Прачутае  Сяргей Харэўскі

Прачутае

Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
23.63 МБ
У Беларусі часоў Паўла былі выдатныя дарогі з шлагбаўмамі ды паліцэйскімі будкамі, пафарбаваныя платы і фасады, што выходзілі на тыя дарогі. Вонкава гэта было падобна да культурнага ладу. Амаль Эўропа. У Беларусі дзівакаваты Павал Першы, урэшце, мала каго пакрыўдзіў. Хоць і зразумець яго не было каму. A вось ягоны сын Мікалай пакінуў тут зусім іншы сьлед.
43-гадовы Павал уяўляў сабой дзіўную сумесь жорсткасьці і плюгкасьці, містыцызму і мэркантыльнасьці. Сумленны, шчыры й пабожны ў свае маладыя гады, ён стаў, урэшце, недаверлівым і неўраўнаважаным. Дзікія выхадкі ды прыступы лютасьці станавіліся ўсё больш частыя, даходзіла да таго, што цар абражаў жонку нават у прысутнасьці слугаў! Пры тым ён стараўся выглядаць паважна. Але сур'ёзны выгляд, што ён на сябе напускаў, скаваныя манеры й пазёрства рабілі яго яшчэ больш камічным. Ён забараніў круглыя шапкі, доўгія нагавіцы, боты з адваротам, чаравікі з матузкамі. Тыя, хто ня меў сродкаў, насілі маленькія шапкі, з дапамогаю шпілек пераробленыя ў трохвуголкі, і закатаныя штаны, зацягнутыя пад каленам. Менш як за 5 гадоў ён дзевяць разоў зьмяніў мундуры коннай гвардыі!
Затое большасьць падданых гэтага цара яго ненавідзела й баялася, бо непрадказальныя дзеяньні раздражнялі, бянтэжылі, несьлі пагрозу звыкламу ладу, а значыць, і асабістаму дабрабыту мешчаноты, чыноўніцтва і дваранства. Небясьпека пэрсаніфікавалася ў імпэратары, і сьмерць Паўла, паводле шматлікіх сьведчаньняў, амаль ні ў кога ня выклікала шкадаваньня. Дарэчы, ён, высьвятляецца, справядліва ўвесь час баяўся, што яму здрадзяць, зарэжуць або атруцяць. 3 згоды старэйшага сына яго забілі.
Можа быць, за гратэскнымі праявамі самадурства і вусьцішнымі дэклярацыямі таілася, пэўна й ня цалкам
усьвядомленае, інтуітыўнае імкненьне па-новаму кіраваць краінаю. Тады яшчэ паўсярэднявечнаю. Вырваць яе з абдоймаў Азіі й уставіць між народаў Эўропы.
Між іншага, на дабрабыт тады ніхто не наракаў. Дакладней, за царом Паўлам горш людзям ня стала. Ці магло быць тады лепш — пытаньне, што так і засталося без адказу. Затое мы сёньня ведаем пэўна: імя Беларусі назаўжды ўвайшло ў палітычную гісторыю пры гэтым бажавольным салдафоне, які марыў быць салраўдным эўрапейскім рыцарам.
Клаўдзі Дуж-Душэўскі1. Сьцяг
...Сьцягі не існуюць самі па сабе. Людзі, далёкія ад гісторыі з геаграфіяй, надаюць ім часам неўласьцівы сэнс. У 80-я адзін мой знаёмец пажартаваў, што ступень дэмакратыі вызначаецца колькасьцю палосаў на сьцягу, маючы на ўвазе Кітай і СССР. У тыя гады модным дэкаратыўным элемэнтам быў сьцяг ЗША. Яго наляплялі паўсюль, дзе было магчыма: на штаны, рамяні, торбы... У гэткай любові да нацыянальнага сымбалю Амэрыкі было, вядома, ня столькі эстэтычнага захапленьня, колькі жаданьня задэманстраваць сваю апалітычнасьць. Нікога тады не абыходзіла гісторыя й сэмантыка сьцяга ЗША. Гэта быў сымбаль памкненьняў, тады яшчэ цьмяна ўяўных...
...Гісторыя й сэмантыка нацыянальных сьцягоў часьцяком пакручастая й парадаксальная. Сьцяг рэспубліканскае Францыі, узьняты ў 1789 годзе, як ні дзіўна, увабраў у сябе самыя старажытныя фэадальныя й клерыкальныя сымбалі. Сіні — колер плашча сьвятога Марціна, які адсек мячом ад яго кавалак, каб ухутаць жабрака. Аж з часоў караля Хлёдвіга, з 496 году, гэты колер — нязьменны францускі сымбаль. Чырвоны — колер сьцяга імпэрыі Карла Вялікага, прыняты ў 800 годзе. А ў 1498-м францускі сьцяг стаў белым — фамільным сьцягам Арлеанскае дынастыі
1 Клаўдзі Дуж-Душэўскі (1891, Глыбокае — 1959, Вільня), архітэктар, выдавец, журналіст, грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую рэальную вучэльню. У 1912-1917 вучыўся ў Пецярбурскім горным інстытуце. У 1921 ад'ехаў у Коўна. У 1924 скончыў Літоўскі ўнівэрсытэт. Аўтар дзясяткаў будынкаўу Коўне, Панявежы, Клайпедзе, Шаўлях. Рэдактар часопісу «Беларускі асяродак».
