Прачутае
Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
Падзеі верасьня 1939-га ў гісторыі нашага мастацтва займаюць вузка акрэсьленае месца. Пасьля хвалі жывапісных і графічных твораў, зробленых да 1941 году, ніхто не вяртаўся да гэтае тэмы ў паваенны час. Нягледзячы на чырвоную дату «17 верасьня» ў беларускіх календарах, пра яе мала хто згадваў.
А новае пакаленьне беларусаў няшмат што і ведала...
Пара радкоў у савецкіх падручніках анічога не прасьвятляла. Аднак праўда пра той год вытыркалася ў паўсядзённым беларускім жыцьці. Памятаю, у
кватэры аднаклясьніка я засьпеў госьця — калярытнага дзеда з даўжэзнымі чорна-срэбнымі вусамі, паўланску закручанымі ўгору. Стары вайсковы дзедаў фрэнч справакаваў мяне на пытаньне: «Дзядуля, а вы ваявалі?» — «Вядома! Як і ўсе... Ахоўвалі тэлеграфныя лініі, каб бандыты дратоў не парэзалі». «Якія такія бандыты?» — запытаўся я. «Якія? Маскоўскія, халера на іх...» — быў адказ. Я аслупянеў. Як патлумачыў пазьней аднаклясьнік, ягоны дзед і насамрэч быў уланам у Польскім войску, адседзеў у лягерах, пасьля быў у Іране, Італіі... У маёй галаве менскага вучня ўсе веды з гісторыі БССР паступова ператвараліся ў кашу.
Як ні парываўся я ў школе, а пазьней і ў мастацкай вучэльні намаляваць што-небудзь на гэты сюжэт, настаўнікі мякка, але катэгарычна адгаворвалі. Беларускія ж мастакі, не пасьпяваючы адсачыць чарговы выгін лініі партыі, увогуле адклалі тэму далучэньня Заходняй Беларусі да БССР убок. Створанае перад вайною патанула ў музэйных сховах. Найперш таму, што ў большасьці тых твораў былі выяўленыя Вільня й Беласток, якія па вайне апынуліся за нашымі межамі. Каб не вярэдзіць нацыянальнай сьведамасьці, на іх мусілі забывацца. Польшча стала па вайне братняю краінаю. Згадваць былыя звады было некарэктна. Дый асобы, выяўленыя на тых палотнах, прапалі.
Адзін з найбольш адметных тых твораў — «Сустрэча савецкіх танкістаў у Беластоку. 1939 год» Манасзона, які цяпер у каталёгах завецца сьціплей — «Сустрэча з танкістамі». НІмат людзкіх тыпажоў, якія слухаюць танкіста-балагура. Куток старога гораду. Дахоўка. Брук. Першапачаткова, праўда, мастак пісаў Вільню, але давялося крыху перапісаць і пераназваць, каб выставіць у 40-м у Маскве. На той жа маскоўскай Усесаюзнай выставе «Нашы дасягненьні» было прэзэнтаванае яшчэ адно палатно Манасзона — «Зьнянацку», якое ілюстравала дзейнасьць
партызанаў супраць польскіх жаўнераў. А побач у той экспазыцыі віселі «Народны сходЗаходняе Беларусі ў Беластоку» Мадорава, «Беласток — савецкі» Давідовіча і Ціхановіча, «Белапалякі гаспадараць» Рана, «Раззбраеньне польскага атраду» Бжазоўскага, «Арышт савецкіх агітатараў» Андруховіча ды яшчэ тузін палотнаў на падобныя тэматы.
Сярод іх хіба толькі карціна Мазалёва, тады яшчэ зусім маладога мастака, «Горадня. 1939 год», засталася ў аналах беларускага жывапісу. На палатне — гарадзкі пэйзаж. Прыбяры дату — і нічога не застанецца ад верасьнёўскае драмы.
Было на той выставе перад савецка-нямецкаю вайною і багата графічных твораў. Толькі зь Беластоку выстаўляліся тады Краеўскі, Кжэчаноўскі, Малярэвіч ды Тыбер. Але найбольшы посьпех мела сэрыя графіка Гембіцкага, прысьвечаная вайне з Польшчаю. Калі я цяпер гляджу на ягоныя дрэварыты, скажам, на аркуш «Рэжуць драты», дык згадваю міжволі дзеда свайго аднаклясьніка. Таго самага ўлана, які сьцярогтыя драты й трапіў за гэта ў выгнаньне. Туды ж трапіў і мастак Гембіцкі, рэпрэсаваны перад самаю вайною. А дзясяткі палотнаў ды малюнкаў, якія адлюстравалі верасень 39-га, трапілі ў запасьнікі, разам з самою тэмаю...
