Прыгоды Бульбобаў  Павел Місько

Прыгоды Бульбобаў

Павел Місько
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 167с.
Мінск 2004
37.55 МБ
— Дык што ты прапануеш?
— Бабу трэба прывезці. Хай бы ў нас баба пажыла — год, два. Колькі трэба...
— Баба... А дзеда куды? У іх жа ў вёсцы свой дом, гаспадарка, карова. He захочуць сюды ні
баба, ні дзед. Лепш ты сваю маці ўгавары, яна гараджанка... Дый на пенсію ёй даўно пара, нашто ёй тая работа?
— He ўгаворыш... Ты яе слаба ведаеш.
— Унукі павырасталі — бабы ў вочы не бачылі.
— Яна ж была раз!
— Ага, сто гадоў назад... Пазвані заўтра, угавары. Ты ж умееш!
— Калі і ўгавару, то не хутка прыедзе. Пакуль пенсію аформіць, пакуль дабярэцца сюды... Раней трэба было думаць!
— Дык чаму ты не падумала?
— Я... Я... Усюды я! — павысіла голас мама.
— Цішэй, калі ласка. Хлопцы толькі што паснулі.
Толя хіхікнуў сам сабе і затуліў рот коўдраю. Ен усяго мо на хвілінку быў задрамаў і паспеў убачыць сон: у яго развялося і бегала многа-многа хамякоў! Рознакаляровых! Але як пачалі моцна размаўляць тата з мамаю, яго сон уцёк, а цяпер ніяк не хацеў вяртацца. Цікава было паслухаць!
— А пакуль прыедзе, будзем вісець на тэлефоне,— гаварыў далей тата.— To ты пазвоніш, то я... To ты падскочыш дадому, то я...
— У нас строга,— адказала мама.— He магу я кідаць работу, раз’язджаць па асабістых справах.
Толя не вытрываў, вылез са свайго ложка, пайшоў да Колі. Паштурхаў яго пад бок.
— Пасунься... Скажу нештачка!
— А-а-а... М-м-м...— Коля спрасонку не мог зразумець, чаго ад яго хочуць.
— Тата і мама будуць на тэлефоне вісець. Чуеш? А мы адны будзем жыць. Чуеш?
— М-м-м... Замест трубкі вісець?
— Кіраваць намі па тэлефоне будуць. А мы адны будзем жыць!
Коля павярнуўся на другі бок і засоп носам.
— Эх...— махнуў на яго Толя і палез назад у свой ложак.
«Хочаш яшчэ торта?»
Першы выспаўся і вылез з ложка Коля. Hi таты, ні мамы не было. 3 кніжнай паліцы-шафы звісаў плакат.
«СЫНКІ! — гэтае слова тата напісаў чырвоным фламастэрам вялікімі літарамі.— Віншуем вас з днём нараджэння і моцна цалуем! — гэта зялёным.— Будзем святкаваць ваш дзень пасля абеду, а лепш за ўсё вечарам. У абед я прывязу рыбак і куклянку!» — гэта сінім.
А ніжэй чорным фламастэрам прыпісала мама:
«У духоўцы яечня. Кісель у кубачках на стале. Да кісялю адрэжце сабе па кавалку куплёнага торта. А той, што я спякла, яшчэ не гатовы, яму трэба выстаяцца. 3 дому не выходзьце, пагуляеце на двары пад вечар. Цалую — мама».
Коля тузануў плакат. Аб падлогу моцна ляснула кніга — яна прыціскала верх плаката да паліцы. Прачнуўся і Толя.
— Пісьмо табе, на чытай! — кінуў яму плакат Коля, а сам раздзеты пабег на кухню.
Праз хвіліны дзве, калі Толя прачытаў усё, што было напісана ў плакаце, ён завыў: «У-у-у-у...» — і таксама кінуўся на кухню.
Спазніўся: Коля ўжо адчыкрыжыў сабе вялізны кавалак торта і еў на поўны рот. Самы лепшы кавалак выразаў — зверху мармеладная кветка і лісцік з зялёнага крэму.
— О-о, тады я два кавалкі адрэжу, калі так! — сказаў Толя і адрэзаў сабе два кавалкі торта.
— Тады і я два,— сказаў Коля і адваліў сабе другі, яшчэ болыпы за першы.
— У цябе і адзін першы большы за мае два! Тады я адрэжу тры!
— А я — чатыры!
— А я скажу тату!
— А я скажу маме!
— А я табе не дам хамяка глядзець!
— А я хамяка ўжо бачыў. Я табе не дам рыбак глядзець!
Абодва пхалі за шчокі торт, як той хамяк харч,— хто хутчэй і больш з’есць? Павымазваліся, як чэрці.
I тут зазваніў тэлефон. Раз, другі, трэці...
— Бяжы паслухай, у мяне рукі ў крэме! — сказаў Толя.
