Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
Ды і выблытацца з якой-небудзь неспадзяванкі ўдваіх лягчэй, чым аднаму, — у дарозе ўсё можа здарыцца.
— Што ж, хадзем, я не супраць. Толькі з адной умовай: пойдзем крыху хутчэй, бо мне тэрмінова трэба выканаць адно да-
ручэнне.
— Ты ўсё яшчэ працуеш паштальёнам ўтурме? — пацікавіўся Сем з паловай.
— Зараз у мяне адпачынак, — адказаў Кульгач.
Сем з паловаю быў і сваяком, і сябрам павука-паштальёна. Але заўсёды трэба памятаць, што ёсць рэчы, пра якія не варта распавядаць нават сябрам.
За размовамі пра тое-сёе яны не заўважылі, як мінулі межы горада і нарэшце дазволілі сабе выйсці са сцёкавай трубы. Кульгач уздыхнуў з палёгкаю, бо ў трубе было вельмі цяжкае паветра, ад якога ў паштальёна вельмі разбалелася
галава.
Хутка яны ўжо былі ў полі, дзе расла сакавітая густая трава. Дзянёк быў цудоўны, вецер ласкава варушыў смарагдавую траву, духмяныя палявыя кветкі.
Сем з паловаю так прагна разявіў рот, быццам яму хацелася выпіць усё паветра адным глытком.
— Якая асалода! — усклікнуў ён. — Вось ужо тры гады, як я носу не казаў са сваёй сцёкавай трубы. Але цяпер я нізавошта туды не вярнуся, а пасялюся дзенебудзь тут, у ціхай сельскай мясцовасці.
— А мясцовасць гэтая даволі густа заселеная, — заўважыў Кульгач, кіўнуўшы свайму спадарожніку на доўгую чараду мурашоў, занятых важнай справай: абляпіўшы з усіх бакоў вялікага вусеня, яны цягнулі яго ў мурашнік.
— Гарадскім сіньёрам, відаць, не вельмі падабаецца наша сельская кампанія, — яхідна заўважыў нейкі цвыркун, які з’явіўся на парозе сваёй норкі.
Сем з паловаю не ўтрымаўся, каб не выказаць сваё меркаванне пра сельскіхжыхароў. Цвыркун адказаў, і пайшла спрэчка. Hi адзін, ні другі не хацелі саступаць у ёй. Размова зацягнулася.
Вакол іх паціху стаў збірацца цэлы натоўп розных разявакаў. Гэта былі жукі, цвыркуны, багоўкі. Прыйшло нават некалькі адважных мошак.
Гэтае зборышча патрапілася на вочы вераб’ю, які выконваў на сельскім лузе абавязкі рэгуліроўшчыка вулічнага руху. Знізіўшыся, каб разагнаць несанкцыянаванае зборышча казурак, ён адразу ж звярнуў увагу на сыценькага Сем з паловай.
«Во будзе ласы кавалачак для маіх малых», — падумаў ён. Але ў гэты момант яго заўважыла нейкая мошка і падняла трывогу.
— Ратуйцеся, хто можа, паліцыя!
У адно імгненне казуркі разляцеліся ва ўсе бакі і зніклі, як скрозь зямлю праваліліся.
Кульгач і Сем з паловай схаваліся ў нары таго самага Цвыркуна, з якім спрачаліся. Той шчыльна зачыніў дзверы на замок і яшчэ нечым іх падпёр знутры.
Сем з паловай дрыжэў як асінавы ліст, а Кульгач ужо пачаў раскайвацца, што ўзяў з сабою такога балбатлівага спадарожніка, які ўступіў у недарэчную спрэчку, ды яшчэ і прыцягнуў да сябе ўвагу паліцыі.
«Вось я і патрапіў пад увагу, — падумаў ён. — Верабей, напэўна, зрабіў пра мяне запіс у сваім рэгістрацыйным нататніку. А калі там, наверсе, на цябе паклалі вока, то гэта дабром не скончыцца».
Павярнуўшыся да сваяка, Кульгач прамовіў:
— Як бачыш, шаноўны, наша падарожжа становіцца небяспечным. Ці нечаснамзтабоюразысціся: у цябе свая дарога, у мяне — свая.
— Ты мяне здзіўляеш! — усклікнуў Сем з паловай. — Спачат-
ку ты клічаш мяне ісці з табою, а цяпер у цяжкую хвіліну прапаноўваеш мне развітацца з табой. Добры ж ты сябра, нічога не скажаш!
