Прачутае
Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
За гады незалежнасьці беларусы гэтак і ня здолелі перакласьці Сьвятога Пісаньня цалкам на сваю мову. Расейская праваслаўная царква, пайшоўшы на некаторыя саступкі ў пачатку 1990-х, абдзяржавіўшыся, урэшце, стала маліцца на цара Мікалая II ды жаліцца пра распад СССР. Вельмі шмат зрабіла дзеля беларушчыны Рыма-каталіцкая царква, дзе й дасёньня нашая традыцыя і нашая мова існуюць інстытуцыявана, трывала. Але ўсё ж большасьць беларусаў па інэрцыі лічаць гэтую канфэсію «польскаю». I шмату чым небеспадстаўна... Рэканструкцыя, узнаўленьне эвангелічнага кальвінізму ці Грэка-каталіцкай царквы мелі кароткі посызех, але агулам вынікі вельмі сьціплыя... Выглядае, робячы гістарычныя рэканструкцыі абраднасыді, мы ня ў стане рэканструяваць масавую рэлігійную сьведамасьць.
I рэч тут ня ў тым, што нейкая канфэсія непрыдатная для ўмацаваньня беларускае ідэнтычнасьці.
Рэч у тым, што хоча нехта ці не, абсалютная большасьць беларусаў гэтак і засталася за апошнія чвэрць стагодзьдзя па-за рэлігіяй. Хоць і адбылася грунтоўная беларусізацыя Каталіцкай царквы, паўсталі даволі дынамічныя грамады вуніятаў, і, перадусім, вялізарнае разьвіцьцё атрымалі пратэстанцкія дэнамінацыі, у першую чаргу, на Берасьцейшчыне.
Ад часоў гарбачоўскае лібэралізацыі, здавалася б, можна было ўжо разабрацца, да каго прымкнуць, але... Факт — большасьць беларусаў ня мае пэўнасьці ў сваёй рэлігійнай прыналежнасьці. Гэта значыць, што ва ўмовах адсутнасьці дзяржаўнае манаполіі на СМІ, зь якіх беларусы і дазнаюцца сёньня пра рэлігійныя навіны, роля і месца рэлігіі стануць яшчэ больш маргінальныя. I выбар канфэсіі будзе дыктаваць адно хіба асабісты густ, а не спрадвечная традыцыя... A найперш мусім прызнаць, што ідэі стварэньня сваёй, нацыянальнай царквы безнадзейна спазьніліся. На гадоў 150. Адпаведна, гэтая тэма зойме сваё месца на той жа паліцы, дзе стаяць міты пра Вільню ды аўтэнтычную вёску, пасьля калектывізацыі, мэліярацыі, радыяцыі...
Крыж у полі
Беларусы — гэта сума ідэнтычнасьцяў, рэгіянальных адрозьненьняў, што часам здаюцца экзатычнымі для іншых розных беларусаў.
Між Нароўляю й Чарнобылем яшчэ жывуць людзі, шчырыя беларусы, рымскія каталікі, якія гавораць на ўкраінска-польскай гаворцы, а моляцца цяпер па-беларуску. Гаворка людзей па-над Славечнай, ад Грушаўкі, ужо амаль украінская. Раней там пачыналася Кіеўскае ваяводзтва Польскага Каралеўства, затым Кіеўская губэрня. Але цяпер большасьць тамтэйшых вёсак, да самае ўкраінскае мяжы, адселеныя. Гавораць пра Варшаву, нібы пра нябесны Ерузалем. Прытым яны сьвядомыя беларусы й шчыра цешацца магчымасьці пагаварыць па-беларуску. Далібог, выглядае гэта зусім нязвычна для тых, хто трапляе сюды, напрыклад, зь Менску.
Грушаўка — цэнтар тутэйшых рымскіх каталікоў. Там, як і ў тузіне іншых вёсак Нараўляншчыны, у Аляксандраўцы, Мальцах, Габрыелеўцы, Чэхах, Лубені, Сьвячы, у самой Нароўлі, здаўна жылі рыма-каталікі, яшчэ ад тых часоў, як гэты закуток у XVII стагодзьдзі трапіў у склад Польскай Кароны. Уражвае тут сакавіцейшая ўкраінска-польская трасянка.
Вёска Грушаўка належала галоўчыцкім Горватам. У 1916 годзе жонкаю Станіслава Горвата стала італьянская графіня Францішка Анэля Паўленс дэ ля Рохэ. Графіня была жанчына пабожная. На ейнае жаданьне ў Грушаўцы паўстаў крыж, яна ж запрасіла біскупа для асьвячэньня месца будучай капліцы...
