Прыгоды Бульбобаў  Павел Місько

Прыгоды Бульбобаў

Павел Місько
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 167с.
Мінск 2004
37.55 МБ
— Гэта жаба, не чапайце,— сказала мама.
А Боб зайшоў спераду жабы і прылёг на пярэднія лапы, нюхаецца з ёю, павільвае хвосцікам, чмыхае. Я павярнуў жабу лапаю дагары жыватом — мяккая, як падушачка. Жаба — круць! — легла зноў на жывот.
— Пусціце, яна маленькая. Яшчэ незнарок задушыце... Вы ж не каты, каб гуляць з жабамі! — зноў сказала мама.
Пусцілі, вярнуліся да будкі. I тут чуем — р-р-рып!
Варотцы на двор самі адчыніліся. He, не самі! Іх адчыніла страшным вялікім зубам-іклам тое, што прасунулася ў гэтыя варотцы. Звер быў вялізны, чараваты, а з ілба тырчалі не адзін, a два страшныя іклы. Доўгія, даўжэйшыя мо, чым я ці Боб.
Мы адразу прыселі, як нас вучыла мама, потым прылеглі, падабралі пад сябе лапы, падрыхтаваліся скочыць... А той звер усё бліжэй, бліжэй... Ой, якая галава ў яго — ледзь не з нашу будку! Якія ноздры на пысе, які рот! I іклы, іклы... Я ніколі не бачыў такіх звяроў-страшыдлаў, каб у іх тырчалі іклы не з рота.
Страшыдла наблізілася да ганка, мінула ганак... «М-мы-ы-ы!» —сказала паціху. Мо крокаў тры не дайшло да будкі, павярнула да нас галаву і раўнула так аглушальна, што і я, і Боб кінуліся ў будку, душачы адзін аднаго. А мама Пальма, наадварот, вылезла з будкі, грукаючы ланцугом, пацягнулася, пазяхнула і прывітальна памахала страшыдлу хвастом. Дык яны добрыя знаёмыя?! Мо нават сябры?! Ну і смелая ж наша мама — сябруе са зверам, які называе сябе не «я-я-я», a «мы-ы-ы».
— Гэта карова,— сказала мама.— Чаго вы, дурненькія? Яна не кусаецца...
Выйшла баба Ганна з вядром. Падышла да каровы, прысела каля яе жывата, памыла сусолкі. «Дзынк... Дзынк... Дзэнк... Дзонг!»—пачуліся дзіўныя гукі. Нібы пад моцныя струмені дажджу трапіла маміна міска-бляшанка. Запахла на двары смачна-смачна, ажно ў маім жывоціку заціўкала і завурчала.
— Карова малако прынесла, Боб! — здагадаўся я.— Бяжым!
Мама Пальма ўжо сядзела злева ад бабы. Мы з Бобам паселі справа. Мы бачылі, як з-пад бабіных пальцаў выляталі белыя струмені і ўсё болып глуха плюхалі ў вядро: «Клёўх-х... Блё-ёўх-х...»
Выбег з хаты Коля з дзвюма конаўкамі ў руках — і зразу да бабы. Падаў пасудзінкі, стаіць каля нас, таксама аблізваецца.
— Баба, з пенкаю малачка нарабі! 3 пенкаю! — гаворыць ён.
Баба Ганна нацыркала адну конаўку, падала Колю. Ён тут жа выпіў, крэкнуў ад смакаты. Усе губы і нос у яго былі ў белай пене. «Угу-гу-гу!» — патрос ён галавою, вызверыўся на нас, каб настрашыць. А мы не збаяліся, нам было весела. Баба падала яму другую конаўку, але ён не піў яе, выцерся і панёс асцярожна малако ў дом. Мабыць, Толю.
Доўга даіла карову баба Ганна. Мы думалі, што і канца гэтаму не будзе. Бочка з малаком, ды яшчэ на нагах...
Але баба надаіла толькі вядро малака і ласкава ляпнула карову па баку: «Хадзі здаровенька...» Ну і праўда, хопіць з нас і таго, што баба надаіла, хай нясе малако далей, па чужых дварах. Але карова не пайшла з двара, а паволі і стомлена патупала ў хлеў.
— Карова не ўсіхная, а наша! Го-го-го! — радасна залямантаваў мне ў вуха Боб.
— Аглушыў, дурань,— пачухаў я вуха лапаю.— У кожным двары свая карова мыкае — хіба не чуеш?
