• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    замка.
    Ён залез на падаконне і стаў пагражаць кінуцца ўніз і разбіць сабе галаву, але вакол яго не было нікога, хто б чуў гэтыя яго
    пагрозы.
    — Дзіўна, — задумаўся Мандарын, пакалупаўшыся пальцам у носе. — Чаму ніхто не з’яўляецца на мае крыкі? Можа, я крычу занадта ціха?
    Ён крыкнуў мацней, але эфект быў ранейшы — на яго крык не з’явіўся ніхто, нават пакаёўка. Тады ён злез з падаконня і накіраваўся ў пакой барона Апельсіна, каб абмеркаваць сітуацыю.
    — Шаноўны кузен, — звярнуўся ён да Апельсіна.
    — М-м-м, — прамычаў барон, выплёўваючы рэшткі крыльца кураняці, якоетолькі што перажоўваў.
    — Вы ведаеце навіну?
    — Што, у куратнік прывезлі новых курэй? — спытаўбарон, які яшчэ напярэдадні пераканаўся ўтым, што зліквідаваў усіх птушак як у замку, так і ў сяле.
    — Ды пры чым тут куры?! — абурыўся малады герцаг. — Рэч у тым, што нас кінулі, і мы ў замку засталіся адны.
    Барон Апельсін не на жарт усхваляваўся.
    А хто ж тады згатуе нам вячэру?
    — Вы ўвесь частолькі пра ежуды пра ежу! Няўжоўвас іншых клопатаў няма? Ведаеце што: ці не скарыстацца нам адсутнасцю нашых любых кузін, каб правесці інспекцыю замкавых склепаў? Я чуў, што там захоўваюцца выдатныя марачныя віны.
    — He можа быць! — абурыўся барон. — А за сталом нам падаюць нейкую бурду.
    — Менавіта так, — сказаў Мандарын. — Нам даюць дрэннае віно, а ў скляпах хаваюць добрае, каб выпіць яго самім, калі мы з’едзем.
    Шчыра кажучы, герцага мала хвалявалі марачныя віны. Зрабіць экскурсію ў падзямелле яму хацелася зусім з іншай прычыны.
    Да Мандарына дайшла чутка, што там замураваны скарб старога графа Вішні, які ні з кім не хацеў дзяліцца. Цяпер герцаг спадзяваўся без перашкодаў праверыць, ці маюцьтыя чуткі падставы.
    — Калі ўсё так, як вы кажаце, — вымавіўуражаны барон, — было б няблага схадзіць туды і паглядзець. Нашыя кузіны сур’ёзна грашаць, утойваючы ад нас сваё лепшае віно. Мы мусім дапамагчы ўратаваць іх душы. Я мяркую, што гэта наш святы абавязак.
    — Ведаеце што, — шэптам параіў герцаг Мандарын барону, — было б няблага на сёння адпусціць Фасолю. Мы спусцімся ў падзямелле адны. А тачку з вашым жыватом я павязу сам.
    Барон Апельсін згадзіўся, і ў Фасолі другая палова дня стала вольнай. Вам, напэўна, цікава, чаму Мандарын не спусціўся ўсклеп адзін, калі яго так вабілі скарбы? Ды таму, што, калі б раптам іхтам засталі, ён змогбы злёгкасцю віну перакласці на Апельсіна. У герцага нават было падрыхтавана добрае апраўданне: «Ён змусіў мяне суправаджаць сябе. Яго даймала смага, і ён, каб спатоліць яе, шукаў бутэльку віна».
    У думках паціраючы рукі ў прадчуванні мажлівай здабычы, Мандарын нават прымірыўся з тым, што яму самому даводзіцца цягнуць тачку з баронавым пузам. Тачка здалася яму неверагодна цяжкай, хоць і трэба было адолець толькі некалькі дзесяткаў прыступак, якія вялі ў падзямелле. Але падчас спуску вага баронавага пуза штурхала тачку ўніз з такой сілай, што ў канцы лесвіцы Мандарын, які бег перад тачкай, набраў неверагодную хуткасць. I калі б дзверы склепа былі зачынены, герцага распляскала б аб іх, як блін. На шчасце, дзверы былі адчынены, і Мандарын, бы снарад, уляцеў у склеп і памчаўся паміж двума радамі вялізных бочак і паліц, застаўленых безліччу моцна запыленых бутэлек віна.
    — Стойце! Стойце! — усклікнуў Апельсін. — Гляньце, колькі тут каштоўнасцяў!
    — He, не! Давайце яшчэ крыху наперад! — адказаў Мандарын. — Там віны яшчэ лепшыя.
