Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
«I ён не сказаў мне ні слова пра гэта сваё важнае даручэнне. А я яго ўвесь час затрымліваў сваёй пустой балбатнёй. Вось чаму ён так хваляваўся, — думаў у роспачы небарака Сем з паловай. — Цяпер мне ўсё зразумела: Кульгач загінуў па маёй віне, і цяпер я абавязаны выка-
наць яго апошнюю волю. Хай і мне будзе наканавана загінуць, але я буду ведаць, што гэта не дарэмна, што такім чынам я ўшаную памяць майго вернага сябра!»
Пасля гэтага Сем з паловай рашуча накіраваўся ў свой небяспечны шлях.
Ён больш не марнаваў час на сон і да світанку яму ўдалося нарэшце дабрацца да замка графінь Вішань. Сем з паловай без цяжкасцяў знайшоў там свайго сябра Хуткалапа, якому і распавёў пра іх з Кульгачом прыгоды. Затым яны перадалі сумку з лістамі Чыпаліны Вішаньку, які знаходзіўся пад арыштам у мансардзе.
Потым Хуткалап прапанаваў сябру пагасцяваць у яго ўсё лета, і стары павук прыняў запрашэнне з радасцю: зваротная дарога выклікала ў яго сэрцы вялікі жах.
Раздзсл 26,
дзе распавядаецца пра ўцёкі з турмы не толькі вязняў,
днойчы раніцай турэмшчык Лімонішча, які звычайна прыносіўЧыпаліну баланду, паставіўшы, як заўсёды, міску, не сышоў адразу, a затрымаўся.
Твайму бацьку дрэнна. Ён сур’ёзна захварэў, — азірнуў-
шыся па баках, ціха шапнуў Лімонішча.
Чыпаліна спрабаваў даведацца пра бацьку болей, але турэмшчык ухіліўся ад падрабязнасцяў, дадаўшы толькі, што стары настолькі аслабеў, што не можа самастойна выйсці з камеры. На развітанне Лімонішча сказаў:
— Глядзі, нікому не прагаварыся пра тое, што я табе перадаў. Бо я праз гэта магу страціць месца, а мне сям’ю трэба карміць.
Чыпаліна так здзівіўся, што ўяго на некалькі імгненняў нават мову адняло. Відавочна, што сам па сабе мундзір турэмшчыка яшчэ не значыў, што ў сэрцы гэтага чалавека не засталося ні кроплі спагады. Лімонішча быў у глыбіні душы прыстойным чалавекам, добрым сем’янінам, які вымушаны быў служыць у турме, каб пракарміць дзяцей.
Калі ўтой дзень вязняў вывелі на шпацыр і яны, як зазвычай, сталі хадзіць па крузе ў такт турэмнага барабана, на душы ў Чыпаліны было як ніколі дрэнна.
«Кульгач знік, як скрозь зямлю праваліўся. Відавочна, з ім нешта здарылася, інакш ён бы ўжо даўно вярнуўся. 3 таго дня як Кульгач выправіўся ў замак, мінула дзесяць дзён. Наўрад ці ён перадаў лісты Вішаньку і Крату, інакш апошні быў бы ўжо даўно тут. Бацька сур’ёзна захварэў, так што няма чаго нават і думаць пра тое, каб здзейсніць з ім пабег з турмы. Нават калі б гэта і стала нейкім цудам мажлівым, то хто ведае, колькі потым часу ім давядзецца жыць на нелегальным становішчы без дапамогі дактароў і без лекаў? Эх, Чыпаліна, пакінь нават і думаць пра гэта, прывыкай да думкі, што рэшту свайго жыцця табе давядзецца правесці ў падземнай камеры... Ды і пасля смерці застацца тут», — падумаў Чыпаліна, мелькам зірнуўшы праз турэмнае аконца на верхавіны кіпарысаў, што атачалі турэмныя могілкі.
У той дзень шпацыр выдаўся як ніколі тужлівым. 3 паніклымі плячыма, вязні панура рухаліся па крузе. На гэты раз ніхто нават не рабіў спробу загаварыць. Як на ліха, пачала церусіць агідная імжа, але вязні не мелі права хавацца ад яе, бо шпацыр мусіў адбыцца пры любым надвор’і.
I тут раптам Чыпаліна, які ў той момант страціў ужо апошнюю надзею, пачуў, што яго нехта кліча. Голас быў на дзіва знаёмы.
«Крот! Ён прыйшоў! Ён тут!» — азарыла яго, і ад радасці кроў гулка застукала ў скронях.
— На наступным крузе замарудзь крок, — вымавіўусё той жа голас.
