• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    X
    Чыпаліна, я кі сядзеў на ганку майстэрні шаўца Вінаградзінкі і сукаў дратву. У Масціны гэты хлопчык выклікаў недавер, і сабака вырашыў не звяртацца да яго. Чым вышэй падымалася сонца, тым рабілася гарачэй і тым мацней Масціна пакутаваў ад смагі.
    — Цікава, што ж я з’еў сёння раніцой, — мармытаў сабака, — можа, мне зашмат солі паклалі ў поліўку? У мяне так пячэ ў горле, быццам бы там распалілі вогнішча.
    Чыпаліна падняў галаву і кінуў погляд у бок Масціны.
    — Гэй, — праскуліў Масціна жаласлівым голасам.
    — Вы звяртаецеся да мяне? — спытаў Чыпаліна.
    — Так, я звяртаюся да вас, малады чалавек. Вы не маглі б прынесці мне апельсінавага соку?
    — Я б прынёс, не паленаваўся б, сіньёр Масціна, але менавіта цяпер мой гаспадар загадаў мне паставіць новую падноску на гэты чаравік, і ў мяне зусім няма часу.
    Пасля гэтых слоў Чыпаліна знік у майстэрні.
    — Які нявыхаваны хлопчык, — прабурчэў сабака, абурана страсянуўшы ланцугом. Неўзабаве Чыпаліна з’явіўся на парозе майстэрні.
    — Сіньёр, — зноў прамармытаў Масціна, — не маглі б вы мне прынесці шклянку вады?
    — Мне зусім не цяжка прынесці вам вады, — зараз жа адказаў Чыпаліна, — але якраз цяпер гаспадар загадаў мне замяніць абцасы на чаравіках цырульніка.
    Атрэцяй гадзіне папаўдні сонца пачало пячы так, што . нават камяні ўспацелі. Масціна паміраў ад смагі. Тады Чы-,,* паліна ўзяў бутэльку, наліўтуды вады і падсыпаў белага парашку. Гэта было снатворнае, якое жонка майстра Віна-
    A
    градзінкі прымала вечарамі, каб заснуць. Нервовая фг сістэма беднай жанчыны была настолькі разладжаная, што без гэтага парашку яна аніяк не магла заснуць.
    Заткнуўшы рыльца бутэлькі пальцам, Чыпаліна паднёс яе да вуснаў і зрабіў выгляд, што п’е ваду.
    — Ах! — усклікнуў ён затым, гладзячы сябе па горле. — Якая ж халодненькая!
    Масціна праглынуў цэлы літр сваёй сліны, і на імгненне яму здалося, што ён больш не хоча піць. Але толькі на імгненне!
    — Сіньёр Чыпаліна, — спытаўён якбы між іншым, — гэтая вада смачная?
    — Смачная? Ды не тое слова. Яна смачнейшая нават за салодкую наліўку.
    — I ў ёй няма мікробаў?
    — Якое там, гэтая вада прайшла ачыстку на спецыяльнай устаноўцы вядомага прафесара. Тут няма ніводнага мікроба!
    Пры гэтых словах ён зноў падняў бутэльку і прыкінуўся, што зрабіў некалькі глыткоў.
    — Сіньёр Чыпаліна, — здзівіўся Масціна, — як жа так атрымліваецца, што бутэлька ўвесь час застаецца поўнай?
    — Гэтая бутэлька — падарунак майго дзядулі, яна чароўная, таму ніколі не пусцее.
    — А ці не дасце вы мне зрабіць з яе хаця б адзін глыточак? Мне б хапіла і сталовай лыжкі вады.
    — Адзін глыток? Ды я дам вам паўтузіна бугэлек! — адказаў Чыпаліна.
    Уявіце сабе, якую радасць адчуў Масціна: ён не ведаў, як дзякавацьхлопчыку. Ён лізаўяму ногі, віляўхвастомтак, якніколі не віляў нават перадсваімі гаспадынямі графінямі Вішнямі.
    Чыпаліна паставіў перад сабакам жаданую бутэл ьку з вадою. Той схапіў яе і залпам перакуліў у сваё горла. Паглядзеўшы на пустую бугэльку ён са здзіўленнем вымавіў: «Як, ужо скончыла-
    ся? Вы ж казалі мне, што гэта чароўная бутэлька!» Адразу пасля гэтых слоў ён рухнуў як падкошаны на зямлю і моцна заснуў.
    Чыпаліна адвязаўланцуг, узваліў Масціну на плечы і накіраваўся да замка графінь Вішань. Па дарозе ён азірнуўся і ўбачыў, што дзядуля Цукіна зноўуступіў ва ўладанне сваёй халупкай. Твар старога з парадзелай барадой выглядаў з акенца і ажно свяціўся ад шчасця.