— Дык гэта ж ты прапанаваў ісці разам. А ў мяне, дарэчы, ёсць вельмі важнае даручэнне, і я не збіраюся тырчэць у гэтай нары, хоць я, канечне, і ўдзячны Цвыркуну за яго гасціннасць. Словам, мне неабходна тэрмінова ісці далей.
— Я вырашыў, што таксама пайду разам з табой, — аб’явіў Сем з паловай, — я абяцаў Хугкалапу наведаць яго і хачу стрымаць сваё абяцанне.
— Тады пайшлі цяпер, бо кожная хвіліна дарагая, — прыняў рашэнне Кульгач.
— Пачакайцетрохі, я зірну, ці няма паблізу паліцыі, — спыніў іх Цвыркун.
Ён асцярожна прыадчыніў дзверы: верабей па-ранейшаму лётаў над імі, уважліва азіраючы кожную травінку.
Сем з паловаю цяжка ўздыхнуў і заявіў, што пры такіх абставінах не зробіць ні аднаго кроку і Кульгача не адпусціць.
— Я не дазволю табе рызыкаваць жыццём, — прамовіў ён, — я ведаўтвайго бацьку і дзеля яго памяці павінен перашкодзіць табе ісці насустрач немінучай пагібелі. Будзем чакаць спрыяльнага моманту.
На працягу дня верабей ні разу не страціў пільнасці, і сябрам давялося правесці ўвесь гэты час у цяжкім чаканні. Толькі на захадзе паліцэйскі адправіўся ўсваё гняздо, якое знаходзілася на кіпарысе, што рос побач з сялом. I нарэшце падарожнікі змаглі працягнуць свой шлях.
Кульгач быў вельмі засмучаны, што змарнаваў столькі часу, і таму стараўся нагнаць упушчанае. Але бліжэй да раніцы Сем з паловаю спыніўся і аб’явіў, што далей не зробіць ні кроку, пакуль хоць крыху не паспіць.
— Гэта немажліва, — запратэставаў Кульгач, — мы не можам больш спыняцца!
— Значыць, ты хочаш мяне кінуць аднаго на дарозе ноччу? Вось якты абыходзішся са старымі сябрамі твайго бацькі. Хацеў бы я, каб гэты бедны стары быў цяпер тут і пабачыў, якты сябе паводзіш! Няма сумненняўўтым, што ён абавязкова высказаў бы табе ўсё, што пра цябе думае.
Сем з паловаю яшчэ доўга абураўся, і Кульгач вымушаны быўурэшце згадзіцца. Яны знайшлі месца пад нейкім вялікім чарапком і ўладкаваліся там на начлег.
Няма патрэбы казацьабтым, што ўсхваляваны паштальён Кульгач не змог задрамаць ні на хвілінку, ён да раніцы са злосцю глядзеў на свайго спадарожніка, які бестурботна пахрапваў.
Яктолькі крышку развіднела, Кульгач бесцырымонна расштурхаў Сем з паловай.
— Хопіць дрыхнуць, час у дарогу!
Але яму яшчэ давялося чакаць, пакуль той займаўся ранішнім туалетам.
Стары балбатун рупліва вымыў усе свае сем з паловай лапак і толькі пасля гэтага аб’явіў пра сваю гатоўнасць ісці далей.
Раніца была без асаблівых прыгодаў. Бліжэй да палудня ім давялося зноў залазіць у нейкую норку, каб схавацца ад вачэй другога вераб'я, які пагрозліва праляцеў над імі.
Падарожнікі доўга сядзелі там і выйшлі на паверхню, калі пераканаліся, што небяспека абмінула. Нарэшце яны
апынуліся на шырокай, добра ўтаптанай невядомымі слядамі пляцоўцы.
— Дзіўнае месца, — заўважыў Сем з паловай, — так утаптана, быццам тут прайшла цэлая армія.
У канцы пляцоўкі ўзвышалася невялікае збудаванне. 3 гэтага збудавання да Кульгача і яго сябра даносіліся нечыя гучныя незнаёмыя галасы.
— Я не цікаўны, — ізноўзамармытаўсабе пад нос Сем з паловай, — але я ахвотна аддаў бы і другую палову маёй восьмай лапкі, каб даведацца аб тым, дзе мы знаходзімся і хтотутжыве.
Кульгач нічога не адказваў і моўчкі працягваў свой шлях наперад. Паштальён смяротна стаміўся, бо за ўсю ноч не смогсамкнуць вачэй. Апроч таго, у яго ад гарачыні жахліва балела галава.
Беднаму паштальёну пачало здавацца, што ён ужо ніколі не дабярэцца да мэты свайго падарожжа і быццам бы гэтая мэта — замак — не набліжаецца да іх, а наадварот, аддаляецца.
