• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    ЧЫПАЛІНЫ
    жані
    ЧЫПАЛІНЫ
    МІНСК «ХАРВЕСТ»
    УДК 821.131.1-93-343.4
    ББК 84(4Нза)-442
    P15
    Пераклад з італьянскай мовы А. Гібкоўскага Мастак С. Самсоненка
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Радары,Дж.
    P15 Прыгоды Чыпаліны / Джані Радары; пер. з італ. мовы А. Гібкоўскага. — Мінск : Харвест, 2010. —256 с. : іл.
    ISBN 978-985-16-8505-5
    УДК 821.131.1-93-343.4
    ББК 84(4Нта)-442
    ISBN 978-985-16-8505-5
    © Maria Teresa Ferretti and Paola Rodari, 1980 Italian edition published by Editori Riuniti, Roma
    © Афармленне. «Русіч», 2005
    © Падрыхтоўка, пераклад з італьянскай мовы. ТАА «Харвест», 2010
    у якім Чыпалоне наступае на нагу князю Лімону
    ыпаліна — сын Чыпалоне. У яго сямёра братоў, якіх завуць Чыпалета, Чыпалота, Чыпалуча і гэтак далей — самыя звычайныя імёны для цыбульнай сям’і. Цудоўныя людзі, пра
    гэта варта сказаць адразу, толькі нешта не шанцавала ім у жыцці.
    Ну што зробіш: варта з’явіцца цыбуліне — тут як туг слёзы.
    Чыпалоне і яго сыны туліліся ў драўлянай халупцы, якая была крыху большая за скрынкудля агароднай расады. Калі багацеі выпадкова праязджалі паблізу, то з агідаю круцілі насамі.
    — Божа, які смурод ад гэтай цыбулі! — казалі яны і загадвалі фурманудаць коням бізуна.
    Неяк гэтую бедную ўскраіну мусіў наведаць сам правіцель дзяржавы, князь Лімон. Прыдворныя жахнуліся.
    — Што скажа Яго Высокасць, калі гэты смурод даляціць да яго носа?
    — А што, калі абпырскаць беднякоў духамі? — падаў думку Галоўны Камергер.
    Адразу ж пасля гэтых слоў дзесятак салдат Лімончыкаў накіраваліся на ўскраіну абпырскваць беднякоў духамі. Салдаты пакінулі дома шпагі і ружжы і ўзвалілі на плечы вялізныя бітоны, напоўненыя адэкалонам, духамі і ружавым маслам.
    Чыпалоне і ўсёй яго радні загадалі выйсці на вуліцу і пастроіцца ў рады. Пасля гэтага Лімончыкі старанна ўзяліся за справу, пакуль беднякі не прамачыліся з галавы да ног адэкалонам, духамі і ружавым маслам. У Чыпаліны	/
    ад такога мноства водараў нават ХЬ і пачаўся насмарк.
    Зусім нечакана аглушальны гук 4 jr трубы апавясціўаб прыбыцці праві-	/	X-
    целя ўласнай персонай у суправа/ джэнні Лімонаў і Лімончыкаў. Адзен[ [Jly не князя Лімона было ярка-жоўтага I	/
    колеру, як і яго берэт, на якім красаваўся залаты званочак. У прыдворных Лімонаў таксама на шапках былі званочкі, / Ь \ v толькі не залатыя, а сярэбраныя. Салдаты 1 Г 'ч 1* Лімончыкі насілізваночкізбронзы.Усера£ [	\
    замяныўтваралі цудоўнаетромканне, і народ збегся паслухаць гэтую дзівосную му^//4	■ > '
    зыку. Жыхары ўскраіны вырашылі, што \ з’явіліся вандроўныя музыкі, якія дадуць вя-	J
    сёл ы ка н цэ рт.
    Але, на жаль, гэта былі не музыкі. Чыпалоне і Чыпаліна стаялі ў першым радзе. Ззаду на іх напіралі разявакі, што збегліся на відовішча. Яны вельмі балюча штурхаліся. Нарэшце бедны Чыпалоне не вытрымаў і запратэставаў:
    — Назад! Асадзі назад!
    КрыкстарогаЧыпалонепачуўкнязьЛімон і вельмі пакрыўдзіўся. Ён падышоўда Чыпалоне на сваіх крывых ножках, стаў проста перад ім і сурова прамовіў:
    — Што ты тут раскрычаўся «назад», «назад»? Можа, табе не падабаецца, што мае вернападданыя хочуць атрымаць асалоду ад выгляду свайго горача любімага валадара і імкнуцца наперад, каб воплескамі выявіць сваё захапленне?
    — Ваша Высокасць, — прашаптаў яму на вуха Галоўны Камергер, — гэты чалавек вельмі падобны на небяспечнага бунтара, варта не зводзіць з яго вачэй.
