• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Бульбобаў  Павел Місько

    Прыгоды Бульбобаў

    Павел Місько

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 167с.
    Мінск 2004
    37.55 МБ
    От жа дзіва... Ай-яй-яй! А сабакі ж, калі плачуць, то ляжаць ціхенька, паклаўшы морду на выцягнутыя лапы. Ну, скуголяць часам, калі зусім ужо не вытрываць. Бывае, што нават выюць... A каб салёная вада цякла з вачэй? He, такога, мабыць, не бывае. Мама пра гэта не казала.
    — Возьмеце з сабою! Забераце! He плачце толькі! — казала Толю і Колю баба Ганна.
    Дзядзька Міхась затуліў далонямі вушы:
    — Дайце слова сказаць!
    Паступова Толя і Коля прыцішылі галасы.
    — Падумайце, дзе іх будзем трымаць? У кватэры? Выкінем вашы ложкі, а на тое месца сабачанят паселім?
    — У-у-у! — зноў дружна завялі Толя і Коля.
    Я хацеў сказаць, што мы ж маленькія, нам не трэба столькі месца. Але не паспеў.
    — Ціха, кажу! Гэта — па-першае. А па-другое: і раненька, і ўдзень, і ўвечары іх трэба вадзіць на прагулку. А то і часцей. Улічыце, ні мне, ні маме няма калі гэтым займацца.
    — Мы самі будзем вадзіць! Мы!
    — Сціхніце! Вы спіце ў гэты час, хоць з гарматы страляй. Па-трэцяе: яны не ўмеюць
    яшчэ нічога, не прывучаны захоўваць у кватэры чысціню. Хто за імі будзе прыбіраць, калі што якое? Вы?
    — Мы... Мы-ы...— не так дружна ўжо вялі Толя і Коля.
    — Гэта вы зараз так гаворыце, а потым не тое заспяваеце. Чацвёртае: ну, вырастуць яны, скажам, куды іх падзець? Два вялізныя сабакі ў кватэры... Мама выганіць з хаты вас разам з сабакамі.
    — А мы ў кіно бачылі: у некага нават леў на кватэры жыве! — сказаў Толя.
    — Можна дзве будкі на балконе зрабіць. TaKia, як у дзеда на двары,— сказаў Коля.
    Дзед і баба пакуль што маўчалі, гаварылі Толя, Коля і дзядзька Міхась.
    — Жывёлы — не цацкі, каб з імі гуляць, забаўляцца, а потым выкідваць. I так развялося ў горадзе многа бяздомных катоў і сабак. Бяруць вось такія, як вы, забаўляюцца, а потым выганяюць. Ды ніхто не дазволіць на балконе будкі рабіць, псярню заводзіць... Суседзі скаргі будуць пісаць, што брэшуць... Міліцыя аштрафуе!
    — А леў? Леў жыве ў кватэры, і ніхто не штрафуе! — не здаваўся Толя.
    — Леў не брэша. Ды гэта эксперымент! Выключэнне з правіл!
    Мы не разумелі ўжо, пра што ідзе гаворка.
    — Ну і пятае: пра Пальму вы падумалі? Як ёй будзе — добра ці не? Ад яе ж забяруць родных дзяцей! I ці добра будзе Бульку і Бобу без мамы? Яны ж яшчэ сысункі!
    Толя і Коля маўчалі, думалі.
    — А каб вас хто пахапаў, павёз за трыдзевяць зямель? Вам добра было б без мамы і таты? А нам без вас?
    Толя і Коля зашморгалі насамі, зноў пачалі плакаць.
    — Вой,— не вытрывала баба Ганна.— To хіба ты хочаш дзяцей назусім ужо забраць? Яшчэ ж да школы цэлы месяц!
    — Хай возьмуць сабачанят на колькі дзён. A паправяцца дзеці, зноў прывязеш сюды ўсіх разам,— сказаў дзед.
    — I то праўда. Свая ж машына ў руках. Гэта ж не пехатою, не на аўтобусе нават,— дадала баба.
    Толя і Коля не плакалі ўжо. Яны згадзіліся на гэта. Мабыць, згадзіўся і дзядзька Міхась, бо таксама маўчаў.
    Я быў падумаў, што самы разумны ў хаце дзядзька Міхась. А зараз пачаў сумнявацца — мо дзед Антон?
    Значыць, нас не забяруць назусім ад мамы. Гэта добра. Бо як бы мы жылі без яе?
    — Толя і Коля добрыя, але ж яны — не мама Пальма,— шапнуў мне на вушка Боб, калі Коля зноў выносіў нас на двор.
    А з другога боку, калі падумаць, то з мамаю таксама вечна не пражывеш. Сабакі павінны служыць людзям — мама сама нам пра гэта гаварыла. Дык лепш ужо служыць Толю і Колю, чым каму.
