• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    He доўга думаючы, абодва злодзеі згадзіліся на прапанову гасціннага сіньёра — з паршывай авечкі хоць шэрсці касмыль. Яны неяк пагаліліся ржавым лязом Чарніцы і ўрэшце пайшлі далей, не забыўшыся на развітанне падзякаваць гаспадару. У глыбіні душы гэта былі прастадушныя і добрыя хлопцы, і хто ведае, што прымусіла іх выбраць такое рамяство.
    Чарніца нарэшце змогулегчыся і заснуць.
    Але праз некалькі гадзін яго яшчэ раз разбудзіў званочак. Гэта зноў прыйшлі злодзеі, але на гэты раз іншыя. Іх зноў было два. Чарніца і ім дазволіў агледзець дамок, зразумела, па чарзе, каб няўзнак не развалілі. У гэтых не было ні барады, ні шчаціння, але адзін з іхзгубіўдзесьці гузікадсваёй курткі, і Чарніца падараваўямуіголку зніткаюі параіўпахадзіцьтуды-сюды, неадрываючы вачэйадзямлі.
    — Ведаеце, на зямлі можна знайсці вельмі шмат гузікаў, варта толькі ўважліва прыгледзецца, — патлумачыў ён.
    Гэтыя злодзеі таксама развіталіся з Чарніцам па-добраму і пакрочылі па сваіх справах. I так кожную ноч Чарніцу будзілі злодзеі: яны дзынькалі ўзваночак, аглядалі жытло і сыходзілі ні з чым, затое задаволеныя тым, што пазнаёміліся з вельмі ветлівым і гасцін-
    Рашсл 6,
    у якім распавядаецца пра тое,
    як цяжка барону Апельсіну насіць свой жывот
    цяпер надышоў час зірнуць зблізку на замак графінь Вішань, бо якраз яны, як вы ўжо зразумелі, былі ўладальніцамі ўсяго сяла, дамоў, зямлі і царквы са званіцай.
    У той дзень, калі Чыпаліна з сябрамі адвёз дамок Цукіны ў
    лес, у замку здарыўся вялікі пярэпалах, з прычыны таго, што туды наведаліся сваякі. Іх было два: барон Апельсін і малады герцаг Мандарын.
    Барон Апельсін даводзіўся дваюрадным братам мужу nep­man графіні, а малады герцаг Мандарын быў кузенам мужа дру-
    гой графіні. Барон Апельсін адрозніваўся неверагодным па велічыні пузам, што, зрэшты, было няцяжка патлумачыць: ён займаўся толькі тым, што еў з раніцы да вечара, спыняючы свае сківіцы толькі на пару гадзінак, каб соладка падрамаць.
    У маладосці барон Апельсін спаўусю ноч, каб ператравіць усё тое, што ён з’ядаў за дзень, але потым сказаў сабе:
    — Сон — гэта час, страчаны беззваротна, бо калі я сплю, то я не магу есці.
    I пасля гэтага ён вырашыўесці наватуночы і скараціць час, прызначаны для ператраўлівання ежы, да адной гадзіны. 3 яго шматлікіх і раскіданых па ўсёй правінцыі ўладанняў пастаянна цягнуліся чароды вазоў, нагружаных усялякімі харчовымі прыпасамі для наталення голаду гаспадара.
    Няшчасныя сяляне не ведалі, што яшчэ сабраць для ненажэрнага барона. Яйкі, куры, індзюкі, бараны, быкі, свінні, садавіна, малако, масла, смятана, сыр, тварог — усё гэта і шмат чаго яшчэ складала меню ненажэрнага Апельсіна. У яго былі дзве пары адмысловых слуг, у абавязкі якіх уваходзіла засоўваць яму ў рот усё тое, што прывозілі з яго уладанняў. Калі першая пара стамлялася, то яе змяняла другая.
    Урэшце сяляне прыйшлі да яго і сказалі, што болей не засталося ніякіх запасаў ежы.
    — Тады прышліце мне дрэвы! — загадаў барон.
    Сяляне паслалі яму дрэвы, і ён з’еў іх разам з лістотаю і каранямі, упрыкуску з аліўкавым алеем і соллю.
    Даеўшы дрэвы, барон Апельсін загадаў распрадаваць свае землі і на атрыманыя грошы купляць ежу. Калі прадаваць ужо не было чаго і барон разарыўся ў дым, дакладней вылецеў у трубу, ён напісаў ліст першай графіні, у якім напрасіўся да яе ў госці. Праўда, другая графіня была зусім не ў захапленні ад гэтай ідэі.
