Прачутае  Сяргей Харэўскі

Прачутае

Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
23.63 МБ
2 Собранме белорусскмх слов no алфавмту. Аддзел рукапісаў бібліятэкі Расейскай Акадэміі навук, СПб.
3 Сборнмк белорусскнх пословмц. Аддзел рукапісаў бібліятэкі Расейскай Акадэміі навук, СПб.
4 Носовпчь, Н. Н. [у арыгінале памылкова Н. Н.] Белорусскія пословмцы п поговоркм. СПб, 1852.
5 Алфавмтный указатель стармнных слов, нзвлеченных нз «Актов, относяіднхся к мсторнн Западной Россмн», нзданных в 1853 году. Рукапіс завершаны ў 1876 годзе. Захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Расейскай Акадэміі навук, СПб.
6 Носовнчь, РІ. М. Словарь белорусскаго наречія. СПб., 1970.
Дзякуючы дзейнасьці такіх асьветнікаў, як Насовіч і Багушэвіч, ужо ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў этнічнай самасьведамасьці беларусаў адбыліся істотныя зьмены. Паводле перапісу 1897 году, 74% насельніцтва нашага краю лічыла роднаю моваю беларускую.
Да беларусаў сябе адносілі каля 43% саслоўя дваранаў. Роднаю моваю беларускую лічылі 40% чыноўнікаў ды 60% настаўнікаў. Сярод сялянства назва «беларусы» выцесьніла, нарэшце, большасьць лякальных этніконаў. Павыпадалі ўжо тады такія анахранічныя этніконы і палітонімы, як «крывічы», «палешукі», «ліцьвіны» і г. д. Тэрмін «Беларусь» трывала замацаваўся за ўсёй этнічнаю тэрыторыяй Беларусі, ад Беластоку да Смаленску.
Незалежна ад волі аднаго ці некалькіх людзей, беларуская нацыя цяпер ёсьць і будзе. Прынамсі, пакуль будзе адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэньне. Ператварэньне БССР у беларускую нацыянальную дзяржаву, не зважаючы на моцны супраціў і дыялектычныя супярэчнасьці, паспрыяла імклівай кансалідацыі беларускае нацыі.
Выглядае, што працэс кансалідацыі, а разам зь ёю й паступовае гамагенізацыі ды монакультурызацыі ва ўмовах цяперашняга рэжыму — непазьбежныя. Дзяржаўная прапаганда, дзяржаўныя структуры й невядома ўжо якая школа робяць спакваля сваю справу. Пэўна, у іхным ідэале, Беларусь мусіць стаць маналітнаю, як бэтон пастамэнту.
Гэта ня тая Беларусь, якой яе мысьліў Іван Насовіч, і зусім, зусім ня тая, пра якую марыў Францішак Багушэвіч. Але яна ёсьць шмат у чым дзякуючы менавіта ім. Хоць бы помнікі якія ў іхны гонар паставілі б у Менску...
Патас паразаў
Самі шмат мы ў праклятай славе той вінаваты, Што ня ўмеем злой долі змагаці.
Янка Купала
...Значнасьць асьветнай і культурнай работы беларускай інтэлігенцыі ў стварэньні нацыянальнае палітычнае думкі, а затым і дзяржаўнасьці ўсё больш становіцца відавочнаю ў наш час, на пачатку XXI стагодзьдзя. Важкасьць унёску інтэлігенцыі ў стварэньне беларускай нацыі тым больш відавочная, калі зважаць на варункі пачатку XX стагодзьдзя, адкуль ідзе ідэя Беларусі. Але менавіта тады нарадзілася й ідэя пакуты ды паразы.
Так! Нацыя можа будавацца нават на гісторыі паразаў народу. I часам вельмі плённа! Калі пакінуць убаку міты абарыгенных народаў па ўсіх кантынэнтах, якія адно цярпелі пакуты і паразы ад калянізатараў, то застанецца яшчэ багата прыкладаў... Важна толькі, якая гэта параза і як яе паказаць. Бо паразе можа папярэднічаць вялікі супраціў. Гэтак, адным з кампанэнтаў ізраільскага нацыянальнага міту ёсьць памяць аб паразе ў Масадзе — гераічным супраціве зэлётаў вялізарнай, нашмат магутнейшай за іх рымскай арміі. А «Косава поле», страшнае паражэньне, якое стала адпраўным пунктам сэрбскае самасьведамасьці? Або генацыд армянаў у Турцыі ў 1915 годзе — найважнейшая частка армянскага нацыянальнага ідэнтытэту.
