Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
— Першая калона рухаецца злевага флангуўкірункусвечкі з мэтаю авалодаць ёю. Свечка павінна трапіць да нас цэлай і некранутай. Гора таму, хто яе сапсуе! Першым уваткнуць у яе зубы павінен я, ваш генерал, ветэран падземнай вайны. Другая калона рухаецца ў кірунку скрыпкі — яна зроблена з палаві н кі грушы і, мяркуючы па ўсім, настолькі смачная, што пальчыкі абліжаш! Трэцяя калона будзе весці наступ па цэнтры, і яе галоўная задача — адхіляць увагу праціўніка.
Камандзіры калон патлумачылі задачу радавым мышам, a іх галоўнакамандуючы — генерал — заняў месца ўтанку. Уласна кажучы, гэта быў не танк, а гліняны чарапок, прывязаны да хвастоў дзесяці здаравенных мышэй.
Трубачы падалі сігнал да атакі, і праз некалькі хвілін усё было скончана. Вынік бітвы быў сумным для вязняў, і хоць прафесару Грушуўдалося выратавацьсваюскрыпку(у разгарсутычкіён паспеў схапіць яе і падняць высока над галавой), але свечка была захоплена непрыяцелем. Нашы сябры засталіся ў цемры.
Дзядуля Цукіна перажываў больш за астатніх.
— Гэта ўсё праз мяне!
— Чаму праз цябе? — буркнуў майстар Вінаградзінка.
— Каб я не ўбіў сабе ў галаву, што мне патрэбна мець свой дамок, мы б не патрапілі ў бяду.
— Памаўчыце крыху, калі ласка, — усклікнула яго пляменніца Гарбузіха. — Гэта ж не вы нас пасадзілі ўтурму!
— Я ўжо стары, навошта мне патрэбны быўтой дом? — працягваў хныкаць Цукіна. — Я мог пайсці ў гарадскі парк і начаваць там пад лаўкаю, нікому не перашкаджаючы. Сябры, калі ласка, паклічце вартаўнікоў і паведамце ім, што я гатоў падараваць свой дамок Памідору і хачу сказаць яму, дзе мы яго схавалі.
— Ты не скажаш яму ні слова! — абурыўся майстар Вінаградзінка.
Прафесар Груша, сумна пашчыпваючы струны сваёй скрыпкі, прашаптаў:
— Тым самым вы ўблытаеце ў гэтую справу і Чарніцу і паставіце яго ў складанае становішча.
— Ш-ш-ш! — зашыпела Гарбузіха, — не называйце імёнаў, бо тут нават сцены маюць вушы.
Вязні, напалоханыя яе словамі, пачалі азірацца навокал, аднак без свечкі было так цёмна, што яны не змаглі разгледзець, ці ёсць насамрэч утурмы вушы.
А міжтым, вушы ўтурмы якраз былі. Дакладней, адно — круглая адтуліна, ад якой адыходзіла труба акурат у пакой кавалера Памідора, дзе яна заканчвалася варонкай для разліву віна ў бутэлькі — нешта накшталт патаемнага тэлефона. На шчасце, у той момант сіньёр Памідор не праслухоўваў вязняў, бо ў яго было вельмі шмат іншых спраў, звязаных з хваробаю Вішанькі.
Праз некалькі хвілін зацішша ў падзямеллі зноў пачуліся пранізлівыя гукі трубы. Мышы перагрупіраваліся і збіраліся пачаць новую атаку, на гэты раз рашуча нацэленыя авалодаць скрыпкай прафесара Грушы чаго б гэта ім ні каштавала. Заўважыўшы іх манёўры, прафесар, каб адпудзіць іх, зноў паспрабаваў зайграць на скрыпцы. Ён уладкаваў інструмент сабе на плячо, узмахнуў смычком, і ўсе затаілі дыханне. Чаканне доўжылася даволі доўга, але інструмент не выдаў ніводнага гуку.
— Што-небудзь не так? — пацікавіўся майстар Вінаградзі-
нка.
— Мышы абгрызлі мой смык, — са слязьмі ў голасе вымавіў прафесар Груша.
Агідныя істоты і насамрэч абгрызлі амаль увесь смык, пакінуўшы ўсяго некалькі сантыметраў. Без смыка іграць на скрыпцы было немагчыма, і армія мышэй, узбуджаючы сябе ваяўнічым лямантам, стала рыхтавацца да рашучага кідка.
— Гэта я ва ўсім вінаваты, — уздыхаў небарака Цукіна.
— Перастаньце ўздыхаць без толку, а лепш дапамажыце нам, —уладнымтонам прамовіўмайстар Вінаградзінка. — Калі вы так добра можаце ўздыхаць, то, пэўна, у вас добра атрымаецца і замяўкаць.
