Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
Але барону пашанцавала: калі цягнік крануўся, то адбыўся моцны штуршсж, які і закінуў барона ў вагон.
Таўстун з лалёгкаю ўздыхнуў, уладкаваўшы сваё пуза ў нішу, адразу адкрыў свой дарожны баул са сняданкам, які складаўся з цэлага засмажанага баранчыка.
Дзякуючы мітусні Вішанька і Чыпаліна змаглі прашмыгнуць у вагон незаўважанымі. Падчас падарожжа барон быў занадта заняты сваім сняданкам, каб звяртацьувагу на хлопчыкаў. A вось старызнік Фасоля заўважыў іх адразу. Але Вішанька прыклаў палец да вуснаў, заклікаючы яго маўчаць. Але на нейкі час пакінем нашых сяброў і барона Апельсіна, а пазнаёмімся бліжэй зсамім цягніком, дакладней, зтымі людзьмі, якія ягоабслугоўвалі.
Адметнасцю цягніка быў машыніст. Гэта быў выдатны спецыяліст, які цудоўна ведаў сваю справу. Але апроч гэтага, машыністбыўудушы крыхупаэтам. Калі цягнікпраязджаўпобачз лугам у квецені, то машыніст адразу ж спыняў свой лакаматыў, спускаўся з паравоза і пачынаў збіраць кветкі. I пакуль ён не набіраў цэлы букет фіялак або маргарытак, цягнік не кранаўся з месца. Часам пасажыры, раздражнёныя незапланаванай затрымкай, пачыналі абурацца.
— Ці мы едзем, ці не едзем? Што адбываецца?
— Гэта махлярства. Вярніце нам грошы за білеты!
— Відаць, ваш паравоз працуе не на вуглі, а на кветках, — жартаваў часам хто-небудзь з пасажыраў, звяртаючыся да машыніста.
He менш каларытным быў і праваднік гэтага дзіўнага цягніка, надзвычай чулы і спагадлівы чалавек. Часам на шляху праходжання цягніка клаўся туман, і пасажыры пачыналі скардзіцца, што не могуць за вокнамі пабачыць прыгажосці ландшафту.
— Што гэта за падарожжа? Глядзіш у вокны і нічога не бачыш. Гэта ўсё роўна, што ехаць у скрыні.
— Гэта не пасажырскі цягнік, а самы сапраўдны таварняк, нічога не бачна!
I тады праваднік цярпліва пачынаўхадзіць па вагоне і распавядаць пасажырам пра ўсё, што ў той момант знаходзілася за вокнамі. Ён ведаў кожны камень на шляху следавання свайго цягніка, кожны элементтаго жывапіснага пейзажу, што быў на нейкі час схаваны ўтумане.
— Тут, справа, — казаў праваднік, паказваючы пальцам, — чыгуначны пераезд, на якім стаіць дзяжурная. Яна вітае зараз нас чырвоным сцяжком. Гэта прыгожая брунетка, апранутая ў форму жоўта-сіняга колеру.
Пасажыры глядзелі і не бачылі, апроч туману, нічога. Але ўжо не абураліся, а задаволена ўсміхаліся.
— А восьтут, проста пад намі, — працягваў праваднік, — маленькае блакітнае возера з зялёнай выспачкай і лодкай, якая плавае вакол яго. На гэтай лодцы мачта з чырвоным квадратным парусам, а на верхавіне мачты развяваецца сіні сцягз залатымі зоркамі. Вада ў возеры спакойная, рыбы плаваюць ля самай паверхні, і птушкі ловяць іх дзюбамі ці кіпцюрамі.
Пасажыры ўважліва глядзелі туды, куды паказваў пальцам праваднік, яны бачылі толькі белую непраглядную сцяну туману, але радасна ківалі галовамі ў знак таго, што, маўляў, добра ўяўляюць сабе тое возера.
— Так-так, — выдатны пейзаж, — звычайна казалі яны.
Дарэчы, барон Апельсін паехаў гэтым цягніком спецыяльна для таго, каб паслухаць аповеды правадніка пра навакольныя пейзажы. Ён быў занадта лянівы і заняты ежай, каб прымушаць свае вочы напружвацца. Замест гэтага барон з задавальненнем паглынаў чарговы кавалак свайго дарожнага сняданку і з заплюшчанымі вачыма слухаў, як праваднік сваім аксамітным спакойным голасам апісвае чарговую прыгажосць, якую яны праязджалі.
