Прыгоды Бульбобаў  Павел Місько

Прыгоды Бульбобаў

Павел Місько
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 167с.
Мінск 2004
37.55 МБ
Яму хацелася ўцячы з дому назаўсёды.
Танька выратоўвае «ваякаў-баякаў»
— Ты ўвесь выплакаешся, адна лупінка застанецца... I ў мяне парэзаны пальцы і нага, а я не плачу,— Таня дастала з аднаго рукава насовачку з намаляваным грыбком, з другога— з ягадкамі і паспрабавала выцерці Толю адною hoc, а другою — вочы. А ён круціў галавою, не даваўся.— У цябе колькі насовак? — пытала Таня.— У мяне адна на слёзы, адна на нос, адна на губы...
Толя перастаў хліпаць, прыслухаўся, што яна гаворыць.
— Які ваш торт смачны! Як ён называецца, дзе вы яго купілі?
— Самі спяклі,— буркнуў Толя.
— Ой, скажу маме, каб рэцэпт узяла. I «Церамок» смачны, і «Церамок» самі рабілі?
— Куплялі. Адстань!
— А мы давай усё збяром шчоткаю і саўком. I ў вядро! — надумала Таня.— Прыбяром усё — і слядочка не будзе.
Толя пакорліва схадзіў на кухню і прынёс шчотку, савок і вядро. «Шпінгалетка... I пяці гадоў мо няма, а камандуе!»
— I ты не ляжы! — накінулася Танька на Колю, бо той улёгся ў свой ложак і знарок моцна вохкаў і крывіў твар.
— А я не куляў паліц! Я не вінаваты!
— Ну і што, калі не куляў! Усе гулялі, усе і кулялі, усе вінаватыя,— сказала Таня.
Толю спадабаліся яе словы.
Коля вылез з ложка, неахвотна падняў адну кнігу, другую. (
Працёр рукавом, паклаў на стол. Учапіліся ў паліцы ўтраіх — «Уп-па! Уп-па!». Толькі крыху з месца зварухнулі.
— Во, як кінжалам кніга прабітая...— Коля цярнуў кнігу рукавом.— Да сярэдзіны асколак убіўся. I паркет пасечаны, падзяўбаны... Ой! — войкнуў ён і задраў локаць да вачэй.
Толя і Таня ўбачылі: востры шкляны зуб урэзаўся ў руку каля локця. Таня хуценька выхапіла асколак, кінула ў вядро.
— Вой, там яшчэ, мабыць, адломак сядзіць! Да сэрца далезе! Вой, паміраю! — затупаў Коля нагамі.
— Я бінт прынясу! — Пабег Толя на кухню, дзе вісела аптэчка.
— Закасвай рукаў! Хуценька! — камандавала Таня.— У мяне ёсць трэцяя насовачка, яна чыстая!
Коля, хныкаючы, закасаў. 3 невялічкай ранкі сачылася кроў. Таня смела пачала закручваць руку насоўкай. Хапіла толькі раз агарнуць і завязаць вузельчык.
— Кладзіся ў ложак, інвалід! — загадала яна.— Градуснік паставім... Ёсць градуснік?
Толя прынёс і бінт, і градуснік.
— Во, пад паху... Я ад градусніка адразу папраўляюся.— Таня старанна прыкрыла Колевы ногі коўдраю.
Зноў збіралі асколкі. Хутка бінт спатрэбіўся і Толю, і ёй. Рэзалі бінт на кавалкі, завязвалі адно аднаму далоні, пальцы. Зноў збіралі... Зноў бінтавалі... Вялікія абломкі шкла не лезлі ў вядро. Толя ўзмахваў — дзын-н! — біў іх аб падлогу. Асколкі разляталіся па ўсёй кватэры.
Калі ў дзверы пазванілі, то першы раз і не пачулі — так захапіліся работаю. А потым пачулі, і Толя збялеў — «Мама!».
— Кладзіцеся! Абодва! Хутчэй, ваякі-баякі! Вы — хворыя! — выпаліла Танька, як з кулямёта, і пабегла адчыняць.
— Ой, добра, што адчыніла... He магу ў дзірку ключом пацэліць — так рукі дрыжаць,— пачуўся мамін голас.— А тыя хуліганы дзе?
— Добры дзень, цёця Каця! Як вы пажываеце, як ваша здароўе? — Галасок у Танькі такі мілагучны, такі прыветлівы.
— Здароў, здароў! — пачуўся і татаў голас.— I ты ў нас? А Толя і Коля дзе?
— У нас усё ў чыстым парадку... Яны цяжка захварэлі...
— Вой...— пачуўся мамін голас.
