Прачутае  Сяргей Харэўскі

Прачутае

Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
23.63 МБ
Марна сьлёзна й умольна ўгаеореалі Іван ды Марыя старога не пакідаць іх. Ня здолелі яны яго затрымаць. Ушчэнт пакрыўджаны й раззлаваны Войцех пакінуў Вільню.
Тымчасам Іван быў змушаны прыступіць да працы. Аддаўся ён рабоце з усім маладым імпэтам. Ня спаў начэй, крэсьліў, еыдумляў. Што праўда, не разбурыў ён таго, што быў паставіўшы Войцех. А вось наверсе
паўстаў сапраўдны цуд. Ніколі й ніхто да таго часу ня бачыў гэткага хараства. Усё ў ягонай бажніцы было лёгкае, пекнае, нібы лунала па-над зямлёю. A шпіцы касьцельных вежаў і насамрэч сягалі гэтак строма, што здавалася, яны праткнуць самое неба... Больш за год трывала будаўніцтва. I ўвесь той час пра Войцеха не было ані знаку. А вось жа аднаго вечару зьявіўся і ён у Вільні. Агледзеў жытло дзяцей, палашчыў быў унучку, што ўжо была нарадзіўшыся, як яго не было. Але з Іванам быў зацяты:
«Што ж, зяцю! Кажуць, давершыў ты будаўніцтеа касьцёлу. Прыбыў, каб пабачыць яго. Вось ужо ж уяўляю, што ты там наштукаваў... Праводзь мяне зараз жа!»
He ўгаеарылі ізноў Іван ды Марыя застацца старога, дачакацца да раніцы. Акурат у той час вызірнуў месяц. I цудоўны, невымоўнае прыгажосьці касьцёл увесь зазіхцеў у зорным сьвятле...
Доўга, доўга хадзіў Войцехз Іванам па рыштаваньнях. У лагодным сьеятле месяца добра было відаць, як яны падымаюцца ўсё вышэй ды вышэй. А як узьняліся да шпіцаў пад крыжы, то Войцех зусім стаў суеоры й сьмяротна зьбялеў.
«Га! Зрабіў ты сапраўдны цуд. Стары Войцех перад табою ўжо паблякне. Хіба што шатан табе дапамагаў! Хай жа ён цябе й зараз ратуе!»
I з усяе моцы ўдарыў ён зяця ў грудзі. Дошкі рыштаваньняў не стрывалі. Іван паляцеў на дол, на халоднае каменьне бруку. Цела ягонае ўпала ля самых ног скамянелай ад жаху Марыі. А душа сьветлая, што імкнулася да неба, да неба й адляцела...
Вядома, мне, як менчуку, вельмі сымпатычнае гэтае паданьне пра тое, што касьцёл сьвятой Ганны паставілі
архітэктары зь Менску. Але гэта ня так. У апошняе дзесяцігодзьдзе мінулага, XX, стагодзьдзя імя аўтара гэтага ўнікальнага здабытку было высьветленае. Гэта Міхаэль Энкінгер (Michael Enkinger), родам з Флямандыі. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам у 1495 годзе пры кляштары бэрнардынаў пачалі ставіць касьцёл сьвятое Ганны. Ведама, што майстар Энкінгер кіраваў будаўніцтвам 5 гадоў, да 1500 году, але зь невядомых прычынаў закончыць яго не пасьпеў, мо тутэйшы клімат яго змарыў.
Справу ж ягоную працягнула арцель майстроў з Паўночнае Італіі, за часамі каралевы Боны. Менавіта пры ёй, вялікай княгіні й каралеве, жонцы Жыгімонта Старога, пры Боне Сфорцы, якая сама паходзіла з Італіі, у наш край прыбыло багата ейных суайчыньнікаў. Таленавітых дойлідаў у тым ліку. Але будаўніцтва шэдэўру расьцягнулася ажно да 1564 году. У той час не было ўжо на сьвеце ані каралевы Боны, ані тых, хто запраектаваў гэты касьцёл. Была страчаная й сама мэта пабудовы. Рэч у тым, што першапачаткова касьцёл сьвятой Ганны ставіўся як пахавальня для жонак вялікага князя Жыгімонта Старога, гэтым і вытлумачваюцца ейныя невялікія памеры. Першае ж высьвячэньне бажніцы адбылося ў 1581 годзе. У тым жа самым годзе касьцёл сьвятое Ганны зьявіўся на пляне Вільні, які склаў вядомы нямецкі майстар Гогенбэрг (Franz Hogenberg). I з тых часоў сьвятыня стала адным зь неад'емных сымбаляў Вільні.
