Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
Андрэй памыўся, пагаліўся, пазваніў свайму польскаму партнёру, папрасіў ад.мяніць сустрэчу і пачаў чакаць Марту. Яна не зайшла, а ўляцела ў нумар. Скінуўшы плашч, прысела на ложак і дрыготкім блытаным голасам паведаміла:
— Мой муж сёння раніцай сказаў, што будзе прасіць у мяне разводу.
Андрэй, не зусім разумеючы сэнс ейных слоў, легкадумна спытаў:
— А хіба ты замужам?
Марта паглядзела на Андрэя асуджальна:
— Я ж казала табе, што замужам. Тады, ноччу.
— He памятаю, — прызнаўся Андрэй. — Прабач.
Ён нервова захадзіў па пакоі, асэнсоўваючы сказанае. «Гэта добра, добра, — пакуль ць.мяна ўсё ўсведамляючы, думаў Андрэй. — Значыць, я магу ажаніцца з ёю. Так, ажаніцца...»
Андрэй запыніўся насупраць Марты, прысеў на калені і, пяшчотна абдымаючы ногі, аддана гледзячы ў вочы, прамовіў:
— Я таксама развядуся са сваёй жонкай, і мы будзем разам. Мы пажэнімся.
Марта нейкі час маўчала, пасля, цяжка ўздыхнуўшы, тужліва сказала:
— Ты не разумееш. Я беларуска і тут, у Быдгашчы, чужая. Я жыву ў доме свайго мужа, на ягоныя грошы. У рэстаране я зарабляю капейкі і спяваю там дзякуючы мужу. Спяваю не свае, а чужыя песні. Пераважна гэта песні латвійскай спявачкі Лаймы Вайкуле. Гэта мой муж уладкаваў мяне ў рэстаран. Калі мы развядзёмся, я страчу ўсё: жыллё, працу, грошы. Нават цябе. Цябе... Мы не зможам больш бачыцца.
— Зможам, — усхваляваўся Андрэй. — У мяне ёсць грошы. Невялікія, але ёсць. Нам хопіць. Мы купім у Быдгашчы кватэру і будзем жыць... Я так вырашыў. Зараз... Ты паможаш мне ў гэтым, паможаш.
— Гэта праўда? — недаверліва спытала Марта. — Праўда, што ты ажэнішся са мною і купіш для нас кватэру?
— Хоць сёння, — рашуча сказаў Андрэй.
— Але табе могуць не прадаць, — ужо дзелавіта прамовіла Марта. — Ты не грамадзянін Полыпчы, у цябе, як я зразумела, тут няма сваёй фірмы.
— Гэта не праблема. Я куплю кватэру на тваё імя, — радуючыся, што знайшоў выйсце са становішча, сказаў Андрэй. —
Хутчэй разводзься. I з сённяшняга дня шукай кватэру. Добрую, прасторную. Пажадана ў цэнтры, паблізу ад ракі.
Твар Марты пасвятлеў, у вачах паявіўся бляск. Яна нахілілася да Андрэя, з удзячнасцю прыціснула ягоную галаву да сваіх грудзей, пасля павабіла да сябе, на ложак...
Замест начнога ліхтара ў акно зазірала ранішняе сонца. Яно весела і іранічна ўсміхалася, міжволі назіраючы за тым, што дзеелася, і ведаючы, што будзе заўтра.
— Прыходзь увечары ў «Барку», я буду спяваць, — развітваючыся запрасіла Марта. •— Буду спяваць для цябе. Толькі не спазняйся, a то мне чамусьці боязна.
Адыходзячы, яна запісала нумар Андрэевага мабільнага тэлефона і пакінула яму свой.
XII
Напэўна, гэта быў самы радасны і шчаслівы вечар у жыцці Андрэя, калі яму здавалася, што яшчэ трошачкі — і ён узляціць. Як Ікар.
Марта выйшла на сцэну баржы-рэстарана ў той самай чырвонай сукенцы з глыбокім дэкальтэ. Яе пульхныя вусны палалі. На грудзях прыкметна паблісквала загадкавым бляскам срэбная ружа. Андрэй, убачыўшы яе, прыгадаў скуластую цыганку, ейны падарунак — маленькую шкляную кветачку. Усміхнуўся і паглядзеў на Марту. Яна кіўнула афіцыянту, і з магнітафона пачуўся рэзкі звон гітары, дружна зазвінелі званочкі, надрыўна грымнуў барабан...
Марта, прыціснуўшы левую руку да свайго бядра, падалася ўперад, да трошкі аддаленага мікрафона, які трымала ў правай руцэ, і рашуча заспявала:
Як раньш, танцуе Кармэн.
Звіняць залатыя струны.
