• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    — Камужты носіш столькі запісак? — пацікавіўся Чыпаліна.
    — Вязням. Вось ужо пяць гадоў я займаюся гэтай справай. Кожную раніцуя абыходжуўсе камеры і збіраю пошту, а потым яе разношу адрасатам. Варта яшчэ ні разу мяне не злавіла і не перахапіла ні адной запіскі. Такім чынам вязні абменьваюцца навінамі.
    — Але дзе яны бяруць паперу і чарніла?
    — Яны пішуць не на паперы, а на шматкахсваіх кашуль. Чарніла ж робяць з кавалачкаў цэглы, якія бяруць са сцяны. Іх перамолваюць у парашок, а потым разводзяць у вадзе, якая застаецца ад баланды. Вось і ўсё.
    — Зразумеў, — сказаў Чыпаліна. — He забудзь заўтра зайсці да мяне ў камеру. Я падрыхтую вестачку для бацькі. A мажліва, і не толькі для яго.
    — Абавязкова зайду, — паабяцаў Кульгач і накіраваўся па сваім маршруце далей, прыкметна пакульгваючы.
    — Ты што, пашкодзіў нагу?
    — Ды не! Звычайны рэўматызм. Непазбежная хвароба тых, хто жыве ў сырасці. Я часам бываю ў сельскай мясцовасці, дзе жыве мой брат. Свае сеткі ён раскідвае на кукурузным полі паміж сцяблінамі і травінкамі. Брат цэлымі днямі знаходзіцца на свежым паветры і сонцы і атрымлівае ад гэтага толькі асалоду. Ён шмат разоў запрашаў мяне пераязджаць жыць да яго на поле. Але я ўзяўся за гэтую працу. Ведаеш, калі ўсклаў на сябе нейкія абавязкі, то нельга потым ад іх адмаўляцца, трэба даводзіць справу да канца. Да таго ж, у мяне свае асабістыя рахункі з князем Лімонам. Яго слуга забіў майго бацьку, прыхлопнуўшы на сцяне кухні. Там і дасюль засталася пляма. Часам
    я наведваюся ўтую кухню паглядзець на яе і згадаць пра бацьку. У тую сумную хвіліну я заўсёды кажу наступныя словы: «Спадзяюся, што настане дзень, калі князя Лімона таксама прыхлопнуць, і ад яго толькі пляма і застанецца». Правільна я кажу?
    — Ніколі ўжыцці я не сустракаўтакога высакароднага павука! — з захапленнем вымавіў Чыпаліна.
    — Кожны выконвае свой абавязак так, як ён яго разумее, — сціпла адказаў Кульгач і, пакульгваючы, падняўся па дзвярах да аконца, адкуль, праслізнуўшы пад самым носам у вартавых, накіраваўся далей.
    Рашсл 24,
    дзе распавядаецца аб адказным даручэнні, якое
    Чыпаліна даў Кульгачу
    Пй асля таго як павук пакінуў камеру Чыпаліны, 4 той, доўга не думаючы, адарваў ад сваёй каііК J шулі ладны шматоктканіны, а затым раздзяліў >8^ 	 яго на больш дробныя шматкі. Ямутрэба было напісаць некалькі пасланняў.
    «Ну вось, папера для напісання падрыхтавана, — задаволена падумаў Чыпаліна. — Цяпер застаецца толькі зрабіць чарніла».
    Калі турэмшчык прынёс баланду, Чыпаліна не з’еў ніводнай кроплі. Карыстаючыся лыжкай, ён наскроб крыху цэглы
    і насыпаў гэтага парашку ў міску, перамяшаў і пачаў пісаць першае пасланне на шматку тканіны другім канцом лыжкі.
    «Дарагі бацька, — пачаў ён першы ліст, — памятаеш, што я табе абяцаў? Дык вось, гэты момант набліжаецца. Я добра ўсё абдумаў і ведаю, што трэба рабіць. Абдымаю цябе, твой сын Чыпаліна».
    У другім пасланні, адрасаваным Крату, Чыпаліна напісаў:
    «ІУІой дарагі сябра Крот, ты толькі не думай, што я пра цябе забыўся. Ты ведаеш, дзе я цяпер знаходжуся, а тут, у няволі, рабіць няма чаго, і я ўвесь час думаю пра старых сяброў. Я вельмі шмат думаў пра становішча, якое склалася, і прыйшоў да высновы, што дапамагчы выйсці з яго можаш толькі ты. Я ведаю, што гэта няпроста і аднамутабе не справіцца. Але калі б табе ўдалося сабраць сотню кратоў на дапамогу, то ўсё атрымалася б. Чакаю ад цябе хугкага адказу, іншымі словамі, такога моманту, калі ты асабіста з’явішся ў маёй камеры. А ты добра ведаеш, якім чынам можна туды патрапіць. Да пабачэння.