У 1613 годзе з паўночнага боку да прызьбітэрыю была прыбудаваная сакрыстыя й галерэя, што злучыла касьцёл зь вялікім бэрнардынскім кляштарам за ім. Галерэяй можна было трапіць у касьцёл сьвятых Францішка й Бэрнарда, вялізарная спаруда якога стварае магутнае архітэктурнае тло для пекнага й лёгкага касьцёлу сьвятой Ганны. 3 тых часоў тут мала што й зьмянілася. Мянялася, што праўда, усё навокал. Перад касьцёлам Ганны да канца XIX стагодзьдзя
стаяла магутная званіца ў стылі клясыцызму, якую быў паставіўшы яшчэ ў XVIII стагодзьдзі слынны віленскі дойлід Лаўрэн Стока-Гуцэвіч. 3 правага боку ішоў манумэнтальны мур з брамамі й вежамі, што атачаў увесь бэрнардынскі кляштар зь ягонымі славутымі садамі. Але да пачатку XX стагодзьдзя ўсе гэтыя будынкі наўкол касьцёлу сьвятое Ганны мелі ўжо зусім лядашчы выгляд, і іх пакрысе паразьбіралі, пагатоў сам кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі яшчэ пасьля паўстаньня Кастуся Каліноўскага. А вось жа Ганна сьвятая засталася бязь зьменаў за паўтысячы гадоў, стаіць і дасёньня. Побач, спрабуючы заімітаваць яе стылістыку, у 1907 годзе паставілі яшчэ й званіцу. Але пільнае вока бяз цяжкасыдяў адрозьніць, дзе сапраўдная готыка.
Што да легенды пра сэнтымэнтальнае выказваньне Напалеона. Ну, памятаеце, узяў бы на далоні ці ў хустачку ды перавез бы ў Парыж... Рэч у тым, што гэткія ж легенды існуюць і ў Глыбокім, і ў Полацку, I ў Віцебску, адным словам — паўсюль, дзе бываў Напалеон і дзе ёсьць на што паглядзець. Гэта ўсё ж легенда і ня больш. Бо Банапарт, як не круці, быў чалавек свайго часу. А ў ягоныя часы да спадчыны мінулых стагодзьдзяў ставіліся няўважліва. Менавіта на загад Напалеона ў тым самым Парыжы зруйнавалі дзясяткі бажніцаў у сярэднявечным кшталце дзікіх готаў. Гатычнасьць у тыя часы была ледзь не сынонімам барбарства. А вось што да дойлідаў зь Менску, якія будавалі Вільню, то яны насамрэч былі.
Касьцёл сьвятога Яна й дойлід Ян Франкевіч зь Менску
Сяродтых дойлідаў, якія стагодзьдзямі стваралі віленскае хараство, багата беларусаў. На вялікі жаль, большасьць гэтых імёнаў мала што кажа нашым суайчыньнікам. I гэта прыкра. Скажам, вось хто быў зусім забыты ў Беларусі — гэта Ян Франкевіч (у некаторых крыніцах — Франковіч, Frankewicz, Pranckovicius). Імя гэтае і дасёньня ведамае толькі вельмі вузкаму колу дасьледнікаў. Яго вы не спаткаеце ні ў беларускіх даведніках, ні ў энцыкляпэдыях.
Хоць менавіта гэты архітэктар запачаткаваў той горадабудаўнічы ансамбль барочнага кшталту, якім мы сабе і ўяўляем Вільню. Ён збудаваў найвялікшыя бажніцы на сумежжы XVI і XVII стагодзьдзяў: касьцёл сьвятога Яна пры ўнівэрсытэце, касьцёл сьвятога Казімера побач з ратушай, а таксама царкву Сьвятога Духа ў славутым манастыры пры Вострай Браме. Нарадзіўся ён у Менску, у 1559 годзе. Ведама таксама, што ён, як і ягоны бацька, быў менскім рамесьнікамкушняром.
