Прачутае  Сяргей Харэўскі

Прачутае

Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
23.63 МБ
Бязвольныя не выклікаюць жалю
У альбанскага пісьменьніка Ісмаіла Кадарэ (Ismail Kadare) ёсьць апавяданьне пра турэцкага караваншчыка, які выконвае дзяржаўную замову — вязе з сталіцы на заходнія межы Асманскае імпэрыі незвычайны груз: чорныя накідкі з чадрамі. У гэтыя самыя чадры мусяць быць убраныя жанчыны Грэцыі, Альбаніі, Сэрбіі. Турак-караваншчык, просты шчыры чалавек, вельмі дзівіцца чужым норавам, раскаванасьці ды адкрытасьці балканскіх жанчын. Міжволі сьціплы караваншчык аказаўся правадніком асманскае культуры, ідэалёгіі... За ягонымі плячыма застаецца колер ночы. За ягонымі плячыма моўкне сьмех. Але... гарэзьлівыя, сьветлыя вочы эўрапеек закідваюць у ягонае сэрца зерне сумневу...
Зьнямелыя народы Балканаў, спыніўшы разьбег уласнае цывілізацыі, страцілі ня толькі сваю дзяржаўнасьць, але і культурную самастойнасьць. Адбыўся глябальны пераварот — з цэнтру ўсходнехрысьціянскага мэсіянізму Балканы ператварыліся ў аб'ект цюрскае акультурацыі.
Антычная Грэцыя пасьля страты ўласных дзяржаўных формаў яшчэ бясконца доўга слала сьвятло свае цывілізацыі ў Эўропу і Азію. Заваёўнікі самі былі паняволеныя элінскаю культурай ды накінулі яе шматлікім народам аж да Аральскага мора і аўганскіх гораў. Высокі кшталт грэцкае скульптуры дайшоў да нас пераважна... у безьлічы рымскіх копіяў, а антычная філязофія зьбераглася... у мудрагелістых арабэсках мусульманскіх перапісцаў... I сёньня любы з колькасьці народ можа прымусіць цэлы сьвет
спажываць прадукт свае культуры, калі ў народу ёсьць воля. Нас можа не абыходзіць ні колькасьць ірляндцаў, ні нават лёс іхнае мовы, але мы чытаем Джойса і слухаем ірляндзкі рок, бо яны паняволілі сьвет. Гэта значыць, што і мы можам зьняволіць сваёй культураю сваіх заваёўнікаў, а можам і заваяваць сьвет, калі толькі нам ня здрадзіць воля.
3 часоў позьняга Адраджэньня нацыянальныя культуры, якія колісь былі экспансіяністамі і накідвалі свой кшталт культуры ўсяму вядомаму сьвету, але пачалі дбаць толькі пра кансэрвацыю ўласных здабыткаў, непазьбежна пераўтвараліся ў рэцыпіентаў — спажыўцоў чужых культурных уплываў і на стагодзьдзі сыходзілі з арэны. Напрыклад, Нарвэгія выйшла зь летаргіі толькі ў другой палове мінулага стагодзьдзя, а напачатку нашага ўжо ўвесь сьвет ведаў музыку Грыга, літаратуру Гамсуна, мастацтва Мунка. Іхным памкненьнем найперш было скарыць Эўропу, а ўжо нарвэжцамі ім было наканавана застацца.
Індыкацыя жывой культуры — яе гатовасьць даць сьвету адказы на агульначалавечыя пытаньні. Тады праявы культуры становяцца не падпоркамі мосту, а самім мостам, па якім мы пераходзім у заўтра...
Беларусь за часамі Адраджэньня вяла рэй у славянскім сьвеце. Сымбалем нашае цывілізацыі стала друкаваная кніга. Яскравы прыклад нашае экспансіі — славутая Берасьцейская Біблія, выдадзеная Мікалаем Радзівілам Чорным адмыслова па-польску, каб іскры Рэфармацыі закінуць нашым суседзям на Захад. Лягічным працягам фэерычнае эпохі беларускага кірылічнага друку быў сталы ўплыў на Ўсход, які выявіўся ў самых розных формах культуры: ад разьбы па дрэве і кахлярства да тэатру і вершаскладаньня. Тым шрыфтам, які вырабіў пастар з Слуцку Галяш Капіевіч, дасёньня паслугоўваюцца сэрбы і ўкраінцы, асэтыны й манголы.
