Прадыслава
Вольга Іпатава
Выдавец: Беларусь
Памер: 272с.
Мінск 1997
Першы раз бачыла Еўка слёзы на вачах вясёлай і ўладнай Баркулабіхі.
— Скора памру,— яна ўсё выцірала вочы ссохлай, але шырокай у косці рукой.
— Спачатку яна памрэ, донька мая, а пасля і я. А ты... хай пан Бог даруе табе шчасце! I... і яшчэ. Панна наша не падумала, а табе нягожа ад яе жабрачкай вяртацца.
I яна сунула Еўцы скручаны і цяжкі ад сургучовых пячатак пергамен у скураным футляры. Дзяўчына ўзяла яго, здзіўлена запыталася:
— Што гэта?
— Дакумент на зямлю... Вёсачку маленькую табе падарыла... Вам дваім... На вяселле... Нешта ж у мяне таксама ёсць на гэтым свеце...
Бачачы, што Еўка вагаецца, сярдзіта зашыкала:
— Бач, бач, ганарыстая! He табе — мужыку спатрэбіцца, калі унію правядуць. Бо з голаду абое здохнеце. I дзеці вашы.
Гэта пераканала. Еўка яшчэ раз абнялася са старой кабетай, села, паднімаючы сукню, у фурманку. У акне замка ўбачыла чырвоны, непрыветны твар графа Лукаша, апусціла вочы са страхам — раптам перадумае, плясне ў далоні, і яе ссадзяць з фурманкі і зноў павядуць наверх, у гэтую суровую каменную вежу, дзе зімой шалёна выюць вятры і холад прабірае да касцей, нягледзячы на камін і грэлкі ў нагах?
«А я, Ева Касцевічуўна, не знайшоўшы дарагога мне чалавека, вярнулася назад у Шаматулы і была
з няшчаснай князёўнай Астрожскай аж да адна тысяча пяцьсот семдзесят чацвёртага року, калі па смерці свайго гвалтам навязанага мужа яна выйшла з Шаматулаў і паехала ў Астрог да стрыя Васіля Канстанціна, якому і завяшчала свае скарбы. Бог пакараў князя за ўчынены некалі над ёю гвалт: сына яго забіў дваровы чалавек. Але, выпраўляючы свае грахі, выдаў ён пасля ў Астрозе «Біблію», святую кнігу боскую.
А я, пахаваўшы князёўну, чый розум памуціўся ад многіх бедаў, прыехала назад, пад Нясвіж, і, купіўшы невялікі фальварак, жыву адна ў ім. Суцяшаю сябе тым, што змагла адправіць за мяжу, у Гейдэльберг, пляменніка Марціна Лукаша. Вучыцца недзе ў Кракаве і Беняш Будны, можа, дасягне некалі славы свайго дваюраднага дзеда, нягледзячы на тое, што езуіты змаглі-такі неадменне задушыць Рэфармацыю ў Княстве.
Але пра гэта, і пра лёс кніг, што тут друкаваліся, і пра самога Буднага, можа, напішу яшчэ.
«Чорная княгіня», Галыпка, часта прыходзіць да мяне па начах. Можа, і праўда на тым свеце няма спакою яе дуіпы? Мне, нягледзячы ні на што, пашанцавала болей, бо кахаю Марціна і зараз, і сёння...
Часта хаджу ў яго друкарню, у касцёл, што пабудавалі непадалёку. Душы чалавечыя на тым свеце сустракаюцца. Можа, яшчэ сустрэну яго?!»
1989 г.
КАМЕНТАРЫІ
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
Кунтуш — каптан.
Дзякло — падатак.
Фалендыш — тонкае сукно.
Хто гэта? (польск.)
Сцяць за горла — пакараць смерцю.
Зацны — паважаны (тут і далей старабеларускае, іншыя з указаннем мовы).
Просінец — месяц люты.
Налога — здарэнне.
Цмокавы язык — (linguae draconum), Орлік паспаліты — расліна Ophiafossum wulgatum.
Такія алюмнаты — накштал інтэрнатаў, былі адкрыты ў Гэйдэльбергу, Кёнігсбергу, Берліне, Лейдэне, Оксфардзе.
Бітыя — друкаваныя.
Дакладны выраз з хронік XVI ст.
Крэўкі — пахоплівы, гарачы.
Русіны, або ліцвіны,— так называлі беларусаў.
Жмудзіны — так называлі літоўцаў, што жьілі ў паўночна-заходняй частцы этнаграфічнай Літвы, у Жамойці.
Карабеля — крывая шабля.
Акруценства — ашуканства.