Баба Ганна плюхнула нам у міску малака і пайшла. А мы пачалі хлябтаць — усе ўтраіх з
аднае. Цеснавата было, але мы ўсё роўна так стараліся з Бобам, так стараліся... I пырхалі, і задыхаліся, а тут яшчэ беражок міскі высокі, націскае на горла... Языкі памлелі, хлебчучы. Але ўрэшце малако скончылася. Мы з Бобам аблізалі адзін аднаму пыскі, уздыхнулі: «Ах, якая добрая карова!» Стогнучы, папаўзлі да будкі. Нашы жывоцікі шморгаліся па зямлі, ногі не трымалі ад стомы.
Мы адкрываем страшную таямніцу
Спаў я без усякіх сноў.
Калі ўрэшце лыпнуў вачыма, было зусім светла і сонечна. Дзесьці сакаталі куры, ціўкалі кураняты, пішчалі на дрэвах яшчэ нейкія птушачкі. He чуваць было толькі свінні з парасятамі, каровы, людскіх галасоў. He чуваць крыкуна пеўня...
Цудоўны сёння дзень, сонечны... Хіба можа быць у такі дзень кепскі настрой? А ў мяне ён быў. Мы з Бобам вылезлі з будкі, агледзеліся. Мамы нідзе не відаць, пры самай сцяне ляжыць аброжак і ланцуг. Хто яе зноў спусціў з ланцуга? Мо Толя і Коля? Мо паправіліся ўжо абодва? Няма майго Толі, зусім я засумаваў без яго... Я лёг на жывот, паклаў галаву на лапы і трошкі паскавытаў.
У кутку двара, каля варот на вуліцу, стаіць машына. Машына — гэта такая вялікая будка або хата на колах. Машыны ўмеюць каціцца на колах па зямлі, мы бачылі ўжо такія і яшчэ большыя на вуліцы. Яны злосна вурчаць, падыма-
юць пыл і смуродзяць дымам так, што забівае дых, прытупляецца нюх. Адкуль жа гэтая ўзялася ў нас на двары, калі?
3 дома раптам выбег Коля.
— А наш татка прыехаў! А наш татка прыехаў! — заспяваў ён і паскакаў на адной ножцы да нас.
Мы і ахнуць не паспелі, як ён узяў Боба пад адну руку, мяне — пад другую і пабег у дом.
Я яшчэ ні разу не быў у чалавечым доме. Які ж вялізны іх дом! Мы спачатку зайшлі ў цёмны пакой, потым у светлы, дзе нікога не было, але пахла густа і смачна. Пачуў толькі, што дзесьці ў кутку пад сталом сядзіць наша мама і смачна хрумстае нешта цвёрдае. Мы перайшлі яшчэ ў адзін светлы пакой, многа болыпы за пярэдні. Тут стаялі дзед Антон і баба Ганна, Колеў і Толеў тата. Тут таксама смачна пахла. А ў ложку сядзеў, прыкрыты коўдраю, Толя. У руках ён трымаў пярэстага ката.
— Булька! Бульбобка ты мой! — Толя пусціў ката і працягнуў да мяне рукі.
— Пад’еш, з Булькам потым будзеш гуляць,— сказаў Толеў тата строгім голасам.
— He хачу есці пеўня, хачу Бульку! — закруціў галавою Толя.
У мяне задрыжаў хвосцік: што ён — ашалеў? За што ён мяне хоча з’есці? Што я яму такога зрабіў?
— Ну, яшчэ трошкі, каток... Пасёрбай булёнчыку... А мо і другое крыльца абгрызеш? — падышла бліжэй да ложка баба.— Міхась, не сядзі, кармі яго, калі ўзяўся!
Я толькі цяпер убачыў, што Толеў тата трымае міску з ядой, і гэта з міскі так духмяна і смачна пахне.
— Ён ужо не маленькі, каб яго з лыжачкі карміць. Бяры лыжку сам. Ну! Раскапрызіўся тут...— Толеў тата падаў Толю міску і лыжку.
— Ай! — круціў той галавою.— Дайце Бульку!
Коля ўрэшце падабраўся бліжэй да ложка і сунуў мяне ў рукі Толю.
— Ну, што гэта такое?! — закрычаў тата.— He кончыў есці, а ўжо за сабаку ўзяўся. Якія ў цябе будуць рукі! А потым за хлеб будзеш брацца.
— А я — без хлеба,— сказаў Толя.
— Хай сядзіць з Булькам, хай... Давай я яго дакармлю! — Забрала баба ў Толевага таты міску і лыжку, прысела на ложак.
А дзядзька Міхась захадзіў узрушана па пакоі.
— Ну і раздурэлі вы тут у дзеда і бабы! Такога бальшуна з лыжачкі кормяць!
— Булька... Булька мой...— Толя свяціўся ад радасці і туліў мяне да грудзей. I сёрбаў лыжку за лыжкай... Пасля пятай лыжкі ён дастаў з рота кавалачак і сунуў мне ў нос.
Я панюхаў і з’еў. Смачна!
