• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Бульбобаў  Павел Місько

    Прыгоды Бульбобаў

    Павел Місько

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 167с.
    Мінск 2004
    37.55 МБ
    Павел Місько
    ТТ р bt/LO A
    Павел Місько
    МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 2004
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)-44
    М65
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    ISBN 985-02-0676-4
    © Місько П. А., 2004
    © Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура», 2004
    Былі сляпыя, сталі відушчыя
    А я ўжо думаў, што нічога на свеце лепшага і не трэба...
    Праўда, спачатку нават не думаў. Проста адчуваў, як мне добранька, калі спіш каля чагосьці цёплага, мяккага, варухлівага, вялікага. I пахучага. Я гэты родны пах не пераблытаю ні з якім іншым. Бо ёсць яшчэ каля мяне нешта варухлівае, але не такое вялікае. Яно і пахне крыху не так. I не пасмокчаш яго. Праўда, я спрабаваў пасмактаць — за вуха ці за хвосцік, але смаку ніякага. Так — забаўка. А вось калі патыцкаешся мордачкай у тое вялікае і цёплае, зловіш такую сусолачку...
    Ой, не магу!.. Цмокнеш раз, другі, і ў рот табе пальецца такое салодкае, смачнае, духмянае. Толькі каўтай, не марудзь. I каўтаеш, пырхаеш, аж захлёбваешся, і чуеш, як у тваім жывоціку цяплее, а па ўсім целе перакочваецца прыемная млявасць, ахоплівае дрымота. Ах, якая дабрыня!
    А сёння толькі прачнуўся, пазяхнуў, як штосьці балюча рэзнула ў правае вока. Я перапужаўся і зноў заплюшчыў яго. От жа дзіва, га? Што гэта магло б такое быць? Што са мною сёння здарылася? Зноў паціху расплюшчваю вока — і зноў заплюшчваю ад страху. Ай-яй-яй! Так светласветла наўкол, здаецца, нават у табе самім усё свеціцца. А сярод светлага ёсць яшчэ больш светлае —кружок. На яго ажно глянуць балюча, хіба як прыплюшчыш павекі, зробіш вузенькую шчылінку.
    — Ну, што ты мне міргаеш адным вокам? Добрай раніцы, сынок!
    Тое цёплае і вялікае, з-за каго я спалохана паглядваў на светлы кружок, узнялося нада мною. He ўсё: адна толькі вялікая галава з вялікімі вушамі і вялікімі добрымі вачыма.
    — Што, кажу, падміргваеш мне? Давай умывацца... Але спачатку пацягніся добра, каб усе жылкі затрашчалі, фіззарадачку зрабі.
    Калі я пацягнуўся як след, галава схілілася нада мною, лізнула мне нос і губы, правае і левае вока, за вушамі, зноў вочы — правае і левае.
    — От та-ак... От та-а-ак... Каб добра вочкі глядзелі,— вурчала галава.
    Я ўжо бачыў на абодва вокі, у вачах болып не рэзала, як спачатку.
    — Хто ты? — прапішчаў я.
    — Твая мама.
    — Ма-а-а-ама-а...— Мне зрабілася лёгка і радасна. Дык вось яно хто — тое вялікае, цёплае, добрае! I смачнае, пахучае! Гэта проста мая мама. Мама, мама!
    — А хто я?
    — Мой сынок, сабачаня. Ну, а ты чаго не прачынаешся? — Мама лізнула і тое цёплае, што ляжала справа ад мяне каля мамінага жывата. Такое, як і я, па росту і масці такое — шэранькае.— Уставай! Брацік твой зусім-зусім прачнуўся, у яго ўжо вочкі глядзяць. А ты... Эх ты, лежабок...
    Мама вурчала і ўмывала яго языком. Усяго — ад носа да хвосціка. Брацік мой соладка мружыў вочы, крахтаў ад задавальнення. Але чаму мама яго ўсяго мые, а мяне толькі палізала ў пыску, у вочкі, за вушкамі? Што я — горшы за брата? Калі ён мне брат, то хто я яму? Таксама брат.
    Два браты, абодва роўныя, і мама нас павінна любіць аднолькава.
    Я не паспеў добра пакрыўдзіцца, як мама зноў пачала лізаць мяне, умываць і спінку, і жывоцік, і пад лапкамі.
    — Ух-ха-ха! Ой, ха-ха-ха! — Ад казытання мяне разбіраў смех — не вытрываць проста. А язык у мамы мокры, шурпаты, але і далікатны.
