• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прадыслава  Вольга Іпатава

    Прадыслава

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 272с.
    Мінск 1997
    99 МБ
    Узімку сватаўся да Галыпкі князь Іван з чэшскага роду Падэбрадаў, але ён не спадабаўся Боне:
    — Hi павярнуцца, ні руку пацалаваць як след не ўмее. He такі рыцар патрэбны Гальшцы!
    I зноў ішлі тыдні за тыднямі.
    А вясной нечакана ўсё змянілася. Каралева Бона, ля якой усё болей вілося нечуваных тут раней манахаў з новага влошскага ордэна Ігнація Лайолы, рашылася вярнуцца на радзіму.
    Дзень за днём ішлі і ішлі фурманкі з багаццямі, якія Бона вывозіла ў Італію. Нават Пётр Кміта, які быў апорай старой каралевы, адгукнуўся пасля яе ад’езду з непрыязнасцю пра тую сквапнасць, з якою каралева, што прывезла ў пасаг за сабою колькі золата, адвозіла з Кароны і Княства багацці, у колькі разоў болыпыя. Бона забірала з сабою ўсё — нават рукапісы, нават сваю калекцыю абутку — яна так і памрэ, амаль нічога з таго не надзеўшы на распухлыя і хворыя ногі.
    3 Беатаю старая каралева развіталася таксама нявесела, непрыязна сказала:
    — Хопіць мне вас тут усіх прыграваць. Няўдзячная зямля, няўдзячныя людзі!
    Сярод рукапісаў, якія каралева Бона везла з сабою, быў экземпляр «Паэмы пра зубра» мясцовага, з Княства, паэта Мікалая Гусоўскага. Ён будзе праз многа стагоддзяў знойдзены ў Фларэнцыі.
    У тую ж ноч, пасля ад’езду каралевы, і Беата загаварыла аб падарожжы. Сабраўшы каля сябе дваровых паненак, загадала пісару Яську пісаць чарговы ліст да Радзівіла, каб даў параду — дзе цяпер шукаць ёй прытулку?
    У вялікім доме было ціха і змрочна. Гальшка адзінока сядзела ля акна, глядзела на раку. Моцны, ужо з марозам вецер біўся ў новыя шкляныя шыбы, калыхаў аканіцу. У руцэ Галыпка трымала высокую, вузкую шкляніцу з цёплым шафранавым пітвом. Калі на званок у пакой увайшла Еўка, пачула:
    — Будзеш чытаць мне сёння да ранку. Баюся спаць — так баліць сэрца.
    — Можа, паклікаць лекара? — азвалася Еўка.
    — Лекара не трэба. Стары влох,— Гальшка грэбліва зморшчыла вусны,— толькі будзе абсліньваць мае рукі пацалункамі і даваць корань мандрагоры. He хачу чарадзейства, апрыкрала мне ўсё!
    — Дзіця б вам, ваша мосць.
    — Адкуль яно возьмецца, тое дзіця? Божа, як мне млосна ад усяго.
    — Мне таксама млосна,— ціха сказала Еўка, дастаючы з высокай, з ручкамі са слановай косці шафы вялікую, у рознакаляровых каменьчыках кнігу.
    — Што ты параўноўваеш мяне і сябе? — ускінулася Галыпка.— Я — унучка Канстанціна Астрожскага, мае скарбы ледзь не багацейшыя за каралеўскія! Хто болып за мяне варты шчасця?!
    — Ваша мосць, і халоп мае такую ж кроў, як і ўсе людзі, і яму баліць...
    — Гэта ты... У новых ерасях, відаць, набралася! — Гальшка падціснула вусны і раптам зрабілася падобнай да сваёй маці.— Яны руйнуюць веру, яны лічаць, што царква не патрэбная!
    — Што ж, можа, і праўда, што Бог павінен быць періп-наперш у сэрцы, што яго трэба адчуваць,—
    нечакана для сябе запярэчыла Еўка. Кроў ударыла ёй у галаву — прагаварылася Баркулабіха пра яе таямніцу! I праўда — Гальшка ведала тое, што даверыла Еўка няньцы ў хвіліну роспачы.
    — He думай, што я адпушчу цябе,— зноў загаварыла яна высокім, рэзкім голасам.— Адпушчу, каб ты вярнулася да свайго Марціна, каб нараджала дзяцей і жыла ў ерасі і ерассю поўніла іх! He, ты ніколі не пойдзеш замуж!
    Еўка выпрасталася, твар яе стаў смяротна бледным:
    — Нават кароль не мае ўлады над нашай душой, адзін толькі Бог! Калі станеце мучыць... хай мой грэх на ваш род упадзе. He адзін такі грэх на ім...