каралёў. Злучаныя ў раўначасткавы трыкалёр, сымбаль Сьвятое Тройцы, сіні, белы й чырвоны сталі сьцягам... рэвалюцыі. Натуральна, народ не зьбіраўся паглыбляцца ў выкрунтасы дрымучае гісторыі, папросту гэты сьцяг паўстаў зь нетраў ягонае душы, як натуральна дадзены ад прыроды...
...Большасьць сьцягоў сьвету была створаная на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў. Дасьледнік Вячаслаў Насевіч заўважае: «Паколькі далёка ня ўсе эўрапейскія нацыі ўХІХ стагодзьдзі мелі сваю дзяржаўнасьць, тады ж узьнікае і паняцьце нацыянальнага сьцяга як сьцяга нацыі, якая на гэткую дзяржаўнасьць прэтэндуе. Такую ролю выконваў, у прыватнасьці, бела-чырвоны польскі сьцяг ці эстонскі сіне-чорна-белы, які ўзьнік у 1881 г.»1.1 ў кожнага зь іх быў свой аўтар. Мастакі абагульнялі легенды, удасканальвалі традыцыю, кампанавалі ў эталён. Стварэньне нацыянальных сымбаляў — асобны разьдзел у гісторыі мастацтва. Напрыклад, расейскі мастак Мсьціслаў Дабужынскі стварыў сёньняшні сьцяг Літвы. Праўда, літоўцы ўсё ж настаялі, каб жоўтая паласа была не пасярэдзіне, а зьверху. Аргумэнтам Дабужынскага было тое, што ўэўрапейскай геральдыцы колеры (эмалі) павінны разьбівацца белым ці жоўтым (мэталам). Аргумэнт літоўцаў быў нечаканы: студэнты-літоўцы насілі на фуражках жоўтую стужку толькі ўверсе. 3 таго часу сьцяг Літвы падобны да сьцягоў Этыёпіі, Габону і Ганы...
...Напрадвесьні свае дзяржаўнасьці, да 1917 году, беларусы пэўна ведалі, што іхны знак — белая Пагоня на чырвоным тле. Аднак эталёну сьцяга не было. Існавалі паданьні, існавала народная сэмантыка арнамэнту. У часе лютаўскае рэвалюцыі беларусы паслугоўваліся чыста белым сьцягам, на якім зьмяшчалі лёзунгі. Аднак неўзабаве гэткі варыянт
1 Насевіч, Вячаслаў. Гэты сцяг пачынаўся так... // Чырвоная Змена. 1995. 20 красавіка. №42 (13 900); тое ж: http://vln.by/node/47.
падаўся недасканалым. Пытаньне пра сьцяг паўстала рубам. Як і ўсе пытаньні ўтым годзе... Беларускія арганізацыі Пецярбургу зьвярнуліся да маладога архітэктара, выпускніка Пецярбурскага горнага інстытуту, Клаўдзія Дуж-Душэўскага, актывіста-выдаўца й тэатрала. Ва ўспамінах за 1934 год, напісаных палітоўску, Дуж-Душэўскі адзначае, што беларусы ўважалі сваім дзяржаўным сьцягам той, што і літоўцы: белую Пагоню на чырвоным полі. Але нацыянальнага сьцяга не было. Піша, што яму давялося зрабіць некалькі праектаў нацыянальнага сьцяга, і адзін зь іх быў прыняты, менавіта: бел-чырвона-белы. 3 таго часу гэты сьцяг і лічыцца за беларускі. На жаль, аўтар не назваў даты зацьверджаньня свайго эскізу і хто менавіта яго зацьвярджаў. Мне асабіста было б цікава ўявіць і іншыя варыянты магчымага сьцяга. Праўда, сёньня гэтага зрабіць нерэальна... Паводле запісаных у 1968 годзе Адамам Мальдзісам успамінаў Язэпа Дылы, на Ўсебеларускім зьезьдзе выкарыстоўваўся чырвонабела-блакітны сьцяг. Што гэта? Фальсыфікацыя? Памылка? На жаль, сёньня гэтага ўжо ня спраўдзіць...