Беларуская нацыятворчая міталёгія таксама шмату чым абапіраецца на гераічны рэзыстанс XIX стагодзьдзя й на боль ад жорсткіх паразаў. Гэтая частка нацыянальнай ідэалёгіі была падхопленая ў савецкі час і трывала ўвайшла ў нашую традыцыю, разам з Кастусём Каліноўскім і апраўданьнем зьняменьня народу з-за крывавай расейскай тыраніі.
Вінцэнт Канстанцы Каліноўскі прыйшоў у наш сьвет у 1838 годзе. I мог бы дажыць, дачакацца 1918-га!
Траўмы нашыя
...Мы глыбака траўмаваны народ. Мы ня зьведалі сапраўдных трыюмфаў, не зазналі і сапраўдных паразаў. Бо ўсё, што рабілася ў XX стагодзьдзі, зрэшты, як і ў папярэднія, рабілася супраць нашае волі. Дакладней, не зважаючы на нас. Ці тое войны, ці тое Куралаты, ці тое Чарнобыль. Нават нашая незалежнасьць, пра якую крозілі адзінкі, дасталася нам зьнянацку, а не была выпакутаваная намі самімі. I сёньня большасьць ня мае ані волі, ані ўяўленьня пра тое, як і што мяняць у нашым уласным жыцьці, ва ўласнай ужо дзяржаве. Нават пра тое, пра што б хацелася марыць...
На шляху да праўдзівага, а не ілюзорнага загойваньня нашых траўмаў, комплексу пакрыўджаных, пакінутых, пакалечаных, трэба ўрэшце адчуць сябе «як усе».
Важна быць шчырымі з самім сабой, ацэньваючы тое, што адбываецца ў нашым супольным жыцьці сёньня. Калі сёньня на акалічнасыді жыцьця ўплываюць цяжкія ўспаміны, чужыя паводзіны і лад думак, нашыя ўласныя хвараблівыя пачуцьці, што засталіся ў спадчыну зь мінулага, вельмі важна сумленна прызнаць іх існаваньне... Высьвятляючы, якім чынам траўмы паўплывалі на нашае жыцьцё, мы адначасна прыйдзем да разуменьня таго, што вызваленьне — працэс асабісты, індывідуальны і ахоплівае амаль усе сфэры нашага жыцьця, а значыць, ня можа зводзіцца да адной толькі сацыяльнай адаптацыі ці палітычнага ўнармаваныня. Хочаш быць ты такім ці іншым — будзь ім! Май гонар.
150 гадоў з бульбаю
3 пачаткам XXI стагодзьдзя беларусы пачалі губляць адзін па адным свае колішнія брэнды часоў БССР. Ну што, напрыклад, магло быць больш беларускае за бульбу? «Бульба» мае адзін-два сынонімы і сустракаецца ў кожным беларускім слоўніку. Чаго толькі зь яе не гатуюць беларусы. Ну не «1000 блюд нз картофеля», але... Займаючы ў СССР 1% тэрыторыі, Беларусь давала 15% ад сукупнага збору гэтага другога хлеба.
Лягічна было б чакаць, што ў 2010-м, ва Ўсясьветны год бульбы, у Беларусі, на радзіме дзясяткаў гатункаў гэтага нацыянальнага ласунку, мусяць грымець канцэрты, выставы, сэмінары... Ат не! Нават помніку бульбе, у выглядзе залатой сьпіралі лушпіньня, што меўся ўпрыгожыць Паркавую магістраль сталіцы, гэтак і не паставілі. Пэўна ж, не да помнікаў клубневай расьліне ў Менску. У нас жа ўсё сур'ёзнае. Але пакуль бульбашы чухаліся, помнікі бульбе паўсталі па ўсім сьвеце, ад Балівіі да Румыніі. А ў Расеі тымчасам зьбіраюць пад 34 з паловаю мільёны (!) тонаў бульбы (240 кіляграмаў на кожнага з «дорогмх росснян»),
Як ні парадаксальна, менавіта самая сур'ёзная ў сьвеце ўлада цяперашняй РБ амаль цалкам ігнаруе культурную й ідэйную спадчыну БССР. За выключэнынем сьцяга, герба і музыкі гімну ўзору 1950-х гадоў, фактычна нічога ў ідэалягічным партфэлі не засталося. Зьніклі магутныя міты пра «рэспублікупартызанку», пра спрадвечнае змаганьне з панскім прыгнётам і расейскім царызмам; у Белавескай пушчы
замест зуброў пасяліўся нейкі Дзед Мароз, а замест Хатыні гасьцей возяць на атракцыён «лінія Сталіна», бяз дай прычыны адабралі імя ў праспэкту Машэрава... Скінуты за борт увесь культурны багаж, даробак беларускага мастацтва, музыкі й літаратуры за 70 гадоў... Забыліся й на бульбаскі брэнд пра 150 гадоў з бульбаю, пра «1000 страваў з бульбы», што спрабавалі ўвесьці ў «обідепнт», пра 25 беларускіх гатункаў. Некалі гэта кідаліся ў вочы нашым гасьцям, не-бульбашам. Ня горшы быў брэнд... I шкада ідэі помніку. Прыгожая была ідэя. Чаму за Лукашэнкам гэты брэнд адрынуты? Праўдападобна, пра гэта ва ўладзе ніхто й ня думаў. Як і пра шмат што іншае. Але можна прыпусьціць, што і гэта частка сьвядомай палітыкі выкараненьня колішняе ідэнтычнасьці й усталяваньня іншае. Бо чым, напрыклад, яшчэ растлумачыць, наколькі ціха й незаўважна прайшла 70 гадавіна далучэньня Заходняе Беларусі? А гэта ж акурат адно з самых трывалых савецка-беларускіх клішэ, памяць пра якое зацьвікаваная ў назвах вуліцаў «17 верасьня» ў кожным з заходнебеларускіх райцэнтраў.