Затым ён увайшоў у закон езуітаў. Крыху пабыў у Рызе, у кляштары. Доўгі час ён жыў у Нясьвіжы, дзе быў у езуітаў пекарам. Тут у 1594 годзе Франкевіч сустрэўся з выбітным эўрапейскім архітэктарам — італьянец Джаваныні Марыя Бэрнардоні (Giovanni Maria Bernardoni) прыехаў на запрашэньне Радзівіла Сіроткі. За тыя гады Бэрнардоні здолеў навучыць усяму, што ведаў сам, свайго маладзейшага сябра, Франкевіча. Менавіта Ян Франкевіч ставіў купал над
нясьвіскім касьцёлам Божага Цела. Пра гэта сьведчыць выяўлены пры канцы XX стагодзьдзя, ва ўкраінскай Акадэміі Навук, арыгінальны альбом архітэктурнабудаўнічых праектаў дойліда й малявальніка Яна Франкевіча. Ен датуецца 80-мі гадамі XVI стагодзьдзя. У альбоме — багата малюнкаў, праектаў, абмераў, архітэктурных і скульптурных шкіцаў. Выглядае, што гэта быў адначасова й канспэкт, і дзёньнік, і нататнік, і альбом ддя маляваньня. Мова макаранічная, але дамінуе беларуская, у лацінкавай трансьлітарацыі. Напрыклад, вось такая цытата (у арыгінале — лацінкаю): «Сэмінарыюм места нясьвіскага, збудаваны мяшчанамі нясьвіскімі, мае ў сабе 40 локцяў і зроблены з дрэва. Але я нарысаваў як мураванае...» Дадаецца фантазійны красьлюнак. Гэты найкаштоўнейшы помнік нашага пісьменства й мастацкай культуры быў выяўлены ў бібліятэцы АН Украіны, што ў Кіеве, у 1989 годзе гісторыкам Г. Галенчанкам. А дасьледаваны быў пазьней гісторыкамі архітэктуры Т. Габрусь і В. Калніным. Але да канчатковага вывучэньня альбому Яна Франкевіча яшчэ далёка. Незразумелыя застаюцца дзясяткі малюнкаў і красьлюнкаў, ня вывучаныя належным чынамтэксты. Гэтак, беларускі кушнер і пекар, які ніколі ня бачыў Італіі ды наагул ніколі не зьяжджаў зь Беларусі, стаў першым у нашых краях архітэктарам эпохі барока. Маладому тады закону езуітаў бракавала, як бы сёньня сказалі, кваліфікаваных кадраў, таму, калі паўстала патрэба будаваць віленскі езуіцкі кляштар з касьцёлам сьвятога Казімера, выбар зрабілі на карысьць Франкевіча. Гэта было ў 1604 годзе. Будоўля расьцягнулася на 14 гадоў, але ў выніку паўстала ў Вільні бажніца ў няведамым тады тут стылі — барока. Паводле пляну і першапачатковага вобразу гэтая сьвятыня амаль дакладна паўтарала рысы касьцёлу Божага Цела, што ў Нясьвіжы. Але касьцёл сьвятога Казімера шматкроць перавысіў памерамі свой правобраз. Адно вышыня купала сягае на 40 мэтраў угару. Ян Франкевіч, усьлед за сваім настаўнікам
Бэрнардоні, імкнуўся стварыць бажніцу як мадэль Сусьвету: просты крыж, а над ім — купал, як мэтафара Ўсясьвету.
...Дарэчы, па вайне савецкія літоўскія ўлады яго былі замкнулі, а пазьней утварылі тут Музэй рэлігіі й атэізму. Божа ты мой! Ведаў бы пра тое Ян Франкевіч. Ды ўрэшце ўсё гэта скончылася. Ізноў гучыць пад яго скляпеньнямі арган ды б'юць званы на званіцах. Імя нашага слыннага дойліда па-ранейшаму застаецца вядомае толькі самаму вузкаму колу адмыслоўцаў.
Франкевіч перабудоўваў касьцёл сьвятога Яна. Яго гісторыя пачалася ў 1387 годзе, калі на гарадзкой гандлёвай плошчы паўстаў драўляны касьцёл, фундатарам якога выступіў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ўладзіслаў Ягайла. Гэта быў першы парафіяльны касьцёл Вільні. Ён меў выцягнуты трохнэфны кафалікон, восем апорных слупоў падтрымлівалі скляпеньні роўнавысокіх травэяў цэнтральнага і бакавых нэфаў, утвараючы, такім чынам, зальны аб'ём бажніцы.
На месцы гэтай сьвятыні ў канцы XIV — першай чвэрці XV стагодзьдзя паставілі мураваны касьцёл, асьвячоны ў 1427 годзе як касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля і сьвятога Яна Эвангеліста. Падчас рамонтаў да бакавых фасадаў прыбудавалі дзьве капліцы. У 1571 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Аўгуст перадаў касьцёл езуітам, якія прыбылі ў Вільню зь Нямеччыны. У час вялікага пажару ў Вільні 1 ліпеня 1610 году згарэў дах касьцёлу і ўся прылеглая да помніку драўляная забудова. Касьцёл стаяў напаўразбураны. Пра перабудоўваньне ж ёсьць паданьне. I досыць вусьцішнае...
Памёр у Вільні адзін багацей. У касьцёле сьеятога Яна паставілі адмыслоеы катафалк... А ўначы злодзеі вырашылі скрасьці дарагія пярсьцёнкі й ланцугі