Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
Зрэшты, малады герцаг Мандарын і сам хутка гэта зразумеў. Цяжка сапучы, ён спусціўся на падлогу.
Якраз у гэты момант кавалер Памідор атрымаў звестку, што дамокстарога Цукіны зніку невядомым кірунку. Кавалер не стаў доўга меркаваць пра гэтую дзіўную і непрыемную падзею, а адразу ж даслаў данясенне губернатару Лімону і папрасіў яго прыслаць у сяло пару дзесяткаў паліцыянтаў Лімончыкаў.
Лімончыкі з’явіліся на наступны дзень і адразусталі наводзіць у сяле парадак: абышлі ўсе дамы і арыштавалі ўсіх тых, хто патрапіў ім у рукі або хто сустрэўся на іх шляху.
Зразумела, арыштавалі і майстра Вінаградзінку. Шавец узяў гнутае шыла, каб чухаць сабе галаву, і, незадаволена забуркацеўшы, пайшоў за паліцыянтамі. Але Лімончыкі адразу канфіскавалі, дакладней, проста забралі ў яго шыла.
— Вы не маеце права насіць зброю, — строга патлумачылі яны майстру Вінаградзінку.
— А чым я цяпер буду чухаць за вухам? — абурыўся ён.
— Калі вам захочацца пачухацца, паведайце нашаму камандзіру, і хай ён прымае рашэнне, што рабіць.
Пасля гэтага кожны раз, калі майстру Вінаградзінкутрэба было пачухаць галаву за вухам, каб лепш думалася, ён адразу звяртаўся да камандзіра паліцыянтаў і той загадваўаднаму са сваіх Лімончыкаў чухаць арыштаванаму галаву шабляю.
Сярод арыштаваных апынуўся і прафесар Груша. Яму дазволілі ўзяць з сабоютолькі скрыпку і свечку.
— А навошта вам патрэбна гэта свечка? — здзівіліся Лімончыкі, калі знайшлі яе ў кішэні прафесара падчас ператрусу.
— Мне яе паклала ў кішэнь мая жонка, яна кажа, што ў каземаце замка вельмі цёмна.
Наогул, у гэты нешчаслівы дзень былі арыштаваны практычна ўсе жыхары сяла — мужчыны, за выключэннем сіньёра Гарошынкі, бо ён быў адвакатам, і Цыбулі-Парэя, бо яго не змаглі нідзе знайсці.
А Цыбуля-Парэй не хаваўся, ён спакойна сядзеў на сваім балконе з расцягнутымі ўабодва бакі вусамі, на якіх была развешана на прасушкутолькі што памытая бялізна. Паліцыянты прынялі яго за слуп для бялізнавых вяровак і не звярнулі на яго ніякай ўвагі. Затое старога Цукіну яны арыштавалі ў ліку першых. Стары неахвотна плёўся за Лімончыкамі, як зазвычай, уздыхаючы. Гэта вельмі раздражняла паліцыянтаў.
— Чаму вы так часта ўздыхаеце? — строга спытаўу яго камандзір паліцыянтаў.
— Таму штоўмяне вельмі шматуздыхаў. Я працаваўусё жыццё і кожны дзень адкладваў у запас тузін уздыхаў, ця/ пер іх у мяне вялізная колькасць і іхтрэба некуды дзяваць.
Што датычыць жаночай паловы сяла, то ёй пашанцавала больш: паліцыянты арыштавалі толькі таўстушку Гарбузіху. Але яна адмовілася ісці сваімі нагамі.
Тады паліцыянты збілі яе з ног і, паколькі яна была круглая, пакацілі яе да самых вароттурмы, што месцілася ў замку графінь Вішань.
А як жа Чыпаліна? He хвалюйцеся! Хітрасць і смеласць дапамаглі яму выслізнуць ад паліцыянтаў. Ён спакойна сядзеў на прызбе ў кампаніі адной дзяўчынкі, якую звалі Радыска, і назіраў за тым, як навокал сноўдалі Лімончыкі. Калі тыя спыталі ў Чыпаліны і Радыскі, ці не даводзілася ім бачыць у гэтых месцах небяспечнага бандыта Чыпаліну, яны адказалі, што бачылі, як Чыпаліна схаваўся пад шапкай камандзіра паліцыянтаў, і са здзеклівым рогатам уцяклі. Аўвечары Чыпаліна і Радыска надумалі прабрацца ў замак графінь Вішань, каб разведаць, як там утрымліваюцца арыштаваныя і ці ёсць мажлівасць іх вызваліць.
