• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    Кал і турэмшчыкі зразумелі, што здарылася, яны страшэнна спалохаліся, выдатна разумеючы, якжорстка пакарае іх князь Лімон за гэта. На Лімончыкаў напаў жах, і яны, пакідаўшы зброю, таксама кінуліся ў падземны ход, пракапаны кратамі.
    На паверхню былыя турэмшчыкі выйшлі ўжо ў полі, за сцяной турмы. Яны схаваліся ў хатах сялян, дзе пераапрануліся ў іншае адзенне, спаліўшы свае лімонныя мундзіры. Толькі званочкі, якія былі на іх капелюшах, знайшлі сабе ўжытак. Імі ста-
    ла гуляць мясцовая дзятва.
    Крот і Чыпаліна, баючыся верагоднай пагоні, для выхаду з турмы выкарысталі новы падземны ход, які таксама вельмі хутка пракапалі Кратовы суродзічы. Вось чамутурэмшчыкі выйшлі з турмы ў іншым месцы і не сутыкнуліся з сябрамі.
    Чытачу, напэўна, цікава, што было з Чыпалінам далей. А што сталася з яго бацькам? Як на ўсё гэта рэагаваў князь Лімон, які ў адначассе страціў усіх сваіх вязняў? Як бачым, пытанняў назапасілася шмат. Хвілінку цярпення — і вы пра ўсё даведаецеся.
    Рашсл 22,
    у якім правіцель Лімон быў нарэшце
    пакараны за сваю жорсткасць
    то да правіцеля Лімона, то якраз у гэтыя дні ён задумаў зладзіць вялікае свята.
    — Маім падданым патрэбныя ўцехі, — прыйшоў да высновы правіцель. — Тады ў іх
    не будзе часу думаць пра свае беды.
    I Лімон вырашыўарганізаваць конныя спаборніцтвы, у якіх мусілі ўзяць удзел усе яго прыдворныя — Лімоны першага, дру-
    гога і трэцяга рангаў. Натуральна, у якасці вершнікаў, а не коней.
    Але спаборніцтвы тыя былі незвычайныя, бо коні павінны былі, апроч вершнікаў, цягнуць на сабе яшчэ і цяжкія калясні-
    цы, колы якіх былі пастаўлены на магутныя тармазы. Правіцель асабіста праверыў якасць тармазоў і застаўся задаволены.
    Калі ўсё было гатова, князь Лімон даў старттой гонцы. Але ўласна гонкі не атрымалася, бо калясніцы амаль не крануліся з месца, як ні напружваліся бедныя коні. Тады іх вершнікі пусцілі ўходсвае раскошныя бізуны. Яны няшчадна перылі бедныхжывёлін, алетолькі некаторыя калясніцы трохі зрушыліся з месца, Задаволены тым, князь Лімон запляскаў у далоні. Затым не ўтрымаўся, выйшаў на арэну і пачаў сам лупцаваць коней вялізным бізуном. Вынік быў усё такі ж — калясніцы амаль не рухаліся, але было відно, што правіцель атрымлівае велізарнае задавальненне ад такога занятку.
    — Лупцаніце майго, Ваша Светласць! He, майго! Майго! — крычалі наперабой прыдворныя, каб зрабіць яму прыемнае.
    Правіцельлупцаваў коней дастомы.Убедныхжывёлін,ашалелых ад болю і жаху, падгіналіся ногі.
    Князь вельмі ганарыўся гэтай прыдуманай ім забавай.
    — Усе коні здольныя бегчы, калі ім нічога не перашкаджае. А вось хай яны пабягуць, калі колы на тармазах!
    Было відно, што Яго Светласці вельмі падабаецца здзекавацца з жывёл, і такія святы ён наладжваў спецыяльна, каб даць волю свайму жорсткаму нораву.
    Грамадзянеабураліся, але вымушаныя былі глядзець на гэтае жахлівае відовішча, якое выклікала ў іх агіду. Калі правіцель вырашыў, што народ павінен весяліцца, то трэба было весяліцца.
    Калі князь у чарговы раз замахнуўся сваім бізуном, ён раптам аслупянеў і застаўся стаяць з паднятай рукой. Вочы Лімона літаральна палезлі на лоб, ногі задрыжэлі, а жоўты твар стаў яшчэ жаўцейшым. Яго валасы пад капелюшом са званочкам падняліся дыбарам, і званочак роспачна зазвінеў.
    Тлумачылася ўсё проста: правіцель убачыў, як зямля расхінулася каля самых яго ног.
