Прачутае  Сяргей Харэўскі

Прачутае

Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
23.63 МБ
Для любога народу аб'яднаўчым пачаткам выступае агульны сымбалічны асяродак. Як падмурак самаідэнтыфікацыі сацыякультурнае асяродзьдзе ў стабільным грамадзтве грунтуецца на ўзнаўленьні базавых каштоўнасьцяў, устойлівых стэрэатыпаў, іншых элемэнтаў, перадвызначаных традыцыяй культурнага разьвіцьця. У гэтым сэнсе паказальным ёсьць стаўленьне да манумэнтаў і мэмарыялаў.
Сёньня ёсьць у беларускай сталіцы і мэмарыяльная табліца Ўладзімеру Караткевічу на вуліцы Карла Маркса. Але не паболела ад шыльдавага моху беларускасьці. За сем гадоў «Наша Ніва» зьмяніла ў Менску шэсыдь адрасоў. Аднойчы, седзячы ў рэдакцыі на вуліцы Куйбышава, нехта пажартаваў, што празь дзесяцігодзьдзі паўгораду будзе завешана мэмарыяльнымі знакамі «Нашае Нівы». А я падумаў: няўжо тут заўсёды будзе вуліца імя Куйбышава? Бадай, у тым Менску, дзе кожны мінак будзе ведаць пра першую беларускую газэту, вуліцы будуць звацца зусім па-іншаму, а тады нашай культуры не спатрэбяцца ніякія шыльды, і сталіца зажыве сваёй, сапраўднай гісторыяй...
Закончаны мінулы час
3 мастакоўскага гледзішча
...У 1836 годзе пачалося будаўніцтва крэпасьці ў Брэсьце-Літоўскім. Старажытны горад зьнікае з твару зямлі, а на яго месцы паўстаюць магутныя прыгонныя валы і сьцены. Воляю лёсу працэс зьнішчэньня захаваў мастак Марцін Залескі. Акадэмік жывапісу на адмысловую замову намесыніка Польшчы графа Паскевіча напісаў два палатны зь відамі будаваньня крэпасьці Брэст-Літоўск у 1840 годзе. Якія былі прычыны разбурэньня старажытнейшых беларускіх сьвятыняў, берасьцейскіх цэркваў і манастыроў, каталіцкіх, вуніяцкіх і праваслаўных? Беларускае дойлідзтва было сьведчаньнем адметнасьці, саматоеснасьці краю. Якія пачуцьці вярэдзілі душу мастака Марціна Залескага, які напісаў панараму яшчэ не разбуранага, але асуджанага да страты Берасьця?.. Зграбныя касьцёлы, вялікія кляштары, старасьвецкія камяніцы, белы-белы горад. Але ўсё ўжо падрыхтаванае да выкананьня прысуду.
Усё гэта зынішчаць, як папярэдне расейцы ўжо зьнішчылі сярэднявечны Бабруйск. Ці можна сабе ўявіць, што, скажам, французы пераўтваралі гарады Бэльгіі ці Гішпаніі ў руіны, каб паставіць на іх свае фартэцыі? Ці магло такое рабіцца хоць у якім закутку Эўропы? Дзе хрысьціянская ўлада сьведама зьнішчала хрысьціянскія бажніцы? Расейцы гэта зрабілі ў Беларусі, спляжылі дарэшты старыя магдэбурскія гарады з тысячагадоваю спадчынаю.
Акадэмік Марцін Залескі прыехаўшы быўу Беларусь на запрашэньне валадара-акупанта Паскевіча.
На замову высокага саноўніка ён напісаў, апроч краявідаў Берасьця, Бабруйску, і два палатны для ягонага Гомельскага палацу. Ці ня лёс Берасьця й Бабруйску, што мастак увасобіў тады, сфармаваў яго як патрыёта? Гэтаксама, як і праз стагодзьдзе лёс панішчанай цывілізацыі фармаваў моладзь, якая праз разуменьне стратаў і горыч высьпявала да палітычнае барацьбы за незалежнасьць.
Зь іншага боку, што адчувалі тыя расейцы-мастакі, што прыбылі на Беларусь зь легіёнамі акупантаў і «засвойвалі» гэты край? Трутнёў, Струкаў, Гразноў, пасканчаўшы Строганаўскую вучэльню ў Маскве, прыехалі сюды ў 1863—64 гадах з афіцыйным заданьнем. Яны нястомна шкіцавалі, пісалі акварэлі, фіксуючы то адну, то другую сьвятыню, будынак, руіну. Рабілася гэта выбарачна. Адлюстроўвацца мусілі помнікі праваслаўя й русскостй ў «Северо-Западном крае». Для Д. Струкава гэта была адна вялікая экспэдыцыя 1864 году — Полацак, Магілёў, Нясьвіж, Менск, некалькі мястэчак. Дзёньнік, палявыя зацемкі, стос малюнкаў — прызначаліся для мэтраполіі. Але іх вызначае шчырасьць, дакладнасьць дакумэнту, які сьведчыў, што край не зусім... «русскйй».
