Прачутае
Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
памерлага. Дзеля таго затрымалі тыя злыдні хлопца, які меўся той ночы пільнаваць касьцёл. Пагражаючы яму сьмерцю, змусілі яго паздымаць зь нябожчыка пярсьцёнкі, каб затым перадаць ім іх праз вакенца. Хлапец, які шматкроць ужо начаваў у гэтым касьцёле, гэтым разам адчуваў невыказную трывогу. Дрыжучы ад жаху, узяўся за палец нябожчыка, абы як найхутчэй паздымаць пярсьцёнкі. Але...
нябожчык раптам заварушыўся ў труне, сьціснуў рукі, расплюшчыў шырака вочы і загадаў гучным голасам:
— Браты, нябожчыкі, ратуйце мяне!
Пачалі рухацца камяні пахавальныя, ламацца саркафагі, і, зь ляскатам расчыняючы дзьверы, вызваляцца ўваходы ў скляпеньні. Зь пякельнага вагню з трунаў паўставалі памерлыя і напаўнялі касьцёл... Увесь той тлум нябожчыкаў складаўся з магнатаў, сэнатараў, князёў-рыцараў і заможных мяшчанаў, не бракавала таксама і кабетаў ды нават немаўлятаў...
Злодзеі, чакаючы пад вакном, як пачулі той гвалт пякельны, паўцякалі. Хлапец, напаўпрытомны ад жуды, вырваўся з рук нябожчыка. Але памерлыя даганялі яго. Тады хлапчына зь вялізарным пачуцьцём перажагнаўся і ўзмаліўся:
— Езус, Марыя!
/ тады з тае вышыні, на якую ўзьлезьлі, абрынуліся нябожчыкі ўніз, разам з сваймі трунамі ды надмагільнымі камянямі. Калі раніцаю касьцёл адамкнулі, людзі пабачылі наўкол безьліч костак ды мерцьвякоў сярод перакуленых надмагільляў, трунаў ды плітаў. Усё было параскурочана, уваходы ў пахавальні параскрываныя, дамавіны амаль усе пустыя, за выняткам некаторых, у якіх, як сьцьвярджае паданьне, спачывалі сном вечным айцы езуіты. Бо толькі, бадай, яны і былі без граху.
Тады прыступілі да разбору тых парэшткаў ды іхных трунаў, дзе яны колісь ляжалі. Трывола гэта ажно два тыдні, гэткае было іхнае мноства. Усіх тых нябожчыкаў перавезьлі за Рудніцкую браму і там, за касьцёлам сьвятога Сьцяпана, што й дасёньня стаіць за віленскім аўтавакзалам, пахавалі.
Паданьне паданьнем, без гратэску тут не абышлося, але факт: касьцёл сьвятога Яна быў моцна пашкоджаны да прыезду Яна Франкевіча. Відавочна, гэта сталася вынікам бясконцых пахаваньняў у тоўшчы гатычных муроў. Вось яны і ня вытрымалі. Таму аднаўляць сьвятыню давялося нашаму земляку. Пра выгляд, які набыў касьцёл сьвятога Яна, мы можам меркаваць паводле красьлюнкаў і праекту Яна Франкевіча, што цудам ацалелі ды перахоўваюцца цяпер у адным з кіеўскіх архіваў. Калі параўнаць тыя старыя праекты пачатку XVII стагодзьдзя і цяперашні плян касьцёлу, то можна заўважыць, што ў агульных сваіх рысах будынак з тых часоў не зьмяніўся. Да нас дайшлі й скляпеньні, і бакавыя фасады, і вокны гэткімі, якімі іхузьвёў дойлід Франкевіч/Франковіч.
Ён стаў самым славутым на тыя часы архітэктарам. Езуіт Франкевіч, працуючы на свой закон, будаваў ня толькі касьцёлы, але і праваслаўную царкву Сьвятога Духа. Цяжка гэта ўсьвядоміць, памятаючы блізкую гісторыю міжканфэсійных дачыненьняў. Але неўзабаве, па сканчэньні вялізарных будаўнічых працаў у Вільні, праз колькі ціхамірных багатых гадоў, ізноў пачаліся войны... Праўда, стары дойлід Ян Франкевіч ужо расстаўся з сьветам гэтым у 1627 годзе і ня мог бачыць, як нішчыцца справа ягонага таленту. 8 жніўня 1655 году ад рана, калі люд віленскі кленчыў і маліўся ў бажніцах, у Вільню ўварваліся дзясяткі тысяч казакоў, што былі перадавымі войскамі арды маскоўскага цара Аляксея. За адзін той дзень у Вільні загінула палова населыніцтва гораду. Казакі падпалілі места з усіх бакоў. Пажары трывалі цэлы месяц, бо не было каму іх гасіць. I ад
расквітнелага места з найпякнейшымі бажніцамі засталіся толькі груды друзу і попелу. А як увайшоў сюды й сам цар Аляксей, то ў Вільні трэба было Вільні шукаць. Адбудоўваць горад давялося ўжо наступнаму пакаленьню беларускіх дойлідаў...
