Прыгоды Бульбобаў  Павел Місько

Прыгоды Бульбобаў

Павел Місько
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 167с.
Мінск 2004
37.55 МБ
— I вунь надпісаная! — паказаў Коля.
— I вунь! Дзве разам! — крыкнуў Толя.
Падышлі і да тых: «98»... «105»... «112»...
— Калі кожны год будзе па столькі высыхаць, то хутка ў парку ніводнай сасны не застанецца,— горка паківала галавою бабуля.
А знекуль — мо з рэпрадуктара на слупе, а мо з чыйго транзістара — далятаў чысты і звонкі хлапчукоўскі голас:
Давайте же вместе, ребя-ята, Родную прнроду бере-е-ечь!
Падышлі да атракцыёнаў, і не было ўжо таго настрою, з якім выходзілі з дому.
Білецікаў бабуля накупляла цэлую жменю. A пачалі з дзіцячай каруселі.
Толя спачатку не ведаў, што выбраць, у што сесці,— вочы ажно разбягаліся. Потым залез у ракету, а Коля ў нейкі пляскаты касмічны карабель. Кружыліся, кружыліся, кружыліся... Толева ракета маўчала, а касмічны карабель і агнямі бліскаў, і апускаўся-падымаўся, і завываў, як сірэна «хуткай дапамогі». А бабуля за кожным абаротам лавіла іх вочы сваімі вачыма і задумліва ўсміхалася або перамаўлялася з чужымі мамамі і татамі, што стаялі за плоцікам.
— Ну, а цяпер будзем правярацца, ці зможаце быць лётчыкамі,— павяла іх бабуля на «Супер-8».
На гэты «суп» адных дзяцей ніколі не пускаюць, а з бабуляю іх пусцілі. Уплішчыліся ў адну машынку, бабуля прытуліла Колю да сябе леваю рукою, а Толю — праваю. Дзядзькі падштурхнулі машынку і... паехалі-пагрукаталі, паляцелі паляскацелі... За імі яшчэ машынкі, яшчэ... Сядзелі ў тых машынках дарослыя дзяўчаты і хлопцы, і ўсе адразу закрычалі: «Ух-ха! Ух ты!>, завішчалі. Машынка то ўзбіралася высока-высока, то падала ўніз, як у прорву, і сэрцы ў Толі і Колі трапяталі і падскоквалі пад самае горла.
— Бабуля... А чаму ты... не вішчыш? — пракрычаў ёй у вуха Толя.
— А чаго? Ніколечкі не страшна.
— I я не ба... Ой-і-і-і! Ай-і-і-і! — завёў тоненька Коля.
Урэшце машынкі спыніліся ўнізе. Вылезлі, і бабуля — «Гуляць дык гуляць!» — павяла іх на «Халі-галі». А ўжо хапіла б і «супа», хлопцы здаволіліся.
На «Халі-галі» іх таксама пусцілі толькі таму, што з бабуляю... Дыск вялізны-вялізны, паўз край па крузе кабінкі-лавачкі на двух чалавек. Усе садзіліся па двое, толькі яны ўтраіх. «Зашчапіце поручні! Увага!» — скамандаваў з будачкі дзядзька ў мікрафон. Загарэліся, пачалі мігаць вакол «Халі-галі» каляровыя лямпачкі, заспявала радыё вясёлую песеньку. Дыск спачатку закруціўся, як патэфонная пласцінка, і ўсё хутчэй, хутчэй... Берагі дыска пачалі то падымацца, то апускацца. Потым штосьці нібы падхапіла гэты дыск з усімі кабінкамі і людзьмі, павяло, шпурнула ўбок і пачало ганяць па крузе. Здавалася, што ўсё наўкола кружыцца, уздыбілася зямля, пачало скакаць угору ўніз расквечанае агнямі неба. Крыкі наўкол, віск — аж глушаць! А бабуля ні разу не віскнула, не войкнула. Толя і Коля з усяе моцы стараліся маўчаць, сціскалі зубы. Ім зрабілася млосна, у галаве, здаецца, усё перакруцілася дагары нагамі. Яшчэ б секундачка, яшчэ б дзве — і не вытрывалі б. Але пачало суцішацца вярчэнне і кручэнне, заміраць... Ш-ш-ш! Стоп...
Бабуля вывела з кабін Толю і Колю пад рукі. Яны не маглі стаяць: уцякала з-пад ног зямля. Давяла іх бабуля да лаўкі, і яны пападалі на яе, паадкідвалі галовы, пазаплюшчвалі вочы.
