• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прадыслава  Вольга Іпатава

    Прадыслава

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 272с.
    Мінск 1997
    99 МБ
    — Хо, благая тая дамова, дзе вала бадзе карова!
    I амаль адразу ж раздаўся шалёны крык гаспадара, загрымеў, падаючы, посуд, хрыпла забрахалі ганчакі, якія месціліся ля лоўчага.
    Апоўначы граф Лукаш прыйшоў у пакоі да жонкі на моцным падпітку. Хістаючыся, стаў у дзвярах.
    — Ідзіце прэч адсюль,— сказаў Еўцы і Баркулабісе.
    Гальшка сядзела ў крэсле, гэтак жа сцяўшыся, зубы яе дробна калаціліся. Еўка знянацку выпусціла з рук кніжку, па якой чытала, добра разумеючы, што пані не слухала.
    — Вяльможны пан, яе пашкадаваць трэба,— падала голас Баркулабіха.
    — Прэч! — сказаў ён і, зрабіўшы крок наперад,
    хацеў схапіць Галыпку за крысо шарсцяной влошскан сукні. Але на ягоным шляху ўстала Еўка.
    — Любоў пад прымусам толькі нямому быдлу прыстала, а не тваёй мосці! — амаль закрычала яна.— Ці вы законы толькі пішаце, а не думаеце іх спаўняць? Ці няма ўжо над вамі, над вяльможнымі магнатамі, нават і Боскага суда?!
    Яна яшчэ нешта крычала, калі грубая мужчынская далонь змаху заціснула ёй рот. Другой рукой граф Лукаш раз’ятрана штурхануў Еўку.
    Штурхануў — але ў той жа момант закрычала, забілася ў крэсле, белымі вачамі вар’яткі гледзячы перад сабой, маладая княгіня. I тады, прамармытаўшы праклён, ён пайшоў прэч.
    Граф Лукаш паехаў з Шаматулаў назаўтра, загадаўшы перавесці жонку ў вежу, адкуль выйсці было можна толькі пад прыглядам стражнікаў. У суседнім пакоі каменшчыкі зрабілі камін, пані вайтовая сама ўласнаручна заслала ложак прасцінамі галандэрскага палатна, прынесла тканы залатымі ніцямі абрус, павесіла на сцяну шыза-белы дарагі габелен. I хаця і на стале, і на буфеце, і на падлозе — усюды ляжалі пушыстыя дываны, увесь час скардзілася Гальшка, што ёй холадна. Еўка і Баркулабіха падшывалі сукенкі — яна ўсё худзела, марнела і, здаецца, не чакала нічога — ні вызвалення, ні лістоў ад маці, ні літасці ад караля.
    Еўка ж з той самай хвіліны, калі ўзабралася на вяршыню вежы і пачула, як пераклікаецца варта, вырашыла, што не аддасць марна свае гады на тое, каб сядзець на гэтай чужой зямлі, сярод чужых людзей. Наёмнікі-немцы вартавалі іх, і твары былі непрыветныя, нібы сілком навязалі ім гэтых паланянак.
    — Хіба гэта хрысціяне? Горш за татараў, дадушы! — казала Баркулабіха.
    Яна гаварыла цяпер толькі на роднай мове, не прызнаючы нават польскай, якой карысталася доўгія гады. Прасіла Еўку зноў і зноў чытаць «Аповесць пра Трышчана і Ізоту», з перакладзеных кніг адзіную, што засталася ў іх. А вечарамі баяла казкі, тармасіла маладых жанчын, прымушаючы то вышываць, то вучыцца іграць на лютні, каб не мучыла іх таскнотатуга.
    Ішлі месяц за месяцам. 3 вышыні было відаць, як даліна перад замкам то жаўцела і шарэла, то, пакрытая снегам, ззяла і смяротна-пустэльна пералівалася пад малінавым святлом марознага дня, то зноў пачынала налівацца маладым зялёным сокам. Лапікі палёў на ёй бачыліся гэтак выразна, як клеткі на шахматнай дошцы: Еўка і Баркулабіха вывучыліся іграць у варцобы55. Гальшка ж, у нязменнай чорнай сукні і чорным покрыве на галаве, часта выходзіла на балюстраду вежы і гадзінамі глядзела ўдалячынь, не гаворачы ні слова.
    Еўка дарэмна спрабавала наладзіць хаця якія адносіны з вартай ці з жанчынамі, якія прыходзілі прыбіраць. Вайтовая ж, якая прыносіла стравы, нават і слухаць не хацела ні пра якія лісты ці пасланні.
    — Пан заб’е нас! — толькі і гаварыла яна з грымасай жаху.