Вільня, якую стагодзьдзямі будавалі нашыя продкі, уяўляе сабою адзіны і непадзельны скарб. Дойлідыбеларусы, ставячы тут сьвятыні й палацы, здолелі ўзьняцца да напраўду эўрапейскага ўзроўню архітэктурнага майстэрства.
У 1674 годзе касьцельныя скляпеньні ізноў абрынуліся. У пажары 2 чэрвеня 1737 году выгарала частка Вільні з касьцёламі сьвятой Магдалены, сьвятога Ігнація, францысканцаў, дамініканцаў. Агонь ахапіў гэтаксама касьцёл сьвятога Яна зь вежай-званіцаю й калегіюм. Згарэлі драўляныя аўтары, крыжы, амаль што ўсе абразы, новы арган і наваттруны ў капліцах. Ацалела адно сакрыстыя, дзьверы якой былі абабітыя жалезам.
Ізноў выпала адбудоўваць Вільню беларускім дойлідам...
Праект рэстаўрацыі распрацаваў віленскі архітэктар Ян Глаўбіц, пратэстант-лютэранін, які працаваў у віленскіх езуітаў у 1737—1748 гадах. Для касьцёлу сьвятога Яна напрыканцы 1730-х адлілі новыя званы. Гэтую працу выканаў беларускі майстар-ліцейнік з Слуцку Ян Тамашэвіч.
Пасьля менчука Франкевіча самым славутым беларусам-дойлідам у Вільні быў Тамаш Жаброўскі. Нарадзіўся ён пад Наваградкам, у вёсцы Мітраполь у 1714 годзе. Яго ўважаюць за клясыка стылю ракако. Ён таксама быў езуітам і доўгі час выкладаў у іхнай віленскай Акадэміі матэматыку, архітэктуру і астраномію. Пры ўстанове ён і пабудаваў у стылі ракако славутую абсэрваторыю для сваіх дасьледаваньняў,
якая цудоўна перахавалася і да нашых дзён.
Таксама ў Вільні ён пабудаваў у 1748—50 гадох касьцёл сьвятога Ігната зь езуіцкім кляштарам, дзе засталіся багатыя аздобы паводле ягоных праектаў, а таксама кіраваў чарговаю перабудоваю касьцёлу сьвятога Яна. Касьцёл сьвятога Яна перабудоўвалі яшчэ больш за 150 гадоў, пасьля Жаброўскага.
Дарэчы, і апошнія ўпрыгажэньні, і будаўнічыя працы скончыліся толькі ў 1778 годзе, паміж першым і другім падзеламі Рэчы Паспалітае. Тады паводле праекту выбітнага беларускага дойліда Габрыеля Лянкевіча, прафэсара архітэктуры Полацкага калегіюму езуітаў, завершылі рэканструкцыю капліцы Агінскіх і аформілі фасад прэзьбітэрыю, што выходзіць на вуліцу.
Скончыўшы апошнія работы ў гэтым выбітным касьцёле, Габрыель Лянкевіч вярнуўся ў Полацак, дзе ачоліў Полацкі калегіюм, стаўшы ягоным рэктарам. Лянкевіч, зрэшты, не праводзіў карэнных капітальных рэканструкцыяў, ён толькі дадаваў свайго, для хараства... Упрыгожаная Лянкевічам бажніца сьвятога Яна з званіцаю набыла завершаны выгляд. Але і затым яе рэканструяваў наш зямляк Караль Падчашынскі, родам з Жырмунаў, што на Воранаўшчыне.
У 1839 годзе ў сьвятыню прывезьлі арган з полацкага касьцёлу сьвятога Стафана, што быў разрабаваны маскалямі ды перароблены на іхную царкву. На гэтым полацкім аргане ў Вільні граў слынны кампазытар зь Менску Станіслаў Манюшка, аўтар музыкі да першае беларускае опэры «Ідылія»...
Аснову сучаснага касьцёлу складае трохнэфавая зальная пабудова, якая з усходу заканчваецца не традыцыйна вылучанаю аўтарнаю апсыдай, a трохграннай аўтарнаю сьцяною, што ёсьць прыкметаю готыкі. Муры аўтарнае часткі і бакавых фасадаў кафалікону прарэзаныя высокімі стральчатымі
вокнамі, аформленымі складанапрафіляванаю цэглаю. Недалёка ад паўднёва-заходняга рогу касьцёлу высіцца вежа-званіца, што крыху выступае за лінію галоўнага фасаду. У сваёй аснове яна захавала гатычныя сьцены, пазьней апрацаваныя і надбудаваныя ў стылі барока і часткова клясыцызму.