    Ох-ха, што з намі будзе далей? Як усё не проста на свеце!
    Няўдалае паляванне. Смелая курыца
    Два дні, што прабыў дзядзька Міхась у дзеда і бабы, прайшлі для нас у трывозе. Што будзе? Як усё павернецца?
    Мы бачылі, як доктар прыходзіў у той дзень, калі бралі нас у дом, і нават назаўтра. Што ён сказаў Толю? Горш за ўсё, што і Коля не выходзіў. А мо ён выходзіў тады, калі мы спалі?
    За гэты час маму Пальму двойчы спускалі з ланцуга і зноў узнагароджвалі ланцугом. Дзед Антон, мабыць, баяўся, што і мы без яе не будзем пільнавацца будкі, а пабяжым куды вочы глядзяць.
    Пад канец другога дня не вытрымалі. Пачакалі, пакуль задрэмле ў будцы мама, і пайшлі на разведку. Нас даўно вабілі вароты: не тыя, што каля вуліцы, а тыя, што ў канцы двара, дзе хлеў. За гэтымі, другімі, варотамі быў лужок. Паўз яго злева цягнуўся агарод з дрэвамі-яблынямі, той самы, што і каля плота, а справа — проста агарод.
    Мы хуценька адшукалі ў плоце каля варот добрую дзірку. Зямля ўнізе гэтай дзіркі-лаза спярэшчана слядамі-крыжыкамі курэй. Многа было і маленькіх слядкоў, мабыць, кураняты тут бегалі. Я падумаў, што і куры, і кураняты толькі ходзяць, не ўмеюць лятаць. Адзін певень умеў, дый таго ўжо няма.
    Як добра на лужку! Тут такая ж мяккая, як каля рэчкі, трава. Тут і кветак многа пахне. 3 агарода на траву выпаўзлі доўгія калючыя сцяблы нейкіх раслін. 3 іх тырчаць угору на такіх жа калючых сцяблінках-дудачках закругленыя лісты. Некаторыя такія, што пад імі можна схавацца ад дажджу. Мама потым гаварыла, што гэта — гарбузнік. Сям-там на сцяблах раслі вялізныя, пыску можна ў іх усунуць, кветкі. У некаторых кветках поўзалі, зумкалі вялікія мухі. Мама потым нам сказала, што гэта — пчолы і яны вельмі моцна кусаюцца. А мы яшчэ не ведалі
    гэтага, мы глядзелі, як яны поўзаюць у кветках, вымазваюцца ў пылок. Мы панюхалі адну такую вялікую кветку, другую — і нашы пыскі таксама выпацкаліся ў пылок. Адну кветку Боб заціснуў лапаю, запыніў там пчалу, як у мяшэчку. Прыклаў вуха, слухае «музыку», усміхаецца задаволена. А пчала паенчыла, пазумкала, потым выкарабкалася адтуль — узвілася ўгору. Потым вярнулася, пакружылася каля нашых насоў, павісела нерухома. 3-з-з-зіў! — паляцела невядома куды. Пашкадавала нас, малых, не ўкалола. А мо падумала, што мы таксама кветкі? На нас было пылку, пылку...
    Дзесьці ў агародзе голасна ціўкала, плакала кураня. Мо згубіла маму, заблудзілася? А курыца хадзіла на лужку, а не ў агародзе, каля яе папісквалі, іх не было відаць у траве, кураняты. «Кох-кох!» — клікала курыца-мама кураня з агароднага гушчару.
    — Давай зловім кураня і з’ямо! — прапанаваў Боб. Вочы яго блішчалі драпежным агнём.
    — Ты што — здурнеў? — сказаў я. Але тут жа ўспомніў смак пеўневай костачкі, і ў мяне ажно заныла ў жываце.— Як гэта жывое есці? Яму ж балець будзе! Лепш давай пашукаем яго, да мамы выведзем.
    — Ух, а мяне так і цягне паганяцца за кімнебудзь, злапаць!
    — У цябе лоб не баліць ужо? Забыў, як курыца дзюбнула?
    — He баліць! — крыкнуў Боб і палез у гушчар агарода.— Ты вартуй з гэтага боку, выскачыць — хапай! А я пайду гнаць! — крычаў ён мне, забіраючыся ў агародныя нетры.
    Я сеў і пачаў паглядваць то на агарод, то на курыцу з куранятамі. Курыца набліжалася да мяне, кохканне яе чулася ўсё мацней. Яна часта задзірала ўгору галаву, схіляла яе то на адзін, то на другі бок — не магла пазнаць, з якога боку далятае піск кураняці. А мо яна паглядвала ў неба? Бо там лятала кругамі вялікая птушка і, мабыць, узіралася ў зямлю.