— А хлеб будзеш? На...— Ён адкусіў кавалачак і зноў сунуў мне пад нос.
У хлеба свой смак і пах, я з’еў і хлеб. Але яшчэ смачнейшы пах ішоў з міскі. Што там такое?
— А зараз мяска дам... Бабуля, дай мне крыльца пеўня! — запатрабаваў Толя.
— На, каток мой, на...— дала баба яму крыло. I чаму яна называе Толю катом? Ён жа не вые так, як тыя каты ў агародзе.
Толя крыху пагрыз крыло, а потым адарваў мне костачку, другую кінуў Бобу. Боб сядзеў унізе, на падлозе, з Колем.
Я схапіў костачку, і ў мяне адразу набегла поўны рот сліны. Дык вось яно, тое, чым так смачна пахла ў чалавечым доме! Мясам пеўня...
Колькі я сёння дзіваў і таямніц адкрыў: смачнае не толькі малако, але і бульба, і хлеб. A самая страшная таямніца — людзі ядуць пеўняў і выплёўваюць костачкі!..
I я грызу костачку пеўня, нашага крыкуна пеўня. Значыць, яго ўжо няма жывога?!
Мне зрабілася млосна. Гляджу з ложка ўніз: можа, і Бобу нядобра ад мяса і костачкі? Ого, вурчыць нават, мармыча пагрозліва, калі Коля спрабуе костачку адабраць.
Эх, была не была...
Я зноў прылёг каля костачкі. Трэба ці не трэба гараваць і пакутаваць, што ем пеўня? Людзі ж ядуць, мама Пальма ў кутку пад сталом таксама хрумстае.
Цікава, толькі певень смачны ці курыца і кураняты таксама?
Трэба будзе злавіць, пакаштаваць...
Людзі плачуць не так, як сабакі
— He ведаю, што з вамі рабіць...— Дзядзька Міхась хадзіў па пакоі і спыніўся каля Колі.— Трэба забіраць вас у горад.
— Ну але! Хворых у дарогу браць! — сказала абурана баба.
— Каця перажывае вельмі — як яны тут... Наказвала, каб прывёз, гарадскім урачам паказаў.
— У нас таксама доктар добры. Ён і сёння прыйдзе, паслухае. I парашкі ж дзеці п’юць...
Баба ўстала, забрала ў мяне костачку.
— Хопіць забаўляцца, пасцель запэцкаў. He па зубах яшчэ вам гэта.
Дзед Антон дасюль моўчкі стаяў каля дзвярэй, назіраў за ўсім. А цяпер сказаў:
— Праўда, ну як іх везці такіх? Нахапаюцца болып ветру... Колю-то можна было б, а гэтага боязна. Хай пабудуць у нас пару дзён яшчэ, тады ўжо будзем рашаць.
— Можна і пачакаць, я на два дні адпрасіўся з работы,— сказаў дзядзька Міхась.— Але ж у машыне ехаць, у закрытай, гэта не на кані.
— Баіцца наш доктар, каб не было запалення лёгкіх,— сказала баба Ганна і панесла ў пярэдні пакой міску, зноў вярнулася.
— Тата, мы Бульку возьмем з сабою,— сказаў Толя.
Ен гушкаў мяне на руках, хукаў цёплым паветрам мне ў вочы, і я жмурыўся.
— У-у, Бульку возьмеце, а Боба не-е?! — адразу горка заплакаў унізе Коля.— Мы ж не вінаваты, што нас двое...
— А я не сказаў, што возьмем Бульку. Hi Булькі не возьмем, ні Боба. Дзе з імі там дзецца? Гэта ж вам горад, а не вёска.
Толя і Коля пачалі крычаць і плакаць у два галасы:
— He пакінем сабачанят!
— Булька мой? Мой! Мой!
— Бобка такі харошанькі!
— He паедзем без іх!
Толя прыціснуў мяне да грудзей так, што я пачаў задыхацца, потым паднёс мяне да твару. Я са здзіўленнем углядаўся ў Толю: увесь твар яго зрабіўся мокры, як пасля купання ў рэчцы.
А кроплі вады ўсё выкочваліся з вачэй і трыма ручаямі цяклі па шчоках уніз. I Толя, і Коля не пераставалі галасіць, як іх ні ўгаворвалі.
— Ну і музыка! Канцэрт! — узмахваў рукамі дзядзька Міхась.
— Ну ціха ж! Ціха ўжо! Ну, што вы, дурненькія...— уцішвалі іх і баба, і дзед.
Мне зрабілася так шкада Толю, так шкада! Я крутнуўся ў яго руках, дацягнуўся да шчакі, лізнуў. Вада, што цякла з Толевых вачэй, была нясмачная, салёная\