Для прафэсара I. Трутнёва Вільня стала да скону месцам падзьвіжніцтва. Седзячы тут, як на высьпе, наракаючы, што сярод дапаможнікаў для маляваньня ў Віленскай школе «в русском вкусе нет нй одного», ён сумленна фіксаваў тое, што бачыў: праваслаўную готыку Вільні, цэрквы, крыжы, камяні Полацку, Віцебску, Мсьціслава ды інш.
В. Гразноў быў побач з Трутнёвым, але ягоныя інтуіцыя і густ падказвалі свой кірунак: Сынковічы, Мураванка, Ліда, гарадзенская Каложа... зноў Вільня. Апроч таго, яму не чужыя былі й амбіцыі дасьледніка, публіцыста.
Ягонымі ілюстрацыямі аздобленыя кнігі П. Бацюшкава, трэці том «Жмвопмсной Росснн». Бадай, ён як ніхто зь ягоных суайчынынікаў адчуваў эўрапейскую традыцыю старабеларускай архітэктуры.
Мы мусім быць удзячныя гэтым чужынскім мастакам. Парадокс... А вось пра што мог думаць мастак Залескі, малюючы сьвятыні, падрыхтаваныя да зьнішчэньня?..
Дзякуй, каралева...
Для тых, хто трапляў зь Беларусі ў Расею не на цягніку ці самалётам, а праяжджаў расейскую вёску зблізку, абавязкова мусіў пабачыць істотную розьніцу. Я не кажу пра лад жыцьця ці мэнтальнасьць. Найперш гэта вонкавая розьніца. За былымі ўсходнімі межамі былое Рэчы Паспалітае вёскі маюць хаатычную забудову, часьцяком нават цяжка вызначыць вуліцы й раскіданыя рознапамерныя лапікі гародаў ды палёў. Тое самае тычыцца й маленькіх расейскіх мястэчак.
Наадварот, чым далей вы рухаецеся на Захад, у Беларусь, тым больш жорсткім выглядае плянаваньне паселішчаў, нават самых мізэрных. А ўжо ад Менску да Горадні то й напагатоў не сустрэнеш нат выпадковага будана. Палі дакладна пашнураваныя, наватхаты нібы пабудаваныя паводле тыпавога праекту. Гэта вынік рэформаў, распачатых яшчэ за каралеваю Бонай Сфорцай ды завершаных за часамі ейнага сына Жыгімонта Аўгуста, які выдаў слынную «Ўставу на валокі» ў 1557 годзе. Тады ўсе вясковыя землі пералічылі наноў, разьмеркавалі на горшыя й лепшыя, увялі трохпольную сыстэму ды ўсе дзяржаўныя вялікакняскія ўладаньні падзялілі на роўныя кавалкі памерам адна валока, то бок па 21 з гакам гектары. Вынікам тае рэформы стала грандыёзная праграма пераўтварэньня старых паселішчаў і будаўніцтва новых. Вёскі ды мястэчкі перапляноўваліся нанава ці пераносіліся ўвогуле. Жылыя хаты пашыхтавалі ўздоўж выпрастаных вуліцаў, гаспадарчыя пабудовы — на другі бок.
Зямельная тая рэформа забясьпечыла таксама й дакладнае й аптымальнае спагнаньне падаткаў зь вясковага насельніцтва, а таксама блізу справядлівае разьмеркаваньне зямлі сярод сялянства. I што яшчэ больш істотна: пасьля пераразьмеркаваньня зямлі вясковае насельніцтва пасела на абшарах Беларусі больш-менш раўнастайна. Колісь закінутая зямля стала радзіць. Ну і ўрэшце, яна атрымала пэўных сваіх гаспадароў...
Яшчэ ў XVI стагодзьдзі рэформа ахапіла пад 90 адсоткаў вёсак на Гарадзеншчыне й пакрысе, зь некаторымі зьменамі, за сто гадоў дакацілася й да ўсходняе мяжы Вялікага Княства. Вынікам стала сапраўдная рэвалюцыя ў сельскай гаспадарцы ды ва ўрбанізацыі. Гэта можна бачыць і дасёньня няўзброеным вокам. Нічога ў выглядзе вонкавым нашых вёсак не зьмянілася з XVI стагодзьдзя!