— А вунь там, злева, пасецца статак авечак. Яны ўсе белага колеру, адно толькі ягня чорнае. Яно весела скача па лузе і есць выключна маргарыткі. Простая трава яму яшчэ не вельмі падабаецца. А ў сабакі, які ахоўвае авечак, да ашыйніка прывязаны званочак, чуеце? — I насамрэч з-за вокан чуўся сакавіты звон: дзінь... дзінь.
Вішанька і Чыпаліна з задавальненнем слухалі аповед правадніка, на час забыўшыся пра свае трывогі. Ды і хто пра іх успомніць, калі мерна і спакойна стукаюць колы, цягнік плаўна хістаецца, а за всжнамі яго мільгаюць дрэвы,узгоркі, дамы... Іхоцьугустымтуманенічога гэтага раз-
162
гледзець было немажліва, але ніхто несумняваўся, штоўсё тое, пра што распавядаў праваднік, там у наяўнасці.
Шлях цягніка на нейкім участку пралягаў праз ужо знаёмы нам лес, дзе містэр Караціна і яго памочнік пэўны час пераследавалі ўяўных піратаў, а затым воляй лёсу апынуліся на адным з сукоў магутнага дуба. I акурат у той час, калі цягнік імчаўся праз гэты лес, сышчыкам пашчасціла. На небарак, якія віселі ўжо некалькі дзён, наблукаў адзін мясцовы дрывасек, які іх і вызваліў.
Некалькі хвілін Караціна і Куртаты са стогнамі разміналі свае зацёклыя целы, а затым кінуліся працягваць пошукі збеглых вязняў.
Дрывасек паглядзеў ім услед, алетолькі ўзяўся за сваю сякеру, каб зваліць дрэва, каля яго раптам быццам з-пад зямлі выскачыў цэлы ўзвод Лімончыкаў пад камандаваннем афіцэра Лімоніка.
— Смірна! — скамандаваў афіцэр.
Дрывасек ад нечаканасці выпусціў з рук сякеру і застыў па стойцы «смірна».
— Вольна! — дазволіў Лімонік.
— Вы тут не бачылі дзве асобы, дакладней, сабаку і яго гаспадара? — спытаў афіцэр у дрывасека.
Рэч у тым, што ў замку ўжо даўно заўважылі, што Караціна і Куртаты зніклі, і моцна ўстрывожыліся. На іх пошукі правіцель Лімон накіраваў цэлы ўзвод Лімончыкаў.
I калі афіцэр спытаўу дрывасека пра сышчыкаў, той задумаўся. Гэтыя дзве дзіўныя істоты, якіх ён толькі што зняў з
дрэва, падаліся яму крыху ненармалычымі, але паколькк іх шукала паліцыя Лімона, якую ён, як і ўсе беднякі, не любіў, то ён вырашыў ні за што не выдаваць гэтых тыпаў.
«Калі Лімончыкі іх шукаюць, каб арыштаваць, то хутчэй за ўсё гэта добрыя людзі».
163
— Яны пайшлі вунь у той бок, — паказаў дрывасек у абсалютна супрацьлеглым кірунку ад таго, куды пайшлі Караціна з Куртатым.
— Выдатна! — усклікнуў Лімоніка. — Значыць, мы хутка іх дагонім. Смірна!
Дрывасек зноў стаў «смірна» і праводзіў вачыма гвардзейцаў, якія на поўных парах памчаліся ўтой бок, куды ён толькі што паказаў. Затым ён выцер з ілба пот і зноў стаў сячы дрэва. Але ў гэты дзень папрацаваць яму не далі...
Праз чвэрць гадзіны пасля Лімончыкаў з-за дрэў з’явіліся майстар Вінаградзінка, дзядуля Цукіна, Чарніца, Гарошынка, прафесар Груша і Гарбузіха. Яны спыталі ў дрывасека, ці не бачыў ён хлопчыка па імені Чыпаліна.
— Я не ведаю вашага Чыпаліны, але тут ніякага хлопчыка не было.
— Калі вы яго раптам пабачыце, то папярэдзьце, што мы яго шукаем ужо тры дні, — папрасіў майстар Вінаградзінка. Менавітаён, якзразумеўдрывасек, і быўгалоўным у гэтай кампаніі.
I гэтая кампанія, як і ранейшая, таксама імкліва знікла ў гушчары лесу.
Толькі дрывасек ізноў узяўся за сякеру, як раптам перад яго вачыма ўзніклі Чыпаліна і Вішанька. У той вечар малады граф вырашыў не вяртацца дадому, бо хацеў дапамагчы Чыпаліну знайсці сваіх сяброў. Дрывасек, даведаўшыся, што аднаго з хлапчукоў завуць Чыпаліна, рас-
V. павёў ім пра кампанію на чале з майстрам Вінаградзінкам, якая толькі што наведала яго месца працы. Чыпаліна зразумеў, што і сябры шукаюць яго, менавіта таму і пакінулі некалькі дзён назад пячору.
