Прачутае  Сяргей Харэўскі

Прачутае

Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
23.63 МБ
Беларуская ж шляхта скарачалася ў бясконцых войнах на ўласных межах. Адно згадаць — напрыклад, у XVII стагодзьдзі было толькі 32 мірныя гады. Дый у папярэднія часы іх было ненашмат болей. Дзіва што цэлыя рады homo militans зьвяліся ў тых несупынных войнах. He пайсьці на вайну альбо адкупіцца, як тое практыкавалася ў большасьці заходнеэўрапейскіх краінаў, было немагчыма. Бо менавіта коштам свае рыцарскае крыві арыстакратыя Рэчы Паспалітае аплочвала свае правы на вольнасьць і рэспубліканскі лад. Калі ў Францыі кароль Людовік XIV мог сказаць:
«Дзяржава — гэта я!», то ў нас гэта з поўным правам мог сказаць кожны шляхціц. Дый тыя, абраныя шляхтаю, каралі былі вартыя свайго рыцарства.
Сьцяпан Батура біўся сам у сечах і на зуброў паляваў сам. А пра Яна Сабескага, які разьбіў туркаў пад Венаю, увогуле хадзілі легенды. Ён кіраваў гусарамі, летучы наперадзе іх у той вялікай сечы, што перадвызначыла лёс Эўропы. Няўжо ж тым, хто абіраў сабе гэткіх каралёў, можна было хавацца за іхнымі сьпінамі?
Ня кажучы ўжо пра тое, што расповед пра баязьліўца мог бы разьляцецца ўмомант па ўсёй Рэчы Паспалітай...
Яшчэ адным складнікам ідэалёгіі беларускае арыстакратыі была зямля. Bene natus et possessionatus — высакародны землеўласьнік — вось ідэал рыцара! Колькі б тае зямлі не было, яна мусіла быць. Нават каб і самому давялося «высакародна араць сваё поле». Магнаты ж куплялі зямлю па ўсёй краіне, ад краю да краю. Пачуцьцё годнасьці было проста неаддзельным ад зямлі. Астах Валовіч ці Леў Сапега, пры тым, што былі адважнымі ваярамі, выдатна разьбіраліся ў аграрных пытаньнях, кіравалі найскладанейшымі зямельнымі рэформамі. Тыя, хто праліваў сваю крывю за сваю зямлю, умелі яе й цаніць ды гаспадарыць на ёй. Родавае гняздо, маярат, быў каштоўнасьцю выключнай. За яго трымаліся да апошняга, яго багомілі, рамантызавалі. Зямля продкаўулітаральным, вузкім сэнсе. Можаце сабе ўявіць, якія пачуцьці, напрыклад, мусілі казытаць душы ўладальнікаў сядзібы ў Мосары, што на Глыбоччыне, калі яшчэ ў міжваенным часе на фасадзе была каменная табліца ў гонар наведваньня яе Сьцяпанам Батурам, як той ішоў паходам на Пскоў... He было заганаю й уласнымі рукамі корпацца ў зямлі. Наадварот! Яшчэ бацькі Фэрдынанда Рушчыца, графскага паходжаньня, разам з сынам самі выбіралі бульбу, поруч зь сялянамі. I зусім ня зь беднасьці, а з... арыстакратызму.
Хлапчукоў у 7-8 гадоў бацькі адрывалі ад мацярок й навучалі гаспадараньню й паляваньню. Хоць, што праўда, у бацькоў гэта не заўжды выходзіла. Бо чарговы покліч вёў іх у паход. I ролю мужоў у выхаваньні сыноў пераймалі жанчыны. Гэтак сталася нават з будучым каралём, Янам Сабескім. Ягоную маці шляхта ўважала гэтаксама за рыцара (ці тое рыцарку), як яго самога.
Панятак безьзямельнае шляхты зьявіўся вельмі позна, толькі ў XVIII стагодзьдзі, у выніку ўсё тых жа войнаў. Баючыся пазбыцца свайго шляхецтва, гэтыя бедакі змушалі дзяцей вучыць на памяць усю сваю генэалёгію, каб не прапасьці. А масава шляхта пастрачвала зямлю толькі ў выніку расейскае акупацыі. Ад таго моманту мара пра зямлю стала яшчэ адным неад'емным складнікам шляхецкага мэнталітэту...