    Калі барон пабачыў, як побач з ім ладнымі шарэнгамі праскокваюць цэлыя арміі бочак, батальёны бутэлек, бачурак і пляшак, ён прыйшоў у роспач і ледзьве не расплакаўся.
    — Бывайце, бывайце, небаракі, — шаптаўён бутэлькам, — бывайце, мы з вамі ніколі больш не пабачымся!
    Нарэшце малады герцагадчуў, што цісктачкі значна зменшыўся, і ён мог спыніцца. Акурату гэтым месцы ў шэрагу бочак знаходзіўся праход, з глыбіні якога праглядвалі дзверцы.
    Барон сеў зручней на зямлю і, выцягваючы рукі то ўправа, то ўлева, пачаў хапаць з паліц бутэлькі, па дзве адразу. Коркі Апельсін выцягваў зубамі (а зубы ў барона ад падобнай практыкі былі надзвычай моцнымі) і, перакульваючы бутэлькі донцамі дагары, выліваў іх змесціва сабе ў горла. Ён перапыняў гэты занятактолькі дзеля таго, каб мыканнем выявіць сваё захапленне. Малады герцаг з выразам агіды на твары паглыбіўся ў праход.
    — Куды ж вы, шаноўны кузен? Чаму б і вам не пакаштаваць гэтай боскай асалоды?
    — Я хачу пашукаць сабе бугэлечку марачнага віна з выкшталцоным, тонкім смакам. На маю думку, там, у глыбіні, ёсць тое, што я шукаю.
    — Неба адплаціць вам за вашую руплівасць, — шчасліва прабуркатаў барон, адарваўшыся на імгненне ад бутэлькі, — вы дапамаглі спатоліць смагутаму, хто паміраўад яе, а значыць, самі ніколі не памраце ад смагі, Бог гэтага не дапусціць.
    Але Мандарын недачуў яго слоў — ён быў вельмі занепакоены. У дзверцах не было ні засаўкі, ні замка, ні нават шчыліны для ключа.
    — Дзіўна, — прамармытаў скрозь зубы герцаг. — Можа, тут ёсць які-небудзь сакрэтны замок?
    Ён пачаў абмацваць дзверцы сантыметр за сантыметрам, імкнучыся знайсці гэты замок. Нягледзячы на ўсе яго намаганні, дзверцы заставаліся нерухомымі. У гэты час барон разабраўся з безліччу бутэлек, што былі ў яго пад рукой, і падпоўз нарэшце да Мандарына, які ў гэты час ніяк не мог разабрацца са знойдзенымі дзверцамі. Штохвіліны ён нерваваўся ўсё болей.
    — Што вы тут робіце, шаноўны кузен?
    — Вось спрабую адчыніць гэтыя дзверцы. Мне здаецца, за імі мы знойдзем самыя каштоўныя віны. Я быў бы шчаслівым, калі б здолеў іх адчыніць.
    — Ды не хвалюйцеся вы так. Лепш падайце мне вунь тую бутэлечку з жоўтай этыкеткай, якая стаіць там ніжэй. Вам з вашым спрытам будзелягчэй гэта зрабіць, чым мне. Гэта, мабыць, кітайскае віно. Я такога яшчэ ніколі не каштаваў.
    Мандарын азірнуўся ў пошуках бутэлькі, пра якую казаў барон. Нарэшце ён яе заўважыў. Гэта была бутэлька звычайнага памеру, дакладна гэткая ж, як і іншыя, калі б не яркая канарэеечна-жоўтая этыкетка.
    Праклінаючы ў душы ненасытнасць барона, герцаг безуважліва працягнуў руку, каб узяць бутэльку.
    Дзіўна! Бутэлька быцццам прырасла да паліцы, таму Мандарыну давялося патраціць нямала сілы, каб зрушыць яе з месца.
    — Відаць, у ёй не віно, а свінец, — са здзіўленнем заўважыў ён.
    Аднак як толькі Мандарын змог адарваць бутэльку ад паліцы, дзверцы перад імі сталі павольна і бязгучна адчыняцца. Калі ж яны цалкам адчыніліся, з-за іх нечакана ўзнікла нечыя маленькая постаць, якая шляхетна пакланілася і тоненькім серабрыстым галаском прамовіла:
    — Добры дзень, сіньёры! Вы не ведаеце, як я вам удзячны за тое, што вы зрабілі мне гэтую паслугу. Вось ужо тры гадзіны я
    марна спрабаваўадчыніць гэтыя дзверы. Як вы толькі здагадаліся, што я апынуўся ў гэтым падзямеллі?