А што, калі яны збіліся з дарогі? Высокія вежы замка ўжо даўно павінны былі паказацца на гарызонце, а іх усё не было. Яны абодва ўжо зусім не маладыя і маюць дрэнны зрок, а акуляраў не носяць. Цалкам верагодна, што яны маглі заблукаць, выйсці нетуды, куды трэба, і незаўважылі замка.
Такія вось сумныя думкі былі ўтой момант у галаве павука-паштальёна. Адарваўяго ад гэтых думак крык маленькага зялёнага вусеня, які прасемяніўз усіх сіл побач з сябрамі.
— Ратуйцеся, хто можа! Куры!
— Мы прапалі! — усклікнуў з жахам Сем з паловай, які не раз ужо чуў пра гэтых вялікіх і пражорлівых птушак. He
помнячы сябе, ён ірвануў з усіх сіл на сваіх сямі цэлых і палове восьмай лапах.
Кульгач адрэагаваў на папярэджанне вусеня не так хугка, як яго спадарожнік. Па-першае, таму, што быў занадта заняты сваімі думкамі, па-другое, таму, што яму ўвогуле ніколі не даводзілася раней чуць пра курэй. Але калі адна з гэтых страшных істот занесла над ім сваю вострую дзюбу, у бедалагі Кульгачахапіла прысунасці духу, кабсарвацьзсябе паштальёнскую сумку і хуценька шпурнуць яе ў бок свайго сябра. Павук яшчэ паспеў крыкнуць яму пару словаў:
— Занясі гэтую сумку...
На гэтым фраза храбрага паштальёна абарвалася, бо курыца праглынула яго ў адно імгненне.
Бедны Кульгач! Так атрымалася, што яму ўжо ніколі больш не давядзецца разносіць пошту па камерахтурмы і абменьвацца парай слоў з яе насельнікамі. Ніхто бодьш не ўбачыць, як ён, кульгаючы, караскаецца па змрочных сырых сценах падзямелля, каб парадаваць добрай вестачкай чарговага вязня.
Так здарылася, што смерць сябра была ратункам для Сем з паловай.
Утой момант, калі курыца глытала Кульгача, ён паспеў пралезці праз металічную сетку, якая абгароджвала тэрыторыю куратніка (а менавіта ў гэтае месца выпадкова патрапілі абодва павукі). I калі страшная птушка павярнулася ў яго бок, Сем з паловай ужо быў для яе недасягальны. Моцна ўзрушаны і знясілены, ён у той жа момант страціў >прытомнасць.
Калі Сем з паловай ачуняў, ён доўга не могуспомніць, дзе знаходзіцца.
Сонца ўжо хілілася да захаду, значыць, ён прабыў без прытомнасці некалькі гадзін. Але калі ён павярнуў галаву
210
ўбок, то з жахам убачыў за паўметра ад сябе пагражальны профіль курыцы, якая ўважліва цікавала за ім, pas-nopas намагаючыся дастаць дзюбаю з-за сеткі. Але сетка была даволі шчыльнай, і курыцы ніяк не ўдавалася схапіць павука.
Гэтая смертаносная дзюба адразу нагадала Сем з паловай пра жахлівую смерць яго сябра. Ён сумна ўздыхнуў і нават праслязіўся. Затым Сем з паловаю паспрабаваў зрушыцца з месца, але нешта цяжкае на нагах перашкаджала яму гэта зрабіць.
Гэта была паштовая сумка Кульгача, якую небарака паспеў шпурнуць яму ў свой смяротны час і якая паспяхова пераляцела праз сетку. Сем з паловай таксама прыгадаў апошнія словы, якія вымавіў мужны паштальён: «Занясі гэтую сумку...»
«Але каму? — падумаў Сем з паловай. — Каму я мушу яе занесці і куды? Ці не лепш яе адразу выкінуць у першую ж лужыну, якая сустрэнецца яму, а самому вярнуцца ў родную сцёкавую трубу, бяспечную і спакойную. Там, праўда, не надта прыемны водар, але затое няма ні вераб’ёў, ні курэй. Зрэшты, зазірну я ўсё ж у сумку, хаця б з цікаўнасці».
I павук пачаў чытаць лісты Чыпаліны. Хутка ён ужо не мог утрымацца ад слёз, узрушаны зместам гэтых лістоў. Слёзы літаральна засцілалі вочы Сем з паловай, і яму давялося не раз выціраць іх, каб змагчы працягваць далейшае чытанне.