Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
— У нас няма нават ружжаў, — сумна канстатаваў майстар Вінаградзінка.
Сябры яшчэ доўга маглі б гутарыць на гэтую тэму, але Чыпаліна спыніў дыскусію:
— Вернемся да гэтай размовы раніцай. А зараз час класціся спаць.
Усе адразу згадзіліся і пайшлі ўладкоўвацца на начлег. На шырокім ложку барона Апельсіна памясціліся сямёра, прытым на ім яшчэ заставалася шмат вольнага месца.
Чарніца і Цукіна накіраваліся спаць у свой дамок, які стаяў каля брамы замка. Масціна, які да таго часу паспеў ужо абжыцца ў дамку, сустрэў іх зусім неветліва. Але ён заўсёды паважаў закон, і калі Цукіна і Чарніца паказалі яму свае дакументы, дзе сцвярджалася іх законнае права на дамок, ён саступіў месца і пайшоў спаць у сваю старую будку.
Дзядуля Цукіна сеў пазручней, а Чарніца ўладкаваўся на падлозе ля яго ног.
— Якая цудоўная ноч, — прамовіў стары, — а нехта, бачу, нават зладзіў феерверк.
Цукіна не памыліўся. Гэта насамрэч быў феерверк, які загадаў арганізаваць у лесе князь Лімон, каб пацешыць графінь Вішань.
Камандзіры Лімончыкаў выявілі незвычайную вынаходлівасць, бо зараджалі пушкі для залпаў не ракетамі, a папарна звязанымі гвардзейцамі Лімончыкамі, якія трымалі ў руках запалены факел. I калі Лімончыкі з факеламі ў руках узляталі ў начное неба, то відовішча атрымлівалася фантастычнае.
Урэшце сіньёр Памідор падышоў да правіцеля і шапнуў яму на вуха:
— Ваша Светласць, хутка ў нас не застанеца ні аднаго гвардзейца.
Толькі тады князь Лімон, расчаравана ўздыхнуўшы, загадаў спыніць салют.
— Ну вось, — адзначыў Цукіна, гледзячы ў ваконца, — скончыўся феерверк.
Правіцель загадаў палічыць, колькі ў яго яшчэ засталося гвардзейцаў і ці зможа ён далей працягваць аблаву на ўцекачоў. Пасля пераклічкі выявілася, што Лімончыкаў засталося дастаткова, але ўсё ж Лімон вырашыў адкласці пагоню да раніцы.
Затым князь загадаў разбіць для графінь Вішань раскошны шацёр. Ім пасцялілі мяккую пасцель, але графіні ад хвалявання і ўзбуджанасці яшчэ доўга не маглі заснуць.
Бліжэй да поўначы Памідор вырашыў схадзіць у разведку. Ён падняўся на ўзгорак, спадзеючыся на тое, што ўцекачы раскладуць вогнішча і ён здолее зафіксаваць іх месцазнаходжанне. Ніякіх вогнішчаўён неўбачыў, але калі павярнуўся ў бок замка, то ледзь не ўпаў ад здзіўлення: усе вокны замка, у якім амаль нікога не было, былі ярка асветлены.
«Мабыць, барон і малады герцагтам весяляцца, — падумаў ён, злуючыся. — Калі збеглых зловяць і са справай Чыпаліны ўсё будзе скончана, патрэбна будзе памеркаваць і аб тых двух дармаедах».
Яшчэ некаторы час Памідор стаяў на ўзгорку і са злосцю назіраў за замкам.
«Гультаі, — раздражнёна падумаў кавалер, — банды-
ты з вялікай дарогі. Яны канчаткова давядуць да галечы сіньёр графінь, ды і я застануся ні з чым».
Нарэшце вокны замка пачалі гаснуць, і святло засталося толькі ў пакоі, які займаў герцаг Мандарын.
— Скажыце, калі ласка, герцаг Мандарын не можа заснуць без святла! — злосна прашыпеў Памідор праз зубы. — Яму, бачыце, страшна заставаца ў цемры. Але што гэта ён робіць? Зусім, мабыць, звар’яцеў! Ён забаўляецца
тым, што ўключае і выключае святло. Кончыцца тым, што ён зламае выключальнікі. Зробіць кароткае замыканне, і замак згарыць датла. Зараз жа кінь, нягоднік! Спыніся! A што, калі гэта нейкія сігналы? Але хто іх падае? I навошта? I камуяны прызначаны?Так, тры кароткіяўспышкідры доўгія, тры кароткія, тры доўгія... А вось ізноў!.. Я б не пашкадаваў і цэлага сальда, каб даведацца, што яны абазначаюць.
