Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
Мышы радасна завіскаталі і пайшлі ў наступ.
Але вязні ўжо паспелі падрыхтавацца да іх атакі. Майстар Вінаградзінка паставіўсвечкуўневялікае паглыбленне паміж цэгламі ў сцяне. Мышы як ні скакалі, вырабляючы ў паветры ўсемагчымыя сальта-мартале, ніяк не маглі дастаць свечку. Самым актыўным з іх удалося крыху абгрызці скрыпку прафесара Грушы, аднакхутка і гэтым давялося адступіць, таму што іх генерал даў загад спыніць атаку. Страшэнна раз’юшаны правалам наступу, ён вырашыў узорна пакараць усіх, хто не выявіў належнай смеласці ў баі. Выстраіўшы сваё войска, ён хацеў спачатку разжалаваць сваіх афіцэраў і пакараць смерцю кожнага дзесятага. Але крыху астыўшы, выбраў больш памяркоўнае пакаранне — уздоўж строя прайшоў мыш-кат з вялізнымі нажніцамі, які абрэзаў кожнаму дзесятаму мышы-салдату яго вусы.
У той жа вечар у садзе адбыўся яшчэ адзін ваенны савет. Чыпаліна, Сунічка і Радыска сустрэліся за агароджай,^ каб распрацаваць план выратавання вязняў. Яны так захапіліся абмеркаваннем, што нічога не заўважалі навокал. He заўважылі яны і сабаку Масціну, які ў гэты час рабіў вартаўнічы абход парка. Ён застаў сяброў знянацку. I калі на прадстаўніц слабога полу не звярнуў ніякай увагі, то Чы-
73
паліну Масціна збіў з ног і, наваліўшыся яму на грудзі, стаў гучна брахаць, пакуль не разбудзіў кавалера Памідора. Той не прымусіў сябе доўга чакаць.
Уявіцесабе радасць Памідора, які ўсяго дзесяцьхвілінтаму марыў як пра самае запаветнае пра арышт Чыпаліны, і тут яго мара раптам здзейснілася. Нават калі б кавалеру пашчасціла адгадаць усе выйгрышныя нумары ў латарэі, і тады Памідор не быў бы так задаволены.
— Каб даказаць маё асаблівае стаўленне да цябе, — здзекаваўся кавалер, — я пасаджу цябе ў асаблівую камеру — самую сакрэтную і самую цёмную. Простая турма занадта добрая для такога нягодніка, як ты.
— Дзякуй, сіньёр кавалер! — адказаў Чыпаліна. — Гэта вялікі гонардля мяне.
Раздзсл 10,
у якім Чыпаліна, сустрэўшыся з Кратом, памяняў адну
асярод сваёй першай ночы ў турме Чыпаліна раптам прачнуўся — яму падалося, што HexTa пагрукаўу дзверы яго камеры. Ён прыслухаўся, аднак нічога, апроч свайго дыхання, не
пачуў. Чыпаліна, разважыўшы, што гукі яму пачуліся ў сне, павярнуўся на другі бок і зноў паспрабаваў заснуць. Але раптам той самы шум паўтарыўся. Гэта было нейкае глухое і раўнамер-
нае скрыгатанне, быццам нехта побач працаваў лапатаю.
— Відаць, нехта рые падземны ход, — здагадаўся вязень, прыклаўшы вуха да сцяны. Скрыгатаннеўсёўзмацнялася, і праз некалькі хвілін з адной са цен камеры спачатку пасыпаўся пя-
сок, а потым выпала цагліна. Услед за цаглінаю нешта плюхнулася на падлогу камеры.
— Куды гэта я, трасца мне ў бок, патрапіў? — пачулася незадаволенае мармытанне. Затым той, каму належаў голас, зашмыгаў носам і некалькі разоў запар чыхнуў.
— У сакрэтную камеру замка, — адказаў Чыпаліна, — гэта яго самая цёмная камера. Таму прашу мне прабачыць, што не магу вас як след разгледзець і павітаць як належыць.
— Кажаце, сакрэтная камера? Ды яшчэ самая цёмная? Ды вы, мусіць, жартуеце.тутстолькі святла, што можна і аслепнуць. А вы, даруйце, хто такі? Было б туттрошкі цямней, мне б не давялося пра тое пытацца, я б і сам змог вас убачыць.
— А, дык вы, пэўна, Крот? Як гэта я адразу не здагадаўся!
