• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    I ўсе прысутныя наперабой паспяшаліся згадзіцца з баронам.
    — Якое агіднае надвор’е, — прамовіла першая графіня, гледзячы з акна ў парк, дзе кветкі, абсыпаныя кропелькамі расы, блішчэлі, бы тыя дыяменты.
    — Якая жахлівая залева! Глядзіце, яклье, нібы з вядра! — пацвердзіла другая графіня, скіраваўшы позірк на басейн з рыбкамі, у якім адбіваліся промні сонца.
    — Чуеце, як аглушальна грыміць гром?! — спалохана дадаў герцаг Мандарын, заткнуўшы для пераканальнасці вушы.
    Але ўсіх у вынаходлівасці пераўзышла першая графіня.
    — Сунічка! — паклікала яна гучна. — Зараз жа пазачыняй усе аканіцы.
    Сунічка выканала загад, і ў пакоі стала цёмна, як ноччу.
    У пакоі запалілі святло, і другая графіня ўздыхнула:
    — Якая ж яна жахлівая, гэтая начная навальніца!
    — Мне страшна, — раптам прамармытаў князь Лімон, стукаючы зубамі і калоцячыся ад страху як асінавы ліст.
    Утой жа момантусе задрыжэлі, якуліхаманцы, і дружна застукалі зубамі.
    Праз якую гадзіну Памідор падышоў да акна і, крыху прыадчыніўшы аканіцу, нерашуча прамовіў:
    — Здаецца, навальніца падыходзіць да канца.
    — He, не, вы што, яна ў самым разгары! — залямантаваў Лімон, кінуўшы касы позірк на нахабны промнік сонца, які прабіўся ў пакой.
    Памідор паспяшаўся зачыніць аканіцу і згадзіцца зтым, што на вуліцы па-ранейшаму сапраўдны патоп.
    — Ваша Светласць, — нясмела мовіў барон Апельсін, які не мог дачакацца той хвіліны, калі можна будзе нарэшце-такі паесці, — ці не хацелі б вы крыху перакусіць?
    — Якоетам! Прытакім надвор’іўмянезусім прападаеапетыт.
    Барон ніяк не мог зразумець, якая можа быць сувязь паміж надвор’ем і ежай, аднак паколькі ўсе хорам сталі пацвярджаць адсутнасць у іх апетыту, то і ён згадзіўся:
    — Я толькі прапанаваў, Ваша Светласць! Што да мяне, то ад маланак, якія так страшна бліскаюць за вокнамі, у мяне так разбалеўся страўнік, што я не змог бы цяпер праглынуць і лыжку булёну.
    Сумленна кажучы, Апельсін быў на гэты момант ужо такім галодным, што лёгка згрыз бы пару крэслаў. Але пярэчыць князю ён не смеў. Той жа, стаміўшыся ад усіх пержыванняў, нарэшце заснуў, седзячы на крэсле. Лімона прыкрылі коўдрай і, на радасць Апельсіну, пайшлі вячэраць.
    За вячэраю Памідор еў вельмі мала і ўрэшце хутка ўстаў і сказаў, што накіроўваецца спаць. Але ў сваю спальню кавалер не пайшоў. Ён выйшаў у сад, а затым пайшоў у бок сяла. У яго было чамусьці вельмі трывожна на душы.
    «Трэба асабіста разведаць абстаноўкуўакрузе, бо, відаць, здарылася нешта сур’ёзнае. Такі страх князя недарэмны. Я не здзіўлюся, калі ў сталіцы адбылася рэвалюцыя», — думаў кавалер.
    Раптам яму падалося, што нехта ідзе за ім следам. Памідор прытаіўся ля плота і стаў чакаць. Праз хвіліну побач з ім надзвычай асцярожна, быццам у яго пад нагамі была яечная шкарлупіна, пракрочыў Гарошынка. У адваката таксама ўзніклі падазрэнні і, убачыўшы, што кавалер накіраваўся ў бок парка, Гарошынка пайшоў па яго слядах.
    Памідор ужо быў збіраўся выходзіць са свайго сховішча, як з’явіўся яшчэ адзін цень. Кавалер ізноўсцішыўся і стаўназіраць.
    Гэтым разам там з’явіўся дон Пятрушка. Адчуўшы сваім надзвычай вялікім і цікаўным носам, што адбываецца нешта важнае, ён вырашыў пашпіёніць за адвакатам.
    Але і гэта было не ўсё. За донам Пятрушкам у сваю чаргу краўся герцаг Мандарын.
