• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    Генерал Лімонік з гонарам прыняў камандаванне, але праз дзесяцьхвілін аб’явіўпрывал на пяцьхвілін. I калі ёнтолькі сабраўся аддаць загад аб працягу штурму, раптам пачуўся страшэнны грукат, і з вяршыні ўзгорка ад замка ў бок атрада генералаў імкліва пакаціўся нейкі круглы снарад неверагодных памераў. Генералы, не чакаючы каманды, развярнуліся на сто восемдзесят градусаў і сталі імкл іва адступаць уніз. Але хугкасць іх адступлення значна саступала хуткасці таго таямнічага вялізнага прадмета, які, бы снежная лавіна, усё змятаў на сваім шляху.
    Усяго празхвіліну гэты прадметнагнаўбравых ваякаўі мімаходзь раздушыў дваццаць з іх, быццам гэта былі спелыя слівы. Такім жа чынам ён праляцеў і далей, змяўшы на сваім шляху кавалерыю дона Пятрушкі, якая пачала рыхтавацца да атакі, і перавярнуўшы карэту " графінь Вішань.	u
    Калі ж нарэшце гэты вялізны прад-
    мет спыніўся, то ўсе ўбачылі, што гэта не	1 A
    бочка з дынамітам і нават не магнітная ■	7j
    марская міна, а небарака герцаг Апель|	J
    сін уласнаю персонаю.
    — Дарагі кузен, гэта вы! — кіну-	1k
    лася даягозабдымкамі першая гра* фіня.	fl'	,
    — Сіньёра, я, на жаль, не маю (	' Ч
    гонару вас ведаць, бо ніколі не	*
    быўуАфрыцы! — адхінуўся ён.уба-	. j
    чыўшы перад сабою чорны твар J ul/oJJw графіні.
    — Дык гэта ж я, графіня Вішня, дарагі кузен! Хіба вы мяне зусім не пазнаяце?	>
    — 0, неба! — закаціўшы вочы, уздыхнуў герцаг Апельсін. — Але што гэта вам стукнула ў галаву запэцкацца нейкай чорнай гадасцю?
    — Гэта было зроблена па стратэгічных меркаваннях, у мэтах дэзарыентацыі ворага. А што здарылася з вамі? Якім чынам вы зваліліся нам на галовы?
    — Я з’явіўся вам на дапамогу. Мушу прызнаць, я выбраў крыху незвычайны спосаб, але ў мяне не было іншага выйсця. Я цэлую ноч працаваў, каб выбрацца з віннага склепа, дзе мяне трымал і гэтыя бандыты. Уявіце сабе, мне давялося зубамі грызці дзверы.
    — Паўтузіна бочак з віном вы перагрызлі, а не дзверы, — злосна прамармытаў сабе пад нос кавалер Памідор.
    He зважаючы на кавалера, барон працягваў:
    — 3 цяжкасцю выбраўшыся на волю, я паспяшаўся вам на дапамогу і пакаціўся з гары, а на шляху, раздушыў цэлае племя неграў, якіх, безумоўна, нанялі гэтыя бандыты сабе ў дапамогу.
    Калі графіня растлумачыла яму, што гэта былі ніякія не негры, а атрад лімонных генералаў, барон Апельсін быў засмучаны, але ў глыбіні душы ён вельмі ганарыўся сваёй магутнасцю.
    Лімону далажылі пра вялізныя страты якраз утой момант, калі ён прымаў ванну ў сваёй палатцы. Спачатку князь падумаў, што дваццаць генералаў сталі ахвярамі вылазкі ворагаў. Калі ж Яго Светласці далажылі, што віноўнікам няшчасця быў саюзнік, Лімон страшэнна раззлаваўся.
    — Я не заключаў ні з кім ніякіх саюзаў. Усе свае войны я вяду ў адзіночку! — ганарыста вымавіўён.
    Князь загадаў выстраіць рэшткі свайго войска і выказаў перад ім прамову, якую завершыў наступным чынам:
    — Уратуй мяне неба ад сяброў, а з ворагамі я разбяруся сам!
    Крыху ачуняўшы, князь Лімон загадаў пачаць новы штурм. Дзесяцьадборных Лімончыкаўпайшлі ўатаку з дзікімі крыкамі, каб дэмаралізаваць тых, хто абараняў замак. Але іх сустрэлі вельмі прыязна, нават звышпрыязна. Чыпаліна загадаў прыстасаваць пажарныя насосы да самых вялікіх чанаўз віном, якія знайшлі ў склепах замка, і калі гвардзейцы Лімона наблізіліся да самага замка, ён даў каманду:
    — Віно!
