Прадыслава
Вольга Іпатава
Выдавец: Беларусь
Памер: 272с.
Мінск 1997
Але цяпер Сігізмунд Аўгуст быў настроены іначай, чымся год назад. Адпадзенне Княства, якое за год набыло выразныя рысы мажлівасці, значыла для яго страту. Выбар — альбо-альбо — паўставаў перад ім з грознай сілай. Патрэбны былі рашучыя меры, каб спыніць гэтае раздзіранне дзяржавы, стрымаць паноў раду і зноў прывесці іх да паслушэнства. Цяпер замужжа Гальшкі павінна было паказаць усім, што ад гэтага часу не будзе болып вялікай розніцы паміж межамі Полыпчы і Княства, і таму ён вырашыў, што мужам Гальшкі стане Лукаш, граф з Горкі. Братоў Андрэя і Лукаша ён любіў, спадзяваўся, што яны аддзячаць яму той жа прыязнасцю і падтрымкай. Ваяводам Лукаш стаў пасля таго, як Ян Касцялецкі, родзіч княгіні Беаты, пайшоў у біскупы. Думалася, што гэта сцішыць Беату.
Дзеля таго па загаду Сігізмунда Аўгуста прыехаў Лукаш з родзічам сваім, Андрэем Чарнкоўскім, біскупам Пазнанскім. Тады ж Чарнкоўскі пайшоў у пакоі каралевы-маці і перадаў княгіні Іллёвай жаданне караля. Княгіня Беата задумалася было, але старая каралева заўважыла са здзекам:
— Мой сын нарэшце дабраўся да вашых скарбаў, твая мосць, і цяпер ужо амаль збройне выдае замуж дачку!
Беата ведала, што старая гаспадарыня гаворыць гэта дзеля сваркі, з хітрыкамі. I ўсё ж яна ўважліва слухала ўсё, што, шыбуючы туды і сюды па драўлянай, гладка выструганай і воскам нацёртай падлозе, казала каралева. А тая паступова ўзбуджалася так, што на старых яе, амаль ужо незаўважных о 42
грудзях трымцеу адамашак, а коленская курыльніца, зробленая ў выглядзе вастраверхага замка, з трубаў якой курыўся пахкі дымок, падскоквала на высокім буфеце.
— Ты ж даўно сядзіш на ўдовіным стольцы! — казала каралева.— I не дзіця неразумнае, каб цябе страфаваці — адчытваць, прабіраць. Нават стрый43 Канстанцін — усяго толькі дарадца!
I Беата, якая гатова была ўступіць каралеўскаму жаданню, адмовілася прызнаць кандыдатуру Лукаша. Яна загадала перадаць каралю, што сама знойдзе мужа для дачкі. Біскуп доўга ўгаворваў яе — але дарма. Каралева Бона шпіліла яго словамі дзёрзкімі і насмешлівымі.
Сігізмунд, якому біскуп, блытаючыся і стараючыся змякчыць адмову, перадаў яе, пачырванеў амаль пад колер яго шарлатнага — пурпуровага — каптана. Пасля з усяе сілы стукнуў кулаком па дубовым стале, за якім палуднаваў, ажно пасыпаліся цыновыя і сярэбраныя місы, упаў і раскалоўся келіх з тоўстага ўзорыстага шкла.
— He будзе так, як ім хочацца! Каб бабы кіравалі каралеўствам!
Уначы двор каралевы-маці быў абкружаны стражнікамі, і, нягледзячы на гнеў яе і тупатанне, ад якіх ціхія вулачкі каралеўскага замка ажно трымцелі, вышэйшыя саноўнікі каралеўства ўвайшлі ў пакой да княгіні Беаты і, не застаўшы яе (тым часам яна ўцякла і схавалася ў лазні), павялі да выхаду маладую князёўну, ласкамі ды ўгаворамі стараючыся схіліць яе да шлюбу. Канцлер Асецкі даводзіў, што маці стала блага, і паслаў шукаць княгіню — каб супакоіць дачку.
Перад самым вянчаннем ёй прынеслі пярсцёнак, зняты з рукі маці, як згоду на той шлюб, і падчас вянчання, якое адбывалася ў капліцы, былі чуваць яе словы: «Згодна, калі на тое воля княгіні, маці маёй...»
Пасля, як адпусцілі яе зноў у пакоі да маці, адзін з маладых прыдворных, Андрэй Апалінскі, будучы велікапольскі генеральны стараста, напаўголаса сказаў епіскапу Пазнанскаму, які праводзіў вянчанне:
— Ойча вялебны пане Андрэй! Два сэрцы з’ядналі вы, якім ніколі не быць разам. Неба не прымае каханне па прымусу.