Ад часоў каралевы Боны ў XVI стагодзьдзі сама Беларусь стала аб'ектам італьянскай культурнай экспансіі. Па выніках мы атрымалі ня толькі рэформу землекарыстаньня й эўрапейскую ўрбаністычную культуру, але і высокі кшталт дойлідзтва. Беларусь стала цэнтрам барока, апошнім яго фарпостам на краю цывілізацыі. А ўжо на пачатку XVII стагодзьдзя Беларусь рэтрансьлявала гэты стыль, адаптаваны й зьбеларушчаны, у розныя краі. Перанос вонкавага ўплыву далей стаў эфэктнаю ды эфэктыўнаю формаю ўласнай экспансіі.
Беларусізацыя формаў барока і іх экспарт — ці ня самы вялікі ўнёсак Беларусі ў гісторыю сусьветнага мастацтва. Віцебская пара пачатку стагодзьдзя — яшчэ адзін прыклад. Віцебск выправіў у сьвет не беларускае мастацтва, а саміх беларускіх мастакоў. Яны перайшлі мост, які за іхнымі сьпінамі ахутала ноч.
А сёньня мы ізноў гародзім падпоркі, цешымся з пацьвілых паляў, што засталіся ад тых мастоў. Засяроджаныя на самадастатковасьці, на ўнутраным спажываньні, на хатнім ужытку... Ня дзіўная рэч — упэўніваць самога сябе ў сваёй перавазе над астатнімі. Той, хто гэтым займаецца, звычайна носіць на сабе чужую рацыю, як чорную турэцкую чадру.
...Стары караваншчык, герой апавяданьня Кадарэ, спакутаваўся ад сумневаў. Пакрысе ў ім высьпела адчуваньне жалю да тых жанчын, якіх ягоная дзяржава спавіла ў колер жалобы. Праз гэтае неакрэсьленае адчуваньне жалю караваншчык кепска скончыў свой шлях. Выходзіць, ня вартыя жалю тыя, хто ня мае волі, каб сьцьвярджаць сваю перавагу іншым.
Quelle est votre nationalite?1
Ha Вадохрышча ня ўбіцца ў цэрквы! Чэргі па ваду расьцягваюцца на кілямэтры! А пасьля людзі з плястыкавымі бутэлькамі й балёнікамі штурмуюць транспарт. Няма столькі людзей у сьвятынях ані на Вялікдзень, ані на Раство Хрыстовае. У гэтым і тоіцца сакрэт двудушнага беларускага характару, забабоннасьці й стаўленьня да веры. Беларусы ў сваёй большасьці па-ранейшаму ня вераць у Бога, але хочуць атрымаць на халяву жывое гаючае вады. На ўсялякі выпадак.
Я сачу за праявамі жыцьця. Мне цікавыя таямнічыя памяткі здавёншчыны, што зажылі ў нашым паўсядзённым жыцьці сваім жыцьцём новым.
Беларуская ідэнтычнасьць складаецца з тысячаў характарыстык, гістарычных і натуральных перадумоваў. Але за апошнія гадоў дваццаць беларусы моцна зьмяніліся. А ад беларускае ідэнтычнасьці
1907 году нас аддзяляе ўжо «смуга стагодзьдзяў», што засыдіць нам рэальныя ўяўленьні пра нашых
дзядоў-прадзедаў ды пра нас жа саміх. Сёньня з нашае новае ідэнтычнасьці выпалі вялікія часткі
нацыянальнае традыцыі. Напрыклад, уяўленьні
пра прыроду, разам з «народным календаром» і «народнымі прыкметамі». Альбо пра пільную патрэбу ў адукацыі, якой трызьнілі беларусы напачатку XX стагодзьдзя, за якое ж іх ужо пераканалі, што цудоўна можна пражыць і безь яе.
1 «Якой вы нацыянальнасьці?» (фр.).
Нішто не дае гэтулькі спажывы для разваг пра нашую цяперашнюю ідэнтычнасьць, што лепіцца літаральна на нашых вачах, як сьвяты...
Прыкметы этнічнае дыфэрэнцыяцыі амаль заўжды адлюстроўваюць пэўную аб'ектыўную рэальнасьць, часьцей за ўсё элементы духоўнае культуры.
Але гэтае алюстраваньне можа быць адэкватнае альбо не. А часьцяком і несапраўднае. У савецкі час нікому б у галаву не прыйшло «легалізаваць» трасянку й лузэрскую стылістыку. Спачатку гэта стала апраўданым прыёмам для сатырычных скетчаў «Сашы і Сірожы», а цяпер — магістральны кірунак афіцыйнае поп-культуры РБ.