Крыж высьвяціў наш, беларускі, біскуп Магілёўскі Стэфан Дзенісевіч. Але да рэвалюцыі касьцёлу ці хоць капліцы паставіць не пасьпелі. Простыя беларусы за савецкім часам таемна па хатах маліліся ў сьвяты й пасты, бралі касьцельныя шлюбы і хрысьцілі дзяцей. I сёньня тутэйшыя старыя ня могуць стрываць сьлёзаў, апавядаючы пра ўсё, што ім выпала перажыць за часоў савецкага тэрору: як за Сталіным расстралялі 40 мужчынаў з Грушаўкі ды ваколіцаў. Арыштоўвалі і забівалі за веру нават салдатаў, нават падчас вайны.
У 1941 годзе нямецкія жаўнеры, увайшоўшы ў Грушаўку, убачылі вяскоўцаў, якія сабраліся на малітву перад крыжам пані Горватавай ды прасілі Божае літасьці. I ўсе засталіся жывыя!
Усе савецкія гады шмат хто з грушаўцаў езьдзіў да касьцёлу ў Жытомір. Вера тутэйшых каталікоўбеларусаў толькі дужэла. Пасьля сюды патаемна пачалі наяжджаць і ксяндзы. Чаго толькі ні выраблялі тады савецкія начальнічкі: арыштоўвалі людзей, штрафавалі, абшуквалі. I цудам хіба можна вытлумачыць, што да нашых дзён ацалеў той самы, з старым касьцяным Укрыжаваньнем, ужо сьсівелы крыж пані Францішкі Горват! Ён і цяпер стаіць у абходжаным полі Антаніны Жураўскай, якой сёлета ўжо 94 гады: «Діті, запам'ятайте: тількі з гэтым кшыжам можліво выжыті. У нас раней то ціла хрестівка була. Під кожнэй хатой кшыжы стоялі!»
Пад гэтым самым крыжам і пачаліся адкрытыя маленьні ў 1988 годзе. «Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Уладара міласэрнасьці, які з Табою і Духам Сьвятым аказвае нам міласэрнасьць навекі. Амэн!»
А як у 1988 годзе ў Грушаўцы была афіцыйна ўтвораная рыма-каталіцкая парафія, то каталікам аддалі пад капліцу будынак былога фэльчарскага пункту.
А цяпер тут стаіць ладны, сапраўдны, велічны касьцёл
Божае Міласэрнасьці, што здалёк бялее на высокім пагорку пасярод вёскі. Мара людзей і пані Горватавай зьдзейсьнілася, праз 82 гады...
Старыя пераказваюць гэтую дзіўную гісторыю на ўсе лады. I моцна трываюць у веры, што дае ім апірышча на гэтай апаленай Чарнобылем зямлі. I вёска не пустуе, надвячоркам дзіцячы сьмех чуваць адусюль.
У што вераць беларусы
Суседку-пэнсіянэрку, філёляга з Акадэміі навук, чарговы скандал вакол непадпісаньня беларускарасейскае дамовы аб нафце зусім не хвалюе. «Падпішуць, а дзе дзенуцца?» — кажа яна. У гэтых простых словах няпростага чалавека тоіцца вельмі важная падказка ў пытаньні пра беларускую веру. Беларусы цалкам шчыра й бяз шчыгулаў верацьу тое, што ім абавязкова дадуць і нафту, і газ. Ну проста абавязаныя даць! Дарэчы, беларусы гэтак і не прасяклі, што нафты для РБ хопіць, а ня хопіць жмені прыватных прадпрыемстваў, якіх «крышуе» дзяржава...
Маладыя й немаладыя сем'і з энтузіязмам запісваюцца ў чаргу на паляпшэньне жыльлёвых умоваў.
Нехта ж мусіць даць ім жыльлё! Нехта павінен рэалізаваць, расьпіхаць, разьвезьці навырабляных рэчаў з складоў дзяржпрадпрыемстваў! Тое, што яны мала каму патрэбныя, маральна й тэхнічна састарэлыя, мала цікавіць шараговых беларусаў-працаўнікоў. Іхная справа — схадзіць на працу, а пасьля атрымаць за гэта грошы. I бясплатную мэдычную дапамогу.
I яшчэ ільготы. А яшчэ — дармовую адукацыю для дзяцей. Тое, ці спатрэбяцца тыя дыплёмы, яны сёньня пакуль ня думаюць.
Адкуль што бярэцца, як працуюць фінансавыя мэханізмы, як дзеіць рэальны рынак, да якога бальшыня нашых суайчыньнікаў гэтак і не спрычынілася, — беларусаў мала хвалюе.