Хлопчыкі развіталіся з дрывасекам, але яму ў гэты дзень пабыць аднаму і завершыць працу не было накана-
164
вана. Спачатку з’явіліся Радыска разам з дзецьмі, якія заманілі ў пастку містэра Караціну і Куртатага. Потым з’явіліся сіньёр Памідор і дон Пятрушка, якія шукалі зніклага з замка няведама куды Вішанькуі перакананыя, штояго выкралі збеглыя вязні.
На захадзе сонца раптам пачуўся такі моцны звон, што ў дрывасека заклала вушы. Гэта з’явіўся у сваёй карэце князь Лімон у суправаджэнні світы, дзе ўсе былі са званочкамі на капелюшах. Князь устурбаваўся доўгай адсутнасцю сваіх гвардзейцаў. За ім услед ехала другая карэта з графінямі Вішнямі. Графіні, узрадаваныя гонарам суправаджаць правіцеля, былі на дзіва вясёлыя і балбатлівыя, быццам ехалі не па справе, а на паляванне.
Дрывасек паспрабаваў схавацца, але не паспеў. Адзін з прыдворных князя аклікнуў яго:
— Гэй, абарванец! Падыдзі сюды!
— Чаго хоча Ваша Дастойнасць? — прамармытаўдрывасек і нізка пакланіўся.
— Ці не бачыўты тут гвардзейцаў Яго Светласці?
Як вы і самі разумееце, дрывасек бачыў не толькі гвардзейцаў, але разумеў, што калі адкажа станоўча, то затым будзе яшчэ шмат пытанняў, за недакладныя адказы на якія можна і ў турму патрапіць. Лепей прыкінуцца, што нічога не ведаеш. Што з цябе можна спытаць, калі ты нічога не ведаеш?
— He, Ваша Дастойнасць, не бачыў, — адказаў ён.
Князь і яго світа нарэшце ад’ехалі, аглушаючы ўсю акругу пранізлівым звонам.
Паціху пачало цямнець, аднак дзеля таго, каб наша гісторыя рухалася хутчэй, мы паскорым гэты працэс і ўявім сабе, што пацямнела раптоўна. Усе мы добра ведаем, што ў цемры прыгоды заўсёды становяцца больш цікавымі і займальнымі. Ды, зрэшты, нетолькі гісторыі, а і ўсялякія пераследа-
ванні, пагоні, якія тады нагадваюць спаборніцтвы ў бегу з перашкодамі. I як ва ўсялякіх спартыўных спаборніцтвах, тут непазбежныя перамогі і паразы, а значыць, ёсць і свае чэмпіёны і свае пераможаныя.
Дык вось, у той момант, калі на лес знянацку (а мы так дамовіліся!) апусцілася цемра, усе нашы дзейныя асобы так ці інакш некага шукалі або пераследавалі. Містэр Караціна і яго сабака гоняцца за ўцекачамі, Лімончыкі стараюцца знайсці сляды дэтэктыва, князь Лімон шукае сваіх гвардзейцаў, майстар Вінаградзінка з сябрамі разгарнулі пошукі Чыпаліны, тым жа займаецца і Радыска з дзецьмі, Чыпаліна і Вішанька шукаюць майстра Вінаградзінку з кампаніяй, кавалер Памідор з донам Пятрушкам шукаюць Вішаньку.
А пад зямлёю ў нас яшчэ ёсць Крот, пра якога ўсе на той момантзабыліся. Ён шукае ўсіх. Напярэдадні ён наведаўся ў пячору, дзе жылі збеглыя вязні, і знайшоў там запіску з наступным зместам: «Чыпаліна знік. Мы адпраўляемся на яго пошукі. Калі будзе што новае, паведаміце нам».
Прачытаўшы гэтую запіску, Крот пачаў рыць хады ва ўсіх кірунках. Пры гэтым ён увесь час чуў у сябе над галавою то тупат ног цэлага натоўпу, то адзіночныя крокі. Але ўсе яны прабягалі так хутка, што калі Крот вылазіў на паверхню, то ўжо нікога не знаходзіў.
Раздзел 20,
у якім распавядаецца пра тое,
як Чыпаліна з сябрамі захапіў замак
асля ад’езду абедзвюх графінь разам з правіцелем барон Апельсін і герцаг Мандарын засталіся паўнаўладнымі гаспадарамі замка. reppar першым заўважыў адсутнасць жыхароў