Прачутае
Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
Мы прыехалі сюды зь Менску, Горадні, Маладэчна, Полацку, Гомля. Мы стваралі тут прафэсійную беларускую культуру і адукацыю. Перадусім, стрыжнем усіх беларускіх праектаў у Літве (зрэшты, і ў цэлым сьвеце) стала газэта «Наша Ніва», якую ачоліў Сяргей Дубавец і дзеля працы ў якой сюды прыехаў за ім і я. У рэдакцыі амаль штодня, зранку да апоўначы, віравала жыцьцё. Хто толькі тут ня быў! Дыпляматы і сьвятары, эмігранты і студэнты, мастакі і артысты. Грэўся ля печы мастак з Польшчы, цяпер прафэсар, Лёнік Тарасэвіч, які, разгледзеўшы пярэстыя этыкеткі на нашых бутэльках, расслабіў кампанію, запытаўшыся: а што хлопцы, нармальнае гарэлкі ў вас няма?..
3 нармальнаю гарэлкаю «Абсалют» захажываў перакладнік Уладзімер Шчасны, тады часовы павераны ў справах, а цяпер амбасадар РБ у Лёндане. Варыў для паплечнікаў з БНФ цэлым вядром сасіскі Віктар Івашкевіч. Мы выдавалі газэту, кнігі, дадаткі ўтутэйшай польскай і расейскай прэсе... Тут маляваліся ілюстрацыі для добрых твораў і пісаліся добрыя вершы.
Тыя, хто прыехаў сюды на зломе, стварылі й праграмы на літоўскім радыё («Беларускае слова» і «Навіны для беларусаў Літвы») ды тэлебачаньні («Віленскі сшытак»). У 1991 годзе ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце адкрылі катэдру беларускай мовы, літаратуры й этнакультуры. У 1993 годзе ў Вільні зноў пачала дзеяць вялікая беларуская школа, што пазьней атрымала імя Скарыны. У 1994 годзе былі створаныя беларускія пачатковыя клясы ў школах Вісагінасу, Шальчынінкаю, Друскенінкаю. Толькі беларускае мастацкае самадзейнасыці ў 1990-я гады ў Літве было ажно 6 калектываў!
Лёсам быў наканаваны прыезд у Вільню цэлага сузор'я мастакоў: Уладзімера Голуба з Горадні, братоў Сяргея і Алеся Покладаў, якія родам з Краснапольшчыны, Вадзіма Шафрановіча зь Відзаў. А ўжо тут яны працавалі й выстаўляліся разам з нашымі віленскімі мастакамі, людзьмі рознага досьведу й рознага маштабу талентаў: А. Аблажэем, А. Балаховічам, К. Балаховіч, С. Зялёнкам, У. Кузьменкам, Э. Падбярэскім... Мне было тут пра каго і пра што пісаць, ходзячы ад майстэрні да майстэрні, з вэрнісажу на вэрнісаж. Былі й іншыя калярытныя пэрсанажы, якія ўліваліся ў наш беларускі вір пачатку 1990-х. Гэтак, праяжджаючы штодзень міма рэдакцыі «Нашае Нівы», нарэшце адважыўся да нас завітаць колішні віцяблянін, доўгавалосы Валер Самусёнак, выпускнік Леніградзкага горнага інстытуту. У сутарэньні ў старой Вільні ён зь сябрам-земляком абшліфоўвалі камяні для ювэліраў. Але разам з тым, доўгімі вечарамі, займаўся... танцамі ды пантамімай. Урэшце стварыў сам невялічкі калектыў, уславіўся на ўсю Эўропу сваймі плястычнымі пастаноўкамі.
Зьявіўся ў Вільні й выпускнік Інтэрнату імя Ахрэмчыка, менскага «Парнату», былы аднакурсьнік Алеся Поклада і Дзяніса Раманюка, арганіст Аляксандар Ісакаў, які за пару гадоў пабраў блізу ўсе магчымыя музычныя дыплёмы й прэміі... Гэта ён першы заграў на адноўленым аргане ўва ўнівэрсытэцкім касьцёле сьвятога Яна, што яшчэ ў 1864-лл перавезьлі сюды з полацкага сабору.
Стварыўшы сабе немалую й утульную сяброўскую штодзённасьць, мы пачалі «капаць» Вільню глыбей...
