Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
— Вось вам ключ, — сказаў ён, — толькі потым не забудзьце, калі ласка, мне яго вярнуць.
— He хвалюйцеся, — запэўніў Слана Чыпаліна, — і прыміце нашую шчырую падзяку. А вы б самі не хацелі збегчы адсюль?
— Калі б у мяне калі-небудзь і з’явіўся намер збегчы адсюль, то я наўрад ці стаў бы сядзець і чакаць, пакуль з’явіцеся вы, каб мне дапамагчы. Добра, жадаю вам удачы.
Ён ізноў паклаў галаву вартаўніка на свой хобат і стаў далікатна калыхаць яго, каб той няўзнак не прачнуўся.
Чыпаліна і Мядзведзь выйшлі са слановага стойла і накіраваліся да мядзведжай клеткі. He паспелі яны зрабіць і некалькі крокаў, як іх акл ікнуў нечый голас:
— Гэй, гэй!
— Ш-ш-ш! — спалохана зашыпеўЧыпаліна. — Хто гэта мяне кліча?
— Ш-ш-ш! — адказаў не-
знаёмец нараспеў. — Хто гэта мяне кліча?
— Перастаньце падымаць шум, a то разбудзіце вартаўніка, — паспрабаваў сцішыць нябачнага незнаёмца Чыпаліна.
А ў адаказ:
— Перастаньце падымаць вартаўніка, a то разбудзіце шум... Ой, якое глупства я вярзу, — дадаў голас, — я зусім заблытаўся.
— Гэта папугай, — сцяміў Чыпаліна, — ён паўтарае ўсё, што чуе. Але паколькі не разумее нічога, то часта здараецца, што паўгарае ўсё наадварот.
Выслухаўшы Чыпаліну, Мядзведзь усё ж, не жадаючы сварыцца з папугаем, ветліва спытаў яго:
— Вы не падкажаце нам, дзе знаходзіцца клетка з мядзведзямі?
Папугай у адказ:
— Вы не падкажаце нам, дзе знаходзіцца мядзведзь з клеткаю?
Зразумеўшы, што ад папугая нельга нічога дабіцца, сябры асцярожна пайшлі далей.
3-за кратаўадной з клетакіхспрабавала паклікаць Малпа:
— Шаноўныя сіньёры, паслухайце, калі ласка...
— У нас вельмі мала часу і мы спяшаемся, — адказаў Мядзведзь.
— Знайдзіце для мяне хвілінку: ужо другі дзень я спрабую раскусіць вось гэты арэх, але ў мяне нічога не атрымліваецца. He маглі б вы мне дапамагчы?
— Абавязкова, — паабяцаў Чыпаліна, — толькі на зваротным шляху.
— Гэта вы толькі так кажаце! — вымавіла Малпа, сумна ківаючы галавой. — Зрэшты, я загаварыла з вамі проста так, ад суму. Для мяне гэты арэх — дробязь, як і ўсе арэхі, якія растуць на зямлі. Больш за ўсё на свеце мне хацелася б быць зараз у сваім лесе, лазіць па дрэвах і кідаць какосавыя арэхі на галовы падарожнікаў. Навошта тады арэхі, калі іх нельга кінуць на чыю-небудзь галаву? He, я вас пытаю, навошта патрэбны падарожнікі, калі ніхто не будзе кідаць у іх арэхамі? Я ўжо не па-
мятаю, калі апошні раз сама патрапіла арэхам у адну з галоў, помню толькі, што яна была паголеная, ружовая і што я атрымала тады вялізнае задавальненне. Помню таксама...
Але сябры ўжо былі далёка і не чулі Малпу.
— Малпы, — патлумачыў Мядзведь Чыпаліну, — легкадумныя жывёліны, якія гавораць шмат пустых слоў. Яны пачынаюць гаварыць пра адно, пераскокваюць на іншае і ніколі не ведаеш, чым скончаць. Аднак я спачуваю гэтай бедалазе. Чаму яна ноччу не спіць? Таму што не можа раскусіць свой арэх? He, яна марыць пра свой далёкі лес.
He спаў у сваёй клетцы і Леў. Ён зірнуў на праходзячых no634 Чыпаліну і Мядзведзя краем вока, аднак затым нават не павярнуў галавы, каб паглядзець, куды яны кіруюцца. Ён быў высакародным і мудрым зверам, і яго зусім не цікавіла, з якой мэтаю апоўначы сноўдаюць побач з яго клеткай людзі і мядзведзі.
Нарэшце Чыпаліна і яго сябра дабраліся да мядзведжай клеткі.