    «Ну, цяпер я не здзіўлюся, калі з’явіцца са сваім вялізным пузам і барон Апельсін», — падумаў Памідор. I насамрэч, яшчэ праз колькі хвілін на сцяжынцы, якая вяла ў сяло, з’явіўся барон. Заўважыўшы знікненне герцага, ён падумаў, што той накіраваўся на нейкуютаемную вечарынку з добрым сталом і вырашыў не ўпускаць выпадку ў чарговы раз падмацавацца. Як заўсёды, яго пуза вёз на сваёй тачцы старызнік Фасоля. У цемры не было відно ні камянёў, ні ямак, таму барону даводзілася цярпець значныя нязручнасці.
    Барон быўу гэтай чарадзе апошнім. Памідор нарэшце выйшаў са свайго сховішча і прыладзіўся да яе хваста.
    Удзельнікі гэтай дзіўнай працэсіі некалькі гадзін сноўдалі ў цемры адзін за другім: Гарошынка марна спрабаваў дагнаць кавалера Памідора, след якога нечакана згубіў. Дон Пятрушка сачыў за кожным рухам Гарошынкі, ад яго стараўся не адстаць герцаг Мандарын, за якім, у сваю чаргу, рухаўся са сваім пузам на тачцы барон Апельсін. Ну, і завяршаў працэсію кавалер Памідор. Кожны ўважліва сачыў за перамяшчэннямі таго, хто быў наперадзе.
    У нейкі момантдон Пятрушка, зрэзаўшы вугал, апынуўся паперадзе Гарошынкі. На гэтую ўзаемную слежку была патрачана цэлая ноч. У выніку да раніцы пра галоўныя падзеі, што адбыліся ў краіне, гэтая кампанія ведала роўна столькі ж, колькі да заходу сонца. Гэта значыць, нічога. Урэшце, смяротна стомленыя, яны сталі паціху набліжацца да замка. Сустрэўшыся
    адзін з другім у алеях парка, яны ветліва павіталіся і, як гэта было прынята, пацікавіліся здароўем адзін другога. Пра свае начныя прыгоды кожны прыдумляў розныя небыліцы.
    — Дзе вы былі? — пацікавіўся Памідорусіньёра Гарошынкі.
    — Мой братучора ажаніўся, дык я быўу яго сведкам на вяселлі.
    — Дзіўна, хіба бываюць вяселлі па начах?
    — Мой брат — вялікі арыгінал: у яго усё не так, як у людзей, — адказаў адвакат.
    Памідор усміхнуўся пра сябе: ён выдатна ведаў, што ў Гарошынкі ніколі не было братоў.
    Дон Пятрушка, сказаў, што хадзіў на пошту, а герцаг і барон уадзін голас заявілі, што хадзілі на возера на рыбалку. Пры гэтым абодва моцна здзіўляліся, што не сустрэліся там.
    Усе настолькі стаміліся, што ішлі да замка з амаль што заплюшчанымі вачыма, і тамутолькі адзін з іх убачыў, што на самай высокай вежы замка развяваецца сцяг Рэспублікі.
    Яготолькі што ўзнялі Чыпаліна і Вішанька. Яны стаялі побач са сцягам і з нецярплівасцю чакалі, што будзе далей.
    Рашсл 30,
    у якім нарэшце настае шчаслівы фінал
    ой, хто першым пабачыў сцяг Рэспублікі, які пераможна развяваўся на вежы замка, меркаваў, што гэта чарговая выхадка Вішанькі. Ён страшэнна раззлаваўся і вырашыў зрабіць дзве рэчы: па-першае, сарваць з вежы гэтую
    агідную анучу і, па-другое, як мае быць адлупцаваць юнага графа, які на гэты раз перайшоўусе межы.
    I вось, гэты адзіны упарта і імкліва падымаецца па лесвіцы вежы, пераступаючы адразу праз дзве прыступкі. Яго страшныя крокі раздаюцца на гэтых прыступках, бы ўдары молата. I з кожным крокам ён быццам раздзімаецца ад злосці.
    Яготак разносіць ва ўсе бакі, што, здаецца, урэшце ён не зможа пралезці ў дзверцы, якія вядуць на пляцоўку вежы, дзе замацаваны сцяг. Гэтыя страшныя крокі настолькі гучныя, што, здаецца, і нам чуваць іх зараз. Яшчэ зусім крыху, і ён будзе на верхняй пляцоўцы, дзе замацаваны сцяг. Дойдзе ён ці не дойдзе?
    Ага, вось ён і дайшоў. Але ад шалёнай неўтаймоўнай злосці, якая яго распірала, кавалер Памідор (а гэта, безумоўна, быў ён; я мяркую, што вы яго пазналі адразу!) настолькі раздзьмуўся, стаўтакім шырокім, што дзверцы на верхнюю пляцоўкузрабіліся занадта для яго вузкімі.
