Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
Ён паводзіў сябе такім жа чынам, як тыя вучні, каго настаўнікі пакідаюць замест сябе, калі на нейкі час выходзяць з класа, — такія вучні запісваюць імёны тых, хто паводзіў сябе добра, а хто сваволіў падчас адсутнасці настаўніка.
У калонцы, прызначанай для прыкладных, дон Пятрушка занатаваў наступнае: «Герцаг Мандарын паводзіў сябе добра. Барон Апельсін паводзіў сябе прыкладна».
«Эх, — падумаў майстар Вінаградзінка, — калі б тут быў Чыпаліна, гэткага бязладдзя ён бы не дапусціў. 3 таго часу, як Чыпаліна знаходзіцца ў турме, з намі абыходзяцца, як з рабамі. Мы не можам нават пікнуць, таму што дон Пятрушка адразу занясе нас у чорны спіс».
Патрапіць у чорны спіс дона Пятрушкі, дзе ён адзначаў, на яго погляд, нядбайных і нядобранадзейных, азначала толькі адно: давядзецца плаціць штраф.
Майстар Вінаградзінка плаціў штраф амаль кожны дзень, a часам і па два разы на дзень.
Нарэшце Высокі Суд, гэта значыць кавалер Памідор, зноў з’явіўся ў зале паседжанняў.
— Устаць, суд ідзе! — скамандаваў дон Пятрушка, але сам застаўся сядзець.
— Аб’яўляю пастанову суда, — прагрымеў кавалер. — Высокі Суд прызнае, што графіні Вішні маюць права на ўгрыманне падатку на дождж і іншыя віды непагадзі. Зыходзячы з вышэйсказанага, суд пастанаўляе, што кожны жыхар сяла мусіць уносіць плату, удвая вышэйшую за суму, запатрабаваную графінямі.
Па зале прабеглёгкі гул.
Усе спалохана паглядзелі ўакно, спадзеючыся ўбачыць яснае неба. Але, на жаль, там усе ўбачылі нізкую чорную хмару, якая абяцала хугкую навальніцу.
«Ну вось, — падумаў майстар Вінаградзінка, — плакалі мае чатырыста лір».
— Каб на іх трасца, на гэтыя хмары, — прашаптаў Цыбуля-Парэй.
Сіньёр Памідор таксама паглядзеўу акно, і яготлустая чырвоная фізіяномія адразу расплылася ў задаволенай усмешцы.
— Ваша дастойнасць! — адчуў яго настрой Гарошынка. — Нам пашанцавала. Відавочна, што будзе навальніца.
Усе з нянавісцю паглядзелі на адваката, і дон Пятрушка атрымаў новую інфармацыю для свайго чорнага спісу.
Калі ж і насамрэч праз некалькі хвілін пачалася навальніца, сіньёр Гарошынка ад радасці нават пачаў скакаць на месцы, а майстар Вінаградзінка, літаральна пазелянеўшы ад злосці, пачаў больш уважліва, чым раней, узірацца на наскі сваіх чаравікаў. Здавалася, яшчэ крыху, і ён прасвідруе сваім поглядам тыя чаравікі наскрозь. Толькі дзякуючы гэтаму Вінаградзінку ўдалося пазбегнуць яшчэ аднаго штрафу.
Бедныя жыхары сяла глядзелі за вокны з такім выразам твараў, быццам бачылі там ледзьве не канец свету. Грымоты
232
здаваліся ім вельмі страшнымі, страшнейшымі за пушачную кананаду, а маланкі быццам бы траплялі ім дакладна ўсэрцы.
Дон Пятрушка, не марудзячы, наслініў аловак і пачаў хугка падлічваць суму, якую атрымаюць дзякуючы гэтай непагадзі графіні Вішні.
Атрымалася вялікая лічба, а разам са штрафамі — вельмі вялікая.
Таўстушка Гарбузіха пачала хлюпаць носам. Услед за ёю заплакала і жонка Цыбулі-Парэя, выціраючы слёзы доўгімі вусамі мужа.
Гэтая сцэна моцна раззлавала Памідора, і ён выставіў усіх з залы на вуліцу.
Беднякі выйшлі пад навальніцу і, сагнуўшы плечы, не спяшаючыся, пакрочылі да сяла. Лівень прамачыў іх наскрозь, град біў у твар, але яны нічога не адчувалі. Пасля такой вялікай нягоды, якая на іх абрынулася, усё астатняе падавалася дробяззю, не вартай увагі.
