Прачутае
Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
СЯЕГЕЙ
Прачутае
Сяргей Харэўскі
ПраЧутае
Вільня 2012
Бібліятэка «Беларускі калегіюм» рэпрэзэнтуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта эсэ, аналітыка, дасьледаваньні і дыялёгі пра Беларусь, грамадзтва, культуру і час.
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры.
Зьмест
Наш новы сьвет Казалі мне 5
Патаемныя жаданьні 8
Чорная нябачнасьць 12
He адной веры 17
Крыж у полі 20
У што вераць беларусы 23
Бязвольныя не выклікаюць жалю 26
Quelle est votre nationalite? 29
Працэс ідзе 32
Патас паразаў 34
Траўмы нашыя 36
150 гадоў з бульбаю 37
Векапомны верасень 39
Моўная аўтаномія 43
Горад Ночы
Над сьветлымі водамі Сьвіслачы 47
Танк 49
Менск пад Месяцам 52
Помнік К. Т 64
«Тут жыў я» 67
Закончаны мінулы час 3 мастакоўскага гледзішча 70
Дзякуй, каралева 73
Bene natus et posessionatus 75
Па Вільні 82
Касьцёл сьвятой Ганны 87
Касьцёл сьвятога Яна й дойлід Ян Франкевіч зь Менску 94
Ab ovo 102
Клаўдзі Дуж-Душэўскі. Сьцяг 106
Водар свабоды 112
Новыя назвы на старых вуліцах 115
На разьвітаньне
Дзень сёньняшні 135
Проста гульні 135
Шакаляд і крыўда 137
Іншасьвет Сеціва, альбо Штосыді наперадзе 138
Біяграфія 141
Наш новы сьвет
Казалі мне
Колькі ежджу па Беларусі, увесь час імкнуся пагаварыць зь людзьмі. Каб завязаць гаворку зь якім вясковым беларусам, шмат ня трэба. Ну, для пачатку хоць бы спытаць, у які бок ехаць, альбо калі будзе набажэнства ў сьвятыні, ці што гэта за крыж за вёскаю. 3 маіх назіраньняў, сёньня беларусы ўсё неахвотней гавораць пра сваю цяпершчыну й вальней ды падрабязьней згадваюць мінулае. Ужо не спрачаюцца, як колісь, пра сваю беларускасьць ані на Шчучыншчыне, ані на Палесьсі. Амаль сьцерліся паняткі часоў — «польскі», «нямецкі», «савецкі»...
Але й беларускі час яшчэ не надышоў.
Пад Менскам мне, напрыклад, распавялі адну вусьцішную гісторыю, як чалавек засіліўся ў 1937 годзе. У яго была ладная гаспадарка, вялікая, 5 дзяцей, сям'я. Але ўсіх ягоных і жончыных сваякоў выслалі тою зімою на Далёкі Ўсход. Ня маючы іншага спосабу ўратаваць уласных дзяцей, мужык цішком павесіўся ў паветцы. Як праз колькі дзён прыйшлі энкавэдысты забіраць ягоную сям'ю, то й сям'я ўжо была не кулацкая.
Удаву зь дзецьмі пакінулі ў спакоі.
А іхныя сваякі з Далёкага Ўсходу гэтак ніколі назад і не вярнуліся.
Таго ахвярнага самагубцу пахавалі, натуральна, асобна. А пасьля вайны па ягонай магіле прайшла дарога. Цяпер ніхто й ня ведае, дзе пахаваньне.
Кажуць, што найбольш актыўнымі памагатымі савецкіх карнікаў былі зазвычай людзі свае, суседзі, аднавяскоўцы. Вось гісторыя кабеты з Лагойшчыны. Калі ў вёску завіталі менскія энкавэдысты зь нейкім габрэем на чале, то ледзь не паўвёскі паказалі на іхную хату, бо муж кабеты за царом быў афіцэрам. Мужык той, былы афіцэр, тымчасам быў у лесе. Да яго пабегла сваячка папярэдзіць, каб не вяртаўся да ночы.
А сям'ю ўжо былі саджалі на падводы, забіралі ўвесь больш-менш прыдатны рыштунак, ад сякеры да рыдлёўкі. Кабета ж узялася апошні раз накарміць сямёх сваіх дзяцей. Ад няма чаго рабіць у хату зайшоў той чужы габрэй-начальнік, запытаўся: «Что за суп?». «3 трыпутніку», — адказала гаспадыня. «Можно попробовать?» Жанчынка кіданулася, аддала сваю талерку, памыла лыжку. Той быў узяў лыжку варыва, харкнуў на падлогу, адным рухам выйшаў з хаты. На двары ён загадаў вызваліць падводы, паскідаць усё назад. «Онй й тут с голоду сдохнут!»