— Сам слухай! I ў мяне ў крэме!
Толя запхнуў рэшткі другога кавалка ў рот, хоць ужо нудзіла ад торта, пабег да тэлефона. Ухітрыўся ўзяць трубку сціснутымі кулакамі.
— Умгу? — не мог добра варухнуць языком.
— Разбудзіў? — сказала трубка татавым голасам.— Дай, думаю, пазваню, мо яшчэ спяць... Засцілайце ложкі, умывайцеся, снедайце.
— Умгу!
— Што — умгу?
— Мы ўжо з’елі торт! — У роце Толі пасвабаднела.
— Як — увесь? — здзівіўся тата.
— Трохі яшчэ не. Коля даядае.
Трубка маўчала, трубка цяжка дыхала.
— А яечня? Кісель?
Цяпер памаўчаў Толя.
— Няма на іх месца ў жываце.
Зноў памаўчала трубка.
— А як званіць у «хуткую дапамогу», ведаеце? — 01!
— 01 — гэта ў пажарную. Спадзяюся, да пажару ў вас не дойдзе. 03! Але я сам пазваню — у псіхіятрычную! Скажу, што вы павар’яцелі, каб вас забралі ў вар’яцкі дом.
Трубка шчоўкнула, у ёй пачуліся кароткія гудкі.
Толя вярнуўся на кухню. На трэці кавалак торта не хацелася і глядзець.
Коля сядзеў на крэсле з нагамі, калені каля падбародка. Далонямі ціснуў на горла, нібы душыў сам сябе. Твар бледны-бледны, як пабелены, вочы вылупленыя. На талерцы каля яго пуста — з’еў чатыры вялікія кавалкі!
— Хочаш яшчэ торта? — пасунуў Толя свой трэці кавалак да яго.
Коля дзіка гыкнуў, затуліў далонямі рот, закруціўся па кухні — ледзь не перакуліў вёдры з вадою, не пабіў акварыума. Кінуўся ў туалет.
Толя адшчыкнуў кавалачак торта без крэму, паклаў у слоік.
Праз хвіліну хамякова схованка, шкарпэтка, уздрыгнула, паказалася мордачка з вусамі, уся галава... Вочы хамяка былі заплюшчаныя, вушы вялыя, нібы пакамечаныя. Панюхаў — цап здабычу зубамі.
Галава знікла...
Хамяк таксама любіў торт.
«Сушаная мікроба» і «цыклоп з ножкамі»
Тата яшчэ два разы званіў: «Як вы там? Як Коля?» I кожны раз Толя дакладваў: «Кепска... Ляжыць...»
Прыехаў тата на абед, прывёз у слоіку з вадою рыбак і куклянак. А Коля не ўставаў! Толькі крыху павярнуў у яго бок галаву і папытаў:
— Колькі? Якія?
— Як і дамаўляліся: пара неонаў, пара гупі вуаляхвостых, пара чорных молі, пара мечаносцаў. У знаёмых браў, не ў магазіне. Гэтыя дарослыя ўжо, а ў магазіне маляўкі.
Коля адвярнуўся, заплюшчыў вочы.
— Э, брат, як цябе скруціла... А ўсё з-за прагнасці. Хамяк і то ўсяго адразу не есць, надалей пакладзе.
Тата пайшоў на кухню. Вычарпаў з акварыума — у апошні раз! — ваду, рэшткі сцадзіў ва ўмывальнік, падняўшы акварыум. Засыпалі на дно гравій, налілі паўвядра адстоенай вады, пасадзілі некалькі водарасцяў — іх тата купіў разам з рыбкамі. I панёс акварыум у спальню, паставіў на стол. Потым схадзіў на кухню і прынёс яшчэ поўненькае вядро вады, выліў у акварыум. Коля толькі злёгку паварочваў галаву, каб паглядзець, што робіцца, і нічога не гаварыў. Нічога яго не цікавіла!
— Гадзіны праз дзве пусціш рыбак у акварыум,— сказаў тата і паналіваў у талеркі разагрэты боршч. Сабе не наліваў, не было калі ўжо сёрбаць, і пабег на работу.
Толя застаўся ў хаце поўным гаспадаром. Што хочаш, тое і рабі! Ад такой волі ў яго ажно галава закружылася...
Забыў пра боршч: кульнуўся некалькі разоў на дыване, паспрабаваў пахадзіць «на галаве». Упаў, балюча стукнуўся нагою, костачкаю, аб крэсла.
— Можа, табе яблычак кісленькі даць? A можа, кефіру? — прапанаваў ён Колю маміным голасам.
Коля скрывіўся, як серада на пятніцу: «Адчапіся!»
Тады Толя прынёс шахматную дошку з расстаўленымі фігурамі, паставіў яму на жывот.
— Белымі — я. Згуляем?
Коля грабянуў шахматы з жывата.