Дарогаўсяло пралягала празчыгуначны пераезд, дзе жыхарам сяла давялося спыніцца і чакаць, пакуль пройдзе цягнік. Глядзець на прахадны цягнік заўсёды цікава. Спачаткуз’явіўся паравоз, ахутаны парай, уякім машыніст з кветкай у роце весела даваў гудкі, а затым з вагонных вокнаў павысоўваліся твары пасажыраў, якія вярталіся з кірмашу. I раптам у апошнім вагоне...
— Божа праведны, — ахнула Гарбузіха, — зірніце на апошні вагон!
— Здаецца, — нясмела выказаўсваё меркаванне дзядуля Цукіна, — гэта мядзведзі.
I насамрэч тры мядзведзі, прытуліўшыся да акна, з цікавасцю разглядалі прамоклых наскрозь сялян, што стаялі ля шлагбаўма.
— Такога я яшчэ небачыў! — прамовіўЦыбуля-Парэй.уякога ад здзіўлення падняліся ўверх вусы.
Адзін з мядзведзяў, да таго ж, у знак прывітання памахаў лапамі.
— Бачты, — абурыўся майстар Вінаградзінка, — мядзведзь, а таксама здзекуецца з нас. Як гэта ў яго хапіла нахабства ехаць цягніком?
А мядзведзь, высунуўшыся з акна, усё не пераставаў махаць лапай, ды так старанна, што ледзь не вываліўся з вагона. На шчасце, астатнія два мядзведзі паспелі яго ўтрымаць за заднія лапы.
Калі жыхары сяла на чале з майстрам Вінаградзінкам дайшлі да станцыі, то ім на вочы зноў патрапілі тыя тры мядзведзі, якія акурату гэты час, не спяшаючыся, выходзілі з вагона. Самы старэйшы пры выхадзе прад'яўляўза сябе і за астатніх білеты кантралёру.
— Гэтыя мядзведзі, відаць, клоуны-акрабаты з цырка, — сказаў майстар Вінаградзінка. — Яны, напэўна, прыехалі сюды, каб даць прадстаўленне. А зараз з’явіцца іх дрэсіроўшчык — стары з рудой барадой і дудкай, пад якую яны і танчаць.
Дрэсіроўшчык і насамрэч з’явіўся, але гэта быў не стары з барадою, а хлапчук у зялёным берэце і ў моцна пацёртых на каленях сініх нагавіцах. Твар у яго быў жывы, вясёлы і вельмі знаёмы ўсім жыхарам сяла...
— Чыпаліна! — усклікнуў майстар Вінаградзінка, кінуўшыся наперад.
Так, гэта быў менавіта Чыпаліна. Перад тым, як вярнуцца ў сяло, ён зайшоў у заасад і вызваліў мядзведжае сямейства. Вартаўнік спачатку сустрэў Чыпаліну насцярожана, але пасля нядоўгай размовы яны моцна пасябравалі. Чыпаліна так спадабаўся вартаўніку, што той гатовы быў падарыць яму і слана, калі б той захацеў сысці з заасада.
Але Слон не паверыў, што свабода можа стаць рэальнасцю, і застаўся ў сваім сланоўніку пісаць мемуары. Затое астатнія звяры былі шчаслівыя, што атрымалі волю.
Усе весяліліся ад душы, не зважаючы на дождж, які не спыняўся.
Калі ты шчаслівы, то дробныя непрыемнасці проста не заўважаеш, цябе зусім не хвалюе, схопіш ты прастуду ці не.
Прафесар Груша не пераставаў паціскаць лапу маладому мядзведзю.
— Ці памятаеце вы, як танчылі пад маю скрыпку?
Мядзведзь усё памятаў і хутка зноў пусціўся ў скокі. Дзеці весела пляскалі ў далоні ў такт яго танца.
Пра вяртанне Чыпаліны Вішаньку паведамілі адразу, і юны граф, нягледзячы на строгую забарону, пакінуў замак, каб пабачыцца злепшым сябрам. Сябры цёпла павіталіся, і Чыпаліна адразу прыступіў да справы.
— He будзем марнаваць час. Я хачу падзяліцца з вамі адным сваім планам.
Пакуль Чыпаліна будзе распавядаць пра свой план сябрам, мы з вамі завітаем утое месца, дзе пакінулі князя Лімона, і даведаемся, што было з ім далей.
Рашсл 29,
у якім напалоханы Лімон спрабуе
чытач памятае, месца тое, дзе на пэўны час знайшоў прытулак князь Лімон, было звычайнай кучай гною, куды ён патрапіў, вылецеўшы з карэты. Хвалявацца за князя не варта, бо ён адчуваў сябе там вельмі някепска.
