• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Бульбобаў  Павел Місько

    Прыгоды Бульбобаў

    Павел Місько

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 167с.
    Мінск 2004
    37.55 МБ
    з-пад боцікаў, у якую складвалі старыя газеты. Складвалі абы-як, частка ляжала краямі на борціку, і пад імі ўтварылася нібы норка. Прыўзняў тата газеты — ён, Гаўрык! Глядзіць здзіўлена на ўсіх... Надраў, нашкуматаў газет, зрабіў сабе логава. У другім кутку каробкі — кучка наструганага зубамі бурака, бульбы, нейкія скарыначкі, крошкі, костачка слівы. Ламалі галаву: як ён мог забрацца на буфет?
    Вырашылі прасачыць, паставілі каробку з хамяком назад.
    Хамяк шорхаў, шорхаў — выбраўся з каробкі і за буфет. А паміж буфетам і сцяной была шчыліна як засунуць далонь. Хамяк чапляўся кіпцікамі за каструбаватую непафарбаваную фанерную сценку буфета, пазіраў уніз і асцярожна спускаўся. Спінаю ўпіраўся ў сцяну, і гэта не давала ўпасці.
    Накідалі на падлогу крошак хлеба, кавалачкаў яблыка, мяса, рассыпалі семак — што будзе рабіць? А ён злез, усё вынюхаў, сабраў і пакарабкаўся па шчыліне ў сваю схованку.
    Ну і нягоднік! Злавіў яго тата, зноў пасадзіў у трохлітровы слоік. Хай у ім жыве, калі такі спрытны.
    Трагедыя ў акварыуме
    Тата прыйшоў з цырка і развёў рукамі:
    — Няма ўжо білетаў да самага Новага года. I ў адну касу, і ў другую, і ў трэцюю кідаўся — прадалі...
    — To хай бы на пасля Новага года ўзяў,— сказала мама.— Ты ж ведаеш, як задурылі галаву дзеці...
    — Там вісіць плакат, хутка будуць прадаваць білеты на навагодняе цыркавое прадстаўленне. Амаль тая ж самая праграма, на яе і купім.
    Гэта было ў суботу, усе сядзелі дома. He ўзрадавала такая вестка Толю і Колю. Яны сабраліся глядзець мультфільмы і ўключылі тэлевізар раней. Якраз перадавалі навіны. I трэба ж здарыцца такому супадзенню: убачылі, як з чыгуначнай станцыі вязуць на грузавіках клеткі з тыграмі. A сланоў не везлі, яны самі ішлі. Пакорліва, сумна паапускаўшы галовы, і кожны слон быў прыкуты да машыны ланцугом. За нагу! Сланы падтрымлівалі свае ланцугі хобатамі, бо грузавікі то прытарможвалі, то павялічвалі хуткасць. I гэтую тузаніну прымалі на сябе хобаты, а ланцугі правісалі за хобатам свабодна, не так націралі ногі.
    — Якія разумнікі! Вы паглядзіце — ніхто ж іх гэтаму не вучыў! — захаплялася мама.
    — Навучыць гора кашу есці,— зазначыла бабуля.
    А Толя і Коля, уражаныя, нічога не гаварылі. Сланы даўно прайшлі, і тэлевізар паказваў нейкі завод, станкі, а ў вачах у хлопцаў усё ківалі хобатамі сланы, неслі свае ланцугі.
    I вось пачулася знаёмая мелодыя перад мультфільмамі. Бягуць глядзець мульцікі і Воўк, і Заяц, і кракадзіл Гена, і Чабурашка... Ужо і бегемот усхапіўся з насілак, павалюхаўся следам, ужо самі мульцікі пачаліся і кончыліся... I тут пачуўся званок у дзверы!
    Пайшоў адчыняць тата і прывёў... Таньку. Твар яе заплаканы, у руцэ трымае шэрую паперку. Спынілася каля дзвярэй, нешта гаворыць, a губкі горна крывяцца і дрыжаць. Прыцішылі гук у тэлевізары, і хлопцы пачулі:
    — Можа, вам трэба білеты ў цырк? Тры білеты ёсць...
    — Лішнія?! Тата, бяры! — усхапіліся Толя і Коля.
    — He лішнія...— усхліпнула Танька.— Я хацела з татам і мамаю ісці, а цяпер расхацела...— I яна закрыла далонькамі вочы, заплакала ўголас.— I нізашто не пайду! Там мучаць звяроў... Толькі што сланы ішлі за машынамі... і плакалі... Я бачыла, як у іх слёзы капалі...
    — He плач, дзіцятка,— падышла бабуля, памагла ёй выцерці вочы «слёзнаю» хусцінкаю.— Пойдзем на рыбак паглядзім, у нас маляўкі ўжо ёсць — такія пацешныя!