Памідор спусціўся ўлагер і звярнуўся да аднаго з прыдворных, які славіўся як чалавек вучоны, ці не ведае ён сігнальнай азбукі.
— Выдатна ведаю, — адказаўтой, — я доктар навук у справе сігналізацыі.
— Тады патлумачце, што абазначае вось такі сігнал: тры кароткія ўспышкі, тры доўгія, тры кароткія, тры доўгія...
— Гэта азначае SOS, або ратуйце нашы душы. Карацей, гэта мальба пра дапамогу!
— Пра дапамогу?! — здзівіўся Памідор. — Тады, відаць, гэта нежарты. Пэўна, герцаг Мандарын спрабуе даць нам сігнал, што ў замку нешта здарылася.
Недоўга думаючы, Памідор хуткімі крокамі накіраваўся да замка.
Падышоўшы да яго агароджы, ён ціха свіснуў, клічучы да сябе Масціну. Якое ж было здзіўленне кавалера, калі той выпаўз не з дамка Цукіны, а са сваёй старой будкі.
— Што тут адбываецца? Чаму ты знаходзішся не на сваім месцы?
— Я паважаю закон. I калі законныя ўладальнікі прад’явілі мне сапраўдныя дакументы, то мне нічога не заставалася, як саступіць ім месца.
— Якія ўладальнікі?
179
— Нейкія сіньёр Цукіна і сіньёр Чарніца.
— I дзе яны цяпер?
— Спяць у сваім законным дамку. Хоць я не разумею, як можа спаць у ім сіньёр Цукіна, які памяшчаецца там толькі седзячы.
— А хто начуе ў замку?
— О,там вельмі шматпрышлыхлюдзей.Усялякія шаўцы, музыкі, цыбуліны, радыскі і іншыя прыблуды.
— Дык значыць, і Чыпаліна там?
— Так, мне здаецца, што аднаго з іх»завуць менавіта Чыпаліна. Наколькі я зразумеў, герцаг Мандарын вельмі абураны прысутнасцютакой кампаніі ўзамку: ён зачыніўся ўсваім пакоі і не паказваўся ўвесь вечар.
— Значыць, ён знаходзіцца пад арыштам, — канстатаваў Памідор, якому, відаць, было наканавана атрымаць у гэтую ноч такую порцыю непрыемнасцяў, якой ён не меў за ўсё сваё жыццё.
— Што да барона Апельсіна, — працягваў Масціна, — то ён замкнуўся ў вінным склепе. Мяркуючы па тым, яктам бухкаюць коркі бутэлек, яму вельмі весела.
— Пракляты п’яніца!
— Аднаго не магу зразумець, як гэта граф Вішанька, забыўшыся пра свой высокі тытул, зносіцца з людзьмі такога нізкага паходжання.
Канчаткова пераканаўшыся ў сваіх самых горшых здагадках, Памідор стрымгалоў пабег назад у лагер, дзе, збудзіўшы князя і абедзвюх графінь, ён паведаміў ім непрыемныя навіны. Графіні адразу захацелі адправіцца ў замак, але правіцель астудзіў іх пыл:
— Пасля нашых начных забаваў боегатоўнасць маіх войскаў значна аслабла. Мы не можам рызыкаваць, таму пачакаем да світанку.
Князь Лімон паклікаў дона Пятрушку, які быў дасведчаны ў арыфметыцы, і загадаў яму хуценька падлічыць наяўнасць усіх баявых сіл свайго войска. Дон Пятрушка, узброіўшыся крэйдай і дошкай, абышоўусе палаткі, што былі змешчаны ўлагеры.
Пасля гэтага падліку выявілася, што засталося васемнаццаць гвардзейцаўЛімончыкаўі сорак генералаў, калі нелічыць самога дона Пятрушкі, сіньёра Памідора, дзвюх графінь Вішань, містэра Караціны з Куртатым, якіх пасля доўгіх пошукаўзнайшлітакі ў лесе, і, нарэшце, Галоўнакамандуючага войскам князя Лімона. Да ўсяго, мелася яшчэ некалькі коней-агуркоў.
Памідор пры меркаванай асадзе замка не бачыў ніякай карысці ад коней, але дон Пятрушка дазволіў сабе заўважыць, што пры асадзе крэпасцей кавалерыйскія часці бываюць вельмі карыснымі.
Завязалася ажыўленая дысжусія па пытаннях стратэгіі і тактыкі, у канцы якой Лімон згадзіўся з аргументамі дона Пятрушкі і прызначыўяго камандуючым кавалерыяй.