— Не-е, ім ужо куды лепш! — паправілася Танька.— Дзядзька Міхась, а ў вас на рабоце землетрасення не было, вас не трэсла? А нас так трэсла, усё папераварочвалася. Мы тут ратавалі, ратавалі, пазабінтоўваліся...
— Землетрасенне?! — перапытаў тата, ідучы ў спальню.
Спыніліся ў дзвярах і ён, і мама, і Танька. Толя і Коля адразу моцна застагналі, і мама схіснулася, учапілася за вушак дзвярэй.
— Вы—жывыя?! — скокнуў тата цераз раскіданыя кнігі да Толі, а мама — да Колі.
— Торт быў не свежы, патруціліся,— прастагнаў Коля.
— I паліцы... Ад землетрасення...— выставіў Толя, каб паспачувалі, забінтаваныя рукі.
I Коля паказаў завязаную руку, і Танька — нагу і пальцы.
— Я гэтага не перажыву! На тысячы рублёў шкоды! За адзін дзень! — Мама пакінула Колю і лазіла па кнігах, мацала шафу, татаў ложак.
— Нічога, магло быць і горш,— сказаў, уздыхнуўшы, * тата. Ён адзін — ну і сілач! — падняў паліцы. 3 іх вывалілася яшчэ некалькі асколкаў і кніг: дзын! ба-бух! — Будзем самі, то будуць і сані,— тата пачаў змятаць у кучу рэшткі шклянога друзу.
— А я ж табе казала! Я ж цябе прасіла-маліла: не стаў паліцы далёка ад сцяны, прытулі іх да кладоўкі. Чорт з ёю, абыдземся без яе... Дык не паслухаў! Hi разу ў жыцці не паслухаў! — заплакала мама.
— Пераста-а-ань...— гаварыў спакойна тата.— ЦІ званіла ты бабе?
— Званіла! Але калі яна яшчэ прыедзе! За гэты час яны ўсю кватэру ўшчэнт разнясуць! Або спаляць!
— Што яны — такія ўжо дурні, каб паліць?
I ўсё-такі навальніца міналася. Толя першы зразумеў гэта і сеў у ложку. Пазяхнуў, пацягнуўся — і вылез памагаць тату збіраць кнігі.
— Трыццаць шэсць і пяць,— дастаў Коля з-пад рукі градуснік.— Нармальная...
— To я пайду ўжо. Заставайцеся жывыя і здаровыя! — ветліва развіталася Танька.
Толя выйшаў за ёю — правесці, за імі — тата.
— Можна я да вас буду прыходзіць рыбак і хамяка глядзець?
— Можна, можна.
У спальні пачуўся звон шкла. Гэта мама ўзяла сябе ў рукі і пачала выграбаць асколкі з-пад ложкаў.
Акрабат у бутэльцы
Учора, як усё падмялі, падчысцілі падлогу пыласосам, пасартавалі, працерлі і зноў расставілі кнігі на паліцы (без шкла ўжо!), шукалі хамяка. Пераставілі на кухні і ў ваннай усе рэчы, заглядвалі ва ўсе закуткі, потым агледзелі добра абодва пакоі — а раптам перабраўся туды? — нідзе Гаўрыка не было. Толя паплакаў ды так і лёг спаць.
— Ого! — раніцаю выгукнула мама і паклікала да сябе тату.— Бачыш? — паказала яна на скрынку з буракамі і моркваю.
I буракі, і морква былі пагрызены. Значыць, хамяк усё-такі на кухні? Але дзе? He мог жа ён залезці пад падлогу — няма такое шчыліны.
Зноў перагледзелі ўсё — няма!
— От купіў забаўку! — зазлавала мама.— Толькі і будзем цэлымі днямі шукаць.
Раптам мама пачула пад плітою ціхі шкробат. Нагнулася, пераставіла паасобку слоікі, бутэлькі... Аг-га! Вось ён, у бутэльцы з-пад кефіру. Мокры, ускамлычаны і такі малюпасенькі, худзенькі... I так знябыўся, небарака, такі быў змучаны! I гэтак вінавата глядзеў праз бутэльку на маму!
— Ну і дурань! Свет не бачыў такога дурня! Сам сябе пакараў. Нябось усю ноч шкробся ў бутэльцы? Галодны? — Тата вытрас Гаўрыка з бутэлькі, выцер сухою анучкаю, пагрэў яго ў далонях, пахукаў. Даў кавалачак варанай бульбы, і хамяк імгненна засунуў яго за шчаку. Паклаў Гаўрыка ў слоік. Хамяк патузаў зубамі сваю шкарпэтку-гняздзечка, падлез пад яе.
Як толькі хлопцы ўсталі, тата расказаў ім пра хамяковыя прыгоды. Толя і Коля паўкленчвалі каля слоіка і ўсё шапталі, заглядваючы ўсярэдзіну: «Хамячок... Гаўрык... Хамячок... Гаўрык...»