Ах, як жа яна танцуе, Трывожыць спакой лагуны.
Нядбала, як звон манеты, Стрыжэ ў тумане нагамі. Бы клінкі скрыжаваліся Над целам тваім цыганскія.
Марта ва ўсе вочы глядзела на Андрэя. Яна, як і абяцала, спявала яму. Толькі яму. Адчайна, моцна, з надрывам у голасе. Але не з тым звычайным і тужлівым, а з іншым, што падкрэсліваў шчырасць слоў, гаварыў пра пяшчотны і выбуховы характар гераіні песні, вабіў і адштурхоўваў, зноўку клікаў...
Як раньш, танцуе Кармэн, Ды толькі няма ёй пары. I сумна мігцеюць трубы, I струны п’янкой гітары...
«I струны п’янкой гітары», — паўтарыў сам сабе Андрэй. Яму хацелася падняцца, падбегчы да Марты і пусціцца з ёю ў скокі. Хай усе бачаць, ведаюць, што яны кахаюць адно аднаго, што яны заўсёды будуць разам. Нават у смерці...
Зухаватасць, бляск, грацыя, безагляднасць віхурыліся ў музыцы. Яе хуткі тэмп мог узбадзёрыць, захапіць любога, нават старога чалавека, калі б ён выпадкова забрыў сюды. Голас Марты, моцны і насычаны, працінаў наскрозь, як гарачка і як мароз...
Як раньш, танцуе Кармэн Паэму бяссонных ночак. I сотняй яркіх спаднічак He схаваць ейных ножак.
Ах, як жа яна танцуе, Бянтэжачы сум лагуны. Цыганы клінкі крыжуюць, Звіняць залатыя струны.
Публіка ў рэстаране, забыўшыся на пітво і ежу, нават на сябе, зачаравана глядзела на вабную спявачку, слухаючы ў ейным натхнёным выкананні палымяную песню, у якой была весялосць, але гучалі ноты смутку і адчаю.
Як раньш, танцуе Кармэн, Ды толькі няма ёй пары, I сумна мігцеюць трубы, I струны п’янкой гітары.
Лірычныя, жалобна-трагічныя гукі музыкі падымаліся ўсё вышэй і вышэй, выляталі праз напаўадчыненыя вокны на волю. А разгарачаны твар Марты, яе вогненныя вусны, уся
ейная постаць ірвалася да яго. Ён, адчуваючы гэта, навальваўся грудзямі на стол і паволі падаваўся да Марты. Ледзьве яна скончыла спяваць, як наведнікі баржы-рэстарана ўсе як адзін падняліся і гучна, дружна запляскалі ў далоні. Ускочыў на ногі і Андрэй і, не звяртаючы на прысутных увагі, закрычаў, быццам быў на канцэрце Марты:
— Брава!..
— Брава, брава!.. — падхапілі астатнія наведнікі рэстарана.
Андрэй быў па-сапраўднаму шчаслівы і глухі да ўсяго і ўсіх, акрамя Марты і песні, праспяванай як у першы і, можа быць, у апошні раз.
Вярнуўшыся ў гатэль, Андрэй зноў доўга не спаў: перад ім стаяла Марта і спявала. Ён глядзеў на яе выразныя, бліскучыя ў паўзмроку вусны. Вось толькі слоў песні ўжо разабраць не мог. Спрабаваў успомніць, ды ніводзін радок не прыходзіў на памяць. Гэтак і заснуў
XIII
Некалькі дзён Андрэй хадзіў пад уражаннем выступлення Марты ў баржы-рэстаране. Тым вечарам ён канчаткова зразумеў, што закаханы ў Марту. Яму вельмі хацелася падзяліцца гэтай радасцю хоць з кім-небудзь. I ён вырашыў распавесці пра сябе і Марту пажылому піяністу.
«Пайду сёння ў «Барку», ён павінен іграць. Марта сказала, што ўвечары не будзе спяваць: у яе зноў разбалелася горла».
Андрэй прыгадаў, як яны пілі ў першую ноч сваёй блізкасці халоднае шампанскае, і ўсміхнуўся: «Гэта мінецца. Марта паправіцца і зноў будзе спяваць. Пра піяніста, пра Кармэн, іншыя песні...»
Увечары ён сядзеў у баржы-рэстаране за столікам і чакаў піяніста. Пажылы музыка спазняўся. Нарэшце ён паявіўся і, ні на кога не гледзячы, сеў да інструмента, гучна і адчайна ўдарыў па клавішах. 3 піяніна вырваўся стогн, і цяжкім працяглым уздыхам загучалі рэзкія і нервовыя гукі музыкі. Андрэй адчуў іх вастрыню і боль. Ён убачыў, як уздрыгваў, у імгненне падымаючы і апускаючы рукі, піяніст. «Напэўна, — падумаў
Андрэй, —пажылы музыка з горыччу і адкрытасцю распавядае пра сябе, пра сваіх знаёмцаў, нязбытныя жаданні, наогул, пра жыццё, мінулыя і цяперашнія падзеі».