    Твой стары сябра Чыпаліна».
    Чыпаліна крыху падумаў і дапісаў ніжэй:
    «P.S. На гэты разтваім вачам нічога не пагражае. У падзямеллі, дзе адбываюць пакаранне асуджаныя на пажыццёвае зняволенне, цёмна, як у студні, напоўненай чарнілам».
    Трэцяе пасланне прызначалася Вішаньку:
    «Дарагі Вішанька! Я не маю ад цябе ніякіх вестак, аднак упэўнены, што наша паражэнне не выбіла цябе з ка-
    ляіны і ты не ўпаў духам. Абяцаю, што хутка разлічуся з na­il’ валерам Памідорам спаўна. Тут я атрымаў мажлівасць падумаць пра многія рэчы, пра якія ў мяне не было часу
    р
    198
    падумаць на волі. Чакаю тваёй дапамогі. Дасылаю табе пасланне да Крата, пакладзі яго ў дамоўленае месца, сам ведаеш куды. Хугка напішу яшчэ.
    Усім прывітанне, Чыпаліна».
    Затым ён схаваў усе тры запіскі пад саламяным матрацам, аддаў міску турэмшчыку Лімонішчу, які праводзіў вячэрнюю праверку, і ўпершыню за ўвесь час знаходжання ўтурме моцна заснуў.
    На наступную раніцу Кульгач прынёс Чыпаліну чарговае пасланне ад бацькі. Стары быў вельмі крануты вестачкай ад сына, але параіў яму быць болыл ашчадным да сваёй кашулі.
    I сапраўды, на свае першыя пасланні Чыпаліна патраціў ледзь не палову сваёй кашулі. Вось і цяпер, адарваўшы ладны шматок, ён разаслаў яго на падлозе.
    — Што ты робіш? — абурыўся паштальён, калі ты будзеш так ставіцца да кашулі, то праз тыдзень табе не будзе на чым пісаць.
    — He хвалюйся. Праз тыдзень мяне тут ужо не будзе.
    — Баюся, штоты цешыш сябе марнымі ілюзіямі.
    — Мажліва, але замест натацый лепш дапамажы мне.
    — Усім, чым магу... Лічы, што ўсе мае восем ногутваім распараджэнні. Але што ты збіраешся рабіць? — пацікавіўся Кульгач.
    — Я хачу з тваёй дапамогай накідаць план турмы, дакладна адзначыць на ім камеры, калідоры, агароджу і гэтак далей.
    — 0, гэта зусім не цяжка. Я ведаю тут кожны квадратны сантыметр.
    3 дапамогаю Кульгача Чыпаліна хутка накідаў план турмы і абазначыў крыжыкам турэмны двор.
    — Навошта ты паставіў гэты крыжык?
    — Я растлумачу гэта пазней, — адказаў Чыпаліна. — А пакуль я дам табе тры пасланні. Адно для майго бацькі, а вось гэтыя два і план трэба занесці майму сябру.
    — За межы турмы?
    — Так. Маладому графу Вішаньцы.
    — А ён далёка жыве?
    — У замку графінь Вішань.
    — Я ведаю, дзе гэта. Добра, перадам, а заадно наведаю свайго кузена Хуткалапа, які жыве на гарышчы замка. Ён шмат разоў запрашаў мяне ў госці, але я ўсё ніяк не мог знайсці часу для гэтага... Але, калі я пайду ў замак, хто будзе за мяне разносіць пошту?
    — На дарогу туды і назад табе спатрэбіцца ўсяго два дні. Няўжо вязні не змогуць два дні абысціся без пошты?
    — Я б ніколі не пакінуў сваіх абавязкаў дзеля забавы, — адказаў Кульгач, — але тут, бачу, размова ідзе пра вельмі сур’ёзную справу.
    — Так, так, не сумнявайся, — запэўніў яго Чыпаліна, — гэта надзвычай важная і далікатная місія, ад поспеху якой залежыцьлёс многіх вязняў, мажлівасць для іхатрымаць нарэшце свабоду.
    — Для ўсіх?
    — Прынамсі, для ўсіх, акрамя забойцаў і рабаўнікоў.
    — У такім разе, як толькі завершу абход камер, я адпраўлюся ў дарогу.
    — Дарагі Кульгач, не ведаю, як і дзякаваць табе!
    — Пра гэта не хвалюйся, — адказаў павук, — калі турма апусцее, я змагу нарэшце пасяліцца на прыродзе.