    Вартаўнікі ж, калі яна спрабавала з імі загаварыць, слухалі, не перабіваючы, а пасля на ламанай мове адказвалі:
    — Загадана маўчаць.
    Калі ж яна аднойчы пасля прагулкі загаварыла з ландскнехтам, што чысціў зброю, седзячы на акне, ён, азірнуўшыся, паспрабаваў яе абняць. Яна дастала з кішэні талер, вартаўнік адмоўна паківаў галавой, цягнучыся да яе грудзей. I болып яна баялася гаварыць з імі, баялася іхніх прагньіх вачэй, нахабных усмешак.
    Нечаканая дапамога прыйшла адтуль, адкуль яе не чакалі. Аднойчы Еўка адна выйшла прагуляцца. Дарожкі, па якіх яна магла хадзіць, усе былі відны замкавай варце, але дзяўчына звыклася з ёю. Яна спынілася на самым павароце, там, дзе высокі падмурак пляцоўкі абрываўся ўніз, стаяла, задумаўшыся, глядзела на раку.
    — Пані такая маладая, а марна траціш жыццё! — раздаўся голас знізу. Еўка здрыганулася, глянула: на градах, што былі разбіты адразу за пляцоўкай, корпалася жанчына. Градаў было нямнога, відавочна яны належалі сям’і войта ці старасты. Жанчына была немаладая, рыхлая; на чырвоным ад сонца твары была спагада.
    — He па сваёй ахвоце трачу,— азвалася Еўка.
    — Ну так, так... I пані ваяводзіна такая ж слічная і багатая, а шчасця не мае.
    (Нядаўна стала вядома, што кароль даў графу Лукашу ваяводства, спачуваючы яго няшчаснаму шлюбу. Гальшку цяпер называлі ягоным тытулам.)
    Еўка азірнулася. Варта, здаецца, не звяртала на яе ўвагі, і яна зноў загаварыла з жанчынай.
    Агародніцу ўзялі ў замак нядаўна, ёй тут, нягледзячы на добры заробак, не падабалася — «нейкае ўсё нялюдскае». I калі праз тыдзень асцярожных гаворак на прагулках — а Еўка цяпер выходзіла гуляць і адна — яна папрасіла жанчыну перадаць у паштовую камору невялічкі пакет, тая, павагаўшыся, згадзілася.
    — Адзін раз, і то таму, што мой кум там за кучара,— сказала агародніца баязліва.
    Еўка шчодра расплацілася з ёю, але сумненне мучыла — ці дойдзе пакет да Нясвіжа? I ён сапраўды згубіўся, прапаў. He ведала яна — Марцін шукаў яе, распытваў усіх, хто прыязджаў у Нясвіж, але ніхто не мог сказаць, куды падзелася такая непрыкметная істота, як адна з чалядніц пані Беаты.
    Нечаканую вестку аб ёй прынёс Кавячынскі. Сярод лістоў, што прыходзілі ў канцылярыю Радзівілаў у Нясвіжы, неяк апынуўся ліст княгіні Беаты. Мусіць, слала яна лісты і на Вільню, і на Лоск, і на Клецк. Горка скардзілася яна на сваё жыццё, на тое, што не можа вызваліць сваю дачку з Шаматулаў, што кароль не хоча яе слухаць, а прыдворныя дбаюць не аб справядлівасці, а аб дабротах ды пасадах. Асобна гаварыла і пра князя Васіля Канстанціна Астрожскага, які хоча выжыць яе з Астрогу як чужаніцу і папракае тым, што яна не дбае пра свае землі ў Княстве як належыць.
    — Значыць, яна там, іначай дала б мне вестку! Я паеду ў тыя Шаматулы! — загарэўся Марцін.— He маюць права трымаць вольнага чалавека, як вязня!
    Мацей Кавячынскі ўзяўся адгаворваць яго, даказваючы, што, калі сярод года кіне працу, прыйдзецца Марціну вельмі несалодка. Хутка прывязуць літары і друкарскі станок. Пачнецца вялікая справа. I ўсё гэта кінуць і рынуцца ў няблізкі свет? Да таго ж хто
    пусціць яго ў замак? He пускаюць нават маці, княгіню. Што гаварыць пра людзей простых, нязнатных! Вельмі няпэўна ўсё з Еўкай. А што, як яна выйшла замуж у далёкіх княжацкіх харомах? Так-так, жыве сабе ў Вільні або далей, дзяцей завяла...
    Марцін паехаў да бацькоў Еўкі. Але яго не пусцілі нават на парог.
    — Даводне56 вядома, што вы, антытрынітарыі, ужо і на Хрыста, і на Троіцу замахнуліся, подлае, сатанінскае племя! — Прыцэліўшыся ў маладога чалавека з гакаўніцы, бацька скамандаваў: — Прэч, антыхрыст!