Рашсл 2,
у якім Вішанька парушае правілы, што ўстанавіў дон Пятрушка
амак, які стаяў на вяршыні пагорка, з усіх бакоў быў абкружаны вялізным паркам. На агароджы парка, ля самага ўвахода, вісела таблічка, на якой з аднаго боку быў надпіс:
«Уваход забаронены», з іншага боку — «Выхад забаронены».
Першы надпіс быў прызначаны для мясцовай дзятвы, каб у яе не ўзнікала спакусы пералезці праз агароджу і пачаць гульню пад векавымі дрэвамі, якія раслі ў парку. Другі надпіс прыз-
начаўся персанальна Вішаньку, каб адбіць у яго жаданне збегчы ў сяло і вадзіцца з дзецьмі беднякоў.
Вішанька гуляў па парку зусім адзін і глядзеў ва ўсе вочы: як бы незнарок не наступіць на клумбу і не растаптаць кветак. Зрэшты, яго настаўнік, дон Пятрушка, прымацаваў дзе толькі можна таблічкі, на якіх было пазначана ўсё тое, што Вішаньку рабіць дазвалялася і што катэгарычна забаранялася.
Да прыкладу, побач з басейнам, дзе гарэзнічалі чырвоныя рыбкі, можна было пабачыць таблічку з такім вось надпісам: «Вішаньку забараняецца ўсоўваць рукіўбасейн».
Надпіс на другой таблічцы папярэджваў: «Рыбкам забараняецца заводзіць размову з Вішанькам». Пасярод клумбаўз кветкамі месціліся таблічкі з надпісамі кшталту: «Вішанька не павінен чапаць кветкі, інакш ён застанецца без садавіны». Ці такім: «Бяда Вішаньку, калі ён будзе хадзіць па газоне! За гэта яго чакае пакаранне — тысячу разоў напісаць: “Я дрэнна выхаваны хлопчык”». Усе гэтыя аб’явы былі прыдуманыя донам Пятрушкам — настаўнікам юнага графа Вішанькі.
Аднойчы няшчаснае дзіця спытала ў сваіх высакародных цётачак дазволу хадзіць у мясцовую школку разам з усімі дзецьмі. Ён штодня бачыў, прасунуўшы галаву праз пруты агароджы парка,якяны раніцай ішліўшколуіўдзень вярталіся адтуль, радасна размахваючы сваімі ранцамі, як сцягамі. Аднак першая графіня абурылася:
— Граф дэль Вішня за адной партай з сынам неабцясанага мужыка? Ніколі!
За ёй паўтарала і другая цётачка:
— Штаны графа дэль Вішні на вульгарнай лаўцы школьнай парты? Гэтаму не бываць ніколі!
Тамудля хлопчыка і нанялі прыватнага настаўніка, таго самага дона Пятрушку, які валодаў асаблівасцю выскокваць знянацку невядома адкуль і заўсёды не ў час і ўмеш-
вацца ў чужыя справы. Калі, да прыкладу, Вішанька, выконваючы дамашняе заданне, пачынаў назіраць за мухай, якая запаўзла ў чарнільную кляксу і, відаць, прагла навучыцца пісаць, знянацкуз’яўляўся дон Пятрушка. Ён выцягваў сваю насоўку ў чырвона-блакітную клетку, смаркаўся ў яе і пачынаў:
— Сумная доля чакаетыххлопчыкаў, якія назіраюць за мухамі. 3 гэтага ўсё і пачынаецца. Адна муха цягне за сабою другую, непаслухмяныя дзеці пачынаюць назіраць за павукамі, затым за катамі і іншымі жывёламі і забываюць вучыць урокі. He можа стаць добрым хлопчыкам той, хто не вучыць урокаў. А той, хто не стане добрым хлопчыкам, не стане добрым чалавекам. А той, хто не з’яўляецца добрым чалавекам, рана ці познатрапляеўтурму. Вішанька, каліты не хочаш апынуцца ўтурме, перастань глядзець на муху.
Калі Вішанька адкрываўсвой альбом, каб крыху памаляваць, невядома адкуль з’яўляўся дон Пятрушка, смаркаўся ў клятчастую насоўку і зноў пачынаў свае нуднае павучанне.
— Нічога добрага не чакае тых хлапчукоў, якія губляюць час на пэцканне паперы. Кім яны стануць, калі вырастуць? У лепшым выпадку малярамі — людзьмі, якія вечна ходзяць у брудным і рваным адзенні і толькі тым і займаюцца, што ўдзень і ўночы фарбуюць сцены, а таму рана ці позна трапляюць у турму, як таго і заслугоўваюць. Вішанька, ты ж не хочаш трапіць у турму?