— Абсалютна правільна! — адказаў госць. — Рэч утым, што я даўно ўжо меў намер зрабіць ход у гэтым кірунку, але ўсё адкладваў на потым, бо часу бракавала. У мяне, ведаеце, у эксплуатацыі безліч падземных хадоў, якія патрабуюць уважлівага дагляду: іхтрэба рэгулярна чысціць, каб яны былі ў належным стане. Вы нават і ўявіць сабе не можаце, колькі ў мяне клопатаў. У гэтыя хады пастаянна прасочваецца вада. Вось чаму ў мяне насмарк. А потым яшчэ гэтыя невыносныя чарвякі, якія вечна сноўдаюцьтуды-сюды і не паважаюць чужую працу. Я ўжо не адзін тыдзень збіраўся рыць ход у гэтым кірунку. I вось сёння раніцаю сказаў сабе: шаноўны Крот, калі вы лічыце сябе дапытлівым і хочаце больш дасканала спазнаць свет, то надышоў час прарыць ход менавіта ў гэтым кірунку. I вось я адправіўся ў дарогу...
Чыпаліну давялося перапыніць вельмі балбатлівага начнога госця, ён вырашыў адрэкамендавацца і сам:
— Мяне завуць Чыпаліна, і я палоннік кавалера Памідора.
— Вы не абцяжарвайце сябе тлумачэннямі, — сказаў Крот, — я вас пазнаў па паху цыбулі. Разам з тым шчыра вам
спачуваю. I дзень і ноч знаходзіцца ў такім ярка асветленым месцы — гэта, відаць, страшэнная пакута.
— Я б не сказаў, што гэтае месца светлае, — спрабаваў запярэчыць Чыпаліна.
— Гэта добра, што вы не страцілі тут здольнасць жартаваць, паўтараю, я вам спачуваю. Сам ведаю, жыццё часам падкід-
вае непрыемныя сюрпрызы. Думаю сабе, хай бы, калі каго-небудзь захацелі пасадзіць у турму, то садзілі б утакое месца, дзе можна напоўніцу адпачыць вачам. 0 часы, о норавы! Куды абрынаецца гэты свет?
Чыпаліна зразумеў, што працягваць дыскусію наконт святла і цемры з Кратом, які жыве ўвесь час пад зямлёю і амаль ніколі не высоўвае свой нос вонкі, немэтазгодна. Было зразумела, што яго суразмоўца ў гэтым пытанні мае меркаванне цал-
кам супрацьлеглае Чыпалінаваму.
— Так, мушу прызнацца, што святло і мне прыносіць шмат турбот, — вымавіў Чыпаліна з сумным уздыхам.
— Ну вось бачыце! А што я казаў? — Крата вельмі расчулілі апошнія словы Чыпаліны, і ён зноў энергічна зашморгаў носам. — Каб вы былі крыху меншым, то я, магчыма...
— Хто, я?Дыя вельмі маленькі,я магупралезці ў любую вашую кротавую дзірку.
— Можа быць, можа быць, малады чалавек. Аднак зрабіце ласку, калі вы не хочаце мяне больш абразіць, то не называйце мае падземныя хады дзіркамі. Магчыма, я вас правяду па адным з іх.
— Я магу лёгка пралезці ўтой ход, які вы толькі што прарабілі, — абрадаваўся Чыпаліна, — толькі ці не згадзіліся б вы ісці першым,
каб я не заблукаў у вашых падземных лабірынтах. Кажуць, што яны вельмі складаныя і заблытаныя для збочных.
— Так, малады чалавек, аднак ёсць адна акалічнасць, я ніколі нехаджуадной ітойжа дарогай, заўсёды прарываюновы ход.
— Можна і новы, толькі ўякім кірунку? — пацікавіўся Чыпаліна.
— Ды для мяне няма розніцы, — адказаў Крот, — абы толькі гэты новы ход прывёў нас у такое месца, дзе па-сапраўднаму было б цёмна, а не так, як тут.
Чыпаліна адразу згадаў пра падзямелле, у якім пакутавалі Цукіна, Вінаградзінка і іншыя яго сябры. Напэўна, яны былі б моцна здзіўлены, калі б ён раптам з’явіўся перад імі з-пад зямлі. Прыкінуўшы, дзе можа знаходзіцца іх камера, ён прапанаваў:
— Думаю, капацьтрэба направа.
— Направа ці налева, мне без
розніцы. Калі вы хочаце направа, пойдзем туды.
Нетрацячы часударэмна, Кротугкнуўся галавой у сценку і пачаў рыць з такім імпэтам, што засыпаў Чыпаліну з ног да галавы зямлёю. Зямля трапляла яму то ў рот, то ў нос, і ён не вытрымаў і стаў чыхаць і кашляць. Калі чых і кашаль нарэшце скончыліся, Чыпаліна працёр вочы, але Крата ўжо не ўбачыў, а толькі пачуў яго голас.