    Спачатку з’явілася адна трэшчына, затым другая, а затым яшчэ і яшчэ. Затым вырас грудок зямлі, які ўсваю чаргу расхінуўся, і з адтулін высунулася спачатку галава, затым плечы, а затым і нейкая істота. Актыўна дапамагаючы сабе рукамі і каленямі, яна спрытна выскачыла на паверхню. Гэта быў Чыпаліна.
    3 норкі пачуўся спалоханы голас Крата:
    — Чыпаліна, вярніся назад, мы памыліліся дарогай!
    Але, па ўсім відаць, гэта была не памылка, а Яго Вялікасць Лёс. Чыпаліна і яго сябры-вязні, збіраючыся выходзіць на па-
    верхню, зразумела, не ведалі, што ў іх над галавою знаходзіц-
    ца галоўная арэна князя Лімона. Каб ведалі, то з усіх сіл паста-
    раліся б абмінуць такую страшную небяспеку.
    Але калі Чыпаліна, выскачыўшы на паверхню і крыху пры-
    выкнуўшы да святла, убачыў перад сабой пакрыты кропелькамі поту спалоханы твар Лімона, то Крата ён ужо не чуў.
    Проста перад ім стаяў як слуп з паднятай рукой той, хто быў прычынай усіх яго пакутаў і непрыемнасцяў. Сэрца яго ёкнула,
    і нейкая сіла быццам бы падхапіла хлопчыка і штурхнула яго ў бок жорсткага правіцеля. Зусім не думаючы пра тое, чым ён рызыкуе, Чыпаліна падбегда правіцеля і лёгка вырваў з яго рук бізун. Затым ён шчоўкнуў ім некалькі разоўу паветры, як бы выпрабоўваючы, пасля чаго шырока размахнуўся і апусціў бізун на спінуЛімона. Той быў настолькі агаломшаны, што нават не зрабіў спробы ўхіліцца ад удару. Правіцель толькі змог крыкнуць:
    — Айяй-яй!
    Чыпаліна падняўбізун і лупцануўЛімона яшчэ раз. Нарэшце князь ачомаўся і кінуўся ўцякаць, ажно пяткі заблішчэлі.
    У гэты момант услед за Чыпалінам, нібы чараўніцтвам, на паверхні сталі з’яўляцца адзін за адным астатнія вязні. У натоўпе пачуліся радасныя воклікі іх родных і блізкіх.
    У адно імгненне ланцуг Лімончыкаў быў змецены. Натоўп хлынуў на арэну і, падхапіўшы былых вязняў на плечы, з трыумфам панёс іх па вуліцах горада.
    Прыдворныя спрабавалі ўцякаць, але калясніцы былі на тармазах. Прыдворных схапілі і звязалі вяроўкамі.
    А вось сам князь Лімон паспеў збегчы, бо яго карэта не ўдзельнічала ў спаборніцтвах і не была аснашчана спецыяльнымі тармазамі. Князь не адважыўся хавацца ў сваім палацы і імкліва памчаўся па дарозе, якая вяла за горад. Ён энергічна паганяў коней палкай і разагнаў іх настолькі, што на першым жа павароце карэту занесла і яна перавярнулася. Сам Лімон вылецеў з яе і патрапіў галавой акурату кучу гною, які быў падрыхтаваны мясцовымі сялянамі для ўгнаення свайго поля.
    «Гэтае месца якраз для яго!» — напэўна, сказаў бы Чыпаліна, каб меў мажлівасць бачыць гэтую сцэну.
    Рашсл 28,
    у якім кавалер Памідор накладвае падатак на навальніцу і туман
    час, калі ў сталіцы адбываліся такія знамянальныя падзеі,усамай вялікай залезамка графінь Вішань, якая час ад часу станавілася залай суда, кавалер Памідор сабраў усіх жыхароў сяла, каб прыняць рашэнне па
    адным вельмі важным пытанні.
    Старшынёюсуда, вядомаж, быўсам кавалер Памідор. Ролю судовага сакратара ўзяў на сябе дон Пятрушка, які запісваў ход паседжання ў пратакол левай рукой. Яго правая рука трымала вялізную насоўку, у якую ён пастаянна смаркаўся. Адвакатам быў сіньёр Гарошынка.
    Жыхары сяла моцна трывожыліся, бо кожнае паседжанне такога суда абяцала ім толькі непрыемнасці. Да прыкладу, апошнім разам суд прыняў пастанову, згодна якой паветра ў сяле — уласнасць графінь Вішань, і тыя, хто ім дыхае, павінны плаціць грошы за карыстанне паветрам. Раз на месяц кавалер Памідор павольна абходзіў кожны дом у сяле і прымушаў яго насельнікаў глыбока дыхаць. Пры гэтым ён абмяраў іх аб’ём грудзей да ўдыху і пасля яго, рабіў нейкія складаныя падлікі і аб’яўляў суму падатку.