А на вуліцы пільна паўглядаўся ў вяскоўцаў, якія зь цікавасьцю назіралі, як будуць вывозіць суседзяў, плюнуў і ў іхны бок. На тым усё скончылася. Сям'я перабралася ў іншую вёску. А зь іхнай роднай вёсачкі да вайны выслалі ці паарыштоўвалі ледзьве не палову людзей. У вайну ж згарэла й рэшта хатаў.
У вайну ўвогуле рабілася шмат неймавернага. Яшчэ больш неймавернаю можа падацца сёньняшняя інтэрпрэтацыя тае вайны.
Пад Лынтупамі, скажам, ёсьць рэшткі колішняга млына. На мае запыты розныя людзі з тубыльцаў распавялі ледзь ня тузін зусім розных гісторыяў. Адныя казалі, што млын узарвалі немцы, бо, нібы, там, у млынаровай хаце, хаваліся партызаны. Іншыя пярэчылі, што гэта зрабілі тыя самыя савецкія партызаны, бо млынар быў за немцамі солтысам. Іншыя гаварылі, што гэта зрабілі
бандыты па вайне. Некаторыя ўдакладнялі: польскія акоўцы. Адныя казалі, што тых савецкіх партызанаў пабілі літоўскія паліцаі, а другія — што па вайне польскіх партызанаў расстралялі чырвонаармейцы. Прытым, высьвятляецца, магіла такі ёсьць. Пагорак, зарослы дзірваном, на краі кладоў. Усе баяліся даглядаць брацкую магілу, хоць, у любым разе, партызаны былі з тутэйшых.
Таксама пад Менскам, у Міханавічах, распавялі мне гісторыю, як адзін савецкі тамтэйшы партызан забіў па вайне роднага малодшага брата, бо той быў у беларускай самаахове. Старэйшы брат, на добрым падпітку, вёў яго на вачах усёй вёскі на могілкі, несупынна б'ючы штых-нажом. На могілках ён перарэзаў скрываўленаму брату горла й пайшоў піць далей. 3 таго дня ніхто партызану рукі не падаваў, нібы рукі ў таго да канца дзён былі ў крыві. Але ніхто й тут не парупіўся пра магілу хлапца-«самаахоўца», нават родныя, баючыся савецкіх уладаў. Хоць хлапец, бадай, за ўсю вайну ні разу й ня стрэліў.
У Магільным, што на Вузьдзеншчыне, распавялі мне пра камсамольца, што па вайне зачыняў царкву. Ён сам палез быў скідаць крыж з макоўкі ды зачапіўся за той крыж і разьбіўся вобзем. Усе сьведкі перажагналіся. Недзе ў 60-я родзічы атэіста-маладзёна спрабавалі колькі разоў паставіць крыж на ягонай магіле, але кожнага разу пільныя аднавяскоўцы выварочвалі ўначы тыя крыжы. Хоць ці ня ўся вёска талакою разьбірала царкву, каб зь яе скласьці ў іншым месцы клюб. Сёньня клюбу ўжо няма. Няма тамака пакуль і царквы. А на магіле камсамольца такі стаіць жалезны блакітны крыж.
Пра ўсё гэта беларусы гавораць цяпер сьмялей, ахвотна й падрабязна. Але ніхто не пачуваецца вінаватым і не зьбіраецца высьвятляць праўды дарэшты.
А пагаварыць... пагаварыць можна.
Патаемныя жаданьні
Імклівы рост этнічнае ідэнтычнасьці беларусаўз 1980-х гадоў напачатку нават выглядаў парадоксам. Бо паралельна нарастала ўніфікацыя духоўнае й матэрыяльнае культуры ў СССР. Амаль паўсюдна ў Беларусі, напрадвесьні перабудовы, наважылася цікавасьць да «каранёў», да помнікаў даўніны, да фальклёру й нацыянальнае гісторыі. Рабіліся спробы рэанімаваць старасьвецкія абрады й сьвяты, а нават увесьці ў «обіцепмт» стравы нацыянальнае кухні. У прафэсійнай культуры выкшталтавалася цэлая «фальклёрная» плынь, пачаліся пошукі «загадкавай душы народу». Шмат у чым таму спрыяла блізкасьць Балтыі й Украіны, дзе гэтыя працэсы былі яшчэ больш відавочныя. Дыялектыка палягала й на тым, што, памнажаючы культурны прадукту нацыянальных формах, камуністычныя ўлады не адказалі на выклік часу пра «сацыялістычны зьмест». Нават усесаюзнае чэмпіёнства менскага (кіеўскага, тбіліскага) «Дынама» ўспрымалася як нацыяналыны трыюмф. I гэтая колькасьць, нават эрзацнага й павярхоўнага, прадукту, урэшце перарастала ў якасьць. У мацаваньне этнічнае ідэнтычнасьці й усьведамленьне сваёй выключнасьці.
