Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
— Ну што ж, паглядзім, — казаў у такіх выпадках майстар Вінаградзінка, чухаючы сабе патыліцу сагнутым шылам, — шэсць памножыць на сем — атрымліваецца сорак два... прэч дзевяць ... у выніку будзе сямнаццаць.
— А ці хопіць гэтага на дом?
— Калі добра падумаць, не.
— Дык што ж мне рабіць?
— Гэта ўжотвая справа. Калі бракуе цэглы, каб пабудаваць дом, то вазьмі ды складзі сабе лаўку.
— Але мне не патрэбна лаўка! Іх хапае і ў парку, а калі яны будуць усе занятыя, то я магу і пастаяць.
Майстар Вінаградзінка зноў пачаў старанна чухаць сваю галаву сагнугым шылам. Спачатку ён пачухаўза правым вухам, потым за левым і нарэшце схаваўся ў сваю майстэрню. Так і не дачакаўшыся ад шаўца ніякай парады, дзядуля Цукіна вырашыў больш працаваць і менш есці. Цяпер за год яму ўдавалася набыць па тры цэглы, а калі моцна паднатужваўся — то і па пяць. Цукіна стаўтонкім, як запалка, затое куча цэглы расла.
Суседзяў гэтая гісторыя цешыла, і яны казалі: «Паглядзіце на Цукіну, падобна на тое, што гэтыя цэглы ён дастае са свайго жывата. Кожны раз, калі да кучы дадаецца адна цагліна, Цукіна худзее на цэлы кілаграм!»
Так працягвалася некалькі гадоў. Аднойчы дзядуля Цукіна адчуў, што больш не ў стане працаваць так, як раней, бо яго сталы ўзрост пачаў нагадваць пра сябе. Ён ізноў паклікаў майстра Вінаградзінку:
— Калі ласка, зайдзіце і палічыце, колькі ў мяне цяпер цаглінаў.
Майстар Вінаградзінка, прыхапіўшы з сабою сагнутае шыла, каб чухаць галаву, кінуў вокам на кучу цаглінаў і прамовіў:
— Шэсць на сем сорак два... прэч дзевяць ... у выніку сто васемнаццаць штук.
— Ці хопіць гэтага, каб пабудаваць дом?
— Думаю, што не.
— I што мне цяпер рабіць?
— Нічым не магу дапамагчы... Гэтай колькасці цаглін хопіць для пабудовы... куратніка.
— Але ж у мяне няма курэй! Навошта мне куратнік?
— Пасадзі туды ката. Гэтая жывёла прыносіць карысць, бо ловіць мышэй.
— Гэта слушна, але ў мяне няма ката і, шчыра кажучы, мышэй таксама няма.
— He ведаю, што і параіць табе, — фыркнуў майстар Вінаградзінка і люта пачухаў галаву сагнутым шылам, — сто васемнаццаць — гэта сто васемнаццаць, і ні цаглінай больш, ці нетак?
— Калі гэта кажа той, хто вывучаў арыфметыку, то значыць, так яно і ёсць.
Дзядуля Цукіна ўздыхнуў адзін раз, потым другі. Урэшце, колькі ні ўздыхай, а цаглін ад гэтага болей не стане, і ён вырашыў не марнуючы часуўзяцца за будаўніцтва.
«Зраблю маленькі дамок, зусім маленькі, — думаў ён, узводзячы сцены, — палац мне не патрэбен, тым больш, што я і сам не волат. А калі цэглы будзе недастаткова, выкарыстаю некалькі лістоў паперы».
Дзядуля Цукіна працаваў не спяшаючыся, з вялікай асцярожнасцю, таму што баяўся зрасходаваць адразу ўсе цагліны. Ён клаў іх адну на другую ашчадна, быццам яны былі шкляныя. Стары Цукіна памятаў кожную сваю цаглінку.
— Вось, — казаўён, узяўшы адну з іх і пяшчотна яе гладзячы, — гэтую цагліну я набыўдзевяць гадоўтаму на Каляды. Я купіў яе на грошы, адкладзеныя на качку да святочнай вячэры. Але нічога, качку я пакаштую пазней, калі дом будзе пабудаваны.
Над кожнай цаглінай ён доўга-доўга ўздыхаў. Аднак калі ўсе цагліны былі выкарыстаны, уздыхаўу старога засталося яшчэ вельмі шмат, а дом атрымаўся падобным на галубятню.
«Калі б я быў голубам, — падумаў небарака Цукіна, — то мне было б тут вельмі ўтульна».
Ён паспрабаваў зайсці ў свой дамок, але так моцна стукнуўся каленам аб дах, што ўся яго пабудова ледзь не развалілася.