Бедныя старыя адразу ж пазналі свайго сыночка і пацягнулі да яго праз краты свае лапы, каб абняць. Пакуль яны абдымаліся, Чыпаліна адамкнуў дзверы клеткі і прамовіў:
— Ці не час вам спыніць вашы цялячыя пяшчоты і выйсці на волю? Калі вы зараз жа гэтага не зробіце, то можа прачнуцца вартаўнік, і тады — бывай воля.
Але калі вязні выйшлі з клеткі, яны са слязьмі на вачах ізноў кінуліся абдымаць свайго сына, якога не бачылі шмат гадоў.
Гэта сцэна ўсё ж моцна кранула Чыпаліну.
— Бедны татка! — падумаў ён. — У той дзень, калі мне пашанцуе вырваць цябезтурмы, ятаксама буду горача абдымаць цябе.
Але ўголас ён строга сказаў:
— Усё, і насамрэч хопіць, час сыходзіць адсюль.
Але старыя мядзведзі захацелі развітацца з сям’ёю белых мядзведзяў, якія жылі на выспачцы пасярод маленькай сажалкі. Да таго ж, на гэты момант вестка пра тое, што мядзведзі выходзяць на волю, ужо нейкім дзіўным чынам абляцела практычна ўвесь заасад. Мядзведзяўтут многія ведалі і любілі. Зрэшты, у іх знайшліся і ворагі. Бацькоў Чыпалінавага сябра цярпець не мог Цюлень — жыхар іншай сажалкі, — які лічыў іх сваякамі белых мядзведзяў — сваіх спаконвечных ворагаў.
Даведаўшыся, што мядз-
ведзі ўцякаюць на волю, Цюлень пачаў гучна на ўвесь заасад абурацца:
— Ганьба! Чамуадным можна, а іншым нельга? Гэта несправядліва! Я пратэстую!
Яго пратэсты былі настолькі моцнымі, што збудзілі вартаўніка, які, соладка пазяхнуўшы, спытаў у Слана:
— Што там адбываецца?
— Адкуль мне ведаць? — адказаў стары філосаф. — Вы што, хочаце, каб у нас нешта адбылося? Што канкрэтна? У нас туг ніколі нічога новага не адбываецца. Гэта ж вам не кіно, дзе кожныя дзесяць хвілін нешта адбываецца...
— Можа, ты і маеш рацыю, — згадзіўся вартаўнік. — Але ўсё ж я пайду і пагляджу для ачысткі сумлення.
He паспеў ён выйсці са слановага стойла, як сутыкнуўся з нашымі ўцекачамі.
— Караул! — закрычаў вартаўнік ва ўсё горла.
У той жа момант прачнуліся яго памочнікі і абкружылі заасад.
Чыпаліна ітры мядзведзі кінулісяўбліжэйшуюсажалкуі паспрабавалі там схаваццца. Але на сваю бяду, патрапілі акурату сажалку Цюленя.
— Ха, ха! — зларадна засмяяўся нехта ў іх за спінаю.
Гэта і быў Цюлень уласнай персонаю.
— Спадзяюся, шаноўныя сіньёры дазволяць мне крыху пасмяяцца.
— Сіньёр Цюлень, — звярнуўся да яго Чыпаліна, дрыжучы ад холаду, — я разумею прычыну вашага добрага настрою. Але няўжо вам прыемна смяяцца з нас утой момант, калі нас шукаюць?
— Якраз гэта мне і прыемна! Болей за тое, я зараз паклічу вартавога, каб ён вас адсюль выцягнуў.
Цюленьтакі зрабіў. He паспелі сябры і вокам міргнуць,якіх вылавілі з сажалкі. Вартаўнік страшэнна здзівіўся, калі замест двухзбеглыхмядзведзяўубачыўтрох. Яшчэ больш ён здзівіўся, калі ўбачыўсярод мядзведзяў нейкага новага звера, які, да таго ж, выдатна размаўляў на чалавечай мове.
— Сіньёр вартаўнік! Гэта непаразуменне! Я, як вы бачыце, зусім не мядзведзь!
— Бачу. Але што ты робіш у сажалцы?
— Вырашыў пакупацца.
— Тады цябе трэба як мінімум аштрафаваць за купанне ў грамадскіх месцах.
— Але ў мяне няма з сабою грошай і калі вы будзеце так ласкавы, што пагодзіцеся пачакаць мянетут, то я хуценька збегаю і прынясу іх.
— Я не будутакласкавы і, пакуль не атрымаю ад цябе штрафу, зачыню ў клетку з малпаю. Там ты пераначуеш, а раніцай вырашым, што з табой рабіць.