Неяк знаёмы францускі фатограф прымусіў мяне везьці яго да дому, дзе жыў Рамэн Гары (ён жа Эміль Ажар), бо не даваў веры... Але сапраўды — стаіць дом, сьвецяцца вокны той кватэры, дзе з 1917 да 1927 году жыў маленькі Раманчык-Ромушка Кацаў з сваёй «maman Nina», пра што ведае кожны франкамоўны
чытач, калі ён чытае. Бо ўсю гэтую гісторыю Раман зрабіў здабыткам сусьветнае літаратурнае клясыкі, у якую сам увайшоў ажно пад двума імёнамі — Romain Gary й Ётііе Ajar. Слава звалілася на яго ў 1956-м, калі ён атрымаў сваю першую Ганкураўскую прэмію — найвышэйшую францускамоўную літаратурную ўзнагароду, за раман «Карані неба».
Француз-фатограф доўга ўвіхаўся вакол будынку, зазіраў у пад'езды, у двор, рабіў здымкі. Па інэрцыі зазіраў усьлед за ім і я. Прыгадваў сюжэты аўтабіяграфічнага раману Гары «Абяцаньне на досьвітку»:
«Двор дому №16 па вуліцы Вялікая Пагулянка здаеаўся мне вялізарнай арэнаю, на якой я засвойваў майстэрства глядыятара, рыхтуючыся да будучых баталіяў. Трапіўшы сюды праз старую браму, вы бачылі пасярод двара агромністую крушню цэглы — рэшткі заводу боепрыпасаў, узарванага партызанамі падчас патрыятычных баёў паміж польскімі й літоўскімі войснамі; крыху далей — дрывотня й вялікая прастора, зарослая крапіеой, на якой я здабываў самыя слаўныя перамогі ў сваім жыцьці. Далей, за высокай агароджаю, цягнуліся сады. У двор выходзілі дамы, што стаялі на дзьвюх суседніх еуліцах. Направа былі клеці, у якія я часта забіраўся па страсе, рассунуўшы колькі дошак. Жыхары скарыстоўеалі гэтыя клеці для перахоўваньня мэблі, яны былі забітыя куфрамі й еалізамі, якія я багавейна адчыняў. Разам з пахам нафталіну ад іх патыхала загадкавым жыцьцём старамодных рэчаў. Як зачараваны, я гадзінамі праседжваў сярод знойдзеных скарбаў, раскіданых на подлозе нібы пасьля катастрофы карабля...»1
1 Гарч, Ромен. Обеіцанме на рассвете. Im Werden Verlag, 2003. С. 41.
(http://imwerden.de/pdf/gary_obeschanie_na_rassvete.pdf)
Збольшага тут мала што зьмянілася з тых гадоў. Адно што няма цяпер тых клецяў. Але атмасфэра старое Вільні засталася. Дзіцячая ўчэпістая памяць пакідае нам згадкі часам зусім недарэчныя, але цягам гадоў менавіта гэтыя недарэчнасьці становяцца самымі красамоўнымі сьведчаньнямі і пра нас саміх, і пра эпоху. Трохгадовы Раман Гары запомніў... Ліду, мястэчка за савецкапольскаю мяжою, дзе жылі матчыны сваякі. Чорная зімовая ноч, доўгі лябірынт драўляных хацінаў, празь які ішлі ягоная маці зь лісёнкамі, поўнымі розных сукняў і «фамілынага срэбра». Хлапчук жа з разуменьнем важнасьці моманту нес свой начны гаршчок, моцна прыціскаючы яго да грудзей. Пасьля маленькага Рамана Кацава зь ягонай маці Нінаю прыбіла да Вільні. Менавіта тут будучы пісьменьнік й пабачыў свайго бацьку. Хоць гэтая акалічнасьць так і засталася незразумелаю самому пісьменьніку. «Паляк з расейскім акцэнтам», «расейскі француз», «расейска-літоўскі жыд»... якіх толькі цэтлікаў не напрышчаплялі яму крытыкі й дасьледнікі.
Рамэн Гары з сваёй маці трапілі спачатку ў літоўскую Вільню, а затым акурат у савецкую, у ЛітоўскаБеларускую ССР, якая скончылася паходам Люцыяна Жалігоўскага і стала польская. Ад тыхтрывог, якім Гарэцкі быў сьведамы сьведка, у Гары застаўся адно цьмяны ўспамін. Матчына ўсьмешка давала малому Гары адчуваньне бездакорнае чалавечае чысьціні й абароненасьці. Ягоная Вільня — гэта сонечны горад дзіцячых летуценьняў: «Кожную раніцу пад адзінаццатую гадзіну маці ўбірала мяне ў найлепшыя строі (...), шафёр адчыняў дзьверцы, мы сядалі ў машыну і цягам пары гадзінаў аўтамабіль з адкрытым верхам катаў нас па горадзе, дастаўляючы ва ўсе людныя месцы, дзе зьбіралася «прыстойная публіка»: у Рудніцкую кавярню, у батанічны сад...»1
1 Гарм, Ромен. Обеіцанме на рассвете... С. 35.