«Пастарэўшы, я зрабіўся і рассеяным. Трэба быць крыху ўважлівейшым».
Старыстаўна калені пераддзвярыма і на карачках, пыхкаючы, нібы паравоз, запоўз у свой дамок. Адразу ж выявілася, што беды яго не скончыліся. Калі Цукіна паспрабаваў падняцца, то столь затрашчала, пагражаючы абваліцца. He мог ён і расцягнуцца на падлозе ва ўвесь рост, таму што дамокатрымаўся занадта малым. Нельгабылоўлегчыся ўпоперак, бо дамок быў зусім вузкім. А ногі? Іх жа таксама трэба было неяк уцягнуць унутр, інакш у дождж яны намоклі б.
«Відаць, — зрабіў выснову Цукіна, — мне не застаецца нічога іншага, апроч як заняць сядзячае становішча».
Так ён і зрабіў. Сеўшы, Цукіна пачаў уздыхаць, але як мага цішэй, каб не пашкодзіць сваё жытло. Ён цалкам за-
поўніў сабою свой дамок, а яго твар у акенцы здаваўся ўвасабленнем смутку.
— Якты сябе адчуваеш? — спытаў майстар Вінаградзінка, які выйшаў пацікавіцца з дзвярэй сваёй майстэрні.
— Дзякуй, добра, — ветліва адказаў Цукіна.
— А табе не цісне крыху ў плячах?
— He, я зняў з сябе дакладную мерку.
Шавец Вінаградзінка пачухаў сабе галаву шылам і нешта прамармытаў, аднак што канкрэтна, зразумець было немажліва. Тым часам з усіх бакоў пачаў збягацца народ, каб паглядзець на дамок Цукіны. Прыбегла таксама чародка хлапчукоўсвавольнікаў. Самы маленькі з іх забраўся на дах дамка і пачаў спяваць, прытанцоўваючы:
Ах, што за хата ў Кабачка: У склепе левая рука, На кухні — дык наадварот, А ў спальні — ногі і жывот! A hoc? Куды падзеўся нос? Ды вось — да столі ён прырос!
— Богам прашу, хлопчыкі, — умольным голасам вымавіў Цукіна, — цішэй, a то мой дамок разваліцца. Ён такі нетрывалы.
Каб неякзадобрыць гарэзаў, Цукіна дастаўз кішэні некалькі цукерак у яркіх абгортках, якія ляжалі там з векапомных часоў, і прапанаваў іх хлапчукам. Тыя з радасным віскам накінуліся на здабычу, распіхваючы адзін другога, бо кожны імкнуўся, каб цукеркі дасталіся яму.
3 гэтага дня, як толькі ў кішэні Цукіны заводзілася крыху дробных грошай, ён траціў іх на цукеркі для дзятвы. Ён клаўласункі на падаконнік, быццам насыпаў хлебныя крошкі для вераб’ёў. Такім чынам у Цукіны з’явіліся сябры. Некалькі разоў ён
*
нават пускаў хлопчыкаў па чарзе ў свой дамок, а сам заставаўся знадворку і сачыў, каб яны не нарабілі бяды.
Толькі Цукіна пачаў распавядаць пра ўсё гэта Чыпаліну, як на ўскраіне сяла паднялося воблака пылу. 3 усіх бакоў пачуўся стукдзвярэй і вокнаў, якія спяшаліся зачыніцьжыхары сяла. На вачах у Чыпаліны жонка шаўца Вінаградзінкі вельмі паспешліва апусціла жалезныя аканіцы. Людзі хаваліся па сваіх халупках так хутка, быццам вось-вось павінен быў наляцець ураган. Нават куры, каты і сабакі кінуліся ўцякаць хто куды ў пошуках сховішча.
Чыпаліна так і не паспеў ні ў кога спытаць пра тое, што адбываецца: воблака пылу, якое суправаджалася жахлівым грукатам, ужо праскочыла праз усё сяло і спынілася якраз перад дамком дзядулі Цукіны.
Калі пыл крыхуўлёгся, перад позіркам Чыпаліны паўстала карэта, запрэжаная чацвёркай коней, дакладней, агуркоў. Як вы ўжо паспелі заўважыць, у гэтай краіне ўсё было ў сваяцтве з якой-небудзь садавінай ці агароднінай. 3 карэты на дол саскочыла асоба зайздросных памераў, апранутая ва ўсё зялёнае і такая круглая, што здавалася, яшчэ крыху — і яна лопне. Гэтая
істота дзякуючы сваім чырвоным надзьмутым шчокам вельмі моцна нагадвала пераспелы памідор.