    — Ну во, я ж казаў, што дастанем білеты ў цырк,— гаварыў тата, а сам хутчэй адлічваў грошы.— Аддай Тані...— працягнуў Колю.
    Той схапіў грошы і кінуўся ў спальню. А Толя затанцаваў з білетамі, закружыўся па пакоі. Апошняе іх перадшкольнае жаданне спраўджваецца!
    — Ой, што гэта?! Ой! — пачуўся са спальні перапалоханы крык бабулі.
    Патупацелі ў спальню ўсе.
    Бабуля, Танька і Коля ўтаропілі вочы ў акварыум. У Танькі на твары былі страх і жаллівасць, з вачэй выкочваліся слёзы, а Коля глядзеў са здзіўленнем і цікавасцю.
    Куклянка падмяла пад сябе мечаноску, наступіла на яе падэшвай і... жэрла. Палавіну бока ўжо выела, віднеліся белыя, як нітачкі, рэбры.
    — Выкіньце куклянку! Я не магу на яе глядзець! Гэта яна зжэрла і неончыка! — закрычала мама.
    — Ціха, Каця! Яна проста выконвае свае абавязкі. За што ж яе караць? — Тата сачком адсу-
    нуў куклянку, вылавіў мёртвую рыбку і панёс на кухню выкінуць у смеццеправод.
    А ўсе стаялі каля акварыума і слоіка з маляўкамі, глядзелі, ці астатнія жывыя і здаровыя. Жывыя! Праўда, самец молі быў нейкі натапыраны, нібы луска пастала дыбам, невясёлы. Калі да яго падплывала самка, ён рэзка кідаўся ўбок, баяўся, каб яго не зачапілі. Мо і ён захварэў?
    Толя збегаў на кухню, узяў крошачку варанага жаўтка, расцёр у пальцах і кінуў маляўкам. Яны завіравалі, хапаючы корм, і Танька ажывілася, выцерла вочы «слёзнаю» хусцінкаю.
    Прыйшоў тата, моўчкі ўзяў кніжку-брашуру пра акварыум, пачаў гартаць. Гартаў, глядзеў, чытаў, мармытаў: «Як вата павуцінка на лусцы...» He тое... «Упіваецца і грызе клешчык...» He тое... «Кіста... Захворванне ікры ад прастуды...» Ага! Ікра ў мечаноскі прастудзілася, маляўкі памерлі яшчэ ў ікрынках, у жываце... Таму куклянка і падбіралася да рыбкі, чула пах.
    — Накуплялі прычындалаў, а ні разу яшчэ не падагравалі ваду. А тыдзень назад была такая халадэча ў хаце, батарэі ж яшчэ не ўключаны,— сказала з папрокам мама.
    — А з мечаносцам што? — паказала бабуля на рыбку.
    Тата зноў пачаў праглядваць кніжку, чытаць, мармытаць. Уздыхнуў...
    — Мабыць, таксама прастуда... Вадзянка... A як ратаваць — не сказана.
    — А нашто дапусцілі да гэтага? — рэзка сказала мама.— Выкінуць трэба акварыум, не мучыць рыб.
    — У людзей жывуць жа, разводзяцца,— сказала бабуля.— Уключайце падагравальнік, а то і астатнія пахварэюць.
    — Заразная вадзянка ці не? — пачухаў тата патыліцу.— Адсадзім мечаносца ў слабы раствор марганцоўкі.
    Але марганцоўка не памагла. Мечаносец, калі яго зноў пусцілі ў акварыум, плаваў рыўкамі, кідаўся ўгору-ўніз, нібы задыхаўся. Праз гадзіны дзве, калі Танька пайшла ўжо дадому, ён апошні раз стралою ўзвіўся ўгору, ухапіў паветра.
    На дно падаў куляючыся. Падаў мёртвы...
    Першы раз у першы клас
    Бабуля ўчора купіла не толькі кветкі. Купіла яшчэ дзве каробкі. У дзверы не званіла, у яе быў ужо свой ключ. Паціху адчыніла, паціху зайшла. Правільней, старалася, каб было ціха. А каробкі былі, мабыць, вялікія, павярнуцца з імі ў дзвярах цяжка. Дакрануліся яны да дзвярэй, дакрануліся да сцен, і штосьці дзынкнула ў тых каробках металічнае.
    — Каця, хлопцы дома? — шэптам спытала бабуля ў мамы.
    Мама і тата мылі ў ваннай бялізну і, мабыць, выглянулі адтуль.
    — Няма. Выскачылі на двор пагуляць.
    А «выскачыў» толькі Коля, а Толя яшчэ быў у туалеце і ўсё-ўсё чуў.
    — Ну, то і добра. Вазьмі, прыхавай у сваю шафу. Як прыйдуць са школы, тады і ўручым. У гонар першага школьнага дня.
    — А што ў гэтых каробках? — па-змоўніцку прашаптала мама.
    — Аднаму... гэта... He, не скажу.