— Мілы, дарагі Крот, ты ўсё-такі з’явіўся на мой кліч! — шчасліва шаптаў Чыпаліна, які быў проста на сёмым небе ад шчасця. Надышоў нарэшце і яго час!
Чыпаліна спецыяльна наступіў на нагу вязню, які ішоў перад ім. Той абярнуўся і забурчэў:
— Ты што, ужо зусім аслеп?
— Слухай мяне ўважліва, — зашаптаў Чыпаліна, — перадай па колу, што праз чвэрць гадзіны мы ўсе будзем на волі.
Вязень яшчэ больш абярнуўся і падазрона зірнуў на Чыпаліну:
— Ты, відаць, звар’яцеў, хлопец!
— Рабі, што я табе кажу, — цвёрда сказаў Чыпаліна. — Перадай, каб усе былі гатовы. Мы будзем за межамі турмы да канца шпацыру.
He зусім прымаючы да веры словы Чыпаліны, вязень усё ж перадаў іх далей, справядліва памеркаваўшы, што ў любым выпадку горш ад гэтага ім не будзе. Пасля гэтага
паходка вязняў стала на вачах мяняцца, іх плечы выпрасJч» таліся. Крок стаў цвёрдым і энергічным. Лімонішча, я кі праводзіўтой шпацыр, заўважыў метамарфозу з вязнямі і вырашыў іх пахваліць за гэта.
— Малайцы, — крыкнуў ён. — ... Раз... два... раз... два...
Цяпер шпацыр стаў нагадваць не панурае шэсце вязняў, а страявы марш бравых вайскоўцаў.
215
Калі Чыпаліна зноў параўняўся з тым месцам, дзе пачуў голас Крата, той даў далейшыя інструкцыі:
— Падземны ход гатовы. Табетрэба тол ькі скокнуць на адзін крокулева ад гэтага месца. Зямля сама разыдзецца падтваімі нагамі. Мы пакінулі зверхутолькі тонкі слой.
Чыпаліна ізноў даў знак вязню, што ішоў наперадзе, і прашаптаў яму:
— На наступным крузе, калі я штурхну цябе, зрабі крокулева і падскоч.
Вязень хацеў яшчэ нешта спытаць, але ў гэты момант Лімонішча якраз грозна зірнуў у іх бок, і Чыпаліна больш нічога не паспеў сказаць.
Трэба было неякадцягнуць увагутурэмшчыка, па ўсім коле вязняў прабег прыглушаны шэпт, і потым нехта з вязняў закрычаў немым голасам:
— Ай-яй-яй!
— Што здарылася? — грозна закрычаў Лімонішча, павярнуўшыся ў бок, адкуль пачуўся крык.
У7 'Л ! *
— Мне наступілі на балючы мазоль!
У той час як турэмшчык пагрозліва глядзеў на парушальніка парадку, Чыпаліна падаў знак. Вязень, што быў наперадзе, зрабіў крок улева, падскочыў і знік.
Чыпаліна перадаў па кругу:
— Кожны раз, калі мы будзем праходзіць каля гэтага месца, той, каго я штурхну нагой, будзе скакаць у гэтую дзірку.
Пасля гэтага і пайшло, і паехала... На кожным крузе адзін з вязняў скакаў у падземны ход і знікаў. А каб турэмшчык не заўважыў нічога, кожным разам нехта з астатніх вязняў крычаў з супрацьлеглага боку:
— Ай-яй-яй!
— Што здарылася?! — грамавым голасам пытаўся Лімонішча.
Адказы вязняўутакім выпадку гучалі аднолькава — як своеасаблівы пароль:
— Мне наступілі на балючы мазоль!
— Што гэта сёння з вамі адбываецца? — падзівіўся турэмшчык. — Вы толькі тое і робіце, што наступаеце адзін другому на мазалі. Будзьце ўважлівейшымі!
Пасля пяці-шасці кругоў Лімонішча нешта западозрыў. Ён уважліва паглядзеў на вераніцу вязняў, што вялі вакол яго свой карагод.
«Дзіўна, — думаў ён, — відавочна, што вязняў стала менш». Але потым падумаў, што гэта ямутолькі падалося.
«Куды ж яны дзенуцца, турма зачынена, сцены высокія».
Каб пераканацца, што ўсё ў парадку, турэмшчык вырашыў палічыць сваіх вязняў. Але паколькі яны хадзілі па крузе, то ён ніяк не мог запомніць, з якога вязня пачаў свой падлік. Ён палічыўдва разы.У вынікуатрымалася, што вязняў стала болей, чым было ў пачатку шпацыру.
ft
«Як такое можа здарыцца? Яны ж не могуць дзяліцца на часткі. Якая жлухта гэтая арыфметыка!»