— Замяўкаць? — абурыўся Цукіна. — Я вам здзіўляюся, вы сур’ёзны чалавек, а ў такой складанай сітуацыі дазваляеце сабе яшчэ і жартаваць.
Майстар Вінаградзінка не стаў губляць часу на адказ старому, замест гэтага ён раптам па-майстэрску замяўкаў, як самы сапраўдны кот.
— Мяў-мяў! — панеслася па падзямеллі. Пачуўшы такія непрыемныя для іх гукі, мышынае войска спынілася ў нерашучасці.
У гэты момант да шаўца далучыўся і прафесар, сцяміўшы, што ад яго патрабуецца.
— Мяў-мяў, — замяўкаў ён вельмі жаласліва, аплакваючы адначасна і бясслаўны канец свайго смыка.
— Клянуся памяццю майго нябожчыка-дзядулі Мышмыша Трэцяга, караля
ўсіх склепаў, падзямелляў і сцёкавых труб, тут кот! — ускрыкнуў галоўнакамандуючы мышынага войска, рэзка тармазнуўшы свой танк.
— Мой генерал! Здрада! — залямантаваў адзін з камандзіраў калон. — Мая разведка сутыкнулася з узброеным да зубоўатрадам катоўтыгрынай расфарбоўкі.
Зразумела, што мышынае войска не сустрэла нават маленькага кацяняці, яно проста спалохалася, пачуўшы энергічнае мяўканне вязняў. Баязліўцу можа падацца што заўгодна, у страху, як вядома, вочы вялікія. Убачыўшы замяшанне ворага, вязні акрыялі:
— Мяў-мяў, — дружна мяўкалі яны, і рэха добрасумленна разносіла па падзямеллі гэтыя гукі, цяпер ужо з пераможнай афарбоўкай.
Галоўнакамандуючы мышынага войска пачаў у задуменні церабіць свой хвост — такён рабіўзаўсёды ўхвіліны моцнай заклапочанасці. А паколькі генералу даволі часта даводзілася развязваць складаныя задачы, то яго хвост быў сцёрты амаль што дарэшты.
— Клянуся памяццю майго прадзядулі Мышмыша Першага, імператара ўсіххлебныхамбараўі засекаў, здраднікі нам заплацяць, а пакуль што давайце сігнал да адступлення!
Камандзірам калон гэты загад не трэба было паўтараць двойчы. Трубачы пратрубілі адбой, і ўсё вялізнае мышынае войска павярнула назад і кінулася ўцякаць з неверагоднай хуткасцю, прычым галоўнакамандуючы імчаўся наперадзе ўсіх.
Вязні сталі віншаваць адзін другога са сваёй цудоўнай перамогай. Раптам у падзямеллі пачуўся нечый галасок, які прымусіў усіх прыціхнуць і прыслухацца:
— Дзядуля Цукіна! Дзядуля Цукіна!
— Гэта вы мяне клічаце, прафесар? — спытаўстары.
— He, я вас не клічу, — адказаў Груша.
— Значыць, падалося.
— Цётка Гарбузіха! Цётка Гарбузіха! — зноў зазвінеў той самы галасок.
Здзіўленая Гарбузіха звярнулася да майстра Вінаградзінкі:
— Майстар Вінаградзінка, навошта вы клічаце мяне такім тонкім галасочкам?
— Вы што, звар’яцелі?! Я і не думаў вас клікаць, а тым больш тонкім галасочкам. Я чухаю сабе галаву, бо ўнутры яе знаходзіцца адна думка, якая не дае мне спакою.
— Цётка Гарбузіха! Ды адгукніцеся вы! — зноў пачуўся той самы галасок. — Мяне завуць Сунічка.
— Дзе ты?
— Я ў пакоі кавалера Памідора і размаўляю з вамі па сакрэтным тэлефоне. Вы мяне добра чуеце?
— Так, мы добра цябе чуем.
— I я вас добра чую. Памідор хутка будзетут. Мяне папрасілі перадаць вам паведамленне.
— Хто?
— Чыпаліна. Ён кажа, што вы не павінны турбавацца, бо ён знойдзе спосаб вызваліць вас з турмы. Чыпаліна прасіў вас ні ў якім разе не раскрываць Памідору сакрэт, дзе знаходзіцца дамок Цукіны. He хвалюйцеся, ён усё ўладкуе.