I, стомлена гледзячы на яго, адказаў пахмурны Чарнкоўскі:
— Каханне — гэта для людзей простых, а нас узвышае над чэрню ўменне ахвяраваць сабою... ну, дзеля айчыны. А неба... Так, неба... Але бліжэй да нас з вамі яго мосць, кароль Сігізмунд. Вучыцеся гэтаму, мой шаноўны пане...
Кароль у гэты час шалёна імчаў па замерзлых пад ноч дарогах. Хрумцеў, лопаўся пад капытамі яго цісавага44 каня малады лядок. Церусіў калючы, з наледдзю снег, неба, зацягненае начнымі аблокамі, грозна лажылася на ўзгоркі. Успона45 на кані, вышытая срэбрам, рабілася вільготнаю, прыдворныя церусіліся ззаду. Сігізмунд сцішыўся, паехаў крокам, паправіў шлык з куніцы, што падчас скачкі насунуўся на вочы. Раптоўна ўспомніў вечар чатыры гады назад, калі імчаўся вось гэтак жа на рыцарскі турнір у Вільню, але тады побач была карэта, з якой выглядаў ружовы, выкшталцоны і дзівосны, як ружа, твар каралевы Барбары, яна ўсміхалася, паказваючы роўныя, белыя, як часнок, зубы, і ён, хмялеючы ад радаснага бляску ў яе вачах, забыўся на ўвесь той гвалт і сорам, якім абярнуўся быў ягоны шлюб з ёю. Забыўся на кпіны і ледзь схаваныя пад ветлівасцю абразлівыя інтанацыі сенатараў, гнеў і крыкі маці, на адмаўленне вянчаць іх адкрыта, на вачах усёй Рэчы Паспалітай... Успомніў і спалоханы, амаль дзіцячы тварык Галыпкі Астрожскай, пыхлівы, ганарлівы выраз вуснаў яе маці — што ж, калі яна, ягоная сястра па бацьку, хоча паказаць уладу — не дамо. Жыгімонт Стары быў памяркоўны, маці ж Беаты, Кацярына Цельнічанка, таксама была спакойнай, ціхмянай — адкуль у Беаты такая зацятасць? Успомніў, як сам з шаленствам крычаў сената-
• 47 •• _
рам і путным пры двары, загадваючы сення ж правесці вянчанне... успомніў, паморшчыўся і зноў памчаўся наперад, гонячы ў Петркаў, на сейм, дзе чакалі
важныя дзяржаўныя справы, дзе гетман Вялікі Літоўскі Мікалай Руды Радзівіл сядзеў з лістом ад вяльмож Княства, са скаргамі, што яны церпяць уціск і акруту ад вяльмож Рэчы Паспалітай. Пішуць: паводле гэтага давядзецца ім шукаць іншую веру, якая б стала апорай пакрыўджаным, паколькі даўняя, грэчаская вера не дае такой абароны, а пакорліва схіляецца на ўсход... Караля трывожыла, што ў мінулым годзе ў Заблудаве была адкрытая коштам Радзівілаў першая кальвінісцкая семінарыя, што заходняя ерась папаўзла па Княству, што да маці-каралевы прыязджаюць пасланцы з Італіі і таксама шэпчуцца з ёю пра нейкі ордэн у каталіцтве, заснаваны Лайолам, і што не раз ужо казала яму Бона, што толькі гэты ордэн здольны сабраць у адно дзяржаву, якая, нібыта сатлелае залатое рыззё, распаўзалася ў пальцах... Але і многія польскія вяльможы казалі пра тое, што, ад’яднанае і самастойнае, Княства стане здабычай ворагаў і што час дыктуе неабходнасць сабраць народы ў адно, аб’яднаўшы іх — праз унію і далей — у каталіцтва... Час, складаны і смутны, вымагаў дзеянняў, кароль, якога таксама раздзіралі групоўкі, сумняваўся і разважаў, а з усіх бакоў усё настойлівей, неадменней ціснулі на яго, і ён часам адчуваў сябе слабым і няздольным на тое адзінае, важнае рашэнне, якое акрэсліць лёс народаў... Літва з Жамойцю, Малая і Белая Русь, Валынь і Падляшша, сама Рэч Паспалітая — розныя звычаі, мова, нават універсальныя лісты48 даводзіцца пісаць па-беларусінску, па-польску і на лаціне...