    Гальшка гнеўна выпрасталася, ускочыла з крэсла. Рукі яе затрэсліся, яна зрабіла рух, нібы хацела кінуць скляніцу ў Еўчын твар, але стрымалася. Пайшла па пакоі, зноў села ў крэсла.
    Сказала другім голасам:
    — Ты... сапраўды сама зацяла б сабе горла? Пакончыла б з сабою?
    Еўка таксама села на лаву, памаўчала. Сказала глуха:
    — Там было б відно...
    Кальвінісцкая школа ў Нясвіжы, дзе выкладаў Марцін, мясцілася каля ратушы, якую дабудоўвалі, і, кожную раніцу ідучы на заняткі, ён бачыў, як над ёю віліся галубы. Белыя, з шызым, зеленаватым, чорным адлівам, яны луналі над высокім шпілем ратушы, і хлопец часам зайздросціў птушкам, якія маглі ляцець куды захочацца, не клапоцячыся пра хлеб і жытло.
    У школцы было пяць настаўнікаў, Марцін выкладаў лацінскую і беларусінскую мовы, а таксама рыторыку і паэзію. Астатнія настаўнікі вялі дыялектыку, гісторыю, матэматыку, выкладалі таксама старагрэчаскую і стараяўрэйскую мовы.
    Часта ў школку заходзілі сіньёры з праверкай — іх выбіралі са шляхты і гараджан. Найчасцей на ўроках Марціна бываў Лаўрэн Крышкоўскі. Прыходзіў, сядзеў, слухаў. Пасля школы яны ішлі прагульвацца за горад, мінаючы гандлёвыя рады, крочылі за браму, дзе
    драмаў стражнік з алебардай і гакоўніцай, а часцей рэзаліся ў косці двое ці трое вартаўнікоў, міналі брукаванку і паглыбляліся ў алею з цісавых дрэў, дзе ў самую спёку было прахалодна.
    Гаварылі пра лісты, якія рэгулярна дасылаў сюды, да сваіх прыяцеляў, Сымон Будны, які цяпер вяртаўся ў Княства. Тут, у Нясвіжы, былі амаль усе кнігі, выдадзеныя Скарынам,— іх завезлі сюды клопатам Мікалая Радзівіла Чорнага. Кнігі куплялі адразу ж, як толькі яны з’яўляліся, і адпраўлялі ва ўсе кальвінісцкія школы, якімі валодаў усемагутны канцлер Вялікага княства Літоўскага. Будны пісаў пра тое, як ён наведваў Скарыну ў Празе — ужо хворага, маўклівага, зацятага ў вывучэнні раслін і лекаў з іх. Лаўрэн Крышкоўскі сам збіраў травы, і, па прыкладу Скарыны, вывучаў іх, і марыў калі-небудзь выдаць кнігу па медыцыне, «каб простаму люду паспалітаму палёгку зрабіць». Высокі, хударлявы, як бацян, Лаўрэн мог ісці побач з Марцінам і гаварыць, гаварыць без стомы. Звычайна маўклівы, тут ён ажываў, расказваў пра ўсё, што яго турбавала. Менавіта Лаўрэн папярэдзіў Марціна, калі ў Нясвіж сабраўся прыехаць суперінтэндант. Школьнікі, на здзіўленне духоўнай асобы, бліскуча цытавалі Катона і Цыцэрона, а таксама чыталі вершы Вяргілія, Гарацыя і Авідзія. Лаўрэн супакойваў занадта ўніклівых сіньёраў, калі яны знаходзілі ў дзейнасці школкі нейкія адступленні ад статута, напісанага для беларускіх школ навагрудскім суперінтэндантам Андрэем Дабжанскім.
    Нясвіжскі намеснік Мацвей Кавячынскі быў болып заняты. Ён вечна разбіраў скаргі, мірыў шляхту з радцамі, якія не саромеліся браць за кожную вырашаную справу добры хабар, і толькі час ад часу далучаўся да такіх прагулак.
    — Чытаем дзецям беларусінскую мову, а падручніка на ёй не маем,— папракнуў аднойчы Марціна.
    — Я сам складаю лекцыі па мове,— адказаў Марцін.— Праўда, гэта цяжка. Мова наша і ад маскоўскай, і ад польскай адрозніваецца, хаця многа падобнага ёсць. Пара ўжо падручнікі пісаць, пара іх і выдаваць. Мы не можам болей карміць дзяцей царкоўнаславянскаю, тою, якою праваслаўная царква гаворыць. I нямецкая нам таксама не трэба.
    — А ты і думай, думай, Марціне! — заахвочваў яго Мацвей Кавячынскі.— Калі кожны настаўнік не будзе спадзявацца на тое, што прышлюць аднекуль, а сам пачне сваёй галавою думаць, у нас хутка і падручнікаў і кніжак — такіх, як Скарына пераклаў і надрукаваў, шмат будзе!