    «Беднае сабаччо! — думаў Чыпаліна, ступаючы па дарожцы, якая вяла да замка. — Прабач, але ў мяне не было іншага выйсця. Калі ты прачнешся, ты наўрад ці будзеш дзякаваць мне за свежую ваду».
    Ён наблізіўся да парка з прыгожай агароджай. Брамка была адчынена. Чыпаліна занёс сабаку ў парк і паклаў на траву. Ласкава пагладзіўшы яго, ён прамовіў:
    — Даруй мне, калі ласка, і перадай ад мяне прывітанне кавалеру Памідору.
    Масціна адказаў яму праз сон шчаслівым буркатаннем. Яму ў гэты момант снілася, што ён плыве па невялікім горным возеры, поўным халодненькай і вельмі смачнай вады, і п’е гэтую цудоўную вадзіцу. П’е, пакуль не напіваецца ўволю і нарэшце сам не становіцца вадою. Цалкам вадзяны сабака — нават вушы ў яго з вады і хвост, які ператварыўся ў сапраўдны фантан...
    — Спі спакойна, — сказаў Чыпаліна на развітанне і пакрочыў у сяло.
    Рашел 5,
    у якім Чарніца папярэджвае злодзеяў і вешае
    а вяртанні ў сяло Чыпаліна ўбачыў, што каля дамка старога Цукіны сабралася шматлюдзей. Яны нешта вельмі ажыўлена абмяркоўвалі і, па праўдзе кажучы, былі вельмі напалоханы. — Што ж зробіць кавалер? — з заклапочаным выглядам
    пытаў прафесар Груша.
    — А я вам скажу, што гэтая гісторыя дрэнна скончыцца. Урэшце, яны гаспадары і каму як не ім тут распараджацца, — заўважыў Гарбуз.
    Жонка Цыбулі-Парэя тут жа схапіла свайго мужа за вусы, як быццам гэта былі лейцы, і сказала:
    ' f 33
    — Ho, пайшоў! Трэба паспець вярнуцца ў дом раней, чым здарыцца якое-небудзь ліха, у якое могуць ублытаць і нас.
    Нават майстар Вінаградзінка, і той панурыў галаву.
    — Памідор застаўся ўдурняхужо двойчы. Цяпер ён абавязкова адпомсціць, — зрабіў выснову шавец.
    I толькі дзядуля Цукіна працягваў захоўваць спакой у гэтай трывожнай абстаноўцы. Ён выцягнуў з кішэні цукеркі і пачаставаў імі ўсіх, хто там быў. Такім чынам ён святкаваў радасную для сябе падзею — свае другія ўлазіны. Чыпаліна таксама атрымаў цукерку. Ён трымаў яе ў роце да таго часу, пакуль яна не растала зусім, а потым вымавіў:
    — Я таксама лічу, што Памідор не адступіць так хутка.
    — Але тады... — пачаў быў Цукіна і, охнуўшы, змоўк. Увесь яго святочны насторой вокамгненна адляцеў. Так за раптоўным воблакам знікае сонца.
    — У мяне ёсць ідэя, — дзелавіта працягваў Чыпаліна. — Трэба схаваць гэты дамок, іншага выйсця няма.
    — Схаваць дом?
    — Менавіта так. Калі б гэта быў вялізны палац, я б не стаў прапаноўваць нічога падобнага, але схаваць такі маленькі дамок не самая цяжкая справа. Гатовы паспрачацца, што ён цалкам змесціцца на вазку старызніка.
    Фасолінка, сын старызніка, пабег дадому і прыкаціў вазок.
    — А можа, не трэба? — засумняваўся Цукіна, заклапочаны тым, што яго дамок можа разваліцца на кавалкі. — Ды ці змесціцца ён на гэтай калясцы?
    — Змесціцца ў найлепшым выглядзе, не сумнявайцеся, дзядуля Цукіна, — адказаў Чыпаліна.
    — I куды ж мы яго схаваем?
    — Пакуль што можна схаваць дамоку мянеўсклепе, — прапанаваў майстар Вінаградзінка. — А потым паглядзім.
    — А калі Памідор прыйдзе і пачне выведваць ды разнюхваць, куды дзеўся дамок? — сказаў нехта. I ўсе паглядзелі ў бок сіньёра Гарошынкі, які ў той момант праходзіў побач, робячы выгляд, што апынуўся тут зусім выпадкова. Адвакат пачырванеў і паспяшаўся запэўніць прысутных, клянучыся ўсімі святымі:
    — Ад мяне сіньёр Памідор нічога не даведаецца. Я не шпіён, я адвакат.