А вось жа што не заўсёды трапляе на вока, дык гэта плён захадаў дзеля аховы прыроды, з тае самае «Ўставы на валокі»... Напрыклад, яшчэ з тых часоў забаранілі паляваньне на ваўкоў, лісіц і зайцоў з сабакамі, нават і шляхце. Гэта тое, да чаго Вялікая Брытанія толькі цяпер падышла! Катэгарычна забаранялася бескантрольнае паляваньне ў пушчах. Касіць там дазвалялася толькі ў пэўныя дні, каб не пужаць зьвярыну ды птушак. А вось жа па грыбы ды ягады можна было хадзіць адно дзеўкам ды дзецям. Катэгарычна забаранялася паляваньне на рэдкіх зьвяроў, напрьжлад, на сарнаў ды даніеляў. Забаранялася лавіць рыбу падчас нерасту. Каб жа ж ня тыя ахоўныя захады, што былі зрабілі амаль паўтысячы гадоў таму, мы багата чаго не далічыліся б сёньня. Балазе, у беларускіх лясох яшчэ гойсаюць зьвяры... А вось павучыцца мудрасьці колішніх уладароў было б ня лішне.
Bene natus et posessionatus
Вобраз беларускага арыстакрата вельмі розьніцца ад падобных вобразаў у Заходняй Эўропе, а пагатоў у Расеі. Шляхта ў Вялікім Княстве паводле розных падлікаў складала пад 15 з гакам адсоткаў. Гэта быў найвышэйшы паказьнік сярод усёй Эўропы. Адпаведна, утой ці іншай ступені ці ня большасьць сёныняшніх беларусаў, пераплаўленых у гуце XX стагодзьдзя, носяць у сабе пырскі шляхецкае крыві.
За часамі станаўленьня Вялікага Княства нашае шляхецтва набрыняла комплексам спэцыфічных ідэяў, што прынята называць «сарматызмам». Па-першае, нашая арыстакратыя ўважала сябе сама меней за рыцараў Хрыста, што вартуюць веру на яе апошніх межах, за якімі пачыналіся «тартары» — неаглядныя й варожыя эўразійскія абшары. Натуральна, што абаронцам Веры мог быць адно homo militans, то бок чалавек збройны, які зь дзяцінства не разьвітваўся з шабляю. За часоў Рэчы Паспалітае толькі шляхта мела права насіць зброю. А за тое ім даваўся выключны прывілей — толькі яны баранілі сваю дзяржаву, праліваючы сваю крывю. Балазе, кадраў хапала. 3 таго вынікала адмысловая сыстэма выхаваньня хлапчукоў. Яны найперш мусілі быць лоўкімі ды зухаватымі ваярамі. Калі бракавала фізычнае моцы, яна павінна была кампэнсавацца ўмельствам страляць ды фэхтаваць. Пацы, Сапегі, Радзівілы, Храптовічы, Агінскія з гадоў трох сядалі ў сядло й бралі ў рукі зброю.
Каб конча вылучыцца з астатніх, шляхта нашая прышчапіла міт пра сваё паходжаньне наўпрост
ад сарматаў, качавых іранскіх плямёнаў Прычарнамор'я. Гэты міт паўсядзённа песьціўся й мацаваўся. На мяжы XVII і XVIII стагодзьдзяў сарматызм стаў зброяй і лекам супраць касмапалітызму ў культуры, то бок супраць вонкавых уплываў з Усходу, што было традыцыйна, але й з Захаду. Праўда, беларускія арыстакраты ахвотней атаясамлівалі сябе з рымлянамі. Праціўнікі вуніі з Польшчаю бурчэлі: «Ляхове не была шляхта, а людзі простыя, ані мелі гербаў сваіх, але мы шляхта старая, рымская».
Нешта падобнае мы можам знайсьці адно на супрацьлеглым краі Эўропы, у Гішпаніі. Дасьледнікі культуры шматкроць зварачалі ўвагу на незвычайнае падабенства ня толькі ідэалёгіі, але й мастацкіх формаў між намі й Гішпаніяй. Пры тым сьведчаньняў наўпроставага ўзаемаўллыву — мізэр. Міжтым цэлыя жанры, напрыклад, партрэты арыстакратаў, маюць проста невераемнае падабенства... Гішпанскія ідальга гэтаксама пачуваліся рыцарамі Хрыста на мяжы эўрапейскае цывілізацыі, гэтаксама надавалі вялізарную ролю вайсковаму й фізычнаму выхаваньню, гэтаксама выводзілі свой паўмітычны радаводад готаў і рымлянаў. Ідальга, як і нашая шляхта, складалі вялізарную частку насельніцтва. Што праўда, гэтая частка моцна скарацілася ў Гішпаніі за кошт ад'езду на канкісту ў калёніі.