— Як ён мог туды трапіць? Чаго ён лез на бутэлькі? I як мог ускарабкацца на такія гладкія? — разважаў тата за сталом.
— Дай хлопцам пад’есці спакойна,— сказала мама.
Але тата не вытрываў, не дапіў нават чаю, a стаў каля пліты на калені, заглянуў пад ніз.
— Ён лазіў у каробку з буракамі, з каробкі на слоік паўлітровы, з паўлітровага — на літровы, з яго — на бутэльку. Балансіраваў, як акрабат-канатаходзец...— гаварыў тата,—У пліце дзірачкі спадыспаду ёсць, паветра па іх ідзе ў духоўку. От яго і спакусілі гэтыя норкі... Праверыць трэба духоўку!
Усе стоўпіліся каля пліты, а мама адчыніла дзверцы і павымала скавароды, бляхі, запаліла запалку, а потым паперку — каб даўжэй свяціла.
— Ай-яй-яй, во назапасіў... Во нанасіў! — Мама выграбла кучкі нагрызенай морквы і буракоў, сухія скарыначкі і крошкі хлеба, усохлыя агрызкі і зярняткі яблык, семкі сланечніку. 3 другога кутка дастала камяк поўсці і нітак, пашкуматаны кавалачак бінту, раскудлачаную газету, камячок ваты.
— Холадна ад жалеза ў бок, пасцель сабе рабіў... Добра, што агледзеліся, не падпалілі духоўку.
— Во было б! — паківаў галавою тата.
Хлопцы са страхам пераглянуліся: у такую пастку мог Гаўрык трапіць!
I адразу захацелася паглядзець на яго. Адгарнуў Толя паціху шкарпэтку-гняздо... Спіць на голай газеце! Лёг на бачок, скруціўся паўабаранкам... Мёртвым сном спіць... А ў лапцы трымае, як дзіця піражок, недаедзенае пшанічнае зярнятка.
— Напрацаваўся за ноч... I напакутаваўся ў бутэльцы. Відаць, што начная жывёлінка. I любіць запасы рабіць. Hi сну, ні спакою няма, пакуль у запас не пакладзе чаго.
Тата сказаў гэта і раптам охнуў.
— Гэта ж у мяне ў плашчы сухі корм для рыбак! Забыў выняць.
3 пакецікам «сушаных мікробаў» і «цыклопаў з ножкамі» пайшлі ў спальню да акварыума. Тата ўзяў у тры пальцы гэтага дабра, сыпнуў на ваду. Корм быў падобны на дробнае шэрае шалупінне.
Рыбкі ўсплывалі наверх, хапалі цыклопаў, дробненька варушылі губамі. Дзіва, выходзіць, што рыбы таксама жуюць! А ў моляў раты вялікія, ніжняя губа адкідваецца, адвісае ўніз, як
пад’ёмны мост у рыцарскім замку. Бачылі Толя і Коля такія масты і замкі ў нейкім фільме.
А якія куклянкі мудрыя і хітрыя! He лавілі па адной церушынцы, а дапаўзлі па сценцы да самай паверхні вады, пагарнулі з падэшваў ног лейкі і давай у іх засмоктваць, сцягваць усё, што плавае. Трымаліся за шкло толькі невялікім лапікам падэшвы, тым, што знізу. Прыгледзеліся Толя і Коля — а падэшвы ж не зусім і гладкія! На іх хвалямі ідуць, варушацца мяккія, ледзь прыкметныя адростачкі, яны і сцягваюць у лейку вадзяную плёнку. Цыклопы трапляюць на дно лейкі, потым камячок іх куклянка пасоўвае яшчэ далей пад нагу, каб вызваліць месца ў лейцы для новай здабычы. To адна, то другая пераставала адфільтроўваць корм, разгортвала лейку. 3 кацёлак высоўваліся рагатыя галоўкі з вочкамі-булавамі, згіналіся пад нагу да самага корму. Хап-хап, цмок-цмок, нават бліскала штосьці жоўтае ў роце — мо зубы? Усё з’едзена, зноў галава адгінаецца, хаваецца ў кацёлку, зноў з нагі робіцца лейка...
— Ну — папрыліпалі ўжо! Ідзіце, канчайце есці! — паклікала мама з кухні.
Уздыхнуўшы, хлопцы паадрываліся ад акварыума.
Развітальны дзень
Тату прыйшла ў голаў добрая думка: чаму б не схадзіць у нядзелю ў Батанічны сад? I адпачнуць, і з летам развітаюцца.
I вось яны выбавіліся з тралейбуса на патрэбным прыпынку. Пакамечаныя, здушнелыя, назла-