Прачутае  Сяргей Харэўскі

Прачутае

Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
23.63 МБ
Праміналі гады. Непагадзь і пякучае сонца рабілі сваю справу. Старажытны абраз пабляк і пашкодзіўся. Тады гарадзкі магістрат замовіў невядомаму італьянскаму майстру ўзнавіць чароўны абраз у былым бляску. Той управіўся з сваім заданьнем выдатна. Хоць новы абраз мала паводле вобразу свайго быў падобны да папярэдняга. Гэта — клясычны ўзор заходнеэўрапейскага рэнэсанснага жывапісу XVI стагодзьдзя. Таму невядомаму мастаку й належыць ягоная незвычайная кампазыцыя: маладзік, на які нібы абапіраецца Найсьвяцейшая Панна, і праменісты німб
над ёю ў зорках... Убор ейны — цёмна-сіняя з жоўтай аблямоўкаю й зялёнай падшэўкаю хуста, што затуляе ейную галаву й плечы. Сукенка — цёмна-пунсовай барвы, рукавы ж абшытыя белым. Сёньня гэта мала хто ведае, бо ўвесь абраз ухінаюць залатыя шаты.
Абраз Найсьвяцейшае Панны Марыі быў зьмешчаны пачаткова на браме звонку, з паўночнага боку, тварам да Беларусі...
У 1626 годзе ў Вільні зьявіліся айцы-кармэліты й пры Крэўскай, то бок Вострай, браме, разбудавалі сабе кляштар. Іх глыбака кранала пабожнасьць тутэйшага люду, што горача маліўся на цудадзейны абраз. Тады й зьявілася думка пабудаваць дзеля шанаванага абраза адмысловую капліцу. Варта тут згадаць, што з боку гораду вісеў яшчэ адзін абраз, напісаны тым жа самым італьянскім майстрам, абраз Госпада Ісуса. Калі ў 1654 годзе айцы-кармэліты атрымалі дазвол ад магістрату на будаўніцтва капліцы пры браме, змаглі забраць абодва абразы да сябе. Абраз Госпада Ісуса перанесьлі ў кляштар, адкуль у 1832 годзе, пасьля выгнаньня кармэлітаў і закрыцьця іхнага кляштару, ён быў перанесены ў Віленскую катэдру...
У 1671-м годзе біскуп Віленскі Аляксандар Сапега ў прысутнасьці капітула, сэнатараў і гарадзкога магістрату, пры вялікім сходзе народу ўрачыста перанес абраз Маці Божае ў новапабудаваную капліцу. Капліца тады была драўлянаю й па новай назьве брамы пачала звацца Вастабрамскай. Бо стагодзьдзямі віленскія вуліцы выпростваліся гэтак, каб шчыльней ды карацейшым шляхам дамкнуць да галоўнай сьвятыні. А таму вуліцы Вільні пад вострым вуглом зьбягаліся да сьвятое брамы. Дык вось з таго часу да чароўнага абраза, што ўжо быў ведамы на ўвесь край сваймі цудамі, люд паспаліты зьбіраўся на літанію, і на сьценах капліцы зьявіліся першыя воты, то бок ахвяраваньні Маці Божай Вастрабрамскай.
У 1706 годзе ў Вільні здарыўся вялікі пажар. Загарэліся й будынкі вакол Вострай брамы. Тады два манахікармэліты кінуліся ў капліцу ратаваць абраз. Але здарыўся цуд: вагонь суняўся й сьвятое месца ацалела. Але падчас наступнага пажару, у траўні 1715 году, цуду не адбылося. Капліца старадаўняя згарэла.
Абраз жа ўратавалі й перанесьлі ў касьцёл сьвятой Тэрэзы, што й цяпер стаіць пры браме. Праз 20 гадоў рупнасьцю вернікаўз цэлага краю паўстала новая пекная мураваная капліца, у якой дасёньня «сьвеціць у Вострай браме» цудадзейны абраз Найсьвяцейшае Дзевы Марыі. I з тых часоў пакаленьні людзей маюць магчымасьць сузіраць яе тут ва ўсім харастве й у багатых кляйнотах.
Ну а калі мы выйдзем з старога гораду праз Вострую браму, то ўбачым суворы й просты, амаль глухі мур. Адно на самым версе ёсьць пекна аздоблены фрыз. На ім выяўленыя два драпежныя грыфоны, што трымаюць наш старадаўні герб — «Пагоню»... Ізноў згадваецца паэтычны радок. Гэтым разам Максіма Багдановіча: «Толькі ў сэрцы трывожным пачую за краіну радзімую жах, успомню Вострую браму сьвятую і ваякаў на грозных канях...»
Пра «Пагоню» ведаюць цяпер, бадай, усе беларусы...
