Прадыслава
Вольга Іпатава
Выдавец: Беларусь
Памер: 272с.
Мінск 1997
Еўка моўчкі пакланілася пані і пайшла ўніз. А назаўтра з раніцы пачала работу — седзячы пры гардэробнай, запісвала ўслед за ахмістрыняй: «Шубка елмурка сукна лазуровага — дзве копы грошай літоўскіх, поес чырвоный з ножамі — 24 гроша, коберац — 4 копы грошай літоўскіх, хустка, вышываная чырвоным ядвабам,— 2 залатых...» I далей, ажно да вечара. Указваліся цэны, таму што дзе-дзе, а ў палацы за маёмасцю сачылі, і калі б падмяніў хто шубку заечую — многа бізуноў хадзіла б па спіне ахмістрыні і яе памочніцы!
Выпадкова з паграбіцы выцягнулі скрыню, адчыніўшы якую, убачылі жанчыны зброю — панцыр, поручы, бляхі, барвіцы23 ляжалі там, а паверх — бярдыш24 з прыгожай рукаяццю.
— Гэта ўсё пана Канстанціна,— задуменна сказала ахмістрыня.— Такой зброяй татараў ён сек, ваяваў з ворагамі Княства... Ах, божа вялікі! Якая слава аб ім грымела, а памёр — і цяпер іржою пакрыюцца ягоныя прылады.
— He пакрыюцца! — падышоў непрыкметна Андрэй, доўга глядзеў на даспехі.— Няма спакою вакол, кроў яшчэ ліцца будзе...
Зачынілі скрыню, аднеслі назад, а ў Еўкі сэрца кроўю аблілося — гэта ж колькі людзей некалі лягло пад тым бярдышом?!
А з другіх дзвярэй падзямельных барылы25 з мядовым напіткам выносілі, пляцёнкі баршчу, галоўкі капусты ды рэдзькі кошыкі, сала вяпровага, ялавічыны скрынкі, а яшчэ гваздзікі, шафран, перац — усяго не злічыш. А далей не грузілі — прымалі ад мужыкоў вепраўшчыну, і тыя ж скрыні, барылы, глякі ў падзямеллі неслі ды неслі. Кіпела вакол, віравала работа, і Еўка сцішылася. Рабіла сваё, толькі ўначы падумалася ёй — а што ж там, у Нясвіжы, чакае? Што яна ўбачыць? Можа, і лепей паехаць, каб адляцелі мары ды прывіды, каб перастала думаць пра жыццё дарэм-
нае і марнасць усіх клопатаў навакольных? Адвязе ліст у канцылярыю пана Мікалая, паглядзіць, якім стаў Нясвіж. Андрэй на развітанне падарыў ёй жменю манет, пастаяў побач, задуменна сказаў:
— Адна душа была блізкаю, дый тую звялі... Ты ж, дачка, беражы там сябе, душу сваю беражы ад уздражнасці26 і злосці.
— Так гаворыш, бацька, нібы са мной развітваешся,— папракнула яго Еўка.
— Мо і так,— згадзіўся Андрэй.— Перастаў ад жыцця чакаць нечага, можа, таму і не надта ім даражу.
I пяшчотна пагладзіў яе па плячы, павярнуўся і рушыў да сваіх кніг.
Канчалася зіма 1555 року. У Варшаве, у зімовым садзе каралевы-маці, цвілі нязнаныя на Полыпчы кветкі, пахла лімонавым веццем. Старая ўжо, але вёрткая і парывістая, з калючым поглядам маленькіх цёмных вочак на пажоўклым, азызлым твары, Бона літасціва дазволіла Беаце пацалаваць руку, абняла яе.
Каралеву Бону многія не любілі і пры двары, і ў аддаленых землях Княства за сквапнасць і неразборлівасць у сродках. Але адносіны яе да Беаты Касцялецкай выклікалі здзіўленне — мала ўступалі яны адносінам каралевы да родных дачок. Шапталіся, пкго тут уладарка перавышала жанчыну, Бона шукала аддадзеных ёй людзей. А родзічы Беаты былі ўдзячны ёй бязмерна. Праўдай было тое, што род Касцялецкіх, пачынаючы ад самога Андрэя, кашталяна Вайніцкага, і канчаючы біскупам пазнанскім Янам, таксама сынам караля, быў з тых, чыёй сілай чужая для польскай Кароны італьянка так цвёрда трымала ўладу. Але лепшыя гады Боны прайшлі. Сын яе, Сігізмунд Аўгуст, які ў маладосці піў і еў толькі з матчыных рук, цяпер, пасля многіх сварак і сутычак, а асабліва пасля загадкавай смерці Барбары Радзівіл, стаў смяротным яе ворагам. А яна, нягледзячы на старасць, была яшчэ куслівай і грознай, любіла паказаць сваю ўладу і таму, насуперак яму, з падкрэсленай любоўю прыняла Беату з Гальшкай.