    Старому Цукіну, які часта ўздыхаў, даводзілася плаціць падатак за паветра большы за ўсіх.
    Кавалер Памідор першым узяў слова на паседжанні суда:
    — Мушу сказаць, што за апошні час прыбыткі замка значна зменшыліся. Дзве бедныя сіньёры Вішні, круглыя сіроты.уякіх няма ні бацькі, ні маці, ні наватдзядзькі з цёткай, апынуліся ў вельмі складаным становішчы. Апроч саміх сябе, яны яшчэ вымушаны ўтрымліваць і сваіх кузенаў rep­para Мандарына і барона Апельсіна, каб не даць ім памерці з голаду.
    Майстар Вінаградзінка кінуў касы позірк на барона, я кі з заплюшчанымі вачыма сядзеўу куце і ўдумкахсмакаваў гуляш з зайчаціны і гарнір з вераб’ёў. Знішчыўшы практычна ўсе запасы замка графінь Вішань, барон цяпер мусіў ласавацца ўяўнымі далікатэсамі.
    Памідор заўважыў позірк Вінаградзінкі і сурова паўшчуваў яго:
    — Тут не прынята азірацца па баках! Калі будзеце круціць галавой, я загадаю вывесці вас з залы.
    Майстар Вінаградзінка паспяшаўся скіраваць свой позірк на кончыкі сваіх чаравікаў.
    — Такім чынам, высакародныя графіні, нашы шаноўныя гаспадыні, падалі ў суд прашэнне, складзенае ў належнай форме на гербавай паперы. У ім яны патрабуюць прызнання аднаго з сваіх неад’емных правоў. Адвакат, зачытайце, калі ласка, прашэнне шаноўных графінь.
    Сіньёр Гарошынка ўстаў, адкашляўся і, для большай важнасці выпнуўшы грудзі наперад, пачаў чытаць:
    — Першая графіня і другая графіня, якія падпісаліся ніжэй, мяркуюць, што, з’яўляючыся ўласніцамі паветра ў сваім маёнтку, яны павінны быць прызнанымі і ўласніцамі ўсіх ападкаў. Таму яны просяць суд зацвердзіць падатак: сто лір — за просты дождж, дзвесце — за навальніцу з маланкамі і громам, трыста лір — за снегапад і чатырыста лір — за град. За расу, туман і шэрань павінен выплачвацца падатак у пяцьдзесят лір. Далей подпісы.
    Сіньёр Гарошынка сеў.
    Старшыня суда спытаў у адваката:
    — Ці адпавядаюць патрабаванням закона гербавыя паперы і ці сапраўдныя подпісы графінь?
    — Так, сіньёр старшыня суда, — адказаў Гарошынка, зноў ускочыўшы на ногі. Усёй сваёй істотай ён імкнуўся выявіць бязмежную адданасць.
    — Выдатна, — заключыў Памідор, — калі гербавыя паперы аформлены ў адпаведнасці з законам і подпісы сапраўдныя, то графіні маюць рацыю. Суд выдаляецца, каб вынесці прысуд.
    Кавалер устаў і, падабраўшы чорную мантыю, накіраваўся ў суседні пакой, каб скласці судовы прысуд.
    Прафесар Груша штурхнуў локцем свайго суседа Цыбулю-Парэя і нясмела прашаптаў:
    — А ці будзе справядлівым плаціць за град і туман? Я яшчэ магу зразумець, калі размова ідзе пра дождж і снег,
    якія прыносяць карысць. Але ад граду толькі адна бяда, а ён абкладзены самым высокім падаткам. А якая карысць ад туману, у якім прычына ўсялякіх катастрофаў на сушы і моры?
    Цыбуля-Парэй нічога не адказаў. Ён працягваў старанна гладзіць свае вусы, у чым яму не менш старанна дапамагала яго жонка.
    Майстар Вінаградзінка ліхаманкава шукаўу кішэнях гнутае шыла, каб пачухаць галаву, але ўспомніў, што пры ўваходзе ў залу суда ў іх былі канфіскаваны ўсе вострыя і колючыя прадметы.
    Дон Пятрушка неспускаўвачэйзаўдыторыі і пастаянна рабіў паметкі ў пратаколе: «Прафесар Груша шэпчацца. Цыбуля-Парэй пагладжвае разам з жонкай свае вусы. Гарбузіха фыркае. Цукіна два разы ўздыхнуў».