Аматарка кідацца какосавымі арэхамі ў голавы падарожнікаў прыняла новага суседа даволі гасцінна і адразу ж узнавіла ранейшую размову:
— Я гаварыла вам пра таго падарожніка з ружовай галавой? Калі я кажу, што яна была ружовая, значыць.такяно і было. Я практычна не маню, хіба толькі ў самых крайніх выпадках. Зрэшты, мне гэта часам нават падабаецца. У маны ёсць гэткі своеасаблівы прысмак. Калі я маню, то ў мяне ў роце быццам бы робіцца салодка, нібыта я пакаштавала...
— Калі ласка, — узмаліўся Чыпаліна, — давайце адкладзём вашаповедда раніцы. Мнехочаццаякслед выспацца іўзнавіць свае сілы.
— Можа, праспяваць вам калыханку? — прапанавала Малпа.
— He, дзякуй вялікі, я з задавальненнем абыдуся без яе.
— Тады дазвольце накрыць вас коўдрай...
— Але ж вы бачыце, што тут няма ніякіх коўдраў!
— Дык гэта я так, з ветлівасці прапанавала, але калі вы хочаце, каб я была грубіянкай, то я пастараюся вам дагадзіць.
Прамовіўшы апошнія словы, Малпа пакрыўджана павярнулася да Чыпаліны спінаю. Той пастараўся скарыстаць момант, каб заснуць.
Дарэмна Малпа чакала, што Чыпаліна будзе сам прасіць яе загаварыць з ім. Тады яна вырашыла змяніць гнеў на міласць і сама павярнулася да яго. Але калі пабачыла, што Чыпаліна заснуў, Малпа пакрыўдзілася яшчэ больш, забілася ў куток клеткі і стала думаць пра няўдзячнасць людзей, якім хочаш зрабіць дабро, а яны таго ніяк не жадаюць зразумець.
У клетцы Малпы Чыпалінудавялося прабыцьдва дні. Дзеці, якія наведвалі заасад, прымалі яго за малпу, апранутую, якяны самі. Яны вельмі цешыліся і смяяліся ад душы.
На трэці дзень Чыпаліна змог перадаць запіску ў замак Вішаньку. Юны граф адрэагаваў адразу, прыехаўшы ў горад першым жа цягніком. Ён заплаціўза Чыпаліну належны штраф, і таго выпусцілі на волю.
Найперш Чыпаліна пацікавіўся ў Вішанькі лёсам сваіх сяброў — былых вязняўтурмы замка. Даведаўшыся, што яны зніклі бясследна, Чыпаліна не на жарт устрывожыўся.
— He разумею, што магло іх прымусіць пакінуць пячору, дзе яны былі ў поўнай бяспецы?
Рашсл 19,
у якім распавядаецца пра падарожжа ўдзіўным вагоне
яртацца Вішанька і Чыпаліна вырашылі цягніком. Дарэчы, гэта быў даволі незвычайны цягнік. Ён складаўся з аднаго вагона, і ўсе месцы ў ім былі каля вокнаў. Таму сярод паса-
жыраў, якія жадалі палюбавацца прыгожымі пейзажамі, ніколі неўзнікала спрэчак. Асабліва гэта было важна дзя дзяцей, якія ехалі ўтым цягніку.
Гэты цягнікбыўвельмі зручным і для вельмітоўстыхлюдзей. Вынаходлівыя стваральнікі цягніка прадугледзелі спецыяльныя нішы, куды таўстуны пры неабходнасці маглі ўладкаваць свае
вялікія жываты і такім чынам зручна падарожнічаць, не перашкаджаючы пры гэтым іншым пасажырам.
Калі Вішанька і Чыпаліна садзіліся ў цягнік, яны раптам пачулі голас старызніка Фасолі:
— Смялей, барон, яшчэ намаганне, і мы будзем у вагоне.
Выявілася, штоўтойжа цягніксадзіўся і барон Апельсін. Калі ўспомніць, якое вялізнае пуза ён меў, станеадразузразумелым, якіх пакутаў яму каштавала пасадка ў вагон. Фасоля з усіх сіл спрабаваўзрушыць барона з месца, але нічога не атрымлівалася. На дапамогу падышлі два насільшчыкі, аднак і ўтраіх яны не змаглі зрушыць справухоць на міліметр. Нарэшце ўмяшаўся начальнік станцыі, які не жадаў затрымліваць з-за гэтага адпраўленне цягніка. Ён штурхаў барона, не дастаючы свістсж з рота, і калі моцна паднатужыўся, свісток у яго роце гучна свіснуў.
Машыніст прыняў гэты свіст за сігнал да адпраўлення цягніка і павярнуў рычаг. Цягнік крануўся.
— Стой! Стой! — закрычаў начальнік.
— Дапамажыце! — залямантаваў барон Апельсін, пуза якога ўжо было ў вагоне, а ногі — на вуліцы.