Стоячы каля Вострае брамы, людзі пытаюцца, што гэта за грыфоны? Рэч у тым, што ў сярэднявечнай геральдыцы грыфоны, мітычныя істоты зь целамі ільвоў ды галовамі арлоў, што нібы жылі ў гарах Малое Азіі, уважаліся за эмблему Хрыста. У сярэднявечных тэолягаў мы можам прачытаць і гэткае: «Хрыстос ёсьць леў, бо ён царуе й валодае магутнасьцю, ён арол, бо пасьля ўзьнясеньня адлятае на нябёсы»1. Само ўзьнясеньне Хрыста на нябёсы часьцяком выяўлялася з грыфонамі. Другі геральдычны сэнс гэтае
1 Ісідор Сэвільскі. Этымалёгіі. Паводле http://slovari.yandex.ru/.
выявы — недатыкальнасьць. Грыфон азначае сабою цнатлівасьць аб'екту, што ён вартуе. To бок, гэтыя драпежныя крылатыя істоты стаяць на варце Вострае брамы, на варце цудоўнага абраза Маці Божае ў ёй, на варце Вільні й усяго краю нашага...
Касьцёл сьвятой Ганны
У сваім рамане «Віленскія камунары» Максім Гарэцкі вуснамі аднаго з герояў, Мацея Мышкі, гэтак апісаў Вільню:
«Вільня, як вядома, — самы прыгожы горад у сьвеце. У самым цэнтры гораду, там, дзе бурліеая Вялейка ўліваецца ў шырока-плаўную Вільлю, стаіць высачэзная, круглая замкавая гара — як вялізарная зялёная капа сена. (...) Кожны князь, ці княгіня, ці хоць гетман, каб праславіцца, абавязкова будаеалі ў Вільні прыгожую старынную царкву альбо касьцёл, пра што цяпер пішуць усе энцыкляпэдыі ва ўсім сьвеце. Напрыклад, другая жонка Вітаўта, Ганна Сьвятаславаўна, князёўна Смаленская, збудаеала касьцёл сьвятой Ганны — у чыстым гатыцкім стылі, чырвоны, цагляны. (...) Кажуць, што нават Напалеон разявіў рот на гэтае дзіва... Ён так залюбаеаўся, што нібыта сказаў: «Каб мая сіла, узяў бы яго на далоньку і перанес бы яго ў Парыж». Энцыкляпэдыі пра гэта нічога ня пішуць, а ў Вільні гэта вядома кожнаму хлапчуку»1.
Гэтак уяўлялася Вільня й касьцёл сьвятой Ганны Мацею Мышку, аднаму з пэрсанажаў Максіма Гарэцкага.
I праўда, касьцёл сьвятой Ганны праз стагодзьдзі й дасёньня ўважаецца за адзін з найлепшых помнікаў дойлідзтва ў Вільні. Ня дзіва, бо ані ў Вільні, ані ў цэлым нашым краі гэтая бажніца ня мае
1 Гарэцкі, Максім. Віленскія камунары // Збор твораў у 4 т. Т. 3. Мінск: «Мастацкая літаратура», 1985. С. 151-152.
адпаведнікаў. Паводле сваіх канструктыўных асаблівасьцяў і мастацкіх якасьцяў, касьцёл сьвятое Ганны — бясспрэчны шэдэўр гатычнае архітэктуры эўрапейскае значнасьці. Нягледзячы на свае сьціплыя памеры — 19 мэтраў удоўжкі ды заледзьве не 9 мэтраў у шырыню, — гэтая сьвятыня да нядаўняга часу была таямніцаю для дасьледнікаў. Бо паводле свайго кшталту, кампазыцыі ды асаблівасьцяў пабудовы яна мае толькі адзін, дый тое далёкі аналяг — гэта касьцёл у горадзе Арвіета (Orvieto), што ў Італіі...
Доўгі час імя дойліда, які ўзьвёў сьвятую Ганну, было забытае, зацярушане пылам паўтысячагадовае даўніны. А таму невыпадкова, што гісторыя пабудовы абрастала паданьнямі. Вось, напрыклад, што ў Вільні можна пачуць пра тую далёкую мінуўшчыну...