    — У склепе вельмі сырое паветра: дамок там можа сапсавацца, — нясмела запярэчыў засмучаны Цукіна. — Чаму б нам яго не схаваць у лесе?
    — А каго мы пакінем яго ахоўваць? — спытаў Чыпаліна.
    — У мяне ёсць добры знаёмы, які жыве ў лесе, — згадаў прафесар Груша. — Яго завуць Чарніца. Можна па першым часе пакінуць дамок пад яго апекай, а потым нешта прыдумаем.
    Апошняя ідэя спадабалася ўсім. Праз некалькі хвілін дамок пагрузілі на вазокстарызніка. Дзядуля Цукіна праводзіўяго развітальным уздыхам і пасля ўсіх перажытых хваляванняў накіраваўся адпачываць у дом да сваёй пляменніцы.
    Чыпаліна, Фасолінка і прафесар павезлі дамокулес. Гэтая справа не патрабавала ад іх вялікіх высілкаў, бо жытло Цукіны важыла не больш за птушыную клетку.
    Чарніцажыўумінулагодняй каштанавай шалупайцы,янабыла тоўстай і прыгожай, а яе шыпы былі надзейнай аховай. Чарніца і ўсё яго багацце — палавінка нажніц, лязо	4 /
    для галення, іголка з баваўнянай ніткаю і скурачка сыру — памяшчаліся там найлепшым чынам.
    Просьба сяброў пасцерагчы дамок напачатку моцна напалохала Чарніцу. Адна думка, што яму давядзецца жыць у такім вялізным доме, прыводзіла яго ў жах.
    — Я на гэта ніколі не згаджуся. Гэта немагчыма. Што я буду рабіць з такім вялікім палацам? Мне добра і ў маёй шалупайцы. Ведаеце, як кажа адна прымаўка: малы залатнік, ды дарагі.
    Але калі Чарніца даведаўся, што дамок належыць Цукіну і менавіта яму патрэбная дапамога, ён згадзіўся.
    — Я заўсёды сімпатызаваў старому. Аднойчы я заўважыў, што па яго спіне паўзе вусень. Я своечасова папярэдзіў Цукіну і тым уратаваў яго жыццё.
    Дамок паставілі побач з дубам. Чыпаліна, Фасолінка і Груша дапамаглі Чарніцы перанесці ўсё яго багацце, пасля чаго развіталіся, паабяцаўшы хутка вярнуцца з добрымі навінамі.
    He паспеў Чарніца застацца адзін, як на яго наваліўся страх.
    — Цяпер, калі ў мяне ёсць вялікі дом, я прыцягну ўвагу злодзеяў, і яны прыйдуць, каб абрабаваць мяне. А раптам мяне заб'юць у сне, падазраючы, што я хаваю вялізныя скарбы?
    Бедны Чарніца доўга думаў, як яму сябе паводзіць у такой сітуацыі. Нарэшце яму ў галаву прыйшла выратавальная думка. Ён павесіў на дзвярах званочак, а пад ім прымацаваў таблічку, на якой напісаў наступнае: «Сіньёры злодзеі, пазваніце, калі ласка, у гэты званочак. Вас абавязкова пусцяць, і вы пабачыце на свае вочы, што тут няма чаго рабаваць». Гэта крыху супакоіла Чарніцу, і ён уладкаваўся спаць. Але не паспеў Чарніца як след звесці вочы, як празвінеў званочак.
    — Хто там? — спытаў ён, спрабуючы ў аконца разгледзець нечаканых наведвальнікаў.
    — Злодзеі, — коратка адказалі два грубыя і хрыпатыя галасы.
    — Пачакайце, калі ласка, я толькі апрануся, — прамовіў Чарніца, які быў вельмі скрупулёзным і акуратным чалавекам.
    Апрануўшыся, ён адчыніў дзверы і дазволіў злодзеям агледзець дамок. Гэта былі двое рослых шыракаплечых дзецюкоў, зарослых шчаціннем, што рабіла іх яшчэ страшнейшымі. Яны па
    чарзе ўсунулі свае галовы ў дамок і хутка пераканаліся, што ўзяць там абсалютна няма чаго.
    — Ну, вы бачыце, сіньёры, бачыце! — задаволена паціраў рукі Чарніца.
    — Так, так... — расчаравана прабурчэлі абодва вярзілы, іх такі паварот справы моцна засмуціў.
    — Мне і самому гэта не падабаецца, — працягваў Чарніца, — і мне вельмі хочацца чым-небудзь вам дапамагчы. Дарэчы, ці не жадаеце пагаліцца? Туг у мяне ёсць лязо. Праўда, яно крыху прытупілася. Рэч утым, што гэтае лязо я атрымаўу спадчыну ад майго прадзядулі, аднак думаю, што яно яшчэ можа галіць.