Яшчэ адной адметнасьцю нашае арыстакратыі была яе адносна высокая адукаванасьць. Прынамсі, кожны шляхціц, нават шарачок, быў пісьменны. Мала таго, абавязковаю часткай адукацыі з XVI стагодзьдзя стала лаціна. «Я шляхціц, я гавару на лаціне», — лямантаваў шляхціц у лапцях, калі яго раптам блыталі з кім іншым. Магнатэрыя пагатоў рупілася пра выхаваньне нашчадкаў. Радзівілавых дзяцей навучаў Сымон Будны, які для іх пераклаў Катэхізіс на беларускую. А Мялеці Сматрыцкі выхоўваў дзяцей князя Саламярэцкага, між іншага, езьдзячы зь імі па нямецкіх унівэрсытэтах. Той самы Януш Радзівіл, які саджаў на калы казакоў, вучыўся дзецюком у найлепшых унівэрсытэтах Ангельшчыны, Нямеччыны, Нідэрляндаў ды Францыі. Вучылася нямала. Як на часы мяжы XVII-XVIII стагодзьдзяў, навучацца маглі амаль усе шляхецкія хлопцы. На гэтую тэму існуе багата літаратуры. У Слоніме, напрыклад, у 1790 годзе бэрнардыны вялі парафіяльную пачатковую школу, якую наведвалі 90 вучняў. У езуітаў вучыліся 104 вучні. Свае школы мелі таксама слонімскія
канонікі лятэранскія, францішкане, дамініканцы, піяры...
У 1736 годзе была створаная Літоўская правінцыя Ордэну піяраў. Спачатку працавалі шэсьць калегіюмаў: у Вільні, Дубровіцы, Любяшове, Шчучыне, Панявежы й Лідзе. Пазьней адчыніліся калегіюмы ў Зэльве, Лужках, Вількаміры, Расейнях, Віцебску, Сьніпішках, Дуброўне, Полацку. Сярод школаў аднымі зь першых зьявіліся вучэльні ў Геранёнах, Воранаве, Балотні. Хоць у езуітаў і базылянаў вучыліся ўтрая больш вучняў, але ў 1803 годзе ў піярскіх вучэльнях займаліся 1234 вучні, а ў 1822-м — 1401 вучань. Пасьля паўстаньня 18301831 гадоўу працэсе абмасквальваньня Беларусі ўсе піярскія вучэльні зачынілі.
To бок, у ордэнскіх школах па ўсім краі вучыліся тысячы дзяцей, пераважна з шляхты. Маладасьледаваная застаецца гісторыя кляштарных школаў для дзяўчатак. Атакія былі ў брыгітак, бэнэдыктынак, марыявітак... Я не хачу сказаць, што справы з адукацыяй, а перадусім з узроўнем асьветы й культуры самой шляхты, былі ідэальныя...
Натуральна, чым вышэйшы быў род, чым большая была яго адукаванасьць, тым меней увагі надавалася рэлігійным звадкам. Бойкі на рэлігійнай глебе былі справаю чэрні й шалёнага сьвятарства. Арыстакратыя заўсёды знаходзіла між сабою агульную мову, не зважаючы на розьніцу вызнаньняў. Напрыклад, Ганна Стацкевіч-Багданава, якая фундавала ў Менску царкву й брацтва Пятра й Паўла (што на Нямізе), прызначыла апекунамі гэтага асяродкуў 1618 годзе вядомых магнатаў... кальвіністаў: Януша Радзівіла, Марціна Валадковіча, Яна Агінскага, Юрыя Тышкевіча ды колькі іншых. Маўляў, у гэткім выпадку пратэстанцкая арыстакратыя будзе аб'ектыўная й абароніць праваслаўных. А ў лісьце да гетмана Канстанціна Астроскага, праваслаўнага, вялікі канцлерЛеў Сапега,
каталік, заклікаў да ўзаемапавагі. Гэта быў узровень палемікі «паноў-братоў», якія плячом да пляча было стаялі супраць агульных ворагаў.
Паміж мужчынамі-арыстакратамі, нягледзячы на ўсё іхнае братаньне, існавала складаная сыстэма герархіі й адпаведнага этыкету. Перад кім здымаць шапку, каму ціснуць руку, а каму цалаваць, каму ківаць, а перад кім складацца да зямлі — гэта была мудрагелістая навука. Пагатоў трэба было дакладна ведаць тытулы, званьні, заслугі. Гэта вывучалася ў паходах і на соймах. Памылковае прывітаньне было абразаю.
Да жанчын ставіліся прасьцей. Ім можна было кланяцца, цалаваць рукі й нават паўаголеныя грудзі, але ні ў якім выпадку не ў шчаку. Нават станавіцца на калені перад жанчынаю лічылася недапушчальным. Жанчыну трэба было проста шанаваць, а не блазнаваць перад ёю.