«Тутцёпла і спакойна, — падумаўкнязь, — дык ці варта куды
спяшацца? Ці не будзе лепш мне тут перачакаць, пакуль мае гвардзейцы не ўзновяць парадак у сталіцы?»
Лімон уцякаўад Чыпаліны такхутка, што нават ні разу не азірнуўся. Таму не ведаў, што яго гвардзейцы ўсе разбегліся хто куды, а прыдворныя занялі ўтурме месца вызваленых вязняў.
3 гэтага часу вырашылі, што краіна будзе Рэспублікай, гэта значыць кіраваць ёю будзе сам народ.
Але калі пачаўся дождж, Лімон хугка стаў адчуваць нязручнасці свайго знаходжання.
«Тут становіцца надта сыра, — вырашыў князь, — відаць, варта пашукаць якое-небудзь іншае месца».
Былы правіцель энергічна стаў варочацца, варушыць рукамі і дрыгаць нагамі, і ўрэшце яму ўдалося вылезці з кучы гною.
Калі ён крыху працёр вочы, залепленыя гноем, то адразу заўважыў, што знаходзіцца зусім побач з замкам графінь Вішань.
«I якая трасца мяне сюды занесла? — спытаўся ён у сябе. — Алеўжо калі занесла,точагожятады мокну паддажджом, калі ў замку цёпла і ўтульна?»
Лімон крыху атросся і накіраваўся да брамы замка. Але ў гэты момант непадалёк пачуў гучныя галасы. Ён схаваўся за тоўстае дрэва і перачакаў, пакуль шумная кампанія не прайшла далей. (Што гэта была за кампанія, чытач, відаць, ужо здагадаўся). Затым князь падышоўда брамы замка і пазваніўу званочак. Адчыніла яму Сунічка.
— Жабракоў у замку не прымаюць, — рэзка сказала яна і ўжо спрабавала зачыніць браму перад самым носам Лімона, але той закрычаў:
— Які я жабрак? Я правіцель!
Сунічка паглядзела на яго са спагадаю.
— Няшчасны, відаць, ты ад беднасці з глузду з’ехаў.
— Якая беднасць, я самы багаты ў краіне!
— Па тваім выглядзе гэтага не скажаш, — засмяялася Сунічка.
— Ты менш размаўляй, а хутчэй далажы пра мяне графіням!
Якразугэты момантпобач праходзіўдон Пятрушка, трымаючы каля свайго носа вялізную насоўку.
— Што тут адбываецца? — спытаў ён у Сунічкі.
— Ды вось, гэты бедалага ўявіўсабе, штоён правіцель. Сіньёр Пятрушка з першага погляду пазнаў князя Лімона. — Я спецыяльна пераапрануўся, каб бліжэй пазнаёміцца зжыццём простага народа, — заявіўЛімон, жадаючы апраўдаць свой даволі экстравагантны выгляд.
— Калі ласка, Ваша Светласць, уваходзьце, — замітусіўся дон Пятрушка, кланяючыся да самай зямлі. Лімон хутка ўвайшоў, кінуўшы на Сунічку знішчальны погляд.
Графіні спачатку здзіўлена ахнулі, пабачыўшы госця, але пазнаўшы яго, наперабой сталі захапляцца яго клопатам пра свой народ.
— Ваша Светласць, вы прамоклі зусім. Ніводны правіцель на свеце не выйшаў бы на вуліцу адзін у такое надвор’е.
— Я хацеў пабачыць, як жыве мой народ.
— I якія вашы ўражанні?
— Мой народ шчаслівы і задаволены, — заявіў князь. — Няма іншага народу ў свеце, які быў бы такім шчаслівым, як мой.
Лімон і не падазраваў, што ў тую хвіліну гаварыў абсалютную праўду. Яго народ і насамрэч быў шчаслівы, што нарэшце пазбавіўся аджорсткага і хцівага правіцеля.
— Можа быць, Ваша Светласць загадае запрэгчы коней, каб вярнуцца ўсталіцу? — пацікавіўся Памідор.
— He! He! — спалохана адказаў Лімон. — Я перачакаютут, пакуль не скончыцца гэтая страшная навальніца.
— Я дазволю сабе заўважыць, — сказаўздзіўлены кавалер, зірнуўшы ў акно, — што навальніца даўно скончылася і на вуліцы ззяе сонца.
— Што? Ззяе сонца? Вы, здаецца, асмельваецеся супярэчыць мне? — закрычаў Лімон.
— I сапраўды, я не разумею, хіба можна быцьтакім непачцівым? — заўважыў барон Апельсін. — Калі Яго Светласць кажа, што за вокнамі навальніца, то, безумоўна, так яно і ёсць.