    I Марцін у вольныя гадзіны, калі заканчваў рыхтавацца да ўрокаў, прысоўваў да сябе шклянку з атрамантам, грубую, у прожылках паперу, прывезеную з Еўропы, і пісаў тыя практыкаванні, якія ён хацеў пакласці ў аснову падручніка: «Народ наш беларусінскі слаўны сваёй гісторыяй, вядомы сваімі звыцяжствамі — перамогамі — над татарамі і крыжакамі».
    Часта да яго пад вечар прыходзіў рэгент вучнёўскага хора ў кальвінісцкім зборы Януш Рагойша. Выкшталцоны, з бялюткім каўняром вакол масіўнай шыі, ён даставаў з шырокіх, звычайна аксамітных, штаноў чатырохгранны штоф і з размаху ставіў на стол:
    — Брат мой Марцін, моцна прагну я вазліянне зрабіці з добрым чалавекам...
    Марцін пакутліва моршчыўся, але Януш не надта зважаў на тое. Ён здымаў сваю магерку, абітую зялёным вяршком, расхінаў сіні каптан з вітымі сярэбранымі шнурамі, садзіўся, выцягваючы ногі.
    Януш быў прыкметнай фігурай у Нясвіжы. Яго хор, што спяваў на восем галасоў, хваліў сам пан Мікалай Радзівіл, а знаўцы спеваў — гродскія і сіньёры, часам, сабраўшы грошы, уручалі іх Янушу, каб той прыводзіў вучняў на дом да якога-небудзь міласціўца і там спяваў песні больш свецкія, якія падыходзілі да свята. Найбольш жа зарабляў Януш на Вялікдзень, калі ў Велькуноч разам з хлопцамі хадзіў валачобнічаць пад вокны. Прыходзіў ён і да Марціна, разбудзіўшы яго зладжаным, іскрыстым спевам:
    Як не дасі кока, Выб’ю табе вока. He дасі другое — Выб’ю табе й тое...
    Праўда, некаторыя велькаможныя людзі, у тым ліку і сам віцэ-рэгент Бухавецкі, намеснік начальніка канцылярыі Вялікага княства Літоўскага, лічылі, што
    гэта распуста і разбэшчванне вучняў. Але просты люд Нясвіжа — рамеснікі, купцы, а галоўнае — падмайстры, найміты, чэлядзь нявольная — моцна любіў той хор. Януш Рагойша выводзіў сваіх хлопчыкаў на плошчу, і, бывала, пад Радуніцу ці на Успенне Багародзіцы хор спяваў проста пад вокнамі ратушы. На тыя сумныя песні збіралася поўная плошча народу, і некаторыя пачыналі падпяваць, а пасля, здаралася, спявала ўся плошча...
    Асабліва любіла, прыязджаючы ў Нясвіж, слухаць той хор ваяводзіна віленская, пані Мікалаевая Радзівілавіча. Яна і падарыла рэгенту залаты пярсцёнак з сіняй жуковінай, які заўсёды ззяў на яго руцэ.
    Апошнім часам, а менавіта — праводзіўшы Еўку, Марцін не адпрэчваў Януша, а сам даставаў прыпасеную бутэльку з венгерскім віном, якую папярэдне купляў у краме, і яны сядзелі, выпівалі з келіхаў, гаварылі. Аднойчы, адкрываючы для нечага бодню — сундук для адзення, зачапіў Марцін, і пакацілася па падлозе брамка — жаночы галаўны ўбор, упрыгожаны жэмчугам.
    — Ты гэта што? — задзівіўся Януш.— Ты што — жанаты?
    Марцін аднекваўся, але мусіў быў расказаць пра Еўку.
    — Эх ты, мацак! Бацвінне літоўскае49! Адпусціў дзеўку! — зазлаваўся Януш.— Ды яшчэ парушаную табою ж... А што, калі зацяжарыць? А калі наложыць на сябе рукі?
    Марцін разгубіўся.
    — Што ж рабіць?
    — Напішы ёй.
    — Куды?
    — I гэта называецца бакалаўр! Ды куды ж, у Варшаву, на двор яе мосці пані Іллёвай. Дзякуй Богу, твая Еўка граматная, значыць, прачытае той ліст...
    Марцін як ашалеў ад радасці — схапіў Януша за залачоныя брамы каптана, страсянуў, закружыў па пакоі. Той дарэмна вырываўся, пасля, задыхаўшыся, устаў.
    Доўга ў тую ноч пісаў Марцін свой першы ліст да Еўкі. «Тоскна мне жыць, бо меўся ўзяці цябе за малжонку, але аблеглі нас непрыемнасці, скруты,