Моўная аўтаномія
Адзін зь ясных успамінаў майго дзяцінства — цыганскі табар на менскай вуліцы Пуліхава. Звон падковаў, колаў фурманак і кібітак на бруку, коні, каровы, козы, перагукваныні дзіўных смуглявых людзей. Апошняе, што я запомніў з таго цёплага кастрычніцкага вечара, было тое, што гэтыя непадобныя да нас людзі гаварылі па-беларуску, перасыпаючы нашую мову сваймі словамі.
Значна пазьней я згадаў гэты свой дзіцячы подзіў, калі, падкідаючы нагамі жоўтае лісьце, сьпяшаўся некуды паўз парк імя Горкага. Быў будны дзень, зіхоткі й чысты. У парку бязьлюдна. Ажно зьнянацку мяне паспрабавала перастрэць сівая цыганка. Каб хутчэй адчапіцца, я падкрэсьлена пачаў гаварыць на мове, спадзеючыся, што яна зьбянтэжыцца. Яна ж усьлед адказала мне таксама па-беларуску. Я зьніякавеў і аддаў сваю далонь у яе сухія брунатныя пальцы.
«У мяне няма грошай», — ці то сказаў, ці то падумаў. «Я ведаю...» — нібы адказала яна. Але ўсё ж паваражыла, трапна прадказаўшы мне пару маіх найбліжэйшых гадоў. Я пайшоў шчасьлівы. Ад таго, што пераадолеў страх. Ад таго, што ўпершыню празь беларускасьць убачыў сваю будучыню.
Цыганы й сёньня, асабліва далей ад вялікіх гарадоў, захавалі нашую мову. Чаму? Бадай, таму, што яны не падпадалі саветызацыі, а таму заўсёды мелі гонар жыць і казаць гэтак, як хочацца. Яны не імкнуліся пазбыцца свайго, а таму й сваю беларушчыну ўспрымалі натуральна, не чытаючы ні газэтаў, ні кніг.
А яшчэ таму, што заўсёды жылі купінамі, не зважаючы на лад, на ўладу, на мяшчанскія прымхі.
Беларуская мова вось ужо колькі дзясяткаў гадоў існуе менавіта як нізка купінаў сярод інакшага, не свайго сьвету. Большая ці меншая, гэта неістотна. Яна можа звацца творчым саюзам, музэем, рэдакцыяй, але перадусім яна існуе аўтаномна. Выйсьце за межы аўтаноміі азначае пераключэньне моўнага тумблера. Беларускі пісьменьнік ушчувае ўнучка: «Не надо тебе этой йгрушкй, я тебе й так понакупйл». Вяртаецца да стала і піша для чыіхсьці дзяцей. Па-беларуску. Вядомы выпадак? Альбо мастакі ў майстэрнях: усе суседзі, свае людзі — тут і ёсьць нашая беларушчына. Выйшаў у краму па батон: «чйгйрйк-чйгйрйк». Боязь быць незразуметым? Ці нежаданьне падацца няветлівым? Чаго папрасіць, кАВЫ ці кОФА? Непрыемна, сорамна за самога сябе, за свой сорам. Падняўся на колькі прыступак назад, і ты зноў носьбіт мовы. Усё на месцах. Пара-тройка сяброў. Любімыя касэты, кнігі, любімая газэта. Але ж трэба ізноў ісьці ў гэты нязносны, апанаваны чужымі горад. Быў бы цыганом, дык сышоў бы адсюль увогуле.
Такія спробы сысьці былі. Пасесьці гуртом дзе ў Заслаўі, на летніках вакол Менску, ці аж пад Блакітныя азёры. Нехта спрабаваў усё пачаць па-новаму ў Наваградку, іншыя — у Залесьсі (Забродзьдзі, Завосьсі, Загародзьдзі). Каб не дваіцца, не змагацца, не... паддавацца. Вось тут ціха, усе свае. «А паветра, паветра якое!» Папрыжыліся... А аднае з добрых раніцаў пачуеш: «Доброе утро! Н в самом деле, хорошо тут у вас!» Быў бы цыганом, цябе б абміналі.
Самае цяжкое — стаць ня гэткім, як быў учора. Я здолеў нешта ў сябе змагчы, толькі калі пакінуў школу. Паступіў у вучэльню — нібы ўсё новае, нібы новы й я. Каб не зьбівацца з тропу, пятнаццацігадовым, прыпальваў сабе далонь запалкаю. Пакуль будзе
балець — не саступлю. Але вось жа насустрач — былыя аднакашнікі: «Ты чё, Серёга, в натуре? Нлй ты для прйкола? Ну, ты маньяк!..» Быў бы цыганом — вышчарыў бы зубы, а то й пугаю...