    — Ён нас давядзе да галечы: зжарэ наш замак разам з паркам.
    Першая графіня захныкала і сказала:
    — Ты не хочаш прыняць майго сваяка. Бедны барончык, ты яго не любіш.
    — Добра, я згодная, — перапыніла яе другая графіня, — запрашай свайго барона. Але і я запрашу маладога герцага Мандарына, кузена майго беднага мужа.
    — Хай сабе прыязджае, хіба я супраць? — прамовіла паблажліва першая графіня. — Гэты нават кураня асіліць не ў стане. У твайго няшчаснага мужа, мір яго праху, усе сваякі былі маларослыя і худыя, іх няўзброеным вокам і не разгледзіш. Затое мой муж, хай дасць Гасподзь спачын яго душы, меў вялізных, мажных сваякоў, якіх прыкмеціш здалёку.
    I насамрэч, барон Апельсін быў вельмі прыкметнай асобай, і яго можна было ўбачыць здалёку. I за вярсту ён здаваўся вялізным пагоркам.
    Гаспадарам замка давялося адразу ж вырашаць праблему з яго пузам, якое барон быў проста не здольны насіць самастойна. Тэрмінова патрабаваўся памочнік. Памідор выклікаў з вёскі старызніка Фасолю, якому загадаў з’явіцца ў замак са сваім вазком. Той вазка не знайшоў, бо, як вы ведаеце, вазок забраўягосын Фасолінка, ітамустарызніквымушаны быўузяць тачку, накшталт той, якой карыстаюцца муляры для таго, каб перавозіць вапнавы раствор.
    Кавалер Памідор дапамог барону пакласці яго пуза на тачку і затым крыкнуў Фасолю:
    — А ну пайшоў!
    — Стары Фасоля прыналёг на ручкі старой тачкі і рвануў з усіх сіл, якія толькі меліся, але яму не ўдалося нават скрануць тачку з месца.
    Давялося паклікацьяшчэдвухслуг, і яны ўтрох, натужліва пыхкаючы, з пачырванелымі тварамі, неяк зрушылі тачку з месца. Толькі такім чынам барон змогздзяйсняць шпацыр па алеях пар-
    ка, штоакружаўзамак. Спачаткуслугі незважалі на камяні (кола тачкі чамусыці наязджала на самыя буйныя і востраканечныя, быццам наўмысна іх знаходзячы), але рэзкія штуршкі так балюча аддаваліся ў пузе барона, што той пакрываўся халодным потам.
    — Гэй, вы, крыху асцярожней! He наязджайце на камяні! — узмаліўся Апельсін, склаўшы рукі.
    Фасоля і двое слуг сталі аб’язджаць камяні, але і гэта палёгкі барону не дало, бо кола тачкі цяпер пачало правальвацца ў яміны, і пуза Апельсіна трэсла па-ранейшаму.
    — Ды глядзіце ж вы перад сабой, Богам прашу! Няўжо вы ямак не бачыце? — жаласліва ўмольваў барон.
    Прагульваючыся такім чынам, Апельсін не забыўся пра свой улюбёны занятак і вельмі энергічна расправіўся са смажаным індзкжом, якога першая графіня загадала прыгатаваць яму ў якасці лёгкага перакусвання.
    He менш турбот у замку было і ад маладога герцага Мандарына. Бедная Сунічка, асабістая пакаёўка другой графіні, не паспявала прасаваць яму кашулі. Калі яна прыносіла герцагу іх папрасаванымі, той незадаволена крывіў носам, пачынаў плакаць і, заскочыўшы на адзежную шафу, крычаў:
    — Дапамажыце! Дапамажыце!
    У пакой убягала другая графіня, пачынала рваць валасы ў сябе на галаве і галасіць:
    — 0, Мандарынчык, што табе зрабілі?
    — Мне не хочуць папрасаваць кашулі як след, і таму я хачу
    памерці!
    Каб пераканаць сваяка захаваць жыццё, другая графіня па-
    даравала яму шаўковыя кашулі свайго мужа-нябожчыка. Тады
    малады герцаг Мандарын саскочыў уніз з адзежнай шафы і стаў іх прымяраць. Праз нейкі час ізноў пачуўся яго крык:
    — Ратуйце!.. Ратуйце!
    Другая графіня вокамгненна прыбегла ізноў, cappa яе білася так, што гатовае было выскачыць з грудзей.
    — Кузен Мандарынчык, хто цябе пакрыўдзіў?
    — Я згубіў гузік ад каўнерыка і нехачу болей жыць на гэтым свеце!