Слугі, стоячы за дзвярыма, побач з пакаёвымі паннамі каралевы, назіралі за тым, як прысела перад
каралеваю Гальшка, схіліўшы аж да зямлі ўкрытую лёгкім белым покрывам галаву. Лазуровая яе сукня была вышыта дыяментамі, дыяменты блішчалі на мяккіх русых валасах. Пані Беата была ў барвовым, абшытым пясцом плашчы, вялікая залатая фібула жаўцела на шыі, светлыя валасы, укладзеныя ў адмыслОвую прычоску, былі пакрытыя белай карункавай хусцінкай.
Садоўнік-італьянец зрэзаў з вялікага пышнага куста белую ружу, падаў яе Боне. Тая панюхала кветку, палюбавалася ёю, пасля працягнула Галыпцы:
— Вазьмі. Усе кавалеры пры двары анямеюць ад тваёй красы.
— Іх і так шмат, міласцівая пані,— тонкім галаском адазвалася Беата, дапамагаючы дачцэ прышпіліць кветку да грудзей.— Мне б толькі выдаць яе замуж як належыць.
Боне падалі другую кветку, яна азірнулася (панны адразу ж падставілі ёй разьбяную лаву, яна грузна села на яе), пасля задумалася, гледзячы на маладую жанчыну, чые прыгоды ўсхвалявалі дзве дзяржавы і нават суседнія краіны. Расправа над Змітраком Сангушкам, пажадлівыя заходы польскіх і літоўскіх паноў былі ёй добра вядомы. Але яна ведала, што сын яе, Сігізмунд Аўгуст, пакуль схільны аберагаць Княства ад паноў польскіх, не даць ім замацавацца на яго землях.
Яшчэ з тых даўніх часоў, калі, застаўшыся пасля смерці Ядвігі не надта пажаданым каралём Кароны польскай, ліхаманкава шукаў навокал хаця якой падтрымкі Ягайла-Уладыслаў, былы самастойны ўладар магутнага Вялікага княства Літоўскага, засталася ў ім перасцярога і ўпэўненасць, што ён і патомкі яго, у выпадку чаго, маюць свае, патомныя землі. Сын Ягайлы, дванаццацігадовы Казімір, быў ужо аднойчы аб’яўлены незалежным ад Польшчы князем, і толькі вялікае жаданне Кароны не страчваць магутныя землі на ўсходзе прымусіла паноў згадзіцца на абранне Казіміра яшчэ і каралём польскім. Астацца сам-насам з крыжакамі было небяспечна, і менавіта землі Княства надавалі Ягелонам моцы ў самыя першыя дзесяцігоддзі іх уладарання. Да таго ж старадаўнія праваслаўныя роды, якія яшчэ трымалі ўладу
ў Княстве, клапаціліся пра яго незалежнасць. Статут літоўскі не дапускаў, каб паляк, жанаты на беларусінцы, заставаўся на яе землях — не, ён атрымліваў выкуп — за зямлю, якая ўся заставалася за родзічамі жонкі.
Бона ведала гэта. Ненавіснымі былі ёй самыя магутныя ў Княстве Радзівілы, якія ўжо «па кудзелі»27 пабывалі на троне і якія нізавошта не дапусцілі б яе выбару для маладой князёўны Астрожскай, дзед якой быў нездарма надзеяй і гонарам беларусінаў і ўкраінцаў. Усіх іх яна ўяўляла зараз, гэтых ганарлівых, незалежных баяр, якія давалі каралю тытул Вялікага князя Літоўскага і Белай Русі,— Паўла Сапегу, ваяводу навагрудскага, Станіслава Паца — віцебскага ваяводу, Юрыя Тышкевіча, што сядзеў на Брэстчыне, Мікалая Тальвоша — кашталяна мінскага, Юрыя Зяновіча — кашталяна полацкага. Даходзілі да яе звесткі, што менавіта іх падтрымкай упаўзла на землі Княства і Кароны ерась арыянская, з зямель еўрапейскіх пушчаная.