Векапомны верасень
Калі быў малы, з асалодаю разглядаў антырасейскі плякат Цэсьлера і Войчанкі, прысьвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, на якім дзьвюхгаловы мутант-арол падаў спарахнелым лісьцем на тле пунсовага неба.
Чытаю ў «Дзёньніку» Рушчыца запіс, зроблены вось такім хмарным лістападаўскім днём, у глухім тады куточку на ўскрайку Налібоцкае пушчы, у Багданаве: «Вядзецца пра стварэньне магутнае Беларускае дзяржавы (...) Бедная Расея! Усе выракаюцца яе з-за гэтых бальшавікоў...»1 Тая рэвалюцыя спарадзіла й вялікае мастацтва. Перакананы — фэномэн Віцебску, узьлёты Шагала, які багоміў тую рэвалюцыйную віхуру да конца дзён, і Малевіча былі б немагчымыя... Зрэшты, як шмат што іншае...
17 верасьня 1939-га. Хочам мы таго ці не, але менавіта ў гэты дзень пачалася Другая сусьветная вайна для Беларусі. Рэальна савецкіх вайскоўцаў віталі сотні тысячаў людзей, якія наіўна верылі ў савецкую шчасьлівую долю альбо былі незадаволеныя польскаю палітыкаю: віталі габрэі, якія атрымалі спадзеў на выжываньне... I тыя зь іх, каго арыштавалі, выслалі альбо хто самахоць выехаў у СССР, тыя і ўратаваліся... У ваколіцах Берасьця і Горадні шчыравалі фашыстоўскія войскі, якія пасьля зладзілі з савецкімі сябрамі супольныя парады. Альтэрнатываю 17 верасьню ў 39-м
1 Ruszczyc, Ferdynand. Dziennik. Cz. I, Ku Wilnu 1894—1919. Warszawa, 1994. S. 309-310.
магла быцьтолькі нацыстоўская акупацыя. Вялікую колькасьць загінулых у Заходняй Беларусі савецкіх вайскоўцаў не ўлічылі ні савецкія, ні беларускія даведнікі ды энцыкляпэдыі, а страты ж польскага боку былі шмат большыя. I з абодвух бакоў загінулі беларусы, сваім жыцьцём заплаціўшы за гэткае злучэньне.
Савецкія ўлады не дазвалялі савецкім людзям свабодна перамяшчацца ў заходнія раёны аж да сьмерці Сталіна, але ўсё адно многія бывалі там нелегальна. Мая бабуля, напрыклад, хадзіла шматкроць пешкам у Мір, каб выменяць рызьзё на харчы. 3 былой мяжы сышло савецкае войска, пакінуўшы «лінію Сталіна», кашары, камунікацыі, склады. I жыць стала спакайней. Хоць і ненадоўга. To бок, для тысячаў сем'яў у БССР далучэньне мела канкрэтны, відавочны зьмест... Для даваеннага пакаленьня беларусаў гэта, без сумневу, была векапомная падзея. Беларусь набыла свае межы!
Калі паставіцца менавіта так, то напад Нямеччыны ў 1941-м акажацца ўжо паўторам, чарговым фактам, прычына ж пачатку вайны будзе ляжаць і ў савецканацыстоўскім хаўрусе. Атады мы мусім памянуць усіх палеглых і бязьвінна рэпрэсаваных — руйнуецца бальшавіцка-эрбэшная карціна сьвету.