    I ў той жа момант адзін з гвардзейцаў стаў сачыць за Чыпалоне пры дапамозе спецыяльнай падзорнай трубы, якая прызначалася для назірання за парушальнікамі парадку і мелася ў кожнага Лімончыка.
    Няшчасны Чыпалоне так спалохаўся, што ад страху нават пазелянеў.
    — Ваша Высокасць, — пачаў быў ён апраўдвацца, — але мяне штурхаюць...
    — I слушна робяць! — прагрымеў князь Лімон. — Вельмі слушна.
    У тую ж хвіліну Галоўны Камергер звярнуўся да натоўпу з прамоваю:
    — Любыя падданыя, Яго Высокасць цэніць вашую вернасць і выказвае падзякуза ваш напор. Штурхайцеся, грамадзяне, напірайце мацней!
    — Але ж яны і вас саб’юць з ног, — спрабаваў папярэдзіць Чыпаліна.
    I ў той жа момант іншы гвардзеец прыставіў падзорную трубу да вока і стаў вышукваць крыкуна, таму Чыпаліна палічыў за лепшае схавацца ў натоўпе.
    Тыя, хто быў у першых радах, спачатку штурхаліся не вельмі моцна, баючыся якога-небудзь падвоху. Аднак, калі Галоўны Камергер грозна забліскаў вачыма, натоўп захваляваўся як вада ў цэбары. Заднія рады сталі напіраць настолькі моцна, што ўрэшце старога Чыпалоне выштурхнула наперад і ён ненаўмысна наступіў на нагу самому князю Лімону.
    Сярод белага дня Яго Высокасць вокамгненна пабачыў усе зоркі небасхілу без дапамогі прыдворнага астранома. Дзесяць салдат Лімончыкаў з натхненнем накінуліся на няшчаснага Чыпалоне і надзелі на яго кайданы.
    — Чыпаліна! Чыпаліна! — клікаўстары свайгосына, калі салдаты вялі яго ў невядомым кірунку. Чыпаліна на гэты момант паспеў адысці далёка ад бацькі, але натоўп, што быў вакол яго, ужо ўсё ведаў, і, як часта бывае ўтакіх выпадках, ведаў значна болей за тое, што адбылося насамрэч.
    — На шчасце, мяцежніка своечасова арыштавалі: ён імкнуўся пранізаць Яго Высокасць кінжалам, — радаваліся адны.
    — Ну што вы кажаце, у яго ў кішэні быў схаваны кулямёт! — пярэчылі ім другія.
    — У кішэні кулямёт?! Ды гэтага быць не можа! — здзіўляліся трэція.
    — А вы хіба не чулі стрэлаў?
    На самой справе тое былі не стрэлы, а выбухі святочнага феерверка ў гонар князя Лімона. Аднак народ так перапалохаўся, што пачаў разбягацца ва ўсе бакі.
    Чыпаліна хацеўусіх супакоіць і давесці, што кулямёта ў кішэні яго бацькі не было, а быўусяготолькі недакурак цы-
    гары, але затым дапяў, што ніхто яго не стане слухаць. Няшчасны Чыпаліна моцна засмуціўся. Яму нават раптам падалося, што ён стаў дрэнна бачыць на правае вока. А прычына была ўслязінцы, якая памкнулася выскачыць з гэтага вока на волю.
    — Назад, недарэка! — строга скамандаваў ёй Чыпаліна, сцяўшы зубы, каб надаць сабе мужнасці.
    Слязінка, смяротна спалохаўшыся, імгненна слізганула назад і больш не рызыкнула з’явіцца.
    * * *
    Старога Чыпалоне прысудзілі да такога тэрміну зняволення, што ён мусіў знаходзіцца ўтурме не толькі пажыццёва, але і шмат гадоў пасля смерці, балазе, утурмах князя Лімона былі і свае могілкі.
    Чыпаліна дамогся спаткання з бацькам. Ён абняў старога і ўздыхнуў:
    — Бедны татачка! Цябе засадзілі за краты, як злачынцу, разам з сапраўднымі бандытамі!
    — Сынок, выкінь з галавы гэтыя думкі, — ласкава адказаў яму бацька. — Большасць тут — сумленныя і высакародныя людзі, гонар нашага грамадства.
    — Але што яны зрабілі дрэннага?
    — Нічога. Якраз за гэта іх і пасадзілі. Князю Лімону не падабаюцца прыстойныя людзі.
    Чыпаліна задумаўся, і яму здалося, што ён зразумеў бацьку.
    — Дык выходзіць, знаходзіцца ў турме — пачэсна?
