Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
і падштурхнуў герцага ў ваду.
Хутка з басейна, праўда, не без цяжкасці выцягнулі барона, а за ім і герцага, у роце якога захрасла чырвоная рыбка.
3 гэтага самага момантуўсе падзеі пачалі развівацца з га-
лавакружнай хуткасцю, адна падзея за другой, ды так імкліва, што цяжка было нават іх як след разгледзець. Гэта прыкладна
як пры дэманстрацыі кінафільма, калі праектар, сапсаваўшыся, пачынае круціцьленту хутчэй, чым звычайна. I тады падзеі
на экране пачынаюць значна хутчэй, чым у рэальнасці, мільгаць перад вачыма, і мы, зразумела, не паспяваем улавіць іх сутнасці. А потым, калі хуткасць праектара зноў становіцца нармальнай, мы ўсведамляем, што за прамінулы кавалак часу ўжо вельмі шмат чаго адбылося і мы цяпер далёка не ўсё, што бачым на экране, разумеем.
КнязьЛімон вымушаны быўназаўсёды развітацца са сваім тронам і адправіцца ў выгнанне. За ім услед накіраваліся і графіні Вішні. Што датычыць князя, які зрабіўлюдзям шмат шкоды, то з ім усё зразумела. Але навошта было графіням браць з яго прыклад і на-
заўжды пакідаць радзіму? Бо, зразумела, ніхто не збіраўся рабіць ім нешта дрэннае. Але калі яны ўсвядомлена прынялі такое рашэнне, то, як кажуць, гладкай ім дарогі.
Барон Апельсін схуднеў так, што ад яго грандыёзнага пуза не засталося нават следу. Напачатку ён не мог нават крануцца з месца, бо гэтае яго пуза не было каму вазіць. Апельсін не мог сам здабываць сабе ежу, і яму давялося некалькі тыдняў існаваць за кошт запасаўуласнага тлушчу. За гэты час барон страціў ледзь не палову сваёй вагі. Калі ён ізноў набыў здольнасць перамяшчацца самастойна,то напачаткуспрабаваўпрасіцьміласціну, але яму нічога не давалі.
— Ты не сапраўдны жабрак. Такі здаровы бугай, а жабруеш. Ішоў бы лепш дзе-небудзь працаваць.
— Дык я ж нічога не ўмею, — апраўдваўся Апельсін.
—Тоідзі на вакзал насільшчыкам.там працы заўсёды досыць. Так урэшце барон і зрабіў. Праца насільшчыка была даволі
рухавай, яна штодзень патрабавала вялікіх фізічных высілкаў, і
таму Апельсін даволі хутка стаў такім стройным, што яго ўжо нельга было пазнаць. У выніку з аднаго свайго касцюма ён здолеў пашыць для сябе цэлых шэсць. Але адзін са старых касцюмаў барон усё ж захаваў — на памяць для нашчадкаў. Калі да барона часам наведваюцца госці, то ён паказвае гэты касцюм пад вялікім сакрэтам.
— Глядзіце, якім я быўкалісьці неверагодным таўстуном!
— He можа быць! —дзівіліся госці.
— Вам цяжка паверыць у гэта? — задаволена ўсміхаўся барон. — Дык спытайце ў тых, хто мяне ведаў раней.
Ах, які тады быў час!.. За адзін дзень я мог з’есці столькі, колькі
мне цяперхапае на цэлыхтры месяцы.
Вам, безумоўна, цікава, як склаўся лёс герцага Мандары-
на. А ён і ў такой сітуацыі па-ранейшаму і пальцам не варушыць, каб здабыць сабе кавалакхлеба. Герцагсядзіць на шыі ў
барона Апельсіна і жыве за яго кошт. Кожны раз, калі нейкае яго жаданне не выконваецца, Мандарын спрытна залазіць на верхавіну вулічнага ліхтара і пагражае адтуль кінуцца ўніз галавой. I барон, які зтыхчасоў, калі быўтаўстуном, захаваўдабрыню ў сваім сэрцы, з уздыхам саступае свайму сваяку.
А вось дзядуля Цукіна пазбавіўся сваёй самай адметнай рысы — ён больш не ўздыхае. Цукіна стаў галоўным садоўнікам замка, а яго памочнікам працуе... хго б вы думалі? Ніколі не здагадаецеся! Сам кавалер Памідор. Да кавалера паставіліся гуманна і даравалі ўсе яго грахі. Асноўны абавязак Памідора — саджаць капусту і даглядаць газоны. Так-так, сіньёр Памідор цяпер сам косіць траву! Ча-
сам ён скардзіцца на свой лёс, але робіць гэта цішком, калі сустракаецца здонам Пятрушкам, які стаўпрацаваць швейцарам замка.