— Дык што вы рашылі? Пойдзеце за мною, ці не?
Чыпаліна праціснуўся ў прарытую Кратом галерэю, якая была ўсё ж дастаткова шырокай, каб ён мог паўзці на
жываце. Крот ужо быў на адлегласці ў некалькі метраў і працягваў рухацца з ашаламляльнай хуткасцю.
— Я тут, шаноўны сіньёр Крот, вось я, — мармытаў Чыпаліна, выплёўваючы з роту рэшткі зямлі.
Трэба сказаць, што перад тым, як канчаткова крануцца ў дарогу, ён акуратна заклаў за сабою адтуліну ў сцяне камеры.
— Калі Памідор выявіць мой пабег, то не адразу здагадаецца, у які бок я ўцёк.
— Як вы сябе адчуваеце? — пацікавіўся Крот, працягваючы энергічна ўгрызацца ў зямлю.
— Выдатна, дзякуй, — адказаў Чыпаліна, — тут такая непраглядная цемра.
— Я ж вам казаў, што тут будзе нашмат лепш. Можа, спынімся на хвілінку? Хаця я параіў бы гэтага не рабіць, бо прывык усялякую справу выконваць хутка. Але калі вам з непрывычкі цяжка, то...
— He, не, усё выдатна, — перапыніў яго Чыпаліна, — паспяшаемся наперад. Яму хацелася як мага хутчэй апынуцца ў тым месцы, дзе пакутавалі яго сябры.
— Згодзен, — і Крот працягваў сваю працу з яшчэ большым імпэтам. Чыпаліну давялося прыкласці нямала высілкаў, каб не адстаць ад свайго правадніка.
А тым часам кавалер Памідор з пераможнай усмешкай накіроўваўся да самай сакрэтнай камеры замка, дзе разлічваў паздзекавацца з Чыпаліны напоўніцу. Ён з вялікай асалодаю ўяўляў той момант, калі зойдзе ў камеру і ўбачыць зламанага турмой Чыпаліну. Памідор так радаваўся, што на нейкі момант яму здалося, што яго цела палягчэла кілаграмаў на дваццаць.
«Нарэшце гэты нягоднік у маіх руках! — лікаваў кавалер. — Я прымушу яго прызнацца ва ўсім, ад пачаткуда канца. Я добра памучу гэтага нягодніка, а потым прысуджу яго да смяротнай кары. Як жа такога мярзотніка пазбавіць жыцця? Напэўна, лепш за ўсё
будзе яго павесіць! Пасля гэтага, бадай, я вызвалю майстра Вінаградзінку і ўсю яго кампанію, мне іх няма чаго баяцца. А вось і дзверы сакрэтнай камеры. Ах, якая асалода ўяўляць, як будзе звівацца ля маіх ног гэты бязглузды смаркач, калі я яго прысуджу да пакарання смерцю! Напэўна, зальецца слязьмі. Гатоў паспрачацца, што ён будзе нават чаравікі мне лізаць, просячы літасці. I я не буду перашкаджаць яму, хай пэўны час спадзяецца на выратаванне. А потым, калі ён напоўзаецца ля маіх ног, я рассею яго ілюзіі і абвяшчу свой прысуд: смерць праз павешанне!»
Памідор адчыніў дзверы, уключыў кішэнны ліхтарык і пачаў аглядаць камеру, шукаючы ў ёй Чыпаліну. Якое ж было яго здзіўленне, калі вязня ён там не знайшоў! Чыпаліна быццам праз зямлю праваліўся.
Памідор не мог паверыць сваім вачам. Вартаўнікі, якія стаялі побач, убачылі, яктвар кавалера раптам стаў ліхаманкава мяняць сваю афарбоўку, прайшоўшы па чарзе ўсе колеры вясёлкі: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні і фіялетавы. Урэшце той твар стаў чорным, як вугаль.
— Куды ж ён падзеўся? Чыпаліна, дзе ты хаваешся? — Памідор зазірнуў пад нары, затым у збан з вадою, уважліва вывучыў столь камеры, праверыў падлогу і сцены, абмацваючы ледзь не кожны лапік. Але нічога не знайшоў.
— Хто?! Хто дапамог яму збегчы?!! — загрымеў ён на ўсё падзямелле. — Вы? — звярнуўся ён да вартаўнікоў. Аднак начальнік варты паважліва, але цвёрда адпрэчыў усе падазрэнні кавалера адносна змовы варты з вязнем.