Жыў некалі ў Менску славуты майстар-дойлід, у гадох. Зваўся ён Войцехам. Меў ён адну-адзіную дачку, Марыю, заручоную з дойлідавым еучнем Іванам. Іван той быў начуты, што ў краях заходніх ёсьць майстры, якія будуюць нечувана пекныя палацы й бажніцы, пра якія стары Войцех нават ня мае ўяўленьня... I вырашыў ён выбрацца да тых блаславёных краёў. Дарма ўшчуваў / пераконваў яго будучы цесьць Войцех, што нічога такога не навучыцца той у чужаземцаў, чаму б ён не навучыў яго. Дарма прасіла яго й Марыя, каб яе не пакідаў. Іван, насуперак пераконваньням і просьбам, цьвёрда вырашыў выбрацца з родных краёў у сьвет. Але перадусім, каб не засмучаць сваіх блізкіх, згуляў еясельле. А праз колькі дзён пасьля шлюбу ўсё ж зьдзейсьніў свой намер... Шлях ягоны ляжаў праз розныя краіны, бываў ён шмат дзе, а ўрэшце быў прыпыніўшыся надоўга ў крыжацкіх землях, дзе дасягнуў славы найвыбітнейшага майстра справаў мулярскіх, чые творы абуджалі захапленьне й подзіў усіх, хто іх бачыў... Колькі гадоў нічога не было чуваць пра Івана ў краях нашых...
Тымчасам сьвяталюбная й дабрачынная жонка вялікага князя Жыгімонта, княгіня Ганна, вырашыла паставіць на славу Боскую новы касьцёл у Вільні. Яе выбар лег на Войцеха, бо быў ён самым слаеутым дойлідам у нашых краях. Таму яму й даручыла ўзьнесьці новую сьвятыню...
I неўзабаве дойлід той слынны, разам з дачкою сеаёй, Марыяй, перабраўся зь Менску ў Вільню... Стары Войцех заклаў падмуркі й абяцаў, што ягоная спаруда будзе шэдэўрам і пераўзыдзе ўсё, што ён стеарыў да таго. Ён быў перакананы, што новая бажніца ўслаеіць ягонае імя ў вякох.
Аднаго вечару, як стары дойлід сядзеў у сваёй хаце, што была паблізу новае будоўлі, і працаваў над шкіцамі ды красьлюнкамі, а Марыя, смутная й самотная, ціхутка сядзела ля каміну, у дзьвярох пачуўся стук...
Марыя пайшла адчыняць і зьнямела... На ганку стаяў яе каханы Іванка. He было мяжы іхнае радасьці.
Сардэчна павітаў сеайго зяця й Войцех. Паселі яны за стол, Марыя прынесла кубкі з старым і моцным мёдам. Доўга, доўга апаеядаў Іеан пра розныя дзіеосы, што бачыў ён у іншых краях, пра хараство тамтэйшых сьеятыняў ды замкаў, пра тое, як цудоўна й трывала там будуюць... Стары Войцех усё слухаў, слухаў яго з усьмешкаю ды ўрэшце прамовіў:
«Што ж, пабачыў ты нямала, мусіць, багата чаму навучыўся, бачу, што часу не марнаваў. Тым лепей ты ацэніш і мой шэдэўр. Пераканаесься, што мая сьвятыня ў параўнаньні з італьянскімі, францускімі ды нямецкімі — о то сапраўдны будзе цуд! Пабачыш, што Войцех хоць і стары, але куды больш варты пашаны, чымсьці тыя майстры, якіх ты тут узносіў! Заўтра ад рана пакажу табе рэч!»
На раніцу падаліся яны на будоўлю. Іван і праўда спадзяваўся пабачыць выбітны твор дойлідзтва, пагатоў Войцех не пераставаў яго ў тым пераконваць. Тым большым было ягонае расчараваньне, як ён пабачыў спраеу рук мулярскіх. Сьцены былі грувасткія, сьпічастыя дзьверы нізкія й нязграбныя... Ня мог ён хлусіць. А таму Іван быў зь цесьцем шчыры:
«Не, бацьку, не на тое я спадзяваўся! Я б збудаваў усё іначай. Тое, што бачу, — зацяжкое й гнятлівае. Адно да другога не пасуе. Я б стеарыў сьвятыню лёгкую, бы пекная цацка. Mae гзымсы ды аркі былі б нібы сатканыя з карункаў, а вежы сягалі проста ў неба!»
I пачаў перабіраць ды ўказваць на розныя хібы будовы Войцеха. Кожнага разу дадаючы, як бы гэта ўдала зрабіў ён сам. Стары дойлід спахмурнеў, не даючы веры вушам сеаім, як гэты маладзён можа ганіць яго самога. Слухаў ён слухаў, зьвёўшы сівыя броеы, ажно не стрываў:
«Гэй, ты, малакасос! Ты наважыўся ганіць шэдэўр самага слаўнага ўва ўсім краі майстра? За гэтую тваю дурную зухавасьць трэба цябе пакараць на ўсё жыцьцё! На! Бяры маю справу! Я адыходжу! Аддаю табе будову. Будзеш клікаць на дапамогу — не прыйду! Зьвернесься да мяне не раней, як скончыш будаўніцтва».