Істотным складнікам беларускага арыстакратычнага мэнталітэту было падкрэсьлена паважлівае стаўленьне да кабет. Тут было мала падабенства да куртуазнае культуры Заходняе Эўропы, пагатоў да расейскага дамастрою. У нашых «сарматаў» усё выходзіла натуральна. Шляхціц, які вяртаўся з татарскага палону ці з паходу на швэдаў, быў зусім не гатовы да сэрэнадаў ці да букетаў. He вучылі куртуазнаму абыходжаньню ані ў сям'і, ані ў школах. А вось ліставаньне ўхвалялася. Нашая арыстакратыя пакінула немалую эпісталярную любоўную спадчыну. Насамрэч, як яшчэ можна было кантактаваць з каханымі, дзясяткі гадоў не пакідаючы сядла?
Разам з тым, усе ключы ад гаспадаркі былі ў жаночых руках. Жанчыну (бабцю, маці, жонку) блізу што багомілі, раўнуючы ейны цнатлівы вобраз з Паннаю Марыяй. Менавіта жанчыны перахоўвалі старыя звычаі ды сямейныя паданьні. Ва ўмовах, калі большасьць
мужчынаў непазьбежна гінула ў росквіце сілаў на войнах, на жанчыну палягаў увесь цяжар клопату пра дом і дзяцей. Каб у сьвет пайшло чарговае пакаленьне арыстакратаў, homo militans, высакародных землеўласынікаў, якія будуць бараніць сваю дзяржаву й сваю зямлю.
Па Вільні
0 Матка Боская, што ў Чанстахове ў храме. Глядзіш спагадліва, што ў Вострай сьвеціш Браме...
...Гэта радок з Адама Міцкевіча... Вострая брама. Менавіта сюды, да яе скіраваныя малітвы, позіркі й жаданьні мільёнаў жыхароў у нашых краях, вернікаў і проста людзей, зацікаўленых мінулым і будучым нашага краю. Ад Вострай брамы пачынаецца Вільня.
Чаму брама называецца Востраю? Калі б мы праляцелі над старымі вуліцамі на крылах, дык пабачылі б, што ўсе яны ўтвараюць абрыс сэрца. I гэты абрыс сэрца — як у картах масьць чырваў — упіраецца вострым канцом у гэтую браму.
Адсюль, ад Вострай брамы ляжыць просты шлях зь Вільні ў Беларусь. Як і спрадвеку. А гонар звацца сьвятым месцам брама гэтая заслужыла дзякуючы цудоўнаму абразу Маці Божае.
Традыцыйна лічыцца, што абраз гэты, напісаны пачаткова бізантыйскім майстрам, быў падараваны князем Альгердам сваёй жонцы, віцебскай князёўне Марыі, а яна, у сваю чаргу, ахвяравала гэты абраз тады праваслаўнаму манастыру Сьвятой Тройцы, што месьціцца побач з брамаю. Нагадаем, што Альгерд, сын Гедыміна, у юнацтве ажаніўся з дачкою віцебскага князя Марыяй Яраслаўнай і два гады пражыў у горадзе Ўсьвяты, а пасьля, да 1345 году, у Віцебску.
3 дапамогаю брата Кейстута, троцкага князя,
Альгерд скінуў зь вялікакняскага пасаду Яўнута і сам стаў вялікім князем. Недзе ў гэты час і зьявіўся ў Вільні цудадзейны абраз Маці Божае. Легенда сьведчыць, што Альгерд, зваяваўшы крымскі горад Хэрсанэс, вывез яго з аднае з праваслаўных цэркваў. Гэта, вядома, не зусім так. Альгерд ніколі не ваяваў у Крыме й ня мог быць у Хэрсанэсе. Але сам факт паходжаньня абраза з Хэрсанэсу цалкам вераемны. Князь мог атрымаць яго ў падарунак альбо й у якасьці трафэю...
Доўгі час Вільня была аточаная драўлянымі сьценамі, ажно да канца XV стагодзьдзя, пакуль на загад вялікага князя Аляксандра яе не сьперазалі каменныя муры. 23 красавіка 1498 году біскуп Віленскі ВойцехТабор абышоў з урачыстаю працэсіяй усю вялікую будоўлю й высьвяціў тыя месцы, дзе мусілі паўстаць брамы. Асаблівай урачыстасьцю вызначалася набажэнства на тым месцы, дзе мусіла паўстаць Крэўская брама, цяперашняя Вострая. А праз колькі гадоў, у 1503-м, біскуп Табор ужо высьвячаў вымураваныя новыя брамы, у якія, паводле старадаўняга звычаю, зьмяшчалі абразы. Напрыклад, у Троцкай — абраз Божае Маці зь дзіцяткам Ісусам. А вось жа дзеля Крэўскае брамы праваслаўны манастыр Сьвятое Тройцы ахвяраваў свой цудоўны абраз Найсьвяцейшае Панны Маці Божае.