Пра тое, што менавіта Душэўскі быў аўтарам сьцяга, я часта чуў у Вільні, і ні ў кога гэта не выклікала сумневу. Сын Дуж-Душэўскага Сьцяпан падрабязна выкладаў бацькаву канцэпцыю. Паводле яе, белчырвона-белыя кукарды й стужачкі на фуражках насілі студэнты-беларусы ў Пецярбурзе яшчэ да 1915 году. У гэтыя ж колеры спавіваліся розныя ўрачыстыя аздобы, сымбалізуючы ў стылізацыі народны арнамэнт. Праўда, гэткія ж колеры былі і ў латышоў. Атаму беларусы з-за сваёй прыроднае сьціпласьці не сьпяшаліся «тузануць на сябе коўдру». Гэтак цягнулася датуль, пакуль латыскі мастак Яніс Гросвалдс (Janis Grosvalds) не зрабіў праекту бел-чырвона-белага сьцяга для латыскіх стралкоў, які яны мусілі б узьняць над Мітаваю ў выпадку вызваленьня яе ад немцаў... 3 гэтае прычыны беларусы былі ў разгубленасьці, пакуль у 1917 годзе латышы не спынілі свайго выбару
на кармінавым палотнішчы зь белаю паласою. Такі варыянт нацыянальнага сьцяга Латвіі канчаткова зацьвердзілі ў траўні. 3 гэтай беларуска-латыскай спрэчкаю зьвязаны й славуты інцыдэнт падчас адкрыцьця Ўсебеларускага зьезду: нейкі латвійскі бальшавік заклікаў беларусаў адмовіцца ад гэткага сьцягу. Заля ўскалыхнулася ад абурэньня. Латыскі таварыш, напэўна, даўно не бываў на радзіме й ня ведаў, што ўсё ўжо залагодзілася.
У які ж дзень і дзе ўзьнялі сьцяг? Паводле сьведчаньняў, увесну 1917 году ён быў у Пецярбурзе на будынку Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Дарэчы, Дуж-Душэўскі супрацоўнічаў з гэтым Таварыствам з 1916 да 1918 году. Падобна, што гэта магла быць менавіта ягоная ініцыятыва. Сьцяг Беларусі залунаў у падбітай сталіцы зруйнаванае імпэрыі. Неўзабаве штандар рушыўу Беларусь. 12 сакавіка ў Менску адбылося масавае сьвята — нацыянальны Дзень беларускага значка. Бела-чырвона-белыя значкі, кукарды й сьцяжкі можна было пабачыць паўсюль на вуліцах. Сьцягі, пашытыя паводле эскізу ДужДушэўскага, былі разасланыя ў мясцовыя арганізацыі. Радаслаў Астроўскі сьведчыў, што ён сам атрымаў сьцяг у траўні 1917-га ў Слуцку, дзе ў той час працаваў. На тым сьцягу было вышыта золатам: «Няхай жыве вольная Беларусь». У сьнежні 1917 году ў Менску падчас Усебеларускага зьезду бел-чырвона-белы сьцяг ужо адзінадушна ўважаўся за нацыянальны сымбаль Беларусі...
...На якім доме ўпершыню быў падняты сьцяг у Беларусі? На дзіва, усе помнікі Менску, зьвязаныя з эпохаю БНР, ацалелі. Гэта і славуты гарадзкі тэатар, дзе 7 сьнежня 1917 году трыюмфаваў Усебеларускі зьезд, разагнаны праз 11 дзён бальшавікамі. Гэта і будынак чыгуначнага дэпо, куды перабралася Рада Ўсебеларускага зьезду, сапраўдным дзівам яшчэ ацалелы паміж рэйкавых шляхоў. Гэта і будынак былога
Царкоўна-археалягічнага музэю, у якім абвесьцілі БНР, добра вядомы менчукам як «домік з шакалядкі», на якім яшчэ няма мэмарыяльнае дошкі, ужо вырабленай скульптарам Шатэрнікам. Гэта, нарэшце, і былы губэрнатарскі палац, дзе засядаў Народны ' сакратарыят. Менавіта гэта і ёсьць першы будынак у Менску, над якім вольна залунаў наш сьцяг — сымбаль Волі. Гэта быў дзень уцёкаў бальшавікоў зь Менску — 19 лютага 1918 году. Сьцяг быў зьняты кайзэраўскімі вайскоўцамі. Пра гэта, дарэчы, зь ня надта ўцямнаю радасьцю шматкроць паведамлялі савецкія гісторыкі. Але штопраўда — нямецкаму афіцэру не прыйшло ў галаву разьдзіраць на шматкі нацыянальны сымбаль беларусаў. Застаецца загадкаю, куды ён трапіў пазьней... Агульнанацыянальная ж вартасьць гэтага помніку, як Дому Беларускага Сьцяга, разумелася яшчэ тады. Ужо ў кастрычніку 1918 году ў менскім часопісе «Варта» быў зьмешчаны славуты здымак былога губэрнатарскага палацу, на гаўбцы якога лунае бел-чырвона-белы сьцяг.