Так гэта ці не, Андрэй пэўна не ведаў, але са спачуваннем да піяніста слухаў музыку, схіліўшыся над сталом і падпёршы галаву далонню.
«Радасць агульнай не бывае, — прыгадаліся Андрэю чыесьці словы, — як і гора... He, я ні аб чым музыку распавядаць не буду. Пакуль што не буду...»
Пад канец вечара пажылы музьіка моўчкі падсеў да Андрэя за столік. Апусціўшы галаву, скрыжаваўшы пальцы, ён быццам нечага ці некага чакаў. Андрэй не вытрымаў, спытаў:
— Пан вып’е?
Музыка падняў галаву, уважліва паглядзеў на Андрэя і ціха, з тугою, сказаў:
— Пан не будзе больш піць. Нельга.
Андрэй сціснуў зубы, правёў пецярнёй па нервова задрыжэўшым горле.
— А вы можаце выпіць, — прамовіў пажылы піяніст. — Вам — можна. — Падумаўшы, дадаў: — Вам пакуль што можна ўсё — вы малады, здаровы...
Андрэй нічога не сказаў: словы вязлі недзе ўсярэдзіне.
— Я, напэўна, вам замінаю? — глуха спытаў музыка.
— Не-не, — Андрэй нават прыўстаў, узяў руку пажылога піяніста, сціснуў. — Сядзіце, калі ласка. Я закажу кавы ці проста пасядзім, а калі хочаце, дык пагамонім за жыццё. У нас, у Беларусі, гэта называецца так.
Музыка ўдзячна ўсміхнуўся, няспешна, цераз сілу, загаварыў:
— Дзякую. Беларусь — добрая краіна. Але людзі ў ёй занадта цярплівыя, нерушачыя, і таму многа бедных. Уся гэтая дастаеўшчына, адвечнае пытанне «Што рабіць?» — ад гэтай самай беднасці, а нярэдка і ад безвыходнасці. Я ўжо стары чалавек, для вас нават дзед, таму ведаю, адчуваю гэтую беднасць і безвыходнасць.
— Што ж рабіць? — Андрэй нечакана, сам таго не жадаючы, задаў тое ж самае адвечнае пытанне.
Піяніст зноў уважліва, але гэтым разам, як падалося, злосна паглядзеў на Андрэя і з раздражнёнасцю адказаў:
— Багацець. Духоўна і матэрыяльна. Гэта адзінае выйсце.
Пажылы музыка задумаўся, паглядзеў у сцямнелае ўжо акно.
— Я казаў вам, што нарадзіўся і вырас у Брэсце. Ведаю Беларусь, а таксама Расію, Украіну, Казахстан, Прыбалтыку, Арменію. Ведаю, бо ў свой час аб’ездзіў амаль увесь Савецкі Саюз — выступаў. Папраўдзе музіцыраваў. Многа пабачыў. Але тады я не цікавіўся палітыкай. Я ведаў толькі сваю музыку. I іграў добра. Мяне паважалі і нават любілі многія. Можа, і цяпер яшчэ памятаюць. Ведалі пасля і ў Еўропе. Я мог бы жыць у Празе, Берліне і нават Парыжы. Але я выбраў Быдгашч — тут пахаваны мае дзяды, бабулі, многія сваякі і сябры.
— А бацька, маці? — спытаў Андрэй.
— Бацькі памерлі. — Музыка закрыў дрыготкімі рукамі твар і гэтак сядзеў хвіліны дзве-тры. — Бацька і маці загінулі ў канцлагеры Майданак.
Усярэдзіне ў Андрэя пахаладзела, усё цела ацяжэла, пачало ціснуць на знявечаную ступню.
— Даруйце, я не ведаў.
— Старайцеся ніколі не прабачацца, — тужліва і павучальна сказаў пажылы піяніст. — Гэта няцяжка, калі не рабіць памылак. — Ён уздыхнуў. — Толькі вось не рабіць іх можна, мусіць, толькі на нябёсах. Прынамсі, трэба старацца рабіць іх як мага менш.
— Вы зараз гаворыце не для некага, а як быццам для сябе, — заўважыў Андрэй. — Я вам не суддзя.
— Гэта добра, што вы думаеце, заўважаеце, — прамовіў музьіка. — Значыць, у вас ёсць душа і я не памыліўся, калі сказаў, што вы не разбэшчаны чалавек.