Гэта, зрэшты, і быў не хто іншы, як кавалер Памідор, галоўны мажардом і аканом замка графінь Вішань. Чыпаліна скеміў, што ад гэтай персоны нельга чакаць нічога добрага, калі пры адным толькі яго з’яўленні ўсе паразбягаліся куды вочы глядзяць.
Аднак кавалер Памідор нічога дрэннага не рабіў. Ён толькі пільна глядзеў на старога Цукіну, не зводзячы з яго вачэй, глядзеў доўга, пагрозліва схіліўшы галавуўбок і не кажучы ні слова.
Беднаму Цукіну хацелася праваліцца скрозь зямлю разам са сваёй халупкай.
Пот ручаінамі сцякаў з ілба старога і трапляў яму проста ў рот, аднак у Цукіны не хапала смеласці падняць руку і абцерціся, і яму даводзілася глытаць салёныя і горкія кроплі.
He вытрымаўшы, Цукіна заплюшчыў вочы і стаў сябе супакойваць: «Ну вось, Памідора тут больш няма. Я мораплаўца, а дамок мой — лодка... Мы знаходзімся пасярэдзіне Ціхага акіяна. Марская вада, блакітная і спакойная, прыносіць нам прыемную прахалоду. 0, як плаўна пакачваецца на хвалях мая лодачка...»
Але гэта быў ніякі не акіян, а кавалер Памідор. Ухапіўшыся за дах, ён пачаў трэсці дамок так, што пасыпалася чарапіца. Калі ж дзядуля Цукіна зноў расплюшчыў вочы, Памідор так моцна зароў, што вокны і дзверы ўсіх астатніх ( халупак зачыніліся яшчэ шчыльней, чым раней, і той, хто дасюль зачыніў свае дзверы на адзін абарот ключа, паспяшаўся павярнуць яго яшчэ раз.
— Зладзюга! — грымеў Памідор. — Бандыт! Ты пабудаваўсапраўдны палац на зямлі, якая з’яўляецца ўласнас-
18
цю графінь Вішань, і збіраешся жыць тут у бяздзейнасці і гультайстве, смеючыся з дзвюх сталага веку сіньёр-удоў і круглага сіраты, іх унучатага пляменніка. Я табе пакажу!
— Ваша дастойнасць! — усклікнуў Цукіна. — Дазвол на будаўніцтва гэтага дамка быў мне дадзены самім графам Вішняй.
— Граф Вішня ўжо трыццаць гадоў як нябожчык — дай Божа спачын яго душы. Цяпер гэтая зямля належыць графіням, і ты мне зробіш вялікую паслугу, калі выберашся адсюль, пакуль цэлы. Далейшае табе растлумачыць адвакат. Адвакат! Гэй, дзе ты там?
Сіньёр Гарошынка, які выконваўу гэтым сяле абавязкі адваката, увесь гэты час стаяў за дзвярыма свайго дома, гатовы азвацца на першы воклік. Ён выскачыўтак імкліва, як гарошынка са стручка. Кожны раз, наязджаючы ў сяло, Памідор клікаўадваката, кабтой пацвярджаўяго высновы.
— Вось і я, ваша дастойнасць! Чым магу быць карысны? — прамямліў Гарошынка, сагнуўшыся ў паклоне напалам і пазелянеўшы ад страху. Ён быў вельмі маленькага росту, і яго паклон застаўся незаўважаным. Тады, баючыся падацца няветлівым, Гарошынка зрабіў кулець праз галавутак, што яго ногі заматляліся ў паветры.
— Скажы гэтаму старому, што ён мусіць зараз жа сысці адсюль іменем закону. I абвясці ўсім мясцовым жыхарам,
што графіні Вішні пасадзяць у гэтую будку лютага сабаку 1 Масціну*. Ён дыкужо прыглядзіць за свавольнікамі, якія з нядаўняга часу не выказваюць належнай павагі.
— Я... сапраўды... — блытаючыся ўсловах, замармы-^ таў нешта невыразлівае сіньёр Гарошынка. Ад страху ён яшчэ больш пазелянеў.
— Што сапраўды ці несапраўды? Ты адвакат ці не?
'Я
* Масціна — парода вартавых сабак.
19
— Так, ваша дастойнасць. Я скончыў універсітэт у горадзе Саламанка, вывучыў грамадзянскае і крымінальнае права.
— Усё, хопіць... Калі ты адвакат, то я маю рацыю. Можаш ісці.
I сіньёр Гарошынка, не дачакаўшыся паўторнага загаду, знік яшчэ жвавей, чым з’явіўся.