У міжваенным часе й да 1941 году ў касьцёле сьвятога Яна быў вікарыем слынны беларускі ксёндз Станіслаў Глякоўскі... Дарэчы, на адрэстаўраваным аргане з Полацку першым, у 2002 годзе, заграў беларускі славуты арганіст Аляксандр Ісакаў...
Ab ovo1
Калі пашукаць y нашай гісторыі адцінак, што сваім духам ці маштабамі пераўтварэньняў быў бы падобны на нашага сьветавычуваныня, то... мне знайшоўся б фрагмэнт, зьвязаны з цараваньнем над нашым краем расейскага самаўладца Паўла Першага. Чуткі ды здагадкі пра ягонага сапраўднага бацьку станавіліся тэмаю плётак яшчэ пры ягоным жыцьці. Праз сваю любоў да мундураў і шматлікіх парадаў, няўрымсьлівую заканатворчасьць і дзівакаватыя паводзіны Павал паўстае ў гістарыяграфіі перадусім чалавекам капрызным, разбэрсаным, які ня ведае, чаго ён хоча. Гэта так нам знаёма: разрыў з папярэднім чыноўніцтвам, неадназначныя павароты ў вонкавапалітычнай арыентацыі, узбуйненьне войска й паліцыі, адмена прывілеяў дваранаў і мяшчанаў, усталяваньне новага парадку атрыманьня пасадуў спадчыну... Да таго невялічкага акрайца гісторыі між XVIII і XIX стагодзьдзямі варта прыгледзецца хаця б таму, што на мапах упершыню ўзьнікла Беларусь, як рэальная палітыка-адміністрацыйная адзінка з сталіцаю ў Віцебску. Дзівак-імпэратар Павал Першы злучыў Полацкае й Магілёўскае намесьніцтвы ў адну вялікую Беларускую губэрню. Вось так, проста, як яйка! He хапала толькі імпэратарскага залатога жазла, каб стукнуць па тым яйку, зь якога вылупілася нязнаная раней птушка.
Пры тым за тыя паўтузіна гадоў, пакуль існавала губэрня, той цар пасьпеў зьмяніць ажно пяцёх
1 Літаральна «зь яйка» (лац.). «3 самага пачатку».
губэрнатараў! Што казаць, калі за сваё нядоўгае цараваньне Павал, які проста фантанаваў ідэямі рознага маштабу, выдаў ажно 2179 заканадаўчых актаў! Цар адправіў у адстаўку сямёх маршалаў і больш як трохсот старэйшых афіцэраў за дробныя правіны або проста таму, што яны яму не падабаліся. Перасьледаваліся сотні людзей, якіх цар палічыў «якабінцамі». Ён вярнуў цялесныя пакараньні для дваранаў, зьменшыў паншчыну й аброк, тым самым моцна абмежаваўшы прыгоннае права.
Сам жа цар Павал з задавальненьнем паўтараў: «Я толькі жаўнер і ня ўмешваюся ні ў кіраваньне, ані ў палітыку». I ён, першы мажнаўладца канкрэтнага афіцыйнага ўтварэньня — Беларусі, нарабіўтут справаў, што перадвызначылі шматякія бакі нашае сучаснасьці. Ён, дарэчы, пацьвердзіў дзеяньне ў справаводзтве Вялікага Статуту Літоўскага на нашых землях. Адпусьціў зь вязьніцы Касьцюшку й амніставаў ягоных паплечнікаў. Менск тады быў ня толькі цэнтрам вялізарнай губэрні, але й новай праваслаўнай япархіі з сэмінарыяй. На распараджэньні цара Паўла нунцый Лаўрэнці Літа арганізаваў і апрычоную Менскую дыяцэзію з сэмінарыяй. Надышоў сапраўды «залаты век» для каталіцызму ў Беларусі. Першым менскім біскупам стаў віленскі канонік Якуб Дадэрка, «удастоены міласьці» імпэратара Паўла... А паўлаўскі губэрнатар-масон Захар Карнееў заклаў славуты Губэрнатарскі сад, што носіць цяпер імя пралетарскага пісьменьніка Горкага. 3 1799 году ў Беларусі на загад Паўла Першага былі ўтвораныя пасады фіскалаў, якія абавязаныя былі «разьведваць абусялякіх злоўжываньнях / маўклівым уціску жыхароў». To бок кшталту прынцыпу «аднаго вакна», у абыход усіх іншых законных формаў. Тутэйшы люд ня ведаў, як ставіцца да такіх пераменаў на лепшае. Праўдападобна, што па-свойму Павал Першы любіў наш край шчыра. Ён з малым Міколам і зь іншымі сваймі сынамі ня раз гасьцяваў у Беларусі — у Менску, Слоніме, Лідзе.