    Раптам курыца прарэзліва крыкнула: «Кэ-эх!!!» Кураняты сыпанулі хто куды. I тут нада мною пацямнела — шум, свіст. Зверху падала, наставіўшы кіпцюры, сівая вялікая птушка. Курыца залапатала крыламі і ўзляцела насустрач драпежніку. I сашчапіліся там, уверсе: курыца біла яго дзюбаю і крыламі, драпежнік адбіваўся, драў курыцу кіпцюрамі. Ляцела ў бакі пер’е... Калматы камяк з дзвюх птушак зніжаўся да зямлі, і раптам той, хто нападаў зверху, адарваўся ад курыцы, імкліва ўзляцеў угору і знік за дрэвамі. Курыца ўпала на зямлю. Растрапаная, сярдзітая, надзьмутая, яна хадзіла па траве сюд-туд, кружылася на месцы, склікала куранят: «Кох-кох!» А тыя адгукваліся нясмела, вылазілі з травы, з агарода — хто куды паспеў схавацца.
    А я сядзеў, нібы прыліп да травы. У маіх вачах усё яшчэ мітусіліся дзве птушкі, ішоў бой курыцы з драпежнікам.
    Вось табе і свойская птушка! Курыца, аказваецца, і лятаць умее...
    Як яна бараніла сваіх дзяцей!
    — Боб, вярніся! — пагукаў я. Я баяўся, што калі курыца нападзе на яго, адбараняючы кураня, то ад Боба застануцца адны мэтлахі.
    Боб не адгукваўся. He чуваць было і кураняці, што згубілася ў агародзе. Мабыць, яно ўжо далучылася да сваіх брацікаў і сястрычак. Курыца, кохкаючы, павяла куранят на двор.
    I раптам пачуўся разгублены голас Боба: «Ау-у-у! Ау-у-у-у!»
    Сам заблудзіўся, не ведаў, у які бок выходзіць!
    — Гаў! Гаў! — адгукнуўся я і палез у гушчар агарода на выручку.
    «Малайцы!» — сказала мама
    — Ау-у-у! Дзе ты? — крычаў Боб.
    Я прадзіраўся скрозь дрымучы зараснік на яго голас. Лісце і сцяблы раслін былі то калючыя, то крохкія і халодныя. Як сыра было ў агародзе, як цёмна!
    — А ты дзе? — пытаў я.
    I Боб адгукваўся:
    — Тут я. А ты дзе?
    Голас яго чуўся то справа, то злева.
    На адну і тую ж сцежку між двума радамі раслін мы трапілі адначасова. Я прысеў ад страху — што гэта за звер? Прысеў і Боб, убачыўшы мяне. Адно вуха ў Боба закасалася, да носа прыліп нейкі ліст, сам увесь брудны.
    — Гэта ты? — голас Боба задрыжаў.
    — А ты — гэта ты? — спытаў і я.
    — У якім баку двор? — спытаў Боб.
    — Сюды трэба ісці,— паказаў я налева.
    — He, сюды! — паказаў Боб направа.
    — Калі я лез у агарод, то сонца свяціла справа,— сказаў я.— Значыць, калі мы павернем назад, то яно павінна быць злева.
    — А што яно — жывое? Чаго сонцу скакаць то направа, то налева? — нібы здурнеў Боб, сам не разумеў, што гаворыць.— Як хочаш, але я павярну сюды...
    — А я сюды,— сказаў я.— Паглядзім, хто хутчэй выберацца на двор.
    — Ай, я пайду з табою,— раптам згадзіўся Боб і спалохана азірнуўся.
    Прабіраліся мы доўга. Рады раслін скончыліся, пачаліся зараснікі нейкіх сабраных у камячкі кветак з моцным пахам. Кожны лісток на доўгіх сцяблінках-чаранках складаўся нібы з трох лісткоў. Ідзём, блытаемся, плішчымся, спатыкаемся, а гушчэчы канца-краю няма. Боб паціху падвываў, скуголіў: «Мы ўжо ніколі не выберамся!» Можа, мы і праўда кружым на адным месцы?
    Раптам уперадзе засвяцілася палянка. Хоць ногі нашы падкошваліся, трымцелі, мы прыбавілі кроку: мо там удасца разгледзецца, пазнаць, у якім баку двор?
    — Ціха! Там нехта ёсць! — прысеў Боб.
    Пярэсты кот, мо ў два разы большы за нас, дурэў на палянцы пад яблыняй. Штосьці ледзь чутна пішчала каля яго. Кот то падкідаў угору шэрую рабаватую падушачку з лапкамі, то спрабаваў яе на ляту злавіць. Потым падкідваў і пярэднімі лапамі скакаў на тое месца, дзе падала падушачка. Садзіўся на хвост і пярэдняю лапаю ленавата чапаў, падчэпліваў кіпцюрыкам, каб зноў падкінуць... Хаваўся за яблыню і — раптам налятаў на сваю здабычу з засады, падняўшы хвост і сагнуўшы яго кончык уніз...