Прыгоды Бульбобаў
Павел Місько
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 167с.
Мінск 2004
На школьным двары было поўна людзей — і дарослых, і дзяцей, і ўсе з кветкамі. Людзі перамаўляліся, тупалі на месцы ад нецярпення. Першакласнікі цягнулі шыі, пазіралі па баках. Большыя дзеці гойсалі па двары, мітусіліся, галёкалі, і ад гэтага здавалася, што іх у два разы больш. У шум і гоман урываліся гукі «Школьнага вальса» — на сцяне школы вісеў рэпрадуктар. Чырванела над ганкам палотнішча з белымі літарамі: «Калі ласка!»
I вось на высокі ганак выйшлі мужчына і жанчына.
«Дырэктар Мікалай Кірылавіч... I завуч — Аксана Фёдараўна...» — зашапталі жанчыны. Раптам рэпрадуктар сціх.
— Таварышы! Усіх першакласнікаў прашу пастроіць спераду,— сказаў дырэктар.— Смялей, смялей! Па класах станавіцеся...
Пакуль мамы і бабулі выстройвалі першакласнікаў, з дзвярэй пачалі выходзіць тыя, для каго гэты школьны год будзе апошнім, і станавіцца шарэнгай насупраць іх.
I вось дырэктар пачаў гаварыць прамову, вітаць дзяцей і дарослых, віншаваць са святам першага
званка.. Ён стрымана ўсміхаўся, нібы прыхоўваў сваю сапраўдную ўсмешку на потым. Затое Аксана Фёдараўна ўсміхалася шырока, сонечна, цёпла, нібы і дзеці, і дарослыя зрабілі ёй вельмі прыемны падарунак. Як скончыла яна гаварыць сваю прамову, з рэпрадуктара зноў палілася музыка — не то марш, не то полька. Старшакласнікі ступілі па два крокі і пачалі ўручаць першакласнікам па адной кветачцы, па кніжцы і паштоўцы з віншаваннем.
Колю давала падарунак дзяўчынка з рабацінкамі на носе, з дзвюма коскамі-хвосцікамі, якія весела тырчалі ў бакі.
А Толю трапіўся «акулярык». Ён паціснуў яму руку як даросламу і замест віншавання спытаў: «У шахматы гуляеш? Ну і малаток!»
А потым усе пайшлі па сваіх класах, а дарослыя ў залу на сход.
— Я вас завяду, завяду! — сказала бабуля.— Вам у першы «А», я ведаю дзе... Глядзіце, якою нагою ступіце на школьны парог. Лепш — праваю... Ёсць такі забабон.
— Гэты бабон бабулі выдумалі? — недачуў крыху Толя.
Каля парога школы хлопцы азірнуліся. На прыступкі ўзышло ўжо многа людзей, напіралі на іх. Стаяў натоўп яшчэ і каля ганка. У прагалачку паміж людзей Толя і Коля заўважылі, што амаль каля самых прыступак стаяць мама і тата, трымаюцца за рукі. Мама выцірае хусцінкаю вочы.
— Шчасліва! — усміхнулася ім мама.
— Шчасліва!..— махнуў тата абедзвюма рукамі.
I хлопцы ступілі цераз парог, нават не заўважылі — якою нагою...
3 м е с т
ПРЫГОДЫ БУЛЬБОБАЎ 3
«ЯК НА НАШЫ ІМЯНІНЫ...» 91
Місько П.
М65 Прыгоды Бульбобаў: Аповесці: Для сярэд. шк. узросту / Павел Місько; Маст. У. Б. Максімаў.— Мн.: Маст. літ., 2004.— 167 с.: іл.
ISBN 985-02-0676-4.
Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача — аповед у «Прыгодах Бульбобаў» вядзецца ад імя... сабачанят. 3 мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё.
Аповесць «Як на нашы імяніны...» займальна распавядае пра ўзаемаадносіны дзяцей.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
МІСЬКО Павел Андрэевіч
ПРЫГОДЫ БУЛЬБОБАЎ
Аповесці
Рэдактар У. М. Мазго Мастак У. Б. Максімаў Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі Тэхнічны рэдактар В. Ю. Серчанка Стылістычны рэдактар Д. Р. Лосік
Падпісана да друку 27.01.04. Фармат 60х901/16.
Папера афсетная № 1. Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 10,5. Улік.-выд. арк. 6,36.
Тыраж 2000 экз. Заказ 162.
Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Ліцэнзія ЛВ № 3 ад 28.11.2002.
220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку». 220024, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.