Я добра пра гэта задумаўся, калі быў у Нараўлянскім раёне й бачыў, як там працуюць калгасы й заводы ва
ўмовах татальнае радыяцыйнае забруджанасьці. Ці насамрэч вырабленыя тут прадукты бясьпечныя — таксама не хвалюе тых, хто ходзіць на працу.
На іхную думку, усё гэта абавязаныя недзе прыняць і заплаціць ім.
Прытым шараговы беларус з пагардаю глядзіць на бальшыню айчынных тавараў. Ну хто, напрыклад, марыць пра беларускі фотаапарат ці пра беларускі магнітафон? А іх працягваюць выпускаць.
Беларусы мараць пра тое, што нехта ім усё дасьць задарма. Як у дзіцячых мроях пра вялізарны магазын цацак, дзе можна ўзяць усё, што захочаш. Гэта прыпадабняе беларусаў да вызнанцаў карга-культаў. Такія карга-культы (ад ангельскага cargo cult — пакланеньне грузу) распаўсюджаныя на далёкіх выспах Акіяніі, дзе няма аніякае вытворчасьці, электрычнасьці, банкаўскіх апэрацыяў. Тамака людзі таксама вераць, што найноўшыя рэчы навукаёмкіх вытворчасьцяў створаныя духамі й прызначаныя наўпростдля іх. Некаторыя акіянійцы лічаць, што белыя людзі акрутным падманам атрымалі кантроль над усімі дабротамі цывілізацыі спажываньня. Кшталтам, як у Беларусі: «Мы ж у савецкія часы цэлыя гарады ў вас будавалі ў Сібіры, здабывалі вам і нафту, і газ! А ў роднай Расеі нам не далі аніводнага радовішча!» I гэта прамаўляецца ўсур'ёз, як малітва.
У карга-культах выконваюцца адмысловыя рытуалы, падобныя на дзеяньні цывілізаваных людзей, каб прадметаў спажываньня стала болей. Напрыклад, правадыры прамаўляюць адмысловыя прамовы, у якіх выліваюць сваю крыўду на чужы сьвет. Сытуацыя кансэрвуецца празтое, што астраўляне не разумеюць маштабаў, тэхналёгіяў і значнасьці вытворчасьці. Іхныя ўяўленьні пра камэрцыю, фінансы і культуру астатняга сьвету фрагмэнтарныя й не зьвязаныя міжсобку.
Гэта кшталтам таго, як дэпутат «палаты прадстаўнікоў»
Сяргей Касьцян у інтэрвію кажа: «...Сэрвіс не павінен быць напышлівы, эўрапейскі, у ім мусіць быць нацыянальная славянская экзотыка: як калісьці ў нас на Палесьсі казалі, «латушкі», гліняныя міскі, драўляныя лыжкі... Калі б мы гэты сэрвіс наладзілі, плыні турыстаў у Беларусь былі б большыя, чым у Турцыю ці Эгіпет». I гэта кажацца ўсур'ёз, і беларусы гэтаму вераць.
Сярод найважнейшых рытуалаў карга-культу — мілітарызаваныя шэсьці й парады. Вернікі каргакультаў рэгулярна праводзяць шыхтаваньне, імітуюць вайсковую муштру й маршы, накшталт вайсковых, выкарыстоўваючы самаробныя муляжы замест стрэльбаў і аўтаматаў, малююць на целах «ордэны» й «вайсковыя» знакі адрозьненьня.
Астраўляне імітуюць сапраўдную «заходнюю» зброю, надзяваюць мундуры белых, крочаць маршамі, сьпяваюць песьні, сэнс словаў якіх ім невядомы. У самых вядомых формах карга-культу вызнаўцы робяць з трэсак, саломы, пальмавага лісьця копіі ўзьлётных палосаў, аэрапортаў, радыёвежаў. Вераць, што гэта прыцягне ўвагу транспартных самалётаў з грузамі для іх. Гэтак, як і беларусы імітуюць маштабныя «вучэньні», праводзяць мілітарныя гульні кшталту «Зарніцы» й сьвяткуюць тры разы на год ваенныя сьвяты, спадзеючыся даказаць сваю прыхілынасьць савецкім духам, якія абавязкова наўзамен прышлюць ім шмат грузаў з Расеі, дадуць задарма энэрганосьбіты, тэхналёгіі ды разьбяруць няхітрыя прадукты аграрнае вытворчасьці... Засталося толькі яшчэ раз зазірнуць у гараскопы, знайсьці прагнозы Глобы й як мае быць сустрэць кітайскі новы год, у спадзеве, што Тыгр, Дракон або Певень прынясуць яшчэ болей ільготаў, дабротаў і грузаў. Проста зь неба!