Дон Пятрушка датакой ступені запалохаў Вішаньку турмою, што бедны хлапчук пачаў баяцца свайго ценю.
На шчасце, часам дон Пятрушка не мог выскачыць ні з якога боку, бо ішоў падрамаць або пасядзець у сваё задавальненне за бутэлькай віна. Толькі ўтакія рэдкія хвіліны Вішанька адчуваў сябе па-сапраўднаму свабодным. Яго
выхавацель таксама разумеў гэта і таму загадаў расставіць у паркуўсе вышэй згаданыя таблічкі. Дзякуючы такой сістэме выхавання ён мог дазволіць сабе падрамаць лішнюю гадзінку, цвёрда ўпэўнены, што яго вучань не будзе губляць часударэмна, гойсаючы па парку, а будзе вучыць урокі.
Але Вішанька быў кемлівым хлопчыкам і хутка знайшоўвыйсце з гэтага становішча: калі яму даводзілася праходзіць no634 з таблічкамі, ён здымаў акуляры і пераставаў іх бачыць. У гэтыя хвіліны ён мог спакойна думаць пра сваё.
Так было і на гэты раз. Вішанька, зняўшы акуляры, прагульваўся па парку сам-насам са сваімі думкамі. Раптам ён пачуў два гучных, як званочкі, галасы. Яны былі, відавочна, скіраваны да яго:
— Сіньёр граф! Сіньёр граф!
Ён надзеў акуляры і за агароджай парка ўбачыў хлопчыка такога ж узросту, як і ён сам, са шчырым сімпатычным тварам, і дзяўчынку гадоў дзесяці. Яе валасы былі заплеценыя ў коску, якая нагадвала хвосцік радыскі і задзірыста тырчэла ўверх.
He набліжаючыся да агароджы, Вішанька цырымонна пакланіўся і адказаў:
— Добры дзень, сіньёры! Я не маю гонару вас ведаць, але ахвотна пазнаёміўся б з вамі.
— Дык чаму ты не падыдзеш да нас бліжэй?
— He магу. Дон Пятрушка забараняе мне размаўляць з мясцовымі дзецьмі.
— Але ж ты ўжо размаўляеш.
— Ну калі так, то я падыду.
Вішанька быў хлапчуком на дзіва сарамлівым, але ў вырашальныя хвіліны жыцця мог здзейсніць учынак, варты сапраўднага мужчыны. Ён без ваганняў ступіў на газон, падмінаючы нагамі траву, і наблізіўся да металічнай агароджы.
— Мяне завуць Радыска, — назвалася дзяўчынка, — a яго — Чыпаліна.
— Вельмі прыемна, сіньярына. Вельмі прыемна, сіньёр Чыпаліна. Я ўжо чуў пра вас ад кавалера Памідора.
— Так, так. I, напэўна, нічога добрага... Бо гэты тып, каб мог, то праглынуў бы мяне без усялякіх прыправаў і не падавіўся б.
— Менавіта так. Якраз таму я і ўяўляў вас сімпатычнай асобай. I бачу, што не памыліўся.
Чыпаліна ўсміхнуўся:
— Вось і выдатна. Аднак навошта ты разводзіш усе гэтыя цырымоніі і звяртаешся да мяне на «вы», быццам стары прыдворны ў парыку. Давай звяртацца адзін да другога на «ты».
Вішанька ў гэты момант успомніў пра адну з таблічак, якія павесіў дон Пятрушка на дзвярах куратніка: «Забараняецца казаць “ты" каму б там ні было». Гэтая таблічка з’явілася пасля
таго, як аднойчы дон Пятрушка застаў свайго выхаванца падчас сяброўскай размовы з курамі, у якой Вішанька звяртаўся да іх на «ты». Як вы разумееце, гаварыў толькі Вішанька, а куры моўчкі пазіралі на яго, схіліўшы свае чубатыя галоўкі набок. Але хлопчыку і гэтага было дастаткова, бо ён адчуваў сябе такім самотным! He зважаючы на строгую забарону, Вішанька згадзіўся з прапановай Чыпаліны і адказаў:
— Згодны. Будзем звяртацца адзін да другога на «ты». Можа, ад гэтага ў дона Пятрушкі ікаўка пачнецца.
Яны весела засмяяліся. Спачатку Вішанька смяяўся вельмі асцярожна, трымаючы ў памяці ячшэ адно пісьмовае папярэджанне дона Пятрушкі: «Забараняецца смяяцца па панядзелках,