    Кульгач паклаў Чыпалінавы пасланні ў сумку, павесіў яе на плячо і, пакульгваючы, накіраваўся да аконца.
    — Да пабачэння, удачы табе, — прашаптаў яму ўслед Чыпаліна.
    3 гэтага моманту, як павук знік у цемры, Чыпаліна пачаў адлічваць гадзіны і хвіліны да яго вяртання.
    Праз суткі Чыпаліна падумаў: «Зараз Кульгач ужо дзесьці паблізу ад замка».
    Чыпаліна ўявіў сабе, як маленькі шэры павучок, кульгаючы, караскаецца на гарышча, просіць свайго кузена паказаць яму пакой Вішанькі, а затым спускаецца ўніз па сцяне да ложка юнага графа і, ціхенька пабудзіўшы яго, аддае яму Чыпалінавы пасланні...
    Чыпаліна вельмі хваляваўся і месца сабе не знаходзіў, чакаючы вяртання Кульгача. Алетой усё не вяртаўся. Мінуўадзін дзень, потым другі, трэці... Вязні пачалі выяўляць трывогу. Перад сваім сыходам Кульгач нікому не паведаміў пра сакрэтнае даручэнне Чыпаліны, сказаў толькі, што пару дзён будзе адпачываць. Вязні пачалі падазраваць, што павук вырашыў пакінуць турму і адправіўся жыць у сяло, як марыў заўсёды. Чыпаліна не ведаў, што і думаць.
    Яшчэ праз дзень вязняў вывелі на шпацыр. Чыпаліна пачаў шукаць вачыма свайго бацьку, але не знайшоўяго. Ніхто не мог растлумачыць, чаму стары не выйшаў на шпацыр гэтым разам. Чыпаліна вярнуўся ў сваю камеру ў старшэнна прыгнечаным стане і ў роспачы кінуўся на нары. У той дзень ён згубіў амаль усялякую надзею.
    у якім паштальён Кульгач гіне смерцю храбрых, выконваючы свой абавязак
    то ж здарылася з павуком-паштальёнам?
    Куды ён бясследна знік, пакінуўшы Чыпаліну ў роспачы?
    Пасля таго як Кульгач разнёс турэмную
    пошту, ён, не марудзячы, накіраваўся ў дарогу. Дарожны рух
    быў даволі ажыўлены.
    Кульгач трымаўся бліжэй да абочыны дарогі, каб не патрапіць пад колы якой-небудзь карэты. Алеледзь не патрапіўпад кола веласіпеда, які праехаў зусім побач. Кульгач змог адско-
    чыць убок у апошняе імгненне.
    «Ух! Мамачка мая, — падумаўстрашэнна перапалоханы павук, — яшчэ трошкі, і маё падарожжа завершылася б і не пачаўшыся!»
    Але хутка Кульгачу пашанцавала, бо ён наблукаў на сцёкавуютрубу і па ёй спусціўся ў каналізацыю — перамяшчацца пад зямлёй больш бяспечна, вырашыў павук. He паспеў ён туды ўпаўзці, як пачуў, што нехта аклікнуў яго па імені.
    Гэта быў яго далёкі сваяк па лініі нябожчыка-бацькі, я кі жыў калісьці ў кухні графскага замка. У яго было вельмі дзіўнае імя — звалі яго Сем з паловай, таму што замест восьмай нагі ў яго была толькі яе палова. Другую палову ён страціў праз кухарку, якая, аднойчы падмятаючы падлогу, зачапіла яго нагу венікам.
    Кульгач паважліва павітаўся са сваяком. Сем з паловай засемяніўпобач з ім і нахадупачаўзгадвацьдобрыя старыя часы. Гаварыў у асноўным Сем з паловаю, усё болей пра тое, як ён страціўсваю палову нагі. Часам, каб распавесці больш падрабязна, ён спрабаваў спыніцца. Але Кульгач упарта працягваў шлях, разумеючы, што не мае права патраціць марна ні хвіліны часу.
    — Куды ты так спяшаешся? — нарэшце не вытрымаў Сем з паловаю.
    — Іду наведаць свайго кузена Хуткалапа, — адказаў, не лезучы ў падрабязнасці ўсёй гісторыі з Чыпалінам, графам Вішанькам і Кратом, Кульгач.
    — Ці не таго, што жыве ў замку графінь Вішань? Вось супадзенне. Ён і мяне нядаўна запрашаў пагасцяваць у яго пару тыдняўна гарышчы.Тадыя пайдузтабой,тым больш, штоўмяне зараз выдаўся вольны час.
    Кульгач не ведаў, радавацца яму ці не такой кампаніі. Але потым вырашыў, што ўдваіх будзе весялей і час праляціць хутчэй.