    Вядома ж, ямутрэба было скамандаваць «Агонь!», алеўяго распараджэнні былі насосы, прыстасаваныя для тушэння агню, а не для яго распальвання.
    На атакуючых абрынуўся магутны струмень выдатнага чырвонага віна, якое трапляла ім проста ў рот. Як вынік, Лімончыкі даволі хугка пачалі хістацца. Гэта было добрае віно, алеўсё добра ў меру. Пад напорам струменя ўрэшце давялося адступіць, хаця гвардзейцы рабілі гэта без вялікага энтузіязму. У свой лагер яны вярнуліся ужо п’янымі ў дрызіну.
    Можаце сабе ўявіць, як раззлаваўся князь Лімон:
    — Ганьба! Ганьба піць чырвонае віно нашча! Так прыстойныя людзі сябе не паводзяць! Вось вам вынік — яшчэ дзесяць байцоў выбылі са строю!
    I сапраўды, дзесяць ваякаў адзін за другім улегліся ля ног правіцеля і дружна захраплі.
    3 кожнай хвілінай сітуацыя для войска князя Лімона станавілася ўсё больш катастрафічнай. Памідор ірваў валасы ў сябе на галаве.
    — Ну парайце што-небудзь! Вы ж наш замежны ваенны дарадца, трасца вам у бок! — даймаў ён містэра Караціну.
    Абаронцы замка адчувалі сябе на сёмым небе: добрая палова войска праціўніка выведзена са строю, вораг дэмаралізаваны. Зусім слушна было прымеркаваць, што хутка ён выкіне белы сцяг.
    Рашсл 23,
    у якім Чыпаліну здрадзілі, і ён вяртаецца ў турму
    е, мы не будзем ашукваць чытача: белы сцяг не ўзняўся над лагерам князя Лімона. Замест гэтага са сталіцы прыбыла цэлая дывізія Лімончыкаў, і нашым сябрам нічога не за-
    ставалася, як здавацца на літасць пераможцаў ці спрабаваць
    уцячы.
    Чыпаліна выбраўапошні варыянт, паспрабаваўшы збегчы праз падземны ход, які пачынаўся ў вінным склепе. Але ён аказаўся перакрытым гвардзейцамі Лімончыкамі. Нехта паспеў адкрыць ім яго таямніцу.
    Хто гэта такі? Сакрэту тут няма — здраднікам стаў адвакат Гарошынка. Яктолькі ён адчуў, што справа пахне керасінам, то адразу перайшоў на бок ворагаў, прынёсшы ім інфармацыю пра падземны ход. Гарошынка страшэнна баяўся, што яго галаву ізноўусунуць у пятлю і яго павесяць.
    Сіньёр Памідортакузрадваўся, штоЧыпаліна нарэшцеўяго руках, што нават загадаў адпусціць усіх астатніх палоннікаў, і тыя разышліся па дамах. Апроч Чыпаліны, пацярпеў толькі Вішанька, якога ў пакаранне пасадзілі пад арышт у мансарду.
    Чыпаліну прысудзілі да пажыццёвага зняволення, і ўтурму яго, як асабліва небяспечнага злачынцу, канваіравала цэлая рота Лімончыкаў. Чыпаліну пасадзілі ў самае глыбокае падзямелле турмы, і два разы на дзень турэмшчык Лімонішча прыносіў яму баланду з размочанага ў вадзе хлеба і сырую ваду. Чыпаліна глытаў баланду адразу, нават не бачачы яе: па-першае, таму, што быў галодны, а па-другое, у камеры ніколі не ўключалі святло. Увесь астатні час Чыпаліна ляжаў на нарах і або драмаў, або думаў.
    — Эх, толькі б пабачыцца з бацькам ці хоць неякдаць знаць яму, што я таксама тут!
    I ўдзень, і ўночы перад дзвярыма камеры шпацыравалі вартаўнікі-Лімончыкі, гучна грукаючы абцасамі.
    — Гэй, вы, падбіце сабе абцасы гумаю! — крычаў ім Чыпаліна, якому іх грукат не даваў заснуць. Але вартавыя не звярталі ніякай увагі на яго крыкі.
    Праз тыдзень па Чыпаліну прыйшлі і некуды павялі: выявілася, што ўтурэмны двор на шпацыр. Чыпаліна злаваўся на свае ногі, якія ўжо паспелі адвыкнуць хадзіць, на свае вочы, якія адвыклі ад святла і зусім не хацелі расплюшчвацца.
    Турэмны дворык быў круглым, як арэна цырка, і вязні, апранутыя ў аднолькавыя паласатыя турэмныя робы, хадзілі па колу, дыхаючы адзін другому ў патыліцу.
    Размаўляць падчас шпацыру было строга забаронена. У цэнтры стаяўтурэмшчык з барабанам і адбіваўтакт:
    — Раз... Два... Раз... Два...