    Мама сказала, што цвёрдае і халоднае, крыху цемнаватае вакол нас — дошкі будкі. А светлы, яркі-яркі кружок на адной сценцы — лаз. Ну, выхад, значыць. Мама паабяцала, што з гэтага дня будзе многа-многа нам расказваць.
    Добра ў нашай будцы каля мамы. Утульна, мякка, цёпла. I светла! Як добра, калі светла, a не цёмна. Бачыш, куды ступаць, і не стукаешся носам.
    А што там, за гэтым светлым-светлым кружком, за дзвярыма?
    Мама пакарміла нас, брацік зноў соладка захроп, паклаўшы на мяне тоўстую мордачку. Бач
    ты яго, прывычку ўзяў — наверх узбірацца. He паддамся!
    Я вылузаўся з-пад яго і ўбачыў, что мама шмыгнула ў лаз і знікла з вачэй.
    Куды яна пайшла? Яна думала, што я сплю і можна ісці.
    Але ж я не сплю!
    Брат спіць, а я не сплю.
    Што там, за гэтым светлым-светлым кружком, за дзвярыма? Адтуль столькі ўсякіх гукаў далятае. Я нібы не чуў іх да сённяшняга дня. Нібы з’явіліся ў мяне не толькі вочы, але і вушы.
    Што там?
    Хто каго выбраў
    Пакуль я так думаў і прыкідваў — што там, за светлым кружком, у будцы пацямнела. Я ўзрадаваўся: мама вяртаецца! Ажно не. Дзірку-выхад амаль закрылі дзве галавы. На маміну не падобныя. Мордачкі ў іх пляскатыя, ружаватыя, не такія, як у мамы і браціка. Але ёсць на мордачках і насы, і раты, і вочы, і вушы. Вочы добрыя, як у мамы. А ўсё астатняе — проста смех: насы тырчаць кругленькія, вушы таксама паўкруглыя, прасвечваюць ружовым і тапырацца ў бакі. Раты маленькія. Абедзве галавы вельмі падобныя адна на адну, мабыць, гэта браты, як і мы.
    — Ой, Толя... Яны ўжо глядзяць! — сказала левая галава.
    — Гэты, што глядзіць,— мой! — сказала правая галава, якую назвалі Толем.
    — А тоўсценькі — мой! — сказала левая галава.
    Толя прасунуў у будку ружовую лапу і пагладзіў мяне па галаве. Прыемна, нібы мама палізала. I не страшна!
    — Булька... Булька...— гаварыў Толя і гладзіў, а ў мяне ад асалоды ажно вочы заплюшчваліся. Булька мяне зваць! А я і не ведаў!
    — А мой — Боб! Бобка, хадзі сюды! — У будку прасунулася другая ружовая лапа з пальцамі і схапіла майго брата за каршэнь. Боб падрыгаў лапамі і знік у лазе.
    — Няхай бы спаў! Ты чалавек ці хто? — накрычаў на яго Толя. Але і сам раптам схапіў мяне за загрывак, і я задрыгаў лапамі ў паветры. «Мама!» — хацелася закрычаць мне ад страху, але я толькі віскнуў.
    I ніколечкі нам не балела. Гэтыя чалавекі не ведаюць, што так мама нас карае. У нас яшчэ і вочы не глядзелі, а Боб ужо лез да мяне сварыцца за сусолку. Яму здалося, што малако ў маёй смачнейшае, чым у яго. Ён адбіраў, а я не даваў. Тады мама страсянула Боба за каршэнь і паклала на сваё месца. Дала пысаю кухталя і мне — каб не сварыліся больш.
    I я гэта добра помню!
    Чалавекі пасадзілі нас сабе на калені і гладзілі, гладзілі...
    — Булька, Булька... —лашчыў мяне Толя. Ён вёў рукою ад носа па лбе, па карку, па спінцы. Нават мой хвосцік памераў — хаваецца ў кулачку. I так мне прыемна было і зусім-зусім не страшна. Добра, што я выбраў сабе Толю! Ну, няхай не я, а ён мяне выбраў, дык што? Якая розніца? Мы адзін аднаго выбралі.
    — Коля, а ў твайго Боба кончык хвосціка белы! — сказаў мой Толя.
    — Ой, праўда! — Коля з радасці падняў Боба за пярэднія лапы, паглядзеў яму на жывот, бо хвосцік Боба быў там. Боб падціснуў яго ад страху.— Дык ты белахвосцік?! От, добра, цяпер мы вас не пераблытаем.
    А Боб вісеў так, вісеў і ад страху пусціў маленькі фантанчык. Коля айкнуў і адхіснуўся ад яго, пачаў атрэпвацца.
    Добра, што ў Боба знайшлася такая прыкмета. Але ж вельмі мала таго белага — мо з кіпцік даўжынёю.