Пра гэтае ж у тую ноч, толькі па-іншаму, думаў Марцін, які сядзеў у невялікім каменным дамку непадалёку ад замка разам са сваімі сябрамі над лістом, які прыйшоў са Швейцарыі. Гаварылася ў ім аб тым, што дасюль не могуць дараваць вучоныя ўсемагутнаму Кальвіну яго памылкі. Усе шэпчуцца аб тым, што кроў, як бачна, цячэ ў чалавека так, як аб тым напісаў іспанец Мігель Сервет, а яго па загаду Кальвіна спалілі на вогнішчы. «Нечуваная і нябачаная ў нас, на землях беларусінскіх, справа,— чытаў кашталян нясвіжскі Міхал Кавячынскі,— колькі гадоў прайшло, і ўсё грамчэй гавораць аб тым, што Кальвін не лепшы, чым прадажнае каталіцкае духавенства...»
— Пан Мікалай будзе моцна гневацца за такі ліст,— сказаў другі брат Кавячынскі.— Ён адкрыў адзін кальвінісцкі збор, цяпер чарга за Нясвіжам. А нам як быць? Паспрабуй запярэч яму!
— Але і пан Сымон Будны чалавек найразумнейшы, дасведчаны,— сказаў, падняўшы галаву ад стала, Андрэй Крышкоўскі, падчашы. Ён не ведаў, што ўсяго праз год з невялікім зробіцца міністрам кальвінісцкага збору, які толькі будаваўся ў Нясвіжы.
— Але ж ён усё роўна кальвініст,— запярэчыў Марцін.— Хоча таго ці не хоча, але мусіць падпарадкавацца абшчыне. Канешне, Кальвін не пан Бог, але для нас кальвінізм спрыяльны. Цяпер або ніколі! Толькі для таго, каб людзі зразумелі, што і як, патрэбны бітыя кнігі — так, як у Чэхіі, у Нямеччыне. Друкаваць іх не так цяжка, я досыць наглядзеўся на тое, калі вандраваў па тамтэйшых краях.
I яны ўчатырох пачалі горача гаварыць аб тым, што і як трэба будзе арганізоўваць у Нясвіжы. Гаварылі і пра друкарню, намячалі, дзе купляць абсталяванне, адкуль выпісваць друкароў.
I ўвесь час Марціна грызла скруха — як адпусціў ён у далёкі свет Еўку? Але сілай пашлюбіцца з ёю — значыць да смерці абразіць бацьку, чый выбуховы нораў і вальналюбства былі досыць вядомыя. Суцяшаў сябе тым, што пройдзе час, усё неяк абатрэцца і наладзіцца.
Грызла яго, нягледзячы на тое, што сам ён быў гарачым прыхільнікам новага веравызнання, сумненне — ці здольна яно вывесці дзяржаву і народ на самастойны шлях, ці пойдуць за ім людзі? Ведаў жа пра ўпартае, зацятае супраціўленне каталізму — пакуль у яго пераходзілі толькі некаторыя беларускія шляхетныя роды. Вось і бацька Еўкі — ад свайго не адступаецца, лічыць страту старой, бацькоўскай веры за здраду. А калі ўдумацца, то вера нібы бацькоўская, але яшчэ раней бацькі нашы Перуну ды Велесу маліліся, дасюль Дзяды спраўляем і знаку ад мёртвых чакаем, калі цяжка, пытаемся на магілах, дзе знічы запальваем: як быць, шаноўныя дзяды, што нам параіце? To дзе ж ён — сапраўдны звычай дзедаўскі?!
Змучаная прыехала Еўка ў Варшаву. Прыехала ў ліпені, калі над Старым Мястам ярка свяціла гарачае
сонца, спрабуючы прабіцца скрозь стогадовыя дубы і вялізныя каржакаватыя ліпы, пасаджаныя яшчэ пры Казіміру, а Вісла, пакрытая безліччу залатых лускавінак, нагадвала вялізную лянівую русалку. Тут з нядаўніх часоў пачалі збірацца сеймы, і Варшава відавочна вырывалася наперад перад Кракавам і, як усякая новая сталіца, імкліва расла і пашыралася. Хаця акраінныя яе вулачкі ўвосень, відаць, яшчэ тапіліся ў цяжкай, чырванаватай гліне, дый каля цэнтра брукаванка ляжала роўна і весела, і дамы-камяніцы, ніжнія вокны якіх былі забраныя жалезнымі кратамі, пазіралі на прахожых насцярожана і задзірліва. Яшчэ на пастаялым двары Еўка даведалася, што Гальшка зноў выйшла замуж, але жыве яна асобна ад мужа, нягледзячы на загад караля.