Прачутае
Сяргей Харэўскі
Выдавец:
Памер: 145с.
Вільня 2012
Яшчэ большым парадоксам стала поўная індыфэрэнтнасыдь да пытаньняў экалёгіі. Той магутны ўздым экалягічных рухаў, што быў ускалыхнуў беларускае грамадзтва пасьля Чарнобылю, сышоў на нішто. У пясок. I чарнобыльская трагедыя, адыграўшы вялізарную ролю ў справе кансалідацыі нацыі (на супрацьпастаўленьні «мы», пацярпелыя беларусы, і «яны», непацярпелыя савецкія народы), насуперак усім сурокам і прагнозам амаль цалкам выпала з комплексу цяперашняе беларускае ідэнтычнасьці.
Але беларусы, тым ня меней, усё больш выразна дыфэрэнцыююць сябе сярод іншых. Бо беларускасьць, часам эфэмэрная ці іррацыянальная (калі вядзецца,
напрыклад, пра дэмакратычныя каштоўнасьці ці свабоду рынку), усё ж выконвае свае важныя функцыі: 1) дазваляе арыентавацца ў навакольным сьвеце, пастаўляючы спарадкаваную (часам скажоную) інфармацыю; 2) перадвызначае агульныя, падставовыя вартасьці (прырода—чалавек—дзяржава, продкі— нашчадкі ды г. д.); 3) бароніць, адказваючы за сацыяльнае й псыхалягічнае самапачуцьцё («у нас — гэтак, а там — так», «нашы перамаглі» ды г. д.). Што яшчэ засталося? Нацыянальная мова, страчаная большасьцю беларусаў, тым ня меней, па-ранейшаму ўспрымаецца як сымбаль адзінства. Толькі як сымбаль... Для бальшыні яна ўжо нават і ня «матчына», а хіба «бабчына»... Тым ня меней роля гэтага сымбалю для беларусаў калясальная! У 1999 годзе, паводле перапісу, 85,6% прызналі роднаю моваю толькі беларускую, а зь іх — 3 683 000 сказалі, што нібы карыстаюцца ёю ў паўсядзённым жыцьці!!! Ведама ж, гэта няпраўда. Бо каб гэтак было, мы б чулі сваю мову штодня ад кожнага трэцяга! Што пацьвердзіў і апошні перапіс, паводле якога гэтыя «роднамоўныя» лічбы аказаліся моцна скарэктаваныя. А значыць, гэта толькі лічбы... Але, у любым разе, яны сьведчаць пра тое, што беларусы на перапісах гэтак галасуюць, пратэстуючы супраць цяперашняе культурнае палітыкі, выяўляюць свае патаемныя жаданьні. Адно зь якіх — каб Беларусь была беларуская.
Чорная нябачнасьць
Наш народ прывык падазраваць, што ніхто нічога за нішто ня зробіць. Лепш нічога не рабіць, каб толькі яго не абвінавацілі. Доўгая прывычка да савецкай рэчаіснасьці й выклікае ў Беларусі непаразуменьне рэчаіснасьці заходняй. Гэта перашкаджае нашым людзям зьмяніць сваё жыцьцё на лепшае. Ды ня хочуць верыць, калі ім гаворыш.
Агульнае высновы ня здолела зрабіць Беларусь за гэтыя жалобныя гады пасьля чарнобыльскае катастрофы. Ня выславіла, ня ўцяміла, сама не закрычала... Рыхтык паводле Багдановіча: «...I душу тваю абакралі, — У ёй нават мовы няма». He ўзьнялася й культура да нейкіх высноваў, вобразаў, што былі б агульнапрынятыя. Мастакі памалявалі жудзікі, пісьменьнікі нарабілі рэпартажаў дый... прысталі. Прысталі, як і люд увесь, што спрадвеку ТАМ жыў.
У любым разе мы маем справу зь цёмнаю, непадуладнаю нам, разбуральнаю сілаю, зь якою немагчыма пагадзіцца. Я прыгадаў у нашай гісторыі падобную сытуацыю. 20 траўня 1654-га процьма войскаў маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча рушыла з трох бакоў на Беларусь. 3 поўдня да іх далучылася казацкая арда Хмяльніцкага. У момант край заліло больш як 100-тысячнае войска чужынцаў. Ім супрацьстаяла ў дзесяць разоў меншая армія Вялікага Княства на чале зь Янушам Радзівілам. Вынікі гэтае драмы красамоўна апісаў Сыракомля:
«...Вайна з Расеяй набыла жахлівы характар. Шчэрба, Загіеў і Хаванскі занялі ўсю Літву. У Менск увайшлі
казакі, татары й калмыкі... У крыві й попеле загінула большая частка жыхароў, зьнішчана большасьць дамоў, манастыроў, сьвятыняў. / прыйшоў мор, які цягнуўся больш чатырох гадоў: ад кастрычніка 1653 да студзеня 1658 году. Горад абязьлюдзеў, стаў пустэльным, павялічыліся толькі межы могілак — «залюдніліся гарады мёртвых»1.