Вы можаце спытацца: а што стала з замкам графінь Вішань? У замка цяперіншаяфункцыя — ён з’яўляецца школай, і дон Пятрушка адчыняе перад вучнямі дзверы. У школе, апроч прасторных класаў, ёсць вялікая зала для гульні ў настольны тэніс, заладля малявання,залалялек, кіназала... Усяго і не пералічыш!..
Чыпаліна і Вішанька пасля ўсіх прыгодаў цяпер адны з самых прыкладных вучняў гэтай школы. Яны ся-
дзяць за адной партай і старанна вывучаюць арыфметыку, родную мову, гісторыю і іншыя прадметы, якія трэба ведаць, каб умець абараніцца ад розных круцялёў, махляроў і нягоднікаў.
— He забывай, сын, — часта кажа цяпер стары Чыпалоне свайму сыну, — на свеце шмат прайдзісветаў, і тыя, каго мы прагналі, могуць яшчэ вярнуцца.
Але можна паспрачацца, што яны не вернуцца... He вернецца і адвакат Гарошынка, які паспяшаўся знікнуць, бо ў яго, як чытач ведае, было нямала грахоў на сумленні. Кажуць, што ён працуе адвакатам дзесьці за мяжой.
Дарэчы, старастаю сяла стаў майстар Вінаградзінка, які цяпер, каб быць на вышыні свайго новага становішча, зусім адмовіўся ад звычкі чухаць галаву сагнутым шылам. Бывае, канечне, што ў вельмі складаных сітуацыях, калі патрабуюцца значныя духоўныя высілкі, ён чухае галаву алоўкам, але гэта здараецца нячаста.
Аднойчы раніцай жыхары сяла прачнуліся і ўбачылі на сценах сваіх дамоў надпісы: «Няхай жыве наш стараста!»
Таўстуха Гарбузіха да хрыпаты стала спрачацца, што гэтыя надпісы зрабіў сам майстар Вінаградзінка.
— Добрая цаца наш стараста! — бурчэла Гарбузіха. — Бадзяецца па начах па сяле і піша на сценах сабе здравіцы.
Але гэта відавочны паклёп на Вінаградзінку. Надпісы — справа рук Цыбулі-Парэя, нават і не яго рук, а яго вусоў. Ён рабіў тыя надпісы, макаючы кончыкі вусоў у чарнільніцу. Так, гэта зрабіў Цыбуля-Парэй. Мы не баімся адкрыць вам праўду, бо ў вас яшчэ няма вусоў і вы не будзеце браць з яго прыклад.
Вось наша гісторыя і наблізілася да канца. Свет вялікі, і ў ім ёсць шмат іншых замкаў, шмат іншых махляроў накшталт Лімона. Але ў былым замку графінь Вішань іх больш няма, а ў іх парку цяпер гуляюць дзеці.
I хай будзе так заўсёды!