    — Вішанька! — у адзін голас ускрыкнулі герцаг і барон. — Вішанька, даражэнькі! Нарэшце ты знайшоўся, — дадаў барон, які быўужо добра нападпітку і таму адчуваў прыліў найшчырэйшага сяброўства да ўсяго чалавецтва.
    — Вішанька, любы! Хадзі да мяне, я хачу цябе абняць!
    Герцаг Мандарын зусім не падзяляў энтузіязму барона Апельсіна.
    «Што тут робіць гэты маленькі шалапут?» — падумаў ён з
    прыкрасцю, баючыся, што той можа парушыць усе яго планы. Тым не менш уголас прыязна прамовіў:
    — Дарагі граф! Мы вельмі рады былі дагадзіць вам.
    Але Вішанька раптам спахмурнеў і холадна прамовіў:
    — Паколькі я не паведамляў вам пра сваё жаданне вяр-
    нуцца ў замак праз гэты таемны ход, а ў замку ў гэты момант
    нікога, апроч вас, няма, то я мяркую, што з’явіліся вы тут не з самымі добрымі намерамі. Але пра тое пагаворым пазней. A цяпер дазвольце пазнаёміць вас са ваімі сябрамі.
    I саступіўшы ўбок, Вішанька прапусціў наперад аднаго за другім сваіх сяброў: Чыпаліну, Радыску, майстра Вінаградзінку, дзядулю Цукіну, адваката Гарошынку і ўсіх астатніх.
    — Дык гэта ж сапраўднае ўварванне! — усклікнуў Мандарын, вылупіўшы вочы.
    Гэта і насамрэч было ўварванне. Ідэя яго належала Вішаньку.
    Блукаючы па лесе, Вішанька і Чыпаліна нарэшце сустрэліся з сябрамі і хутка да-
    ведаліся, што ўсе іх ворагі знаходзяцца за межамі замка. Вішанька ўспомніў пра таемны падземны ход, які злучаўлес з замкам, і прапанаваў сябрам авалодаць варожай крэпасцю.
    Як вы змаглі пераканацца, гэтая задума была рэалізавана бліскуча. Герцага Мандарына замкнулі ўяго пакоі, а Фасолінку паставілі вартавым ля дзвярэй.
    Што датычыць барона Апельсіна, то ён застаўся ў вінным склепе, бо ні ў кога не было ахвоты падымаць яго вялізнае пуза ўверх па лесвіцы. Словам, вечар атрымаўся дзівосным.
    Рашел 21,
    у якім герцаг Мандарын пасылае сігнал SOS
    алі надышоў вечар і на замак апусцілася цемра, некаторыя з сяброў Чыпаліны пачалі выяўляць хваляванне. Відавочна, што ў гасцях добра, а дома лепей.
    — Што мы будзем рабіць далей? — пыталася Гарбузіха. —
    Мы ж не можам застацца тут назаўсёды! Гэта не наш дом. У нас ёсць свае дамы, за якімі трэба прыглядаць, свая праца, якую
    трэба рабіць.
    — Мы і не збіраемся заставацца тут назаўсёды, — адказаў Чыпаліна.— Мы ўступім з ворагамі ў перамовы і запатрабуем
    свабоды для нас усіх. Калі мы будзем упэўнены, што нікому з нас нічога не пагражае, вось тады мы і пакінем замак.
    — Але калі нашыя ворагі захочуць вярнуць замак, нам трэба будзе яго неяк абараняць, — умяшаўся адвакат Гарошынка. — Якім чынам мы будзем гэта рабіць? Абарона такога замка — складаная ваенная аперацыя. Трэба ведаць стратэгію, тактыку, балістыку.
    — А што такое гэтая ваша балістыка? — пацікавілася Гарбузіха. — Сіньёр адвакат, калі ласка, не палохайце нас такімі незразумелымі словамі.
    Гарошынка аж пачырванеў ад збянтэжанасці.
    — Я толькі хацеў сказаць, што гэта зусім чужая нам справа, — падсумаваў ён. — Сярод нас няма ні аднаго генерала. А як можна абараняць крэпасць без генерала?
    — Зараз у лесе знаходзіцца больш за сорак генералаў, але ўсе яны не здолелі нас злавіць, — адказаў Чыпаліна.
    — Добра, пажывем — пабачым, — незадаволена прабурчаў адвакат. Ён не хацеў больш спрачацца, але зусім не верыў, што без генерала, які разбіраецца ў стратэгіі, тактыцы і балістыцы, можна абараніць замак. Сумняваліся і астатнія.
    — У нас няма пушак, — нясмела падаў голас дзядуля Цукіна.
    — I кулямётаў у нас няма, — хуценька дадаў прафесар Груша.