Мара — мроя.
Забурэнне — сварка.
Збытнія — лішнія.
Ярынны — блакітны.
Дакладная вытрымка з судовай хронікі таго часу.
Барвіца — кальчужная сетка ад ніжняй часткі шлема да плячэй.
Бярдыш — халодная зброя ў выглядзе шырокай сякеры з закругленым у форме паўмесяца лязом, насаджаным на дрэўка. Барыла — бочка, мера вадкіх рэчываў.
Уздражнасць — раздражненне.
«Па кудзелі» — па жаночай лініі, «па мячу» — па мужчынскай.
Сянніцкі (1521—1582) арыянін, знакаміты прамоўца сеймавы.
Уласажэлец — сузор’е Пляяд.
Компас — высокі слуп, да якога прывязвалі коней.
Адамашак — шоўк. Тканіна з Дамаска.
Вісон — батыст.
Векшы — вавёркі.
Галяндзерскія — галандскія.
Блізна — рубец, шнар.
Пошаўка — навалачка.
Влох — італьянец.
Лацно — лёгка.
Пахолкі — дзецюкі.
Гакоўніцы — ружжы.
Абыход — гаспадарка.
Коленская — кёльнская.
Стрый — дзядзька па бацьку.
Цісавы — цёмна-гняды, каштанавы.
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
Успона — гунька, покрыўка для коней.
Шлык — высокая шапка.
Путныя — чыноўнікі па асобых даручэннях пры двары.
Універсальныя лісты — звароты да падданых.
«Бацвінне літоўскае» — зняважлівае прозвішча ліцвінаў, г. зн. беларусаў.
Выкрутны — лукавы.
Даўцэпны — кемлівы.
Звер з сямейства куніц.
Львоў быў падзелены на дзве юрысдыкцыі. Унутраным горадам кіраваў консул; прадмесці належалі юрысдыкцыі замка, і кіравалі імі старасты.
Вянзенне — зняволенне.
Варцобы — шахматы.
Даводне — дакладна.
Праца скончыцца, але добра выкананая работа не прападзе (польск.).
ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ
Доўга ў той вечар гудзела зямля пад капытамі коней, і ў мястэчку Фрайбург не бачна было жыхароў, толькі цікаўная дзятва, як заўсёды, цікавала за воінамі-чужынцамі. Незнаёмая на іх была апратка, шапкі, боты, толькі мячы былі сходныя з тутэйшымі, але не было на тых мячах і зброі звыклых надпісаў: «Пі кроў». I той-сёй з падлеткаў-хлапчукоў зняважліва казаў:
— Іх жа біць лёгка, у іх жа няма жалезных латаў, як у нашых рыцараў!
— Чаму ж яны дайшлі ажно дасюль, а пастар у кірсе казаў, што нашы рыцары непераможныя?
— Таму што, як кажа стары Фрыц, яны абцяжарылі сябе чужым багаццем і ўжо змагаюцца не дзеля славы, а дзеля дабра!
Таму, хто гэта сказаў, бліжэйшы сусед, Ганс, уляпіў добрую поўху:
— He гань нашых псоў-рыцараў!
I той, плачучы, пайшоў, трымаючыся за шчаку, бо і другія хлапчукі надавалі яму кухталёў:
— Нашы рыцары лепшыя ў свеце!
Але яны змоўклі, калі міма іх праехаў статны, высачэзны воін у тонкай сталёвай кальчузе, з адкрытай галавой; і конь пад ім быў такі ж магутны, нетаропкі. I падалося падлеткам, што быў гэты воін якраз падобны да харугвы, якую везлі наперадзе яго,— там такі ж коннік, толькі з паднятым мячом, і ахутаны конь ззаду белым ядвабам.
Яны пабеглі за ім, трымаючыся наводдаль, таму што па тым, як абыходзіліся з ім воі, зразумелі, што едзе военачальнік.
Раптам коннікі спыныліся. Вуліцу пераходзіла згорбленая старая ў дзівосным адзенні — у блакітным плашчы, завязаным спераду стужкамі, у чорнай аве-
чай шапцы, падбітай белым кашэчым мехам. У руцэ быў кій з меднай булдавешкай, а на поясе вісеў старадаўні выцерты кашэль.
Пасярэдзіне вуліцы яна стала. Воіны кінуліся, каб адпіхнуць яе з дарогі, але военачальнік падняў руку:
— He чапайце, хай адпачне!
— Ён і праўда магутны рыцар, калі не баіцца старой Гудруны!
— Яна ўжо старая, нічога яна не зробіць, ды яшчэ і чужаземцу.
