў параненай душы Андрэя.
«Пан Тадэвуш іграў пра сваё і наша жыццё, — раптам зразумеў Андрэй. — Жыццё!..»
Нечакана яму прыгадаўся радок з песні «Кармен» у выкананні Марты: «Ды няма ёй на свеце пары». Гэты радок навязліва паўтарыўся некалькі разоў. Пасля загучалі словы пачуццёвай і кранальнай песні, якую Марта спявала штовечар, выходзячы на сцэну баржы-рэстарана:
У руцэ дрыжыць кляновы ліст, Нібыта ветразь без прычала. Сыграй, сыграй жа, піяніст, Як я кахала, як чакала.
Сыграй, сыграй жа, піяніст, Абрынь тугі салодкай гукі, Сыграй, сыграй мой лёс на «біс», Mae спатканні, мае мукі...
«Я зраблю ўсё, каб яна больш ніколі не ведала ніякіх мук, — цвёрда верачы ў гэта падумаў Андрэй. — Каб больш не ведала ніякіх страт».
Яму зрабілася лёгка. He адчувалася ні цяжкасці, ні болю. 3-за гэтага ў нейкае імгненне стала нават страшна, як быццам бы ён ляцеў. Ці то як Ікар, ці то зноў у сваім верталёце пад нечым прыцэлам. Напэўна, гэты страх узнік з непрывычкі жыць так, як хочаш.
ПАДАЎ СНЕГ
I
У гэты нядзельны летні дзень Брэст знемагаў у душным марыве. На набярэжнай ракі Мухавец, за якой віднеўся памежны пераход «Варшаўскі мост», было людна. Гараджане павольна шпацыравалі ўздоўж воднай роўнядзі, каталіся на цеплаходзе, тоўпіліся каля шапікаў, каб купіць марожанае і прахаладжальныя напіткі. Да вечара адпачываючых паменьшылася: ім пачалі дапякаць камары. Баючыся, што яны пакусаюць і яе, станістая высокая дзяўчына ў кароткай стракатай сукенцы выліла з пластмасавай бутэлькі рэшту вады сабе на далонь, асвяжыла твар, паправіла густыя русыя валасы, якія спадалі на аголеныя плечы, і па вытаптанай дарожцы накіравалася ў бок цэнтральнага ўнівермага.
Ягор Руцкі, шыракалобы рослы мужчына спартыўнага целаскладу, убачыўшы дзяўчыну, інстынктыўна рушыў ёй насустрач. Калі яна падышла да яго на адлегласць выцягнутай рукі, ён злёгку нахіліў галаву і павітаўся. Дзяўчына некалькі секунд маўчала, пасля чаго неяк запаволена, нізкім голасам, адказала:
— Добры вечар.
Яе голас нагадваў яму голас Таццяны Даронінай — вялікай савецкай акторкі. Руцкі здзівіўся і ў той жа час крыху разгубіўся, бо ні ў кога з яго знаёмых прыгожай паловы роду чалавечага не было такога голасу — народжанага недзе глыбока ў грудзях, што адразу заварожвала і прыцягвала, як зачароўвае і прыцягвае ўсё незвычайнае і рэдкае.
— Хацелася б, каб было менавіта так, — сказаў Руцкі, адчуваючы, як да яго галавы прылівае кроў. — Па-добраму.
Дзяўчына зноў на нейкі час замоўкла, але ўжо ўважліва паглядзела Руцкаму прама ў вочы, — яна была аднаго з ім росту, — пасля чаго добразычліва вымавіла:
— Мне б таксама гэтага хацелася. Але не заўсёды нашы жаданні супадаюць з нашымі магчымасцямі.
— Шкада, — шчыра прамовіў Руцкі.
— Так, шкада, — сумна пагадзілася незнаёмка. — Прабачце, мне пара.
Руцкі, спрабуючы затрымаць дзяўчыну, якая яму з першага погляду спадабалася, паспрабаваў працягваць з ёй размову.
— Вы сапраўды спяшаецеся? — спытаў ён.
Яна сцвярджальна кіўнула:
— Так.
I гэтае «так», сказанае з прыдыханнем, абдало Руцкага невядомым яму дасюль цяплом, якое адразу ж пачало ператварацца ў жар. А яшчэ ў гэтым кароткім слове яму пачуўся нейкі знак, абяцанне, якое абавязкова павінна спраўдзіцца.
— Тады, калі так, магу вас падвезці. — Ад хвалявання голас Руцкага ўздрыгнуў. — Тут побач прыпаркавана мая машына. Абяцаю даставіць вас з камфортам туды, куды скажаце. Хоць на край свету.
Шэра-блакітныя вочы дзяўчыны ледзь-ледзь пацямнелі. Руцкі падрыхтаваўся пачуць ад яе строгі, a то і рэзкі адказ, але яна нічога падобнага не сказала. Наадварот, краем губ усміхнулася і з разуменнем прагаварыла:
— Дзякуй, але гэта лішняе.
На жаль, так і было. Але ўсё ж толькі для яе, а не для Руцкага, які нечакана для сябе не проста захацеў, а адчуў, што абавязкова павінен пазнаёміцца з гэтай дзяўчынай.
— Разумею: мы чужыя людзі, — як мага больш тактоўна вымавіў ён, жадаючы зрабіць на яе самае добрае ўражанне. — А гэта, калі падумаць, няправільна: чужых людзей не павінна быць. Вы згодны?
— Збольшага, — добразычліва кіўнула дзяўчына.
— Вось, — канстатаваў Руцкі. — Менавіта таму мне нічога не застаецца, як спытаць: як вас завуць?
На гэта старое як свет пытанне Руцкі мог наогул не атрымаць адказу. I гэта была б цалкам натуральная рэакцыя з боку дзяўчыны. Але яна назвала сваё імя:
— Данута.
— Гэта праўда? — Руцкі зрабіў выгляд, што не верыць. — Польскае імя.
— Менавіта, — пацвердзіла дзяўчына. — Так калісьці мяне назвалі мае бацькі.
— А я Ягор, — узрадаваўся Руцкі, падсвядома разумеючы, што паміж ім і Данутай ужо ёсць нейкі віртуальны кантакт. Болып за тое, гэта не выпадковае знаёмства. — Дзе вас можна ўбачыць?
— Навошта? — паціснула яна плячыма, ужо з відавочнай цікавасцю гледзячы на Руцкага.
— Ну, хаця б для таго, каб мы не былі чужымі, — адказаў ён. — Ва ўсякім разе, не адчувалі сябе такімі.
У яго голасе з’явілася ўпэўненасць. Але яна была слабай, нібы парастак, які толькі што вылез з зямлі і яшчэ не паспеў адужэць, але ўпарта цягнецца да цёплага сонца. Дзяўчына адчула гэта і тут жа адказала:
— Я працую ў гатэлі «Інтурыст». Перакладчыца.
— А з якой мовы перакладаеце? — пацікавіўся Руцкі.
— 3 англійскай, плюс добра ведаю польскую, — адказала Данута. — Я адказала на ваша пытанне?