Ваенная аперацыя па штурме замка была распрацавана пры садзейнічанні містэра Караціны,якомузгэтай нагоды прысвоілі чын замежнага ваеннага дарадцы.
Найперш ваенны дарадца параіў усім удзелычікам асады замка намазаць твары чорнай фарбай, каб аказаць псіхалагічны ціск на абаронцаў замка.
Князю ідэя спадабалася. Ён загадаў адкаркаваць некалькі бутэлек віна і, абсмаліўшы коркі ад іх, пачаў уласнаручна пэцкаць твары ўсім сваім падначаленым.
— Гэта вялікі гонар для нас! — кланяючыся, казалі яго ваякі. Лімон настолькі ўвайшоў у азарт, што выпацкаў усім у чорны колер яшчэ і шыі. А напрыканцы гэтай аперацыі па маскіроўцы князь настаяў на тым, каб выпацкацьу чорны колер і твары Памідора з абедзвюма графінямі.
— Сітуацыя вельмі сур’ёзная, — патлумачыўён, — ніхто не павінен дэмаскіраваць наша доблеснае войска. Да таго ж, у нас засталося некалькі нявыкарыстаных паленых коркаў. He прападаць жа ім.
Графіні скарыліся са слязьмі на вачах, і хутка іх твары сталі такімі замаскіраванымі, што калі Лімон няўзнак сутыкнуўся з імі, то быў напалоханы ледзь не да смерці.
Атака была прызначана на сем раніцы.
Рашсл 22,
у якім барон Апельсін раздушыў два дзесяткі генералаў
князя Лімона
ершая частка плана па штурму крэпасці заключаласяўнаступным. Куртаты павіненбыўсхіліць Масціну, які ахоўваў галоўную браму парка, адчыніць яе. Праз яе павінен быў нанесці кінжаль-
ны ўдар па ворагу кавалерыйскі атрад дона Пятрушкі.
Але гэтая частка плана адразу цалкам правалілася. Па-пер-
шае, брама была адчынена насцеж, а па-другое, Масціну нікуды схіляць было не патрэбна, бо ён стаяўля брамы па стойцы «смірна» і трымаў свой хвост як ружжо, «на караул».
Куртаты перапалохаўся не на жарт. Ён вярнуўся ў лагер і паведаміў, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю.
— Сапраўды, — услых задумаўся дэтэктыў, — тут нешта не так! Тут яўна дзесь сабака закапаны.
— Так, так, — энергічна пацвердзіў напалоханы Куртаты, — тут шмат сабак закапана!
— Дзе ж яны іх узялі? — падзівіўся князь Лімон.
— Каго ўзялі? — не зразумеў Караціна.
— Ну, усіх гэтых шматлікіх сабак?
— Ваша Светласць, рэч не ў сабаках. Калі брама адчыненая насцеж, то тут хаваецца нейкая пастка.
— Дык давайце ўвойдзем у замак з іншага боку, праз запасную брамку, — прапанаваў Лімон.
Аднак выявілася, што і запасная брамка таксама адчыненая. Стратэгі князя разгубіліся і зніякавелі — з такой вялікай праблемай ім яшчэ ніколі ў жыцці не даводзілася сутыкацца. Сваёй няпэўнасцю вайна пачала ўжо надакучаць князю.
— Нешта гэтая вайна занадта зацягнулася, — паскардзіўся ён кавалеру Памідору. — Каб я ведаў, што яна будзе такой стамляльнай, я б ніколі не пачаў баявых дзеянняў.
Урэшце князю надакучыла доўгая рада штаба аперацыі, якая не магла прыняць ніякага рашэння, і Лімон вырашыўузяць ініцыятыву ў свае рукі, а за адно і праявіць уласную мужнасць. Ён выстраіў у шарэнгу сваіх сорак генералаў і скамандаваў:
— Сміррр-на!
Генералы застылі на месцы якукапаныя.
— У атаку марш! Раз-два! Раз-два!
Гераічны атрад увайшоў у браму і рушыў да замка, што, як вам вядома, стаяў на вяршыні ўзгорка. Патрэбна было шмат высілкаў, каб падняцца туды. Князь хутка стаміўся і перадаў камандаванне генералу Лімоніку.
— Дзякуючы майму асабістаму ўдзелу, першую лінію абароны мы ўжо ўзялі! Працягвайце штурм далей! — загадаў ён. — А я пайду займуся распрацоўкай канчатковага рашучага ўдару па ворагу.