Калісьці яна многа зрабіла для таго, каб юнакі Кароны і Княства ехалі вучыцца ў родную яе Італію, У другія еўрапейскія землі. Але, як і ўсюды, для валадара трэба трымаць быдла найлепей у стайні, каб яно не надта многа ведала. Бо менавіта гэтая моладзь, падвучаная ва універсітэтах, была цяпер сілай. Насенне, якое каралева дапамагала сыпаць, цяпер спела, як калоссе, на тых акрутных, упартых землях і прыносіла горкія плады непаслушэнства. Нават сын яе, Сігізмунд Аўгуст, гатовы быў калі не спрыяць, то не перашкаджаць схізме. Што ж, яны, тыя палітыкі, мелі рацыю, адзін за адным адпадаючы ад каталіцтва і праваслаўя і пераходзячы ў кальвінізм. Яны робяць разлік на тое, што чужая польскай і маскоўскай ідэям рэлігія можа стаць асновай для сваёй, толькі і х н я й дзяржаўнасці! Гледзячы на тоненькую, бледнатварую дзяўчынку, якая стаяла перад ёю, Бона звыклым поглядам палітыка ацэньвала сітуацыю, але і жаночае, даўно забытае шкадаванне варухнулася ў ёй — аддадуць каму-небудзь у ахвяру, дзеля земляў і чужых разлікаў, якія гэтае дзіця нават не разумее. А пасля будзе ўсё астатняе жыццё толькі слухаць распавяданні пра нейкае там вялізнае, страшнае каханне і — верьіць і не верьіць тым распавяданням...
Бона дазволіла гасцям пажыць з ёю, у яе пакоях. Сын не асмеліцца чапаць іх тут. Усё яшчэ моцнай была старая каралева, і каля яе, пры яе двары былі і цяпер многія з тых, хто спадзяваўся на літасць каралевы, каб выхапіць сабе староства альбо прыдворны чын. I вечарам поўна было ў пакоях, дзе каралева прымала гасцей. Спевакі, прыехаўшыя з Італіі, каб вярнуцца назад з грашьіма і каралеўскай літасцю, флейтысты, блазны адзін за адным выходзілі на навошчаную, на самы новы еўрапейскі манер, падлогу перад высокім, з чорнага дрэва крэслам, дзе сядзела каралева, і пацяшалі гасцей. Свечкі ў залатых кандэлябрах, люстры з венецыянскага шкла, высокія крыштальныя келіхі на століку перад каралевай, дыяменты ў валасах жанчын — усё ззяла, пералівалася ў жоўтым святле мноства свечак, ад грубак, пакрытых тоўстай кафляй, несла цяплом, але і пахла гарэлым. Там, за сценамі, у перадпеччы, сядзелі печнікі і бесперапынна клалі на тлеючае вуголле альховыя, бярозавыя альбо сасновыя калоды.
Каб перабіць пах гарэлага, падлогу перад прыёмам злілі пахкай вадою, і Беата, якая была зацягнена ў новую, аксамітавую, але з празмерна тонкай таліяй сукню, ледзь не траціла прытомнасць. Але нічым гэтага не паказвала, абмахваючыся шытай золатам хусткай, вяла размовы.
Многія са старэйшага пакалення, гледзячы на яе, успаміналі вяселле першай тады прыгажуні пры кракаўскім двары з князем Ілюком Астрожскім якраз на другі дзень пасля таго, як дачка старога Жыгімонта павянчалася з вялікім князем сямігародскім і будучым каралём Угар, Іванам Заполіяй. Нароўні з каралевічам Сігізмундам Аўгустам стаяў на тым вяселлі каралеўскай дачкі князь Іллюк, чыё вяселле адзначылі амаль гэтак жа пышна, як і папярэдняе. Многія тады ўздыхалі ад зайздрасці, што прыгажуня Беата з’язджае з Кракава, а паны рада на Літве, ведаючы, што ў пасаг не дае панна Касцялецкая мужу амаль нічога, толькі круцілі галовамі, гаворачы пра яе звычку да раскошы і славы. Яна і на гэты прыём апранулася не як маці дарослай дачкі, а як маладзюткая дзяўчына,— на влошскі манер: светлыя валасы забраны ззаду ў вузел. Сукня на шыі перахоплена вузкім
шнурком, твар патанае ў карунках, пышныя рукавы захіляюць Галыпку.
Беата ж шкадавала, што каралева жыве не ў Кракаве, горадзе, любімым ёю, а ў Варшаве. Там, у Кракаве, сапраўды ўсё лепшае, што было ў жыцці,— маладосць, каханне, поспех пры двары... А пасля — кароткая радасць жыцця з мужам і клопаты, турботы з-за маёмасці, з-за велізарных багаццяў, якія ёй радасці не прыносілі... Пасля прыёму, паскардзіўшыся старой Баркулабісе, доўга не магла заснуць Беата, забыўшыся нават, як звычайна, пацалаваць на ноч дачку.