Значнасьць і роля прыкметаў ідэнтычнасьці ва ўспрыманыні людзей з тае ці іншае этнічнае супольнасьці мяняюцца ў залежнасьці ад канкрэтнай гістарычнай сытуацыі. Напрыклад, ад ступені кансалідацыі этнасу, ад ступені яго суб'ектнасьці, ад спэцыфікі этнічнага атачэньня. У часы СССР добра зацьвікавалі ў савецкія галовы міт пра беларусаўбульбаедаў, якія маюць па-над 1000 страваў з «другога хлеба». Але гледзячы на кардонкі з-пад піццаў, якімі пасьля сьвятаў засьмечаныя двары, я перакананы ў іншым. Цяпер беларусы ўжываюць традыцыйныя стравы, паводле хатніх рэцэптаў, толькі як выключэньне. Беларускімі стравамі сталі макарона, пельмені ды, для маладзёнаў, піццы. Нашыя кухары / гаспадыні ўсё часьцей аддаюць перавагу nouvelle cuisine1. А як часта спажываюць, напрыклад, якую банальную колісь бабку з грыбамі ці скваркамі, кожны з нас ведае сам.
Агульнасьць паходжаньня ўсіх адзінак этнасу — гэта таксама прыгожы міт; альбо з адной і той самай тэрыторыяй таксама могуць асацыяваць сябе некалькі
1 «Новая кухня» (фр.).
народаў. Ня выкрасьліш, як ні хаці, напрыклад, польскасьці з Гарадзеншчыны альбо габрэйскай спадчыны з нашае гарадзкое культуры. А для беларускіх татараў Беларусь — адзіная радзіма. Ведаю багата людзей рознага паходжаньня, што сталіся беларускімі патрыётамі.
Разам з тым, бальшыня нашых традыцыйных элемэнтаў народнай пабытовай культуры за апошнія 30-40 гадоў зьнікла з рэчаіснасьці, перамясьціўшыся ў найлепшым выпадку ў музэі. У непапулярныя музэі. Туды ж перамясіць даўно пара і «вёску», як зьяву, як вялізарны міт XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Большасьць нашых паваенных, пасьлячарнобыльскіх, постсавецкіх вёсак пераўтварылася ў «аграгарадкі» задоўга да таго, як гэтае слова знайшлося на языку сёньняшніх прапагандыстаў. Карабы з сылікатнае цэглы й шыфэру, што выстаўленыя ўздоўж асфальтавае дарогі ад шашы да калгаснае фэрмы, з жалезным крыжам на павароце, звараным з стандартных трубаў — нашая ўжо няновая ява. Ад Сапоцкіна да Лельчыцаў!
Этнічная супольнасьць — гэта перадусім агульнасьць уяўленьняў пра якіясь прыкметы, а не сама па сабе рэчаісная культурная апрычонасьць. To бок, можна акрэсьліць, што беларусы — гэта ўстойлівая ў сваім існаваньні група людзей, якая склалася цягам апошніх двух з гакам дзесяцігодзьдзяў; людзі ўсьведамляюць сябе беларусамі на падставе самых розных, часьцяком выпадковых (наяўнасьць калярытнага ПП РБ) прыкметаў, што ўспрымаюцца імі як этнавызначальныя.
Працэс ідзе
Каму варта паставіць помнік? Калі ўжо казаць, хто найболей паспрыяў стварэньню беларускае нацыі ў XIX стагодзьдзі, то гэта пэўна ж будзе Іван Насовіч, пра якога амаль нічога не было чутно ў савецкі час. А менавіта ж ён, фактычна, і давёў існаваньне апрычонага беларускага народу з уласнаю моваю. Насовіч яшчэ ў 1850 годзе даслаў у Пецярбурскую АН кароткія філялягічныя назіраньні над беларускаю гаворкаю1, невялікі беларускі слоўнік2 і зборнік беларускіх прыказак3. А ў 1852 ужо выдаў «Беларускія прыказкі і прымаўкі»4 з тлумачэньнямі. Падрыхтаваў і першы гістарычны слоўнік беларускае мовы5.
У 1870-м выйшаў ягоны капітальнейшы «Слоўнік беларускай мовы»6. У працы зьмешчаныя больш за 30 тысячаў нашых словаў з тлумачэньнямі! Для параўнаньня — слоўнік расейскае мовы твораў А. Пушкіна, у чатырох тамах, зьмяшчае блізу 20 тысячаў словаў. Іван Насовіч памёр у 1877-м, задоўга да XX стагодзьдзя, за 40 з гакам гадоў да абвяшчэньня БНР.
1 Опыт краткого фмлологпческого наблюденмя о белорусском наречнн. Аддзел рукапісаў бібліятэкі Расейскай Акадэміі навук, СПб.