Але і яго абсмяялі, таму што ведаў кожны ў мястэчку, што старая Гудруна можа бачыць будучае, а часцяком і вылечвае цяжкахворых, толькі трэба доўга прасіць яе, вяртацца, калі выганяе. He любіць чараўніца паказваць сваю сілу, дый то сказаць — даўно б выгналі яе з хрысціянскага селішча, каб не высокае заступніцтва самога караля. Шапталіся, што вярнула яна жыццё ягонай любімай жонцы і даказала, што не чорнаю магіяй валодае, а белай, і ніякай шкоды няма ад яе, а ёсць адна карысць. У мястэчку ж прыстала яна да сям’і мясцовага каваля, але апошнім часам не выходзіла на вуліцу.
У вокны асцярожна глядзелі мясцовыя. Старая падняла галаву, яе вочы, нечакана вострыя, жвавыя на шэрым, як бы змытым твары, успыхнулі:
— Ты ўважыў маю старасць... Я табе адплачу!
Дружыннікі, не зразумеўшы, пераглянуліся, але воін пераклаў ім словы дзіўнай прахожай. Яна закульгала далей, ужо амаль бясплотная, як здань, і схавалася ў недалёкім доме. А хлапчукі яшчэ доўга сачылі, як сустракала сям’я войта нечаканых гасцей, як цвёрдым, упэўненым крокам увайшоў у дом статны воін у кальчузе і як бялявая Грэтхен, дачка войта, сама збегала ў сад і нарэзала букет пышных белых кветак.
I залунала над мястэчкам грознае імя: «Давыд Гарадзенскі!»
Гэта ён, зяць магутнага Гедыміна, славуты военачальнік, вадзіў два гады назад войска Вялікага княства Літоўскага на Мазовію, ён з войскам дапамагаў Пскову супраць крыжакоў, ён вадзіў гарадзенцаў на Прусію. Былі ў мястэчку і тыя, хто памятаў небывалы, жорсткі разгром германцаў пад Новагародкам — адзін з іх, аднаногі Вілі, некалі кумільгом каціўся са страшных тамтэйшых круч...
Вось чаму назаўтра, нягледзячы на страх, многа народу тоўпілася ля прыгожага, з чырвоным дахам доміка войта. Ведалі, што Давыд дазволіў войску дзень адпачыць тут перад Брандэнбургам, а назаўтра раніцай адпраўляецца яно далей. Аднаногі Вілі, калі пабачыў Давыда, які выйшаў на стайню, каб самому пакарміць каня, расхваляваўся і, скачучы на драўлянай кульці, усхвалявана крычаў:
— Так, так, я пазнаю яго! Гэты славянскі Одын з’яўляўся перад намі ў самых розных мясцінах адначасна! Меч яго астуджаны ў малацэ белай кабылы!
А ўвечары, калі Давыд з дружыннікамі сеў за стол, у пакой зайшла, трасучы галавой ад старасці, Гудруна. Гаспадыня, убачыўшы яе, ажно выпусціла з рук вялікі паднос з кіслай капустай і качкай, а Грэтхен перахрысцілася. Хрыплым голасам, указваючы рукой на Давыда, пачала яна гаварыць незразумелыя словы, дзікай, старадаўняй сілай павеяла ад іх.
— Што яна гаворыць? — закрычаў, ускочыўшы, ахоўнік і сябра гарадзенскага старасты Раман.
— Мабыць, насылае на цябе чары! — ускочыў і другі.
Але Давыд перапыніў іх.
— Ці ёсць тут хто, каб сказаць, што яна кажа? Гэта не мова германцаў! Я ведаю яе, не раз гаварыў з крыжакамі, хаця зручней мне было б гаварыць з імі моваю мяча!
Адзін з дружыннікаў адгукнуўся:
— Я ведаю, гэта мова нарманаў, я пяць гадоў быў у іх у палоне!
I ён пачаў перакладаць услед за варажбіткай:
Слоў я ведаю шмат. Іх не знае ніхто 3 тых, хто зараз жыве на зямлі. Дапамога яно — і ад многіх хвароб Можа вылечыць — і ад галечы.
I другое я ведаю — толькі яго Можа лекар узяць у мяне. Ну а трэцяе слова — я ім забяру Сілу ворагаў злосных маіх.
Я ім сталь размякчу, і не будзе іх меч Анічога сячы і калоць...
Яна працягнула руку да аднаго з вояў, падняла яе — і раптам кінжал у таго таксама прыўзняўся і, выслізнуўшы з ножнаў, бразнуўся аб падлогу. Усе як скамянелі.