    Так і сядзелі каля будкі Толя і Коля і ўсё гладзілі нас. Боб супакоіўся, пазяхнуў і заснуў у Колі на руках. Мне таксама соладка драмалася, але я стараўся глядзець. Хоць адным вокам. Параўноўваў Толю і Колю. 3 твару яны кропачка ў кропачку падобныя, аднолькава адзетыя.
    — Я пад майку свайго...— сказаў Коля, адцягнуў нешта на жываце, як шкурку, і паклаў у схованку Боба.
    Хацеў і Толя са мною такое зрабіць, але пачаў раптам гаварыць «ха-ха-ха!» і паказваць на Колеў жывот. Майка ў тым месцы, дзе ляжаў Боб, зрабілася мокрай-мокрай.
    «Як мы іх будзем пазнаваць, хто чый? — думаў я.— Няма ў іх хвастоў, няма белага кончыка на хвасце».
    Стамілася маё правае вока глядзець — столькі святла на дварэ! Я заплюшчыў правае і расплюшчыў левае. Які вялікі двор! Гэта ж колькі на ім можна паставіць такіх будак, як наша? Мо больш, чым белых валаскоў на хвасце ў Боба. А каля нас
    узвышалася і цягнулася сцяна такой высокай і вялікай будкі-дома, што не хапала вачэй, каб усё агледзець за раз. У сцяне былі і дзверы, толькі не круглыя, як у нашай будцы, і яны зачыняліся закрываткаю. Мабыць, у такіх будках-дамах жывуць чалавекі. I толькі я так падумаў, як закрыватка прыадчынілася і адтуль выскачыла наша мама, смачна аблізнулася.
    — Пальма бяжыць! Кладзі назад! — спужаўся Коля.
    Нас хуценька паклалі ў будку. Але чаго было баяцца? Наша мама добрая, яна не кусаецца, вунь — ветліва махае хвастом.
    Сабакі, значыць, могуць хадзіць у чалавечы дом. А чаму не хочуць лезці да нас у будку Толя і Коля? Змясціліся б, толькі трэба ім крыху скруціцца. Хай бы і яны пажылі з намі!
    — Толя! Коля! Ідзіце есці! — пачуўся недзе на двары чалавечы голас.— Мыйце рукі — і есці!
    — Тата заве! — усхапіўся Коля. Любіў, мабыць, паесці, як і Боб.
    А што такое тата? Ці хто такі? Тое самае, што і мама, ці не? Я стаў пярэднімі лапамі на Боба і выглянуў з будкі. Тата Колі і Толі быў каля дзвярэй у дом. Гэта таксама чалавек, толькі куды большы і здаравейшы за Толю і Колю. Значыць, Толя і Коля яшчэ не сапраўдныя чалавекі, a дзеці. I такое дзіва! Толя і Коля ішлі да таты на задніх лапах, і тата стаяў на задніх лапах. Пярэднія целяпаліся так сабе, яны, відаць, і называліся рукі. Але нашто іх было мыць? На руках жа не ходзяць. I нашто ім яны, калі вісяць без карысці? Хаця я ўжо ведаю нашто. Імі можна
    браць за каршэнь лепш, чым зубамі. Можна імі і па галоўцы гладзіць.
    I яшчэ я прыгледзеў: на кожнай руцэ ў іх многа пальцаў, і ўсе — доўгія.
    Нас пачынаюць блытаць
    Мама Пальма толькі прасунула галаву ў будку— «Вы тут?» —і зноў кудысьці пабегла. Яна вярнулася, калі Боб моцна спаў. А я не спаў, я толькі драмаў. Я чакаў яе, каб папытацца: а ці ёсць і ў нас тата?
    Мама лізнула мяне і Боба, адсунула пысаю ўбок і стомлена прылегла. Мне адразу стала так добра каля яе, што я і пра тату забыў.
    ...Прайшло некалькі дзён.
    To спім, то дрэмлем, то кормімся. To няма мамы, і мы чакаем яе, нудзімся. To нас лашчаць, пасадзіўшы на калені, Толя і Коля. Мы ўжо зусім-зусім прывыклі да іх. Я пачаў нават адрозніваць Толю ад Колі — у яго быў свой пах.
    Мама неяк расказала нам, што Коля, Толя і іх тата прыехалі сюды з горада. Але яны свае людзі, на іх брахаць не трэба. А самыя-самыя свае, якія ўвесь час тут жывуць, гэта баба Ганна і дзед Антон. Брахаць жа трэба толькі на чужых. A чужых людзей ёсць яшчэ многа, яны жывуць у сваіх дамах.