    — Ой, дарагія ж, мабыць, цацкі.
    — Няхай. Я ж ім яшчэ не давала падарункаў.
    Мама і бабуля пайшлі ў спальню, а тата ўсё плюхаўся ў ваннай. Толя паціху выбраўся з туалета і шмыгнуў на двор.
    Вой-ё-ёй, да заўтрага — цэлыя суткі! Як тут вытрываць, не папытацца —што там? I гаварыць Колю ці не? Урэшце ўзяў з Колі «страшную клятву», што і выгляду той не падасць, быццам нешта ведае пра бабулін сюрпрыз, і расказаў.
    Пакуль прайшоў сённяшні дзень, прыйшла нядзеля, змучыліся хлопцы ўшчэнт.
    У школу ў дзесяць нуль-нуль. А прачнуліся Толя і Коля ў восем. Самі! Праўда, і ноччу яны кепска спалі, бачылі мо сто сноў, і ўсе пра школу.
    У мамы ўсё падала з рук. А селі снедаць, то замест цукру яна ўсыпала тату ў кубак солі.
    — Каця, супакойся! Каця, што з табою? — гаварылі ёй то бабуля, то тата.
    Толю і Колю зусім не хацелася есці. Хацелася адразу бегчы ў школу.
    — Пакуль не пад’ясце добра, з кватэры не выпусцім,— прыгразіла бабуля. Але і сама яна нічога не ела, а толькі выпіла чаю.
    — He бярыце ранцаў з кнігамі! Сёння без кніг ідуць, там раскажуць вам усё, пакажуць клас,— сказала мама хлопцам.
    Яна нават чаю не піла.
    — А нармальныя заняткі заўтра з дзвюх гадзін дня. Я даведвалася...— дадала бабуля.
    Але ж ранцы былі такія прыгожыя і яркія, яны ажно прасіліся, каб іх узялі.
    I хлопцы хныкалі, хныкалі...
    — Ну — бярыце, калі такую ахвоту маеце,— дазволіў тата.— Хутчэй прывыкнеце насіць.
    — Бярыце,— згадзілася і бабуля.— Каця, я мо адна павяду? Вам тут дома яшчэ работы многа.
    — Ой, не ведаю, за што хапацца. У цырульню не схадзіла, прычоскі не зрабіла...
    У самых дзвярах Коля раптам прашаптаў Толю:
    — Дай памацаю тваё калена... Дрыжыць?
    Толева калена не дрыжала.
    — А памацай маё...
    Толя памацаў. Яно дрыжала дробненька, нібы хамяк, калі яго першы раз узялі ў рукі.
    — Ну — шчасліва! Ну — усяго добрага! Ну — каб выдатна вучыліся! — жадалі напаследак мама і тата, заміналі выходзіць. Мама пацалавала хлопцаў, злёгку падштурхнула ў ранцы.
    I праўда, ніхто з ранцамі і партфелямі ў школу не ішоў. Але ўсе ішлі з кветкамі. Дзіцячы гоман поўніў вуліцы, перамагаў шум машын. Дзяўчынкі ў белых фартушках і белых гольфіках, з каляровымі банцікамі і кветкамі ажно ззялі, расчырванеліся ад хвалявання іх шчокі. Хлапчукі былі ў сініх касцюмчыках — якраз у такой форме, як і Толя з Колем. 3 мамамі ішлі, з татамі, з бабулямі і дзядамі. Ішлі дзеці і без дарослых — мо якія трэцякласнікі ці чацвёртакласнікі.
    Толя і Коля моцна сціскалі бабуліны рукі, не адставалі ні на крок. У аднаго ў левай, у другога ў правай руцэ было па тры гладыёлусы — белы, ружовы і цёмна-чырвоны, ледзь не аксамітны.
    — Гэй, першаклашкі, а ці пад’елі маннай кашкі? — абагнаў іх нейкі хлапчук-бальшун. Свой букет ён трымаў пад пахаю, як венік, з якім ходзяць у лазню.
    Хлопцы дружна паказалі яму языкі.
    Каля газетнага кіёска на рагу вуліцы стаяў Сцёпа Мармышка з моднаю сумкаю цераз плячо.
    Шыкоўная сумка, з замежным надпісам на баку — «Adidas». Сцёпа купляў значкі і жаваў гумку. У вітрыне было многа-многа значкоў пра Ваўка і Зайца.
    Ледзь стрымаліся Толя і Коля, каб не папрасіць у бабулі: «Купі!»
    Сцёпа пайшоў за імі. На грудзях блішчалі значкі, як медалі ў ветэрана вайны. Калі Толя і Коля азіраліся, Мармышка выдзімаў на губах брудна-шэры гумавы пузыр і вылупліваў на іх вочы — пацвяляў. Во, маўляў, які я самастойны... Што хачу, тое і раблю! I сам у школу іду!