— Во як выбеліліся... А вы ж кружыліся ўсяго ў адной, ад сілы ў дзвюх плоскасцях. Што ж тады адчуваюць лётчыкі і касманаўты? Іх у трохчатырох плоскасцях круцяць і кружаць...— Ba-
буля паказала рукамі, як выпрабоўваюць касманаўтаў. Але хлопцы не хацелі расплюшчваць вачэй.— От ім — цяжка. А гэта — дробязь. Я з парашутам скакала, дык і то, бывала, больш нагушкае і выматае.
— Бабуля, ты была-а парашуты-ы-ыстка?! — расплюшчыў ад здзіўлення вочы, выпрастаўся Толя.
— Была, а як жа! У нямецкі тыл скакала з радыёперадатчыкам. Да партызан, да разведчыкаў... Весткі ад іх у Маскву, на фронт перадавала.
Тут ужо і Коля расплюшчыў вочы, паглядзеў на бабулю. He можа быць, каб іх бабуля была такая! Яна ж як прыехала, то па ёй нічагусенькі нельга было пазнаць, што яна такая гераічная.
Як ім пашанцавала з бабуляю! Як пашанцавала! Ажно млоснасць адступілася, пасвятлела ў галаве...
Ішлі з парку і моцна трымаліся за бабуліны рукі. Ішлі і з гордасцю паглядвалі на сустрэчных: ніхто не ведае, што ў іх такая бабуля! Незвычайная бабуля, цу-доў-на-я!
Ім здавалася, што яны ўсё яшчэ святкуюць дзень нараджэння і гэта свята будзе працягвацца доўга-доўга.
Папаўненне ў акварыуме
Яшчэ дзень мінуў. Настала пятніца. А за пятніцай, як вядома, ідзе субота, потым нядзеля. У нядзелю — у школу. Як падумаюць пра гэта Толя і Коля, дык ажно сэрцы заміраюць ад невядомага.
Раніцаю Коля хацеў кінуць рыбам лічынак камароў — і нарабіў крыку:
— Ой, а тут ужо ёсць нейкія камары! He, апалонікі! Чорненькія, а хвосцікі як са студзеню!
Прыбег Толя, прыйшла з лупай, перастала разглядваць свае кактусы бабуля.
— Гэта маляўкі, рыбіныя дзеці,— сказала яна.— Але чые яны?
Памеркавалі, памеркавалі — прызналі, што молі.
— Правільна, малінезіі. Яны жывародныя. Праўда, мечаноска таксама жывародная,— і не вытрывала, каб не здзійіцца: — Але ж і крахатулечкі, мо на паўміліметра!
— А хітранькія якія! Толькі нарадзіліся, a ўжо хітранькія! — пахваліў сваіх рыбак Коля.— Ведаюць, як хавацца ад вялікіх!
А маляўкі і праўда ведалі. Пазалазілі на лісцікі лімонніку, на тыя, што каля самай паверхні. Яны ўвагнутыя, у іх патрошку вады. У гэтых начовачках маляўкі і дрэмлюць, плюхаюцца. Ім там спакойна, ніводная рыбіна не бачыць, нават не здагадваецца пра іх схованку. Бо маглі б і праглынуць: маляўкі меншыя за лічынак камара!
— Раз, два, тры... Пяць!.. А во шэсць, сем! — пачаў лічыць Коля.
— Вунь яшчэ адзін з зелля выблытваецца... He — два! Дзевяць усіх! — радаваўся і Толя.
— Хопіць, хопіць! — адцягнула іх бабуля ад акварыума.— Садзіцеся снедаць... Ды будзем кактусы садзіць.
На кухні ў куточку ляжалі цэлафанавыя мяшэчкі з зямлёй, гравіем, крошкай мармуру, вугалем, бітай цэглай, кавалачкамі старога тынку. Ляжалі пірамідкаю і дзіцячыя кубікі. Толевы і
Колевы кубікі. Праўда, яны ўжо і не кубікі, у іх не хапала па адной бакавінцы, а ў донцах былі папрапальваны дзіркі.
— Ой, а нашто вугаль? Хіба кактусы на вугалях растуць? — спытаў Толя.
— Глеба ад вугалю здаравейшая, плесня ў ёй не заводзіцца.
— А каменьчыкі? Будзеце вучыць нас у каменьчыкі гуляць?
— Вы ж не дзяўчынкі. 3 гэтага ўсяго будзем рабіць сумесі, глебу для кактусаў.
— Хай Коля пачакае, я хамяка пакармлю! — успомніў Толя. Нахіліўся да фанернай скрынкідоміка, якую зрабіў нядаўна тата і куды перасялілі Гаўрыка.
Хамяка ў скрынцы не было. Толя нават логава яго патрос, анучку, шкарпэтку і вату — пуста. A дзверцы зачынены, нават на кручок зашчэплены, на месцы і накрыўка-рашотка. He мог жа Гаўрык уцячы так, каб і дзверцы за сабою зашчапіць!