Майстар Вінаградзінка адказаў:
— Мы нічога не скажам і будзем чакаць. I ўсё ж перадай Чыпаліну, каб ён паспяшаўся, бо нас надта даймаюць\ мышы. Проста ратунку няма. He ведаем, колькі часу нам яшчэ ўдасца пратрымацца. I вось яшчэ што: ці не магла б ты нейкім чынам перадаць нам свечку і запалкі? Бо тую, што ў нас была, з’елі мышы.
A
69
— Пачакайце крыху, я зараз вярнуся.
— Вядома ж, пачакаем, ды і куды мы можам адсюль падзецца?
— Лавіце, я кідаю вам свечку!
Затым пачуўся шоргат, і нейкі прадмет стукнуў старога Цукіну акурат па носе.
— Вось яна, вось яна! — радасна ўсклікнуў стары.
У папяровым скрутку ён знайшоў свечку і карабок запалак.
— Дзякуй, Сунічка!
— Да пабачэння, мнетрэба бегчы адсюль, бо чую з калідора крокі Памідора.
Але ўцячы Сунічка не паспела, бо Памідор якраз у гэтае імгненне ўвайшоў у пакой. Убачыўшы Сунічку, якая вазілася ля варонкі яго сакрэтнага тэлефона, кавалер занепакоена спытаў:
— Што ты там робіш?
— Чышчу вось гэтую пастку.
— Якую пастку?
— Вось гэта адтуліна хіба не пастка для мышэй?
Памідор уздыхнуў з палёгкаю.
— Дзякуй Богу, — падумаў ён, — гэтая дзяўчынка такая дурненькая, што прыняла маётаемнае вуха за пастку для мышэй. Ён адразу павесялеў і нават падарыў Сунічцы абгорткуад карамелі.
— На, вазьмі, — мовіў ён у прыліве шчодрасці, — пасмакчы гэтую паперку, яна вельмі салодкая. У мінулым годзе ў яе была завернута смачная карамелька.
Сунічка падзякавала кавалеру. Яна зрабіла глыбокі рэверанс і сказала:
— За сем гадоў маёй службы гэта ажнотрэцяя абгортка ад карамелі, якую ваша міласць мне падаравала.
— Ты і сама бачыш, — адказаў Памідор, — што я добры гаспадар. Паводзь сябе добра — і будзеш заўсёды ўзнагароджаная, а значыць, і задаволеная.
— Няма лепшага багацця, чым задаволенасць, — адказала Сунічка і, яшчэ раз пакланіўшыся, паспяшалася пакінуць пакоі Памідора: яе чакалі абавязкі пакаёўкі. Сунічцы заўсёды знаходзілі нейкую справу, каб яна не сядзела склаўшы рукі.
Калі Памідор застаўся адзін, ён задаволена пацёр рукі:
— Ну вось, цяпер я магу прыкласці вуха да варонкі майго таемнага тэлефона і паслухаць балбатню гэтых небарак! Яны абавязкова скажуць што-небудзь цікавае. Мажліва, я змагу даведацца, дзе яны схавалі гэты кляты дамок.
Аднак вязні, якіх папярэдзіла Сунічка, зразумелі, што Памідор іх слухае, і пачалі перамываць яму костачкі на ўсе лады, не саромеючыся ў выразах.
Слухаючы, Памідор чырванеў ад злосці. Яму вельмі хацелася крыкнуць у варонку, што яны заплацяць за ўсё.
Але Памідор не хацеў сябе выдаваць, таму проста заткнуў варонку анучай, пасля чаго пайшоў спаць.
А вязні ў падзямеллі, крыху павесялеўшы, запалілі новую свечку, цёплы язычок полымя якой яшчэ больш супакоіў іх.
Аднак іх спакой доўжыўся не надта доўга. Мышынае войска рэгулярна высылала разведчыкаў. Адзін з іх, вярнуўшыся з чарговай вылазкі, паведаміў галоўнакамандуючаму пра абстаноўку ў падзямеллі.
— Сіньёр генерал! — аб’явіў ён з лікаваннем у голасе. — Каты адступілі. У вязняў з’явілася новая свечка.
Згадка пра смак агарка выклікала ў роце галоўнакамандуючага мышынага войска такі прыліў сліны, што ён
ледзь не папярхнуўся ёю. Зглытнуўшы, генерал аблізаў свае вусы, на якіх яшчэ захоўваўся смак першай свечкі.
— Тэрмінова грайце збор! — загадаў ён.
Калі войска было выстраена, генерал зрабіў перад ім палымяную прамову.
— Mae смельчакі, радзіма ў небяспецы! Таму спяшайцеся ўступіць у бой з непрыяцелем і дабыць мне другую свечку. Натуральна, што знішчу яе я, аднак перад гэтым я дазволю кожнаму з вас па чарзе яе лізнуць.