Пасьля саветаў, калі мова пачала нешта важыць, яна, нібы вада ў паводку, выйшла зь берагоў, шырока разьлілася там, дзе й цяжка было ўявіць — па габінэтах, па пляцах, па трыбунах. Вада, аднак жа, спала. Мова ўвайшла ў сваё звычнае, абвалаванае рэчышча.
Той кшталт культуры й мэдыяў, што быў створаны за апошні тузін гадоў, выглядае ня проста інтэлектуальнаю нікчэмнасьцю, але й прадуктам, непрыдатным для ўжытку ўвогуле. Мне бліжэй моладзевая аўдыторыя, якую добра ведаю.
I магу з аплёмбам сьцьвердзіць, што кніг Чаргінца й Скобелева, запісаў Смолавай і Дарафеевай ці яшчэ каго з «заБеларусаў» ніхто не набудзе ў цьвярозым розуме. Яшчэ больш нагадвае сюжэты Кафкі сытуацыя зь «Беларусьфільмам», дзе прадукуюцца вялікія дарагія стужкі, кшталтам «Глубокое теченне», «Вам заданне» і да т. п., але, напэўна для аднаго адзінага гледача. Ну, а ўзровень тутэйшых каналаў тэлебачаньня даўно стаў прадметаў зьедлівых кпінаў іхных жа працаўнікоў. За цяперашнім ладам стварылася гамагенная карпарацыя, што прадукуе сваю «культуру» і «інфармацыю» з разьлікам на саму сябе. Вось гэта й ёсьць ілюстрацыя таго цывілізацыйнага гета, у якім жывуць яго стваральнікі й натхняльнікі...
He, лепей ужо я застануся ў меншасьці. Культурнай... Гета — гэта адсутнасьць выбару, перадумова, створаная праз гвалт. У нашым выпадку беларушчына — гэта добраахвотны выбар. Заля зь незамкнёнымі дзьвярыма!
...Каб запрудзіць, разьліць шырока ваду, часам хапае аднаго камля, уваленага ўпоперак плыні гуртом руплівых баброў.
Калі хоць бы ў адзін дзень, разам, не сказаць аніводнага чужога слова, можа, спынілася б звычная плынь, разьлілася б шырэй?
Ці сысьці з СВАЙМІ за небакрай, усьміхаючыся, гледзячы, як ЧУЖЫЯ адганяюць ад нас сваіх дзяцей?.. Каб не пабачыць, як, нібы пасьля таго цыганскага табару, на вуліцу Пуліхава, на нашыя сьляды ляжа бэтон.
Горад Ночы
Над сьветлымі водамі Сьвіслачы
...Паводле паданьня, Менская ікона Божае Маці была напісаная самім эвангелістам Лукою. I прыплыла ў Менск супраць плыняў рэк ад Канстантынопалю. Даплыўшы да сутоку Сьвіслачы й Нямігі, спынілася. Тутака яе й знайшлі ды зьмясьцілі ў замкавай царкве. Вельмі сымпатычная легенда. I вельмі менская, па-мойму. Сапраўды, куды ж магло нешта прыплыць супраць плыні?
Усё сваё існаваньне Менск нібы ішоў супраць лёгік, насуперак гістарычнаму наканаваньню. Першая згадка пра яго — ня дата будаўніцтва альбо наданьня якіх прывілеяў. He! Першы раз ён згадваецца разбураным, зьнішчаным дазваньня кіеўскім войскам. Пасьля Менск мяняўся несупынна, разбураючыся й уваскрасаючы. Напрыканцы XVIII — на пачатку XIX стагодзьдзяў Менск быў ужо цалкам каталіцкі горад, дзе праваслаўных было меней за мусульманаў. Як пісаў яшчэ Сыракомля: «Сьпічакі й гмахі касьцёлаў, што здалёк кідаюцца ў вочы, надаюць Менску выгляд нашмат большага, чым ёсьць ён насамрэч»1. Два тузіны рыма-каталіцкіх і вуніяцкіх кляштараў, зь вялікімі бібліятэкамі, выдатнымі зборамі мастацтваў, школамі ды шпіталямі, вызначаў твар гораду. У тым Менску былі выдатныя кнігарні, што маглі задаволіць самы запатрабавальны густ, былі свае друкарні, клюбы, тэатар і літарацкая
1 Сыракомля, Уладзіслаў. Добрыя весьці: паэзія, проза, крытыка. Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. С. 323.