I праўда, вобраз гораду дзяцінства — вельмі асабісты. Для нас важна ўбачыць тое канкрэтнае адзінства часу і месца вачыма розных сьведкаў. I такую магчымасьць дае нам Мацей Мышка, ад імя якога Максім Гарэцкі вядзе расповед у сваім рамане «Віленскія камунары». Гары, як і Гарэцкі, меў немалы досьвед, каб трапна ахарактарызаваць этнічную фізіяномію гораду.
Прынамсі, ён ведаў, чый гэта горад. Ягоны. Гары пісаў:
«Прызнацца, нават для гэткага мястэчка, як Вільня, гэтай не літоўскай, ня польскай, не расейскай правінцыі, дзе ў той час яшчэ не было фатаграфіі, хітрык, вынайдзены маёй маці, быў празьмерна сьмелы. I яна ў каторы раз магла змусіць нас на блуканьні па еялікіх шляхах, разам з усімі нашымі манаткамі. Неўзабаве віленскім «модніцам» былі разасланыя запрашэньні на ўрачыстае адкрыцьцё «Новага дому парыскіх мадэляў» на вуліцы Вялікая Пагулянка 16 а чацьвертай гадзіне...»1 Матчын хітрык складаўся з чыстага пі-ару, пра які да вайны ў Вільні ня ведалі. Маці Ніна разаслала прыгожыя запрашэньні й зьмясьціла рэклямы ў газэтах яшчэ да таго, як яе афішаваньне напоўнілася рэальным зьместам. Але «Новы дом парыскіх мадэляў» на Вялікай Пагулянцы запрацаваў! А недзе побач пасяліўся й Мацей Мышка: «Прыехаўшы ў Вільню, знайшоў я сабе нееялічкі, толькі павярнуцца, але асобны, пакойчык на Вялікай Пагулянцы, недалёка ад кватэры дзядзькі Туркевіча»2.
Людзі, што нас атачаюць ці атачалі, кожны па-свойму застаюцца з намі праз усё жыцьцё. Яны пакідаюць нам свой цень, якога ніхто ня мае магчымасьці пазбыцца. Што Гары, што Гарэцкага атачалі ў Вільні тысячы людзей, якія мудрагелістым чынам маюць магчымасьць трымаць і нас у абдоймах свае энэргіі.
1 Гарм, Ромен. Обеіцанме на рассвете... С. 27.
2 Гарэцкі, Максім. Віленскія камунары // Збор твораў у 4 т. Т. 3. Мінск: «Мастацкая літаратура», 1985. С. 191.
Ганна, Валянціна, Юзік, Ян... Альбо, напрыклад, нейкі пан Пякельны, пра якога Гары распавядаў і ангельскай каралеве Лізавеце II, і генэралудэ Голю, і цэламу сьвету з трыбуны ААН...
...Усьцешаны жвавы француз нарэшце перастаў кляцаць фотаапаратам. Бо стала зацёмна. «Вы аматар Гары?» — паважліва спытаўся ў яго я. «Не, нават не згадаю, што ён пісаў. Памятаю, мне спадабаўся Ажар, але таксама не згадаю, што. Здымкі? Я ведаю, дзе я іх прадам...»
Падобны мэтад параўнальнай культуралёгіі ў нас ня надта пашыраны. Між тым, на межах віленскага культурнага кантэксту ёсьць шматтворцаў, якія непазьбежна ўзбагацілі б наш уласны вобраз Вільні ў розныя часы. Адам Міцкевіч, Тарас Шаўчэнка, Фёдар Дастаеўскі, Чэслаў Мілаш, Іосіф Бродзкі, той самы Рамэн Гары... Сотні літаратараў пакінулі свае сьведчаньні пра гэты горад па-польску, па-габрэйску, па-француску, па-ангельску... Каштоўнасьць іху тым, што яны даюць нам магчымасьць убачыць і адчуць сябе і сваё збоку. А каштоўнасьць мэтаду ў тым, каб, супастаўляючы розныя сьведчаньні, рабіць сваё адчуваньне і бачаньне шматмерным, аб'ёмным, жывым.
Вільня. Так, гэты горад моцна зьнітаваны з шматлікімі культурнымі дасягненьнямі беларусаў. Мы нават дасёньня ня ўсё яшчэ адкрылі й пераацанілі. Але кожнага разу, гаворачы пра Вільню, міжволі ўпадаю ў рэтраспэкцыю: было, быў, калісьці. Калісьці тут жыў Скарына і друкаваў першыя беларускія кнігі. Калісьці тут ствараліся першыя беларускія газэты: «Наша Доля», Наша Ніва», «Гоман». Калісьці тут запачаткавалі й беларускую ідэю. Калісьці зусім маладым тут быў і я.