На першы погляд, паратунку не было. Але толькі на першы. Крывавая вайна, што спустошыла дашчэнту Беларусь, урэшце скончылася. Былі калясальныя страты, але ўсё ўвабралася ў свае берагі. Беларуская арыстакратыя ізноў выратавала сваю зямлю. Беларусь выйшла з трынаццацігадовай вайны з апакаліптычнымі стратамі. Яе населыніцтва зьменшылася на 53%. Найбольш пацярпелі збольшага тыя ж самыя тэрыторыі, што й пасьля аварыі ў Чарнобылі: Гомельшчына й Магілёўшчына. Там не засталося пад канец вайны нават траціны ад даваеннай колькасьці жыхароў!
Што ў той сытуацыі мусілі рабіць валадары? Адразу ж улады вызвалілі жыхароў пацярпелых земляў ад падаткаў. Дзе на 10, дзе на 15, а дзе й на 20 гадоў! Людзі мусілі ачуняць, аджыць, нарадзіцца ўрэшце! У момант жа былі панавыдавалі каралеўскія прывілеі тамтэйшым жыдам, каб ажывіць гандаль ды рамёствы. I вялізарныя ахвяраваньні беларуская магнатэрыя павыдаткоўвала на бажніцы й кляштары, што сталіся асяродкамі духоўнасьці й асьветы, гаспадаркі й мэдыцыны. А ў першую чаргу — асяродкамі сацыяльнае апекі.
А зараз параўнаем, што зрабілі ўлады ў Беларусі пасьля Чарнобылю. У першыя гады «чарнобыльскі» падатак у чарнобыльскіх жа раёнах складаў па прадпрыемствах
1 Сыракомля, Уладзіслаў. Добрыя весьці: паэзія, проза, крытыка. Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. С. 390.
ажно 25%. Гэта быў ці ня самы балючы ўдар «пад дых» тамтэйшай эканоміцы. Лягічна было б сабе ўявіць, што калі ўся Беларусь плоціць «чарнобыльскі» падатак, то мо з «чарнобыльцаў» яго не спаганяць. A не! Прадпрыемствы ў забруджаных нуклідамі раёнах плацілі 6-адсоткавы «чарнобыльскі»падатак. I ўсе астатнія падаткі таксама!
Вось дзе й была закладзеная ваколчарнобыльская карумпаванасьць. Дзеля таго, каб пералічваць й сачыць за спагнаньнем падаткаў, спатрэбіўся дадатковы легіён бюракратаў. I сама меней яшчэ столькі ж — дзеля разьмеркаваньня сабраных сродкаў. Вось як падрывалася вера людзей у справядлівасьць, у дзейснасьць людзкае салідарнасьці. Чарнобыльцы самі ж на сябе зь сябе здымалі падаткі! Па ўсёй краіне выкалочваліся апошнія грошы, што, прайшоўшы празь сіта дзяржаўнага разьмеркавальнага апарату, кроплямі прыходзілі да зоны бяды.
Цяперашняе кіраўніцтва Беларусі, як і папярэдняе і як яшчэ ранейшае, проста ня можа ўзяць у цям гэткія тэрміны вызваленьня пацярпелага люду, як дзясятак ці паўтара дзясятка гадоў. Бо мысьліць выключна сёньняшнімі, аднадзённымі катэгорыямі.
Сапегі, Радзівілы, Храптовічы былі перакананыя, што лёс дзяржавы будзе залежаць ня толькі ад іх, але й ад іхных унукаў і праўнукаў. Уяўляючы сабе жыцьцё нашчадкаў, яны рупіліся, каб край даваў плады й у будучыні... Пасьля войнаў з Расеяй вясковае насельніцтва раўнастайна перасялялі з Захаду на Ўсход. Зьявіліся буйныя ліцьвінскія асады яшчэ ў XV стагодзьдзі па ўсёй усходняй Беларусі: Гайна, Коханава, Абольцы ды багата яшчэ... А ў XVII зьявіліся новыя й у Мсьціслаўскім, Аршанскім, Мазырскім ды Полацкім паветах. Гэтак пакрысе й паўстаў цяперашні беларускі этнас.