Толя раззлаваўся: хварэць хварэй, а рукам волі не давай! Але стрымаў сябе, моўчкі поўзаў па падлозе, пакуль не пазнаходзіў усе фігуры. Пачухаў макаўку — і ўспомніў: у нейкай кнізе, зусім нядаўна чыталі, хлапчукі скакалі «з парашутам».
— Ух, прыдумаў! Ух, і прыдумаў! — прынёс з калідора, з вешалкі, парасон. He раскрываючы закінуў на шафу. Сам ступіў на мамін ложак, адтуль на спінку ложка, учапіўся рукамі за верх шафы. Падрыгаў нагамі — р-раз! — залез на шафу. Раскрыў парасон: — Ур-ра! — скокнуў на ложак. Пад нагамі ў яго штосьці трэснула.
Коля зацікавіўся, сеў у сваім ложку.
— Ух, здорава! Ух, здорава! — Толя не знаходзіў слоў.
— А ты пакладзі падушку — мякчэй будзе,— параіў Коля.
Толя паклаў дзве падушкі. Зноў палез на шафу.
— Гэй-гох! — рынуўся зверху на падушкі. Без парасона ўжо.
I другі раз нешта глуха трэснула. А з адной падушкі, дзе відаць была ружовая насыпка, з ражка вылецела жменька пер’яў, закружылася па спальні.
He ўтрываў, вылез са свайго ложка і Коля. Стаў у нерашучасці...
— А-а, баязлівец! — Толя залез і скокнуў трэці раз. 3 падушкі выпырхнула яшчэ больш пер’я.
— Дасць нам мама,— сказаў Коля, але палез на шафу і ён. Пакруціўся там на кукішках, глянуў уніз. He вельмі высока... Гоп! — скочыў і ён.
3 падушкі вылецела воблачка пер’я.
Схамянуліся, пачалі лавіць, збіраць пёрцы, запіхваць назад у дзірку насыпкі. Потым сяк-так заслалі ложак, ускінулі на падушкі пакрывала. Было непрыгожа, не гэтак, як у мамы. Адразу пазнае, што тут была баталія.
Пасля скачкоў Коля выпіў крыху кефіру. Падумаў — сербануў разы два баршчу.
— Я цябе вылечыў! — радаваўся Толя. I ён крыху пасёрбаў баршчу.
Коля вярнуўся ў спальню. Пакуль Толя прыбраў са стала і таксама прыйшоў у спальню, рыбкі ўжо плавалі ў акварыуме. Толя разявіў рот, хацеў закрычаць: «Што ж ты нарабіў?! Тата казаў — праз дзве гадзіны!» Коля апярэдзіў яго:
— Mae рыбкі, што хачу, тое і раблю!
Рыбкі, здаецца, адчувалі сябе няблага, хоць вада і была мутная. Гупі ганяліся па крузе, нібы хацелі ўчапіцца адна адной у хвост. Неончыкі нерухома віселі сярод водарасцяў. Молі пасталі стаўма і штосьці дзяўблі з каменьчыкаў. Мечаноска стругала губамі водарасць, а мечаносец плаваў каля яе задам наперад, нібы хацеў ука-
лоць хваставым плаўніком-«мячом». Адна куклянка нерухома ляжала на дне ў куточку акварыума, другая наўскос паўзла па шкле. Антэнывусы распусціла шырока ў бакі, пакалыхвала імі — мо вынюхвала спажыву?
— Галодныя... Усе галодныя...—здагадаўся Коля.— А тата не купіў корму!
— Забыў, мабыць.
— А мо рыбкам хлеба накрышыць?
— Яны не ядуць хлеба. У садзіку бачыў? Іх кармілі такімі чырвонымі чарвячкамі і сушанымі мікробамі,— сказаў Толя.
— Сам ты мікроба сушаная! Гэта цыклопы такія з ножкамі. Выхавацелька казала, Зінаіда Аляксееўна.
— Сам ты цыклоп з ножкамі! — пакрыўдзіўся Толя.
— А ты... А ты...— пачаў заікацца ад злосці Коля і кінуўся да Толі біцца.
Пакачаліся па падлозе. Сёння Толя хутка апынуўся наверсе. Але Коля раптам войкнуў і скрывіўся, давялося яго пусціць. Хворы ж! Пабег Коля са спальні.
А Толя пайшоў на кухню, бо сюды з акна даносіліся дзіцячыя галасы. Заглянуў у акно... Ух ты! Якія хвацкія вароты дзеці зрабілі з магазінных цукерачных скрынак! Мог бы і ён з імі паганяць шайбу, нічога, што далёка да зімы. Але ж мама не дазволіла выходзіць... Во, Сцёпа Мармышка горла дзярэ, верхаводзіць... Таксама ў першы клас пойдзе. Ён амаль на паўгалавы вышэйшы за Толю і Колю.