    Чуткі ж пра княгіню Беату і ўвогуле былі розныя: нібыта яна жыве ў Кракаве разам з зяцем, Сімяонам Слуцкім, пасля называлі Краснік пад Люблінам, маёнтак ваяводы Тэнчынскага. Можа, Еўка была ў яе, а можа, сапраўды знайшла сабе каго пры бліскучым і легкадумным двары Беаты?
    Да таго ж шмат, да невыноснасці шмат, было спраў па школе і асабліва па падрыхтоўцы падручніка па гісторыі. Марціну хацелася напісаць пра ўсё, што адбывалася некалі ў Вялікім княстве Літоўскім. I пра тое, што быў у ім некалі слаўны горад Полацак з Рагнедаю і Усяславам, і пра тое, што ўнукі Гедымінавы, Андрэй Полацкі і Глеб Друцкі, храбра змагаліся з татарамі на Куліковым полі. Зусім нядаўна жыў тут славуты Канстанцін Астрожскі, якога паставілі першым у гаспадарскай радзе Рэчы Паспалітай, хаця ён не быў католікам. He маглі не паставіць — ваенныя заслугі яго бьілі непараўнальныя, нездарма атрымаў ён прозвішча «рускага Сцыпіёна». I так былі незадаволеныя тым зайздроснікі — прыбліжаныя караля, што ў 1522 годзе выдаў Жыгімонт спецыяльны прывілей, абяцаў панам, радзе, што пасля смерці Астрожскага аддасць тое месца ваяводзе віленскаму... А тыя ж Радзівілы? Гетман польны літоўскі Юрый, пераможца ў трыццаці бітвах, празваны «Літоўскім Геркулесам»? А як не ўспомніць Грунвальд і як не расказаць пра дзівоснае перапляценне на гэтай зямлі старадаўняга рускага і новага, беларусінскага, а таксама таго, што прынесла Крэўская унія з Польшчай? Ягелоны — ад Ягайлы, ад яго і Соф’і Галыпанскай — род гэты, слаўны і магутны, даў многіх вялікіх людзей. I хіба можна не напісаць пра рэфармацыю, якая так патрэб-
    на, каб скінуць прыгнёт царквы, каб зрабіць людзей роўнымі?
    Да таго ж у адным з лістоў паведамляў Будны, што атрымаў запрашэнне ў Клецк і можа заехаць да сваіх сяброў у Нясвіж. I ўсё гэта трымала Марціна на месцы, трывожыла, займала думкі.
    Так прайшло ажно тры гады.
    Прыезд у Нясвіж Сымона Буднага затрымаўся — Віленская кальвінісцкая абшчына заказала яму некалькі лекцый, ён зацягваў іх напісанне. Пасля неяк прызнаўся, што не адчуваў у сябе натхнення, а без таго грэшна пускаць што-кольвечы ў свет. Убогае пісанне не ўзвышае чалавека, наадварот, засушвае яго душу. Марцін перастаў ужо і чакаць госця ў Нясвіж.
    I ўсё ж апошнімі днямі красавіка Мацей Кавячынскі паслаў за Марцінам служку.
    У магістраце, гледзячы зверху з акна на расквечаныя гандлёвыя рады і гараджан, сядзеў малады хударлявы чалавек з упалымі шчокамі, у простым суконным плашчы. Вузкія вусны былі шчыльна сціснутыя, каля арлінага носа заляглі глыбокія зморшчыны.
    — Здароў, браце студыёзус,— сказаў ён, паціскаючы руку Марціну.— Ты, кажуць, у тым жа Ягелонскім універсітэце быў амаль што разам са мной. Толькі я не задаволіўся бакалаўрам, паехаў у Базель. А ты?
    Марцін чамусьці лічыў Буднага намнога старэйшым, і тое, што яны аднаго ўзросту, адразу неяк заспакоіла. He настаўнік стаяў перад ім, а такі ж малады і дзёрзкі хлопец. I праўда, толькі маладыя здолеюць намацаць сапраўднуто дарогу і вывесці на яе свой народ. I ён горача загаварыў з Сымонам аб рэформах школы, аб тым, што пачынаць трэба з навукі, ажно пакуль Мацей, смеючыся, не напомніў, што госця трэба хаця б пакарміць з дарогі. Ды ўсё ж Будны захацеў прайсціся па Нясвіжы, і перш за ўсё яны накіраваліся ў невялікі двухпавярховы будынак, што стаяў непадалёку ад плошчы і касцёла — прыгожага, не так даўно, усяго колькі гадоў, пабудаванага славутым Янам Бернардоні. У гэтым доме мелася быць друкарня, абсталяванне для якой чакалі з дня на дзень. Пахла свежай тынкоўкай, смалістым дрэвам —