Сытуацыя вакол Чарнобылю падобная. Толькі зь іншым знакам. Трэба было раўнастайна зьмясьціць людзтва з Паўднёвага Ўсходу ў бок Паўночнага Захаду. Куды ж пайшлі тыя самыя падатковыя грошы, павыбіваныя з усіх без разбору беларусаў? He на разумнае адсяленьне. А на прымацаваньне людзей у радыяцыйна брудных раёнах. Дзякуючы катастрофе ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў непазнавальна зьмянілі свой воблік Брагін, Столін, Ельск, Лельчыцы, Чэрыкаў. Гарады ўпарадкавалі, у іх панабудавалі новых адміністрацыйных будынкаў, навюткага жыльля. Будаваліся ў гэтых раёнах на «чыстых» дзялках зямлі новыя вёскі. Гэта ўсё таксама страты ад катастрофы.
Людзі адтуль зьедуць урэшце. Тым, каму дарагая будучыня нашчадкаў. Пры гэтым запавольваліся тэмпы будаўніцтва ў чыстых раёнах і гарадах. Прырост жыльлёвага фонду ў забруджаных раёнах толькі за 1986—1990 гады склаў амаль чатыры мільёны квадратных мэтраў. Калі б хоць палову (!) гэтага жыльля пабудавалі ў чыстых раёнах,то больш за сто тысячаў чалавек маглі б жыць у нармальных умовах і не баяцца за лёс сваіх дзяцей ды свой таксама. А каб яны былі вызваленыя ад падаткаў, то мо Беларусь увогуле забылася б на тую трагедыю.
На жаль, ані тады, ані цяпер лёс Беларусі не вырашаюць арыстакраты. Якую б шкоду не прынес Чарнобыль, большую ці меншую, пра што мы й насамрэч ня можам спрачацца, бо ня маем ня ў чым пэўнасьці, наступствы хцівасьці й цынізму ўладаў ужо відавочныя. Роўна ж як і маральнае распусты тых, хто не забывае добра грэцца ад чарнобыльскага вагню.
Насамрэч праблема паразуменьня куды болыл шырэйшая ў беларускім грамадзтве за чарнобыльскія й калячарнобыльскія праблемы. Вялікая колькасьць людзей і напраўду перакананая, што, напрыклад, на апазыцыйныя мітынгі ходзяць за грошы. Што, маўляў,
маніхвэстантам нехта раздае наяўныя амэрыканскія рублі. Даходзіць да анэкдотаў. Прытым маральная канвэргенцыя захоплівае ўсё большыя пласты народу. Спачатку хлеб зямны, а там разьберамося... Як Бог да мяне, дык і я да Бога.
He адной веры
Ва ўсім нашым краі, пэўна, найгорай маюцца сьвятары ў губэрні Магілёўскай. I літовец, і латыш стараецца па магчымасьці ўзнагародзіць свайго душапастара. Беларус аб тым ніколі не падумае. Ён заўсёды хоча ды імкнецца мець задарма. I таму «Бог заплаціць» часта ёсьць тут адзінай узнагародаю сьвятару за ягоную працу. Ці то галеча, ці адсутнасьць зямлі робіць беларуса гэткім, ці проста брак жаданьня штосьці ахвяраваць царкве, цяжка сказаць, але факт ёсьць і можа быць лёгка канстатаваны»1.
Юзафат Жыскар
Ці зьмянілася што праз сто гадоў?
Беларуская нацыянальная самасьведамасьць вельмі моцна была ўскладненая канфэсійнымі самавызначэньнямі. Адно хоць згадаць драматычны аповед Максіма Гарэцкага «Не адной веры» (1922). Канфэсійная разрозьненасьць стала для беларусаў не духоўным багацьцем, як ддя ангельцаў ці немцаў, а, урэшце, яшчэ адною балючаю траўмаю. Выключная заслуга беларускае інтэлігенцыі, што гуртавалася вакол першых нацыянальных пэрыёдыкаў пачатку XX стагодзьдзя, — у пераадоленьні міжканфэсійных бар'ераў.
1 Zyskar, Jozefat. Nasze koscioty. Archidjecezja mohylewska / Pod. red. ks. Jozafata Zyskara. W-wa, 1913. S. 30.
Гэтак сталася, што татальная сэкулярызацыя савецкага часу паспрыяла нацыянальнай кансалідацыі.
Менавіта адсутнасьць рэлігійнага жыцьця лераламала міжканфэсійныя бар'еры, што здаваліся ўвогуле непераадольнымі, да 1907 году.
Спадзевы, што луналі сярод інтэлектуалаў у сярэдзіне 1980-х, на стварэньне ўласнай нацыянальнай царквы аказаліся марныя. Хоць прызнавацца сёньня атэістам — не прынята. Гэта амаль як прызнацца ў нетрадыцыйнай сэксуальнасьці.