    — У некаторых выпадках — так. Турмы будуюць для тых, хто рабуе і забівае, аднак з таго часу, як правіцелем нашай дзяржавы стаў князь Лімон, злодзеі і забойцы служаць пры яго двары, а ўтурму трапляюць прыстойныя грамадзяне.
    — I я хачу стаць прыстойным грамадзянінам, — рашуча прамовіў Чыпаліна, але ўсё ж не жадаю сядзець утурме. Наадварот, я прыйду сюды і вызвалю ўсіх!
    Нечакана Лімонішча — турэмны наглядчык — аб’явіў, што спатканне завершана.
    — Чыпаліна, — вымавіўняшчасны вязень на развітанне, — ты ўжо вырас і сам можаш уладкаваць сваё жыццё. Пра маму і братоў паклапоціцца дзядзька Чыпола. Мне хочацца, каб ты павандраваў па свеце, павучыўся розуму.
    — Але ў мяне няма ні кніг, каб вучыцца, ні грошай, каб іх купіць.
    — Гэта не мае вялікага значэння. Галоўнае— глядзі і запамінай. Асабліва прыглядзіся да ўсялякіх круцялёў і махляроў. Як толькі табе патрапіць на шляху хто-небудзь з іх браціі, затрымайся і вывучы яго як мае быць.
    — Ну а потым? Што мне рабіць далей?
    — У патрэбны момант сам зразумееш.
    — Развітвайцеся хутчэй! — прыкрыкнуў турэмшчык Лімонішча. — Хопіць балбатаць! А ты, смаркач, трымайся далей ад гэтых месцаў, калі не хочаш патрапіць у камеру, яктвой бацька.
    У Чыпаліны ўжо круцілася на кончыку языка вострае слоўца ў адказ, аднак ён своечасова стрымаўся. Хлопчык падумаў, што зробіць вялікае глупства, калі дасць сябе арыштаваць, яшчэ не ўзяўшыся як след за справу.
    Ён моцна абняў бацьку на развітанне і пайшоў.
    У той жа дзень Чыпаліна распавёў пра свае намеры
    маці і братам. Паклапаціцца пра іх ён папрасіў добрага^® дзязьку Чыполу, якому пашанцавала больш, чым астатнім сваякам, — ён меў працу брамніка ў нейкай канторы. Сабраўшы ўсе свае небагатыя манаткі ў вузельчык, Чыпаліна павесіў яго на кій і выправіўся ў падарожжа. Ён пакрочыў у
    па першай жа дарозе, што патрапілася яму на шляху, і, як вы пераканаецеся далей, той яго выбар быў слушным.
    Праз некалькі гадзін шляху Чыпаліна натрапіў на сяло, якое, відавочна, не мела назвы: ні на першым доме, ні дзе-небудзь яшчэ не было ніякай шыльды. Ды і ўвогуле, той першы дом наўрад ці можна было і домам назваць. Гэта была хугчэй будка, у якую з цяжкасцю магла змясціцца наваттакса. У акенцы праглядаўся твар дзядулі з рыжаватай барадой, які сумна глядзеў на вуліцу і, здавалася, быў заняты тым, што горка наракаў на свой лёс.
    Раідісл 2,
    у якім распавядаецца пра тое, як дзядуля Цукіна,
    значыць Кабачок, пабудаваў свой дамок
    дзень, — павітаўся Чыпаліна і здзіўлена спытаў: — Што гэта табе, добры чалавеча, стукнула ў галаву зачыніцца там унутры. I потым, мне б хацелася даведацца, якім чынам ты адтуль выходзіш?
    — 0, добры дзень, — ветліва адгукнуўся дзядуля, — якраз гэта вельмі лёгка, вось увайсці нашмат цяжэй. Я б з ахвотаю
    запрасіў і цябе, хлопча, і нават пачаставаў бы чым-небудзь. Аднак удвух мы тут не змесцімся, ды, калі сумленна, мне і пачаставаць цябе няма чым.
    — Дзякуй за запрашэнне, — мовіў Чыпаліна. — Дык гэта ваш дом? А чаму ваш дом такі маленькі?
    — Так, мой, — адказаўдзядуля, якога звалі Цукіна, гэта значыць Кабачок. — Ён насамрэч крыху цеснаваты, але ў ім вельмі ўтульна, асабліва калі не дзьме вецер.
    Трэба сказаць, што дзядуля Цукіна толькі напярэдадні завершыўбудаўніцтва свайго дома. Ён яшчэздзіцячых гадоўнабраў сабе ў галаву, што пабудуе ўласны дом, і з гэтай мэтаю штогод набываў па цаглінцы. Аднак тут мелася адна закавырка: дзядуля Цукіна не ведаў арыфметыкі і таму час ад часу прасіў свайго суседа шаўца Вінаградзінку палічыць набытыя цагліны.