    На гэты раз ён узлез на вялікае люстэрка і пагражаў кінуцца ўніз і разбіць сабе галаву. Каб уціхамірыць гер-
    цага, другая графіня падаравала ямуўсе гузікі, якія засталіся ад яе нябожчыка-мужа. Гэта былі вельмі прыгожыя гузікі з золата, серабра і каштоўных камянёў.
    Вечар яшчэ не настаў, а ў другой графіні ўжо не засталося ні адной каштоўнасці, затое малады герцаг Мандарын бітком набіў рознымі рэчамі свае куфары і дарожныя чамаданы і цяпер задаволена паціраў рукі.
    Неверагодная прагнасць абодвух сваякоў занепакоіла графінь, і яны сталі зрываць злосць на бедным Вішаньцы, сваім унучатым пляменніку, які не меў ні бацькі, ні маці і рос сіратою.
    — Ты гультай і пастаянна робіш шкоду цішком, — бясконца сварылася на яго першая графіня, — зараз жа ідзі рабі ўрокі.
    — Я іх ужо зрабіў!
    — Дык рабі іншыя! — строга загадвала другая графіня.
    Вішанька паслухмяна ішоў у свой пакой і выконваў іншыя заданні. Кожны дзень ён спісваў па некалькі сшыткаў ад першай да апошняй старонкі, і да канца тыдня на яго стале ўзвышалася цэлая гара спісаных сшыткаў.
    У той дзень графіні прыдзіраліся да хлопчыка больш, чым заўсёды, і не пераставалі даваць ямуўсё новыя і новыя заданні.
    — Што ты тут круцішся, шалапут?
    — Я хацеў пагуляць у парку.
    — У парку гуляе барон Апельсін, там няма месца такім гультаям, якты! Ідзі вучы ўрокі.
    — Я іх вывучыў.
    — Значыць, вучы іншыя.
    Вішанька паслухмяна рабіўтое, што яму казалі. Кожны дзень вывучваў сотні тэкстаў, правілаў і тэорый. Ён прачытаў усе кнігі, які меліся ў бібліятэцы замка.
    Аднак, калі графіні заўважалі яго з кнігай у руках, то адразу пачыналі сварыцца:
    — Зараз жа пакладзі кнігу на месца, несвядомы хлапчук. Хіба ты не бачыш, што псуеш іх?
    — Дык як жа мне вучыць урокі, не дакранаючыся да кніг?
    — Вучы іх па памяці!
    Вішанька ізноў зачыняўся ўсваім пакоі і вучыў, вучыў, вучыў. Ён ужо трымаўу галаве вялізную колькасць ведаў і працягваў паглынаць усё новыя. Ад такога разумовага напружання ў Вішанькі часта балела галава, і графіні бурчэлі на яго:
    — Ты ўвесь час хварэеш, таму што многа думаеш. He думай, і ты зэканоміш нам грошы, якія мы трацім на твае лекі.
    Карацей кажучы, што б Вішанька ні рабіў, усё было не так.
    Хлопчык проста не ведаў, куды яму ступіць і як павярнуцца, каб не наклікаць на сябе папрокі і прыдзіркі, якіх была процьма, і таму ён адчуваў сябе зусім няшчасным. Ва ўсім замку ён меў толькі аднаго сябра — Сунічку. Яна была пакаёўкай у другой графіні. Сунічка шчыра спачувала гэтаму беднаму маленькаму хлопчыку ў акулярах, якога ніхто ў замку не любіў: яна была вельмі добрай да яго і па вечарах, калі Вішанька клаўся спаць, прыносіла яму некалькі кавалачкаўторта, пірага ці яшчэ якога-небудзь ласунку. Аднак у той вечар беднаму сіраце нічога не перапала. Усе прысмакі за вячэраю апынуліся ў роце барона Апельсіна.
    Герцагу Мандарынутаксама хацелася пірожнага, хаця б малюсенькі кавалачак. Каб атрымаць жаданае, ён заскочыў на буфет і стаў крычаць сваім віскатлівым голасам:
    — Дапамажыце! Дапамажыце! Трымайце мяне. Ато я кінуся ўніз і разаб’юся насмерць!
    Аднак гэты віск зусім не падзейнічаў на барона. Той ціхамірна варочаўсківіцамі, закінуўшы ўсвой вялізны рот цэлы торт, і ні на каго не звяртаўувагі.
    Другая графіня ўкленчыла перад буфетам, умольваючы дарагога кузена не пазбаўляць сябе жыцця. Каб пераканаць яго спусціцца на падлогу, графіня мусіла паабяцаць яму што-небудзь, аднак абяцаць ужо не было чаго.