— Ён цераз верх вылез,— сказала бабуля.— Толькі цераз верх! Падмасціў сабе пад ногі анучу, ускарабкаўся па сценцы, падняў носам накрыўку...
Забылі пра снеданне, шукалі хамяка... Усюды, па ўсіх пакоях. На кухні ва ўсіх закутках, пад буфетам і плітою грэблі палкаю. Глядзелі і ў пліту — няма!
— Нідзе ён з кватэры не дзенецца,— сказала бабуля, паглядзеўшы на Толю.
Той ужо кусаў губы, каб не расплакацца.
— Ага! Нідзе! Мо ў акно вываліўся, забіўся! — шморгаў Толя носам.
Бабуля падышла, праверыла зашчапку ў акне, змерала вачыма вышыню ад падаконніка да
форткі. Бачылі раз, як разгульваў хамяк па падаконніку. Але каб выкінуцца ў фортку?! Такога не магло быць.
Пагнала Толю і Колю за стол.
А паснедалі, то было хоць разарвіся. Цягнула і ў спальню да акварыума; цікава было і глядзець, як бабуля робіць на газеце сумесі. Яна то падсыпала ў кучку аднаго, то дамешвала другога, то дабаўляла трэцяга. Пад кожны кактус — свая сумесь. Толя трошкі памог бабе, прынёс з пакоя пінцэт, савок і некалькі кактусікаў на паперках — тых, што з каранямі.
— У кожнага свой густ, кожнаму трэба ўнаравіць. Тады і расці будуць добра, і цвісці,— гаварыла бабуля лагодным голасам. Сыпала на дно вазончыка жменьку гравію, жменьку сумесі, апускала на горачку карані кактуса і дасыпала зверху саўком да самага краю. Стукала вазончыкам па падлозе і, калі сумесь ушчыльнялася, асядала, засыпала зверху крошкай ці гравіем.—Во... На, палі гэтага, кропель дваццаць — трыццаць... I вунь таго. А гэтых не трэба, хай дзён колькі без вады пастаяць. Я ў іх карані ўкарочвала.
— Пятнаццаць ужо! — прыбег на кухню Коля.— А мо і больш, я збіўся...
He ўтрываў, пабег палічыць малявак і Толя. Семнаццаць! А яшчэ ўбачыў: мечаноска ляжыць на дне, прыціснуўшыся жыватом да шкла, нібы ахалоджвае жывот, студзіць. Да яе падпаўзла куклянка і спрабавала зачапіць. Рыбка паволі, няўклюдна адплыла ўбок.
А на кухні бабуля ўжо кончыла пасадку кактусаў. Пачала «ўкараняць» тыя, што без карэнняў. Але як? Смех, дый годзе. Пазакрывала
шклянкі і кубкі кавалкамі газеты, папрывязвала іх, каб не спадалі. Зверху ў паперы папрарывала дзіркі і пінцэтам пасаджала ў іх кактусянят.
— А вады і забыла паналіваць! — спахапілася яна. Выняла па адной дзетцы (у некаторых кубках было адразу па тры, па чатыры), у дзіркі асцярожна наліла вады. Але так, каб кактусы да яе не дакраналіся. Яны павінны вісець над вадою.
Потым бабуля вылоўлівала сачком з акварыума малявак, перасаджвала ў слоік з вадою.
— Ой, яны ж, мабыць, есці хочуць! Чым іх карміць? — занепакоіўся Коля.
— Першыя суткі можна ім нічога не даваць,— сказала бабуля.
Але пад вечар сама не вытрымала. Расцерла ў вадзе згустачак кіслага малака — з чвэрць гарошыны. Маляўкі віравалі і хапалі малюсенькімі, як іголкай ткнуць, роцікамі мікраскапічныя церушынкі малака. Нават адштурхоўвалі адна адну. Толькі нарадзіліся, а ўжо барацьба за існаванне!
Бабуля запісала ў «Дзённіку назіранняў» пра малявак. I пра мечаноску: зусім захварэла, ужо два дні нічога не есць. I пра хамяка — зноў знік...
Вечарам, як сабраліся ўсе за сталом, многа гаварылі пра падзеі ў акварыуме. А потым мама сказала, што трэба не забыць купіць заўтра кветкі. Бо зранку ў нядзелю могуць і разабраць усе. А не ісці ж дзецям у школу з пустымі рукамі.
— Я сама куплю, я не забуду,— сказала бабуля.
Гаманілі — і не адразу пачулі, што ўверсе недзе зашорхала. Потым пачулі добра — шалпоча нешта... на буфеце. «Мыш?!»— прашаптаў тата і асцярожна зняў з буфета кардонную каробку