Чытач, відаць, ужо зразумеў, што бедалага Лімонішча быў не надта моцны ў арыфметыцы. Але калі ён урэшце прыгледзеўся ўважлівей, раптам без падлікузразумеў, што вязняў стала ўдва разы менш, чым было!
Турэмшчык нават падняў вочы ў неба, каб пераканацца, ці не ўзлятаюць яго падапечныя туды, а акурат у гэты момант чарговы вязень знік пад зямлёю.
Увесь гэты час Чыпаліна не пераставаў думаць пра свайго бацьку. За кожным разам, калі яшчэ адзін вязень знікаў пад зямлёю, у хлопчыка балюча сціскалася сэрца:
«Эх, каб гэта быў мой бацька!»
Але Чыпалоне быў замкнуты ў сваёй камеры, і няма чаго нават думаць пра яго вызваленне. Урэшце Чыпаліна вырашыў, што дапаможа ўсім вязням збегчы, а сам застанецца ў турме з бацькам. Калі ён не зможа атрымліваць асалоды ад волі разам з бацькам, яна яму не патрэбная!
Чыпаліна быў вельмі засмучаны. Ён нават паспрабаваў аклікнуць Крата, каб сказаць яму пра сваё рашэнне застацца ўтурме. Але Крот яго не пачуў.
А між тым, вязняў станавілся ўсё менш: пятнаццаць, трынаццаць, дзесяць...
Канчаткова збіты з панталыкуЛімонішча працягваў механічна біць у свой барабан.
«Справа тут відавочна нячыстая, — думаў ён у роспа. чы, — яны знікаюць адзін за другім. Што мне рабіць? А што, калі да канца шпацыру яны знікнуць усе? Вось, засталося толькі шасцёра... Ды што я кажу, ужо пяць!..»
НарэшцеЛімонішча вырашыўпакласці канецгэтай д’ябалывчыне, якая адбывалася ў яго пад самым носам.
— Стой! — закрычаў ён з усіх сіл.
Чыпаліна і яшчэ чацвёра вязняў, якія засталіся, спыніліся. Вязні запытальна паглядзелі на хлопчыка.
— Уцякайце хутчэй! — крыкнуў Чыпаліна.
Вязні не прымусілі прасіць сябе двойчы і адзін за другім сталі скакаць у падземны ход. Чыпаліна застаўся стаяць на месцы. Але ў гэты момант ён адчуў, як нечыя дужыя рукі схапілі яго за ногі і пацягнулі ўніз. Таварышы Чыпаліны здагадаліся, чаму ён вырашыў застацца, і без асаблівых цырымоній зацягнулі яго ў падземны ход.
— He будзь дурнем, — даводзілі яны, — за межамі турмы ты зможаш прынесці свайму бацьку больш карысці, чым у турме. Бяжым хутчэй!
— Пачакайце і мяне! — жаласліва закрычаў Лімонішча, да якога нарэшце дайшло, што здарылася. — Я таксама пайду з вамі. He кідайце мяне, бо князь павесіць мяне на першым суку!
— Добра, возьмем яго з сабой, — вырашыў Чыпаліна, — бо нам удалося збегчы таксама і дзякуючы яго дрэннаму веданню арыфметыкі.
— He губляйце часу, — пачуўся аднекуль збоку знаёмы голас, — тут столькі святла, што я папросту магу аслепнуць.
— Дружа Крот! Даруй мне, але я не магу бегчы з усімі! Мой бацька хворы і зачынены ўсваёй камеры. Ну падумай сам, хіба я магу кінуць яго аднаго?
Крот пачухаў галаву.
— Я добра вывучыў план турмы і ведаю, дзе месціцца яго камера. Але ці ёсць яшчэ ў нас крыху часу? Трэба было мяне загадзя папярэдзіць. Але паспрабуем нешта зрабіць...
Крот выдаў прызыўны кліч, і вокамгненна перад імі з’явілася мноства кратоў.
— Перад намі стаіць яшчэ адна няпростая задача: мы павінны пракапаць, падземную галерэю вось у гэты бок.
I Крот паказаў на плане турмы кірунак.
— На гэта ў нас не болей за чвэрць гадзіны.
Краты ўсёй сваёй вялікай і дружнай камандай узяліся за справу не трацячы ні хвіліны. Хугка Чыпаліна ўжо змог пралезці ў камеру свайго бацькі. Чыпалоне ляжаў на нарах зусім слабы і трызніў. Яго вынеслі ў падземны ход, і зрабілі гэта вельмі своечасова, бо літаральна праз некалькі хвілін у яго былую камеру ўварваліся Лімончыкі, якія бегалі па турме ў пошуках вязняў.