    Чыпаліна ўвайшоў у кола і рушыў услед за іншымі вязнямі. Наперадзе яго ледзь плёўся нейкі сівы стары, які моцна горбіўся. Час ад часу на старога находзіў моцны прытсуп кашлю, ад якога трэслася ўсё яго цела.
    «Бедны, — падумаўЧыпаліна, — калі б ён не быўтакі стары, то яго можна было б прыняць за майго бацьку».
    У гэты момантстары вязеньтакмоцна закашляўся, што вымушаны быў прыхіліцца да сцяны, каб не ўпасці. Чыпаліна памкнуўся падтрымаць яго і ўбачыўтвар старога, пакрыты густой сеткаю зморшчын. Вязень таксама зірнуў на яго паўапухлымі вачыма і раптам, схапіўшы за плечы, прашаптаў:
    — Чыпаліна, сынок мой...
    Цяпер і Чыпаліна пазнаўу старым свайго бацьку.
    — Татка! Як жа ты пастарэў і змяніўся!
    Бацька і сын моцна абняліся.
    — He плач, Чыпаліна! — шаптаў стары. — Трымайся.
    — Я не плачу, тата. Проста мне вельмі балюча бачыць цябе такім старым і хворым. А я ж абяцаў вызваліць цябе.
    — He сумуй, будзе і на нашай вуліцы свята.
    Але час, адведзены для шпацыру, скончыўся, і Лімонішча скамадаваў адпраўляцца па камерах.
    — Я перадам табе вестачку, — паспеў сказаць на развітанне стары Чыпалоне.
    — Як?
    — Пабачыш. Мацуйся, Чыпаліна!
    — Да пабачэння, бацька.
    Чыпаліну павялі ў яго падземную камеру. Але цяпер, калі ён пабачыўся з бацькам, яна не здавалася такой цёмнай, як раней. Зрэшты, трошкі святла трапляла сюды праз аконца, якое
    выходзіла ў калідор. Аднак яго было так мала, што хапала толькі на тое, каб разгледзець боты Лімончыкаў, якія там крочылі.
    На наступны дзень Чыпаліна, каб прабавіць час, пачаў лічыць крокі вартавых. I раптам яго паклікаў нечый ціхі галасок, які даносіўся невядома адкуль.
    — Хто мяне кліча? — здзіўлена спытаў Чыпаліна.
    — Паглядзі на сцяну!
    — Гляджу ва ўсе вочы, але нічога не бачу.
    — Тады зірні бліжэй да аконца.
    — А, цяпер бачу. Ты павук. Што ты тут шукаеш? У гэтым падзямеллі нават мух няма.
    — Mae сеткі на верхніх паверхах, калі мне хочацца есці, я там заўсёды нешта знаходжу.
    У дзверы моцна забарабаніў вартавы.
    — Гэй, у камеры! 3 кім ты там размаўляеш? Ці не звар’яцеў ты выпадкам?
    — Я чытаю малітвы, якім мяне навучыла мая маці, — адказаў Чыпаліна.
    — Маліся цішэй, ты перашкаджаеш лічыць крокі.
    Павук спусціўся ніжэй і прашаптаў сваім аксамітным гола-
    сам:
    — У мяне ёсць для цябе вестачка ад твайго бацькі.
    I на падлогуўпала запіска. Чыпаліна схапіў яе і прачытаў на адным дыханні.
    «Дарагі сынок! Я ў курсе ўсіх тваіх прыгодаў. He засмучайся, што ў цябе не атрымалася так, як ты
    хацеў. Калі б я быў на тваім месцы, то зрабіў бы ўсё так сама. Зразумела, сядзець утурме не вельмі прыемна, але я мяркую, што ты туг шмат чаму навучышся, у цябе будзе час прывесці да ладу свае думкі. Той, хто перадасць табе маю запіску, — наш паштальён. Яго завуць Кульгач. Можаш яму цалкам давяраць і праз яго перадаваць для мяне вестачкі. Моцна абдымаю цябе.
    Твой бацька Чыпалоне».
    — Ну што, прачытаў?
    — Так.
    — Вось і добра. А цяпер пакладзі запіску ў рот, перажуй і праглыні. Яна не павінна трапіць у рукі турэмшчыкаў.
    — Гатова, — вымавіў Чыпаліна, праглынуўшы бацькава пасланне.
    — Тады да пабачэння, — развітаўся Кульгач.
    — Ты куды зараз?
    — Далей разносіць пошту.
    Толькі цяпер Чыпаліна заўважыў на шыі Кульгача сумку, накшталттакой, якую носяць звычайна паштальёны. Яна была поўная запісак.