Раздзел 1, у якім Чыпалоне наступае на нагу князю Лімону 3
Раздзел 2,
у якім распавядаецца пра тое, як дзядуля Цукіна, значыць Кабачок, пабудаваў свой дамок 11
Раздзел 3, у якім Тысячаножка прывёў сваіх сыноў да шаўца 24
Раздзел 4,
у якім люты сабака Масціна трапляе ў пастку,
якую прыдумаў Чыпаліна
Раздзел 5,
у якім Чарніца папярэджвае злодзеяў і вешае для іх перад дзвярыма званочак
Раздзел 6,
у якім распавядаецца пра тое, як цяжка барону Апельсіну насіць свой жывот
27
33
38
Радзел 7,
у якім Вішанька парушае правілы, што ўстанавіў дон Пятрушка 49
Раздзел 8,
у якім у Вішанькі выяўляецца страшэнная хвароба 58
Раздзел 9,
у якім мышы церпяць паражэнне, у той час як кавалер Памідор святкуе трыумф 64
Раздзел 10,
у якім Чыпаліна, сустрэўшыся з Кратом, памяняў адну падземную камеру на іншую 75
Раздзел 11, у якім распавядаецца, чаму сіньёр Памідор
спіць у шкарпэтках 88
Раздзел 12, у якім распавядаецца, як без віны пацярпеў
Цыбуля-Парэй 97
Раздзел 13,
у якім сіньёр Гарошынка міжволі ратуе жыццё кавалеру Памідору 105
Раздзел 14, у якім распавядаецца пра пакаранне смерцю сіньёра Гарошынкі і пра тое,
чаму ён не трапіў у рай 110
Раздзел 15, які тлумачыць, што адбылося насамрэч 112
Раздзел 16, у якім распавядаецца аб прыгодах дэтэктыва
Караціны і яго вернага сабакі 118
Раздзел 17,
у якім Чыпаліна заводзіць сяброўства з дабрадушным мядзведзем 140
Раздзел 18, пра разважлівага слана і цюленя-балбатуна 148
Раздзел 19, у якім распавядаецца пра падарожжа ў дзіўным вагоне
Раздзел 20,
у якім распавядаецца пра тое, як Чыпаліна з сябрамі захапіў замак
Раздзел 21, у якім герцаг Мандарын пасылае сігнал SOS
Раздзел 22, у якім барон Апельсін раздушыў два дзесяткі генералаў князя Лімона
Раздзел 23,
у якім Чыпаліну здрадзілі, і ён вяртаецца ў турму
Раздзел 24, дзе распавядаецца аб адказным даручэнні, якое Чыпаліна даў Кульгачу
Раздзел 25,
у якім паштальён Кульгач гіне смерцю храбрых, выконваючы свой абавязак
Раздзел 26, дзе распавядаецца пра ўцёкі з турмы не толькі вязняў, але і турэмшчыкаў
Раздзел 27,
у якім правіцель Лімон быў нарэшце пакараны за сваю жорсткасць
Раздзел 28,
у якім кавалер Памідор накладвае падатак на навальніцу і туман
158
167
175
184
190
197
202
213
222
.227
Раздзел 29,
у якім напалоханы Лімон спрабуе змяніць законы прыроды 236
Раздзел 30,
у якім нарэшце настае шчаслівы фінал 244
4
Да знакамітага дзіцячага пісьменніка Джані Радары вядомасць прыйшла пасля выхадуяго першай кнігі «Прыгоды Чыпаліны» (1951 г.), перакладзенай затым на вялікае мноства моваў. Персанажаў гэтай кнігі прыдумалі Джані Радары і Рауль Вердзіні ў 1950 годзедля дзіцячага часопіса «Піянер». Шматлікія пакаленні юных чытачоўз захапленнем сачылі за неверагоднымі прыгодамі Чыпаліны (хлопчыка-цыбулінкі), шаўца Вінаградзін кі, князя Лімона, дзядулі Цукіны і каварнага кавалера Памідора. I ў нашы дні кніга па-ранейшаму захапляльная і цікавая, як і ўсялякі таленавіты твор.
ПяруДж. Радары належыць вялікая колькасць дзіцячых вершаўі казачныхаповесцяў, сярод якіх «Падарожжа Блакітнай стралы», «Джэльсаміна ў краіне лгуноў», «Казкі па тэлефоне» і інш. Многія з іх перакладзеныя на рускую мову. Па матывахтвораў пісьменніка створаны мастацкія і мульціплікацыйныя фільмы, п’есы для дзіцячых драматычных, лялечных і радыётэатраў.
У 1970 годзе Дж. Радары была прысуджана прэмія Андэрсена. Гэта прызнанне яго вялікіхзаслугаўу галіне дзіцячай літаратуры.
j»
ч ..
Літаратурна-мастацкае выданне
ДЖАНІ РАДАРЫ
ПРЫГОДЫ ЧЫПАЛІНЫ
ДЛЯ МАЛОДШАГА ШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ
Мастак С. Самсоненка
Адказны за выпуск /. В. Рэзько
Падпісана да друку з гатовых дыяпазітываў заказчыка 28.05.2010. Фармат 70х90'/|6. Папера афсетная. Друк афсетны.
Умоў. друк. арк. 18,72. Тыраж 3000 экз' Заказ 808.
ТАА «Харвест». ЛІ № 02330/0494377 ад 16.03.2009.
Рэспубліка Беларусь, 220013, Мінск, вул. Кульман, д. 1, корп. 3, пав. 4, к. 42.
E-mail рэдакцыі: harvest@anitex.by
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа» ЛД №02330/0150496 ад 11.03.2009.
Рэспубліка Беларусь, 220600, Мінск, вул. Чырвоная, 23.
9 789851 685055