    Кавалер бездапаможна захраснуў у гэтых дзвярах у якіх-небудзь двух кроках ад ненавіснага сцяга і не змог сарваць яго. Што сарваць, ён не змог дакрануцца да яго нават адным пальцам. A побач са сцягам і Вішанькам, які нервова праціраў свае акуляры, хіба не Чыпаліна ўласнай персонай? Так, гэта ён — самы ненавісны вораг кавалера, які прымусіўяго плакаць упершынюўжыцці.
    — Добры дзень, сіньёр кавалер! — раскланяўся Чыпаліна.
    Асцярожней, Чыпаліна! Пакланіўшыся, ты страшэнна рызыкуеш, бо кавалеру дастаткова толькі працягнуць руку!..
    На жаль, наша папярэджанне спазнілася. У выніку свайго выкшталцонага паклону галава Чыпаліны апынулася на дасяжнай кавалеру адлегласці. I той свайго шанцу не ўпусціў, раз’юшана схапіўшы нашага героя за валасы. Ну зусім так, як падчас першай іх сустрэчы, калі кавалер наведаўся ў сяло.
    Памідор настолькі раззлаваўся, што зусім забыўся пра той выпадак, зусім забыўся, чым гэта тады для яго скончылася. А скончылася ўсё, як і ў першы раз. Ён так моцна рвануў хлопчыка за цыбульныя валасы, што іх пасма засталася ў яго далоні. I кавалер ізноў адчуў вострую рэзь у вачах, і слёзы, буйныя, як арэхі, пакаціліся з іх на прыступкі вежы: так, так, так...
    Праўда, на гэты раз Памідор плакаў не толькі ад горычы цыбулі, а і ад вострага ўсведамлення сваёй канчатковай паразы ад гэтага хлапчука.
    «Гэта канец! Канец!» — роспачна думаў Памідор, а слёзы рэчкай разліваліся па яго шчоках і барадзе.
    I сапраўды, гэта быў канец. Рушыліся ўсе спадзяванні кавалера. Але Чыпаліна быў велікадушным, ён не стаў учыняць расправы над сваім галоўным ворагам, хоць і меўтакую магчымасць, а дазволіў яму спусціцца ўніз па лесвіцы і схавацца ў свой пакой, каб там наплакацца ўволю пра свой лёс.
    Ну а што ж іншыя сіньёры, што начуюць у гэтую ноч у замку? Яны яшчэ спяць спакойна і ні аб чым не падазраюць. Першым прачнуўся князь Лімон. Шум за вокнамі яго ўстрывожыў, і ён, замітусіўшыся, у адной бялізне выскачыў на вуліцу. I калі ўрэшце падняў вочы ўверх, то ўбачыў на вяршыні вежы рэспубліканскі сцяг. Спачатку князь аслупянеў, а потым, заплюшчыўшы вочы ад жаху, кінуўся ўцякаць куды вочы глядзяць, але хутка патрапіў акурат на тую самую рыхлую кучу гною, дзе ўжо быў дзень таму, і, спатыкнуўшыся, ізноў нырнуў у яе галавою. I неяк адразу супакоіўся, мяркуючы, што там яго наўрад ці нехта знойдзе.
    Наступным прачнуўся барон Апельсін. Ён таксама захацеў на свежае паветра і раскатурхаў Фасоліну, які заўсёды вазіў на тачцы яго пуза. Спрасонку, не расплюшчваючы вачэй, старызнік цягнуўтачку, але калі ад яркага сонца вочы яго нарэшце раскрыліся, ён таксама ўбачыў на вежы замка сцяг. Барона Апельсіна быццам электрычным токам стукнула.
    — Трымай тачку, трымай тачку! — закрычаў перапалоханы барон. Але Фасоліна ўжо не чуў яго ляманту, ён выпусціў тачку з рук, і барон, як і ўтой раз, калі раздушыў цэлы атрад генералаў, пакаціўся, як снегавы камяк, уніз па ўзгорку і плюхнуўся ў басейн з чырвонымі рыбкамі.
    Пачуўшы лямант барона, на вуліцу выскачыў, ледзь працёршы вочы, і герцаг Мандарын. Ён таксама заўважыў рэспубліканскі сцяг, які лунаў на вежы, імкліва падбег да басейна, ускочыў на мармуровага анёльчыка, з рота якога біў фантан, і істэрычна закрычаў:
    — Зараз жа здыміце гэты жахлівы сцяг з вежы, а то я ўтаплюся!
    — А мы зараз паглядзім, ці праўда гэта! — сказаў Фасоліна