Прытым напрыканцы існаваньня СССР у беларусаў этнічная ідэнтыфікацыя была куды больш выразная, як, напрыклад, у расейцаў. Гэтак, паводле вынікаў этнасацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных у 1988 годзе, блізу 25% пашпартных расейцаў ня здолелі адказаць, на чым палягае іхная этнічная роднасьць, апроч «пятае графы» ў чырвоным пашпарце. Ня маю пэўнасьці, што сёньня сытуацыя істотна розьніцца,
калі мець наўвеце этнічную еднасьць расейцаў, напрыклад, Латвіі, Казахстану й Сахаліну... Этнічныя закалоты ў Францыі альбо ў Бэльгіі сьведчаць, што падобныя праблемы нікуды ня дзенуцца ў агляднай пэрспэктыве. To бок пошукі ўласнае ідэнтычнасьці, уласнага «мы» для розных народаў — адна з самых актуальных праблемаў культуры й палітыкі. Відавочна, што ўсьведамленьне сваёй прыналежнасьці да пэўнага народу, пошукі яго асаблівасьцяў маюць вялізарную значнасьць для адносінаў між людзьмі ды паміж групамі, але перадусім — для самаацэнкі чалавека.
Бясспрэчна, што важным чыньнікам росту нацыянальнае самасьведамасьці ў 1980-я гады стала абвастрэньне ў герархіі СССР унутрыапаратных, унутрыпартыйных супярэчнасьцяў. Балазе, да таго часу этнічныя беларусы пачалі складаць абсалютную большасьць ва ўладных структурах БССР. Роўна ж як і ў культуры ды навуцы. Зрэшты, і адукацыю бальшыня адмыслоўцаў атрымоўвала ўжо ў сваім краі. To бок на мяжы 1970—1980-х гадоў этнічна беларуская эліта запанавала тут, авалодаўшы спачатку адміністрацыйнымі рэсурсамі, а затым і мэханізмамі ідэйных уплываў. На фоне абвастрэньня палітычнае й эканамічнае канкурэнцыі розных тэрытарыяльных утварэньняў у самой імпэрыі да жыцьця было пакліканае ўнутрыэтнічнае ўзаемадзеяньне, нягледзячы на нібы татальную ўніфікацыю матэрыяльнае й духовае культуры. Апатэозам нацыянальнага пачуцьця сталася бурапеннае сьвяткаваньне 100-годзьдзя народзінаў Янкі Купалы й Якуба Коласа, калі ў настолькі сьляпы й глухі пра тое ня ведаў. Вялікія посьпехі на савецкай эстрадзе беларускіх выступоўцаў надавалі аптымізму ўсім беларусам, мацуючы тую новую, нязнаную ідэнтычнасьць. Выцягнутыя з фальклёрных рэгіянальных крыніцаў песьні станавіліся агульнанацыяналынымі шлягерамі ў рок-н-рольнай аранжыроўцы... У застольнай аранжыроўцы.
I, вядома, Чарнобыль, які дзіўным чынам супаў з 1000-годзьдзем хрэсту Русі й пачаткам рэлігійнае талеранцыі...
За дваццаць з гакам гадоў, пасьля нечуванага ўсплёску моды на рэлігію, мы бачым, што беларусы па-ранейшаму ставяцца да пытаньняў веры ў найлепшым выпадку «фальклёрна» (паводле вызначэньня колішняга мітрапаліта Смаленскага й Калінінградзкага, цяперашняга Патрыярха Кірылы). Красамоўным прыкладам рэальнага стаўленьня да рэлігійнай традыцыі ў нашай краіне, што некаторыя ўпарта працягваюць называць «праваслаўнай» — калядныя сьвяты з 25 сьнежня, з шалёным (адпаведна ўяўленьням і адукацыі) застольлем у навагоднюю ноч і праглядам зусім ня посных тэлепраграмаў. Так, паства маладзее. Але збольшага за кошт натуральнага адыходу старое паствы. I колькасыдь вернікаў застаецца стабільная. Адсотак парафіянаў — блізкі да статыстычнае памылкі. Адпаведна, за два дзясяткі гадоў мы ўжо можам пераканацца, што й «хрысьціянскія вартасьці» ня ёсьць чыньнікам нашае новае ідэнтычнасьці. Пагатоў, калі ўлічыць пярэсты канфэсійны склад.