Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
— Калі нам удасца вярнуць наш дамок, то вы будзеце жыць там разам са мной.
Чарніца прыняў гэтае запрашэнне са слязамі на вачах. Цяпер ён так, як і стары Цукіна, гаварыў «наш дамок», замест «мой дамок». Яшчэ Чарніца вельмі шкадаваў пра палавінку нажніц, іржавае лязо, што атрымаўу спадчыну ад прадзядулі і якое быў падарыў злодзеям. Тыя яго потым, ізноў наведаўшы Чарніцу, вярнулі. Шкадаваў Чарніца і пра іншую сваю маёмасць, страчаную падчас рэквізіцыі дамка.
Аднойчы паміж сябрамі нават разгарэлася спрэчка. Яны ніяк не маглі вырашыць, хто з іх больш любіў дамок. Цукіна быў упэўнены ўтым, што Чарніца не можа так любіць дамок, як ён.
— Я працаваў не пакладаючы рук усё сваё жыццё, каб пабудаваць яго.
— Але вы жылі ў ім зусім мала, а я дык цэлы тыдзень.
Такія спрэчкі, зрэшты, завяршаліся даволі хутка: як толькі сонца пачынала хіліцца да захаду, даводзілася думаць пра тое, як трымаць пячору ў бяспецы ад дзікіх звяроў, якіх у тым лесе вадзілася вельмі шмат. Тугужо станавілася не да дыскусій пра нерухомасць.
Для таго каб адпалохаць драпежнікаў, збеглыя вязні кожны вечарляўваходуўпячору разводзілі вялікае вогнішча. Ваўкі кружылі вакол пячоры, падыходзілі даволі блізка да вогнішча, кідаючы прагныя погляды на тоўсценькую Гарбузіху, якая ўзбуджала ў іх асаблівы апетыт.
— Няма чаго на мяне глядзець! Дарэмная справа! Яшчэ не нарадзіўся той воўк, які здолее мною паласавацца!
Нарэшце ваўкі так моцна прагаладаліся, што сталі клянчыць у Гарбузіхі:
— Сіньёра Гарбузіха! Даражэнькая! Ну дайце нам хаця б адзін свой пульхны пальчык. Няўжо вам шкада! Што для вас адзін палец, у вас іх усяго дваццаць.
— Для дзікіх ваўкоў, — адказвала абураная Гарбузіха, — вы вельмі нядрэнна ведаеце арыфметыку. Але гэта вам зусім не дапаможа.
Пабурчэўшы, ваўкі адступалі і, каб хоць неяк развеяць сваё расчараванне, пачыналі ганяць па ўсёй акрузе зайцоў.
На змену ваўкам з’яўляўся Мядзведзь, я кі таксама кі даў прагныя погляды на румяную і пышную Гарбузіху.
— У мяне бракуе слоў, каб выказаць, як вы мне падабаецеся, сіньёра Гарбузіха! — казаў звычайна Мядзведзь.
— А ўжо як вы мне, сіньёр Мядзведзь, аднак ваш кум-
$ пячок у салёным выглядзе мне быў бы яшчэ мілейшы.
— Ну што вы кажаце, дарагая Гарбузіха! А я б вамі па’ ч ласаваўся у смажаным выглядзе, з маладзенькай бульбай, L укропчыкам і прыправамі. Гарбуз выдатна спалучаецца з J размарынам і шалфеем. He пашкодзіць і зубок часнаку і О стручок чырвонага перчыку...
Й Пры гэтых словах у Мядзведзя ажно ноздры раздзімаліся, здавалася, што ён ужо чуе водар гэтай неверагодна смачнай стравы.
У такія размовы звычайна ўмешваўся Чыпаліна, які кідаў лясному гурману сырую бульбіну і казаў:
— Паспрабуйце задаволіцца вось гэтым.
— Я заўсёды не любіў усё ваша сямейства, — злаваўся Мядзведзь, — усё, на што вы здольныя, дык гэта прымушаць іншых плакаць.
— Паслухайце, шаноўны Мядзведзь, — працягваў Чыпаліна, — вы дарэмна кожны вечар падсцерагаеце нас. Гэта марная справа. У нас плойма запалак, а ў лесе так шматсухога галля, што мы можам колькі заўгоднатрымаць вас на адлегласці. А што, калі нам з вамі не быць ворагамі, а паспрабаваць стаць сябрамі?
— Дзе хто такое бачыў на свеце, каб мядзведзь сябраваў з цыбуляй? — прабурчэў касалапы.
— А чаму б і не? — запярэчыў Чыпаліна. — На гэтай зямлі можна жыць і ў згодзе. Туг хапае месца для ўсіх — і для мядзведзяў, і для цыбулін.
— Месца хапае ўсім, згодзен, але чаму тады людзі палююць на нас? Чаму садзяць у клеткі? Вось і мае бацька і маці патрапілі ў палон. Цяпер яны пакутуюць за кратамі клеткі ў заапарку правіцеля Лімона.
— Выходзіць, мы з вамі сябры па няшчасцю — мой бацька таксама сядзіць утурме правіцеля.
Пачуўшы, што і Чыпалінаў бацька — палоннік Лімона, Мядзведзь адразу памякчэў.
— I даўно ён там сядзіць?
— Ужо шмат месяцаў. Майго бацьку прысудзілі да такога тэрміну зняволення, што ён будзе знаходзіцца ў турме не толькі пажыццёва, але і пасля сваёй смерці. У правіцеля ёсць спецыяльныя могілкі, дзе памерлыя вязні працягваюць свой тэрмін зняволення пасля смерці.
— Маім бацькам таксама наканавана да канца сваіх дзён прасядзець за кратамі. I па смерці яны, бадай што!<а не атрымаюць волі, бо іх закапаюць у садзе правіцеля, — уздыхнуў Мядзведзь. — Што ж, і насамрэч, а чаму нам з вамі не стаць сябрамі? Што нам дзяліць? Мой прадзядуля, знакаміты Плямісты Мядзведзь, распавядаў, што
’Ч
144
чуўад сваіх продкаўпра той цудоўны час, калі ўсежылі ўміры. Людзі і мядзведзі тады былі сябрамі.
— Гэтыя часы яшчэ могуць вярнуцца. Упэўнены, настане дзень, калі ўсе стануць сябрамі. Тады людзі і мядзведзі будуць пры сустрэчы раскланьвацца і здымаць капелюшы.
Апошняе, відаць, моцна азадачыла Мядзведзя.
— Тады мне давядзецца купіць капялюш, бо ягоў мяне н ікол і не было.
Чыпаліна засмяяўся:
— Вы зможаце вітацца на свой лад, як вам зручней: кланяцца і махнуць ветліва лапай.
Мядзведзь тут жа пакланіўся і памахаў лапай.
Майстар Вінаградзінка настолькі гэтаму здзівіўся, штоўтой жа момант схапіў сваё гнутае шыла і пачаў чухаць галаву.
— Ніколі ў жыцці не бачыў такога пачцівага мядзведзя.
Сіньёр Гарошынка па сваёй адвакацкай звычцы паставіўся да ўсяго крайне недаверліва:
— Я бнедавяраўмядзведзю, — папярэдзіўён. — Гэта вельмі хітрыя звяры.
Аднак Чыпаліна не згадзіўся з адвакатам. Ён зрабіў праход у вогнішчы і даў Мядзведзю мажлівасць прайсці ў пячору, не апаліўшы скуры. Затым Чыпаліна адрэкамендаваў свайго новага сябра ўсёй кампаніі, і ў яго гонар прафесар Груша, які на той момант завершыў рамонт сваёй скрыпкі, зладзіў выдатны канцэрт.
Мядзведзь ласкава згадзіўся патанцаваць перад сваімі новымі сябрамі. Такім чынам, вечар атрымаўся выдатным.
Ад душы павесяліўшыся, Мядзведзь пачаў развітвацца, збіраючыся ісці дадому спаць. Чыпаліна захацеў праводзіць яго, а заадно і разагнаць па дарозе сумныя думкі. Яму ніколі не падабалася гаварыць пра свае праблемы і непрыемнасці, але думаць пра іх меней не атрымлівалася. Таму ў Чыпаліны
часта было на сэрцы сумна, хоць ён стараўся гэтага не паказваць.
У той вечар, напрыклад, ён зноў успомніў старога бацьку, які пакутаваўутурме, і яму захацелася падзяліцца сваім горам з новым сябрам.
— Цікава, што зараз робяць нашыя бацькі-вязні? — нягучна вымавіў Чыпаліна.
— Пра сваіх я тое-сёе ведаю, — адказаў Мядзведзь. — Я сам ніколі не быў у горадзе, але там у мяне ёсць сябар, Зяблік, які часта прыносіць мне вестачку ад бацькі і маці. Ён кажа, што яны ніколі не спяць і дзень і ноч мараць пра свабоду. А я дык толкам не разумею, што гэта такое — свабода. Я б хацеў, каб яны думалі пра мяне, урэшце я іх сын.
— Свабода — гэта калі ў цябе няма гаспадароў, — адказаў Чыпаліна.
— Але правіцель — не такі ўжо і дрэнны гаспадар. Зяблік распавядаў мне, што бацькоўтам добра кормяць, і яны нават могуць забаўляцца тым, што глядзяць на людзей, якія ходзяць побач з клеткай. Правіцель міласціва пасадзіў іх у такое месца, дзе святамі гуляе шмат народу. Але ўсё роўна — ім вельмі хочацца вярнуцца ўлес. Толькі Зябліксказаў мне, што гэта немагчыма — клеткі зроблены з жалеза, і краты вельмі трывалыя.
Чыпаліна ўздыхнуў у сваю чаргу.
— Я гэта і сам ведаю. Калі я наведваў у турме свайго бацьку, то вельмі ўважліва агледзеў і абмацаў сцены і краты. Збегчы адтуль і насамрэч немажліва. Тым не менш я паабяцаў свайму бацьку, што вызвалю яго з турмы. I рана ці позна я стрымаю сваё слова.
— Ты смелы хлопец, — сказаў Мядзведзь, — мне таксама вельмі хочацца вызваліць сваіх бацькоў. Але я не ведаю дарогуў горад і баюся заблукаць.
— Паслухай, — раптам вымавіў Чыпаліна, — уся ноч яшчэ наперадзе. Калі ты пасадзіш мяне сабе на спіну, то праз некалькі гадзін мы зможам быць у горадзе.
— Што ты прыдумаў? — захваляваўся Мядзведзь. У яго нават голас задрыжэў.
— Пойдзем, наведаем тваіх бацькоў. Гэта лягчэй ажыццявіць, чым пабачыць майго бацьку.
Мядзведзь не прымусіў сябе прасіць двойчы: ён нахіліўся, каб Чыпаліна змог залезці на яго спіну, і яны накіраваліся ў дарогу.
Праз некалькі гадзін яны і насамрэч падышлі да горада. Чыпаліна паказваў дарогу.
— Направа, — камандаваўён. — Цяпер налева. Пройдзем за гэтымі дамамі. А цяпер асцярожней, мы ўжо ля гарадской брамы. Заалагічны сад вунь утым баку. Пайшлі цішэй, каб нас ніхто не заўважыў.
Раздзсл 18,
пра разважлівага слана і цюленя-балбатуна
заалагічным садзе панавала глыбокая цішыня. Вартаўнік спаў у стойле Слана, паклаўшы пад галаву ў якасці падушкі слановы хобат. Сон вартаўніка быў настолькі глыбокім, што ён
не прачнуўся і тады, калі Чыпаліна і Мядзведь ціхенька пасту-
калі ў дзверы стойла.
Стараючыся не разбудзіць вартаўніка, Слон асцярожна падняў хобат і акуратна пераклаў яго галаву на салому. Затым, не сыходзячы з месца, выцягнуўхобат і адчыніў дзверы.
— Уваходзьце, — запрасіў ён гасцей.
Сябры ўвайшлі, насцярожана азіраючыся па баках.
— Добры вечар, сіньёр Слон, — павітаўся Чыпаліна. — Прабачце нам, што патрывожылі вас утакі позні час.
— Нічога страшнага, — добразычліва адказаў Слон. — Усё роўна я яшчэ не спаў. Я спрабаваў адгадаць, што зараз бачыць у сне вартаўнік. Па снах можна сказаць, дрэнны гэта чалавек ці добры.
Даўным-даўно, калі Слон яшчэ жыў у Індыі, ён захапляўся філасофіяй, ітамуўяго галавузаўсёды прыходзілі дзіўныя думкі.
— Мы вырашылі параіцца з вамі, — сказаў Чыпаліна, — бо ведаем пра вашу мудрасць. Ці не можаце вы нам падказаць, яквызваліцьз палонубацькоў гэтага Мядзведзя — майго сябра.
— Што ж, — задуменна прамармытаў Слон, — бадай што, я змогбы параіць вам, як гэта зрабіць, ды толькі навошта? У лесе не лепш, чым у клетцы, а ў клетцы не горш, чым у лесе. He ведаю, ці маю я рацыю, але кожны, як мне здаецца, павінен заставацца на сваім месцы. Але калі вы настойваеце на сваім, — убачыўшы, як выцягнуліся твары ў Чыпаліны і Мядзведзя, — то самы просты спосаб для гэтага — узяць ключ ад клеткі з мядзведзямі ў кішэні вартаўніка, які тут зараз спіць, і потым адчыніць клетку. Я пастараюся ўзяць ключ асярожна, каб ён не прачнуўся. Зрэшты, сон у яго моцны, і ён усё роўна не прачнецца.
Чыпаліна і Мядзведзь, па праўдзе кажучы, моцна засумняваліся, штотакую складаную аперацыю можна ажыццявіць пры дапамозе хобата. Аднак